Ствараецца Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў




Дата канвертавання01.05.2016
Памер91.56 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 260


( 27 верасьня 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот.

У працы над выпускам брала ўдзел Надзея Завіноўская.


Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




Ствараецца Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў 2

“Газэта Слонімская” намінаваная на прэмію фонду “Цайт” 2

10-е экуменічнае спатканьне хрысьціянаў Гародні 2

Вакансыя ў праекце Праграмы разьвіцьця ААН 3

Стыпендыі на навучаньне ў ЗША 3

Міжнародны моладзевы адукацыйны праект 4

Практыка ў ЗША для педагогаў 4

Спабор фотаздымкаў для календара United Way Europe 4

Навучаньне ў Нямеччыне 5

Спабор адукацыйных праектаў 5

Сэмінар па on-line журналістыцы 6

Стажыроўкі для юрыстаў 6

Канфэрэнцыя па правах чалавека ў Вільні 6

Спабор крэатыўных ідэй для жыхароў Гарадзеншчыны 6





Падзеі:

уверх

Ствараецца Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў


У Гародні створаныя Гарадзкая і абласная ініцыятыўныя групы аргкамітэту Цэнтру падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў.

Ініцыятыўныя групы створаныя падчас сустрэчы ў межах праекта прадстаўнікоў інтэлігенцыі “Выбар для Беларусі”. На сустрэчы вялася гаворка аб скарачэньні колькасьці студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю бясплатна, аб пераадольваньні постчарнобыльскіх наступстваў і адсутнасьці захадаў па абароне здароўя насельніцтва Гарадзенскай вобласьці, значныя тэрыторыі якой забруджаныя радыеактыўным цэзіем.

Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў мае за мэту аб’яднаць намаганьні грамадзкіх структураў па стварэньні сыстэмы абароны ад радыяцыйнай небясьпекі, забясьпечыць прававую абарону насельніцтва і аднавіць дзеяньне закона “Аб сацыяльнай абароне грамадзянаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”.

уверх

“Газэта Слонімская” намінаваная на прэмію фонду “Цайт”


Недзяржаўнае выданьне “Газэта Слонімская” і электронная газэта “Ежедневник” вылучаныя Беларускай асацыяцыяй журналістаў кандыдатамі на атрыманьне прэміі фонду “Цайт” (Zeit).

Уручэньне ўзнагарод мае адбыцца 19 траўня 2008 года.

Узнагарода імя Герда Буцэрыўса “Свабодная прэса Усходняй Эўропы” ставіць сваёй мэтай падтрымліваць тых журналістаў, якія, нягледзячы на рэпрэсіі і эканамічныя цяжкасьці, падаюць аб'ектыўную інфармацыю. У розныя гады лаўрэатамі гэтай прэміі станавіліся інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, “Белорусская деловая газета”, “Салідарнасьць”, Сьвятлана Калінкіна, Мікола Маркевіч ды іншыя выданьні і журналісты.

Інфармацыя паводле БАЖ

уверх


10-е экуменічнае спатканьне хрысьціянаў Гародні


2 кастрычніка, у аўторак, ладзіцца дзесятае экуменічнае малітоўнае спатканьне, закліканае мацаваць еднасьць паміж хрысьціянамі Гародні.

Тэмай гэтага спатканьня абвешчана малітва за Царкву, яе ўмацаваньне ў якасьці нозьбіткі маральных і духоўных каштоўнасьцяў. У малітоўным спатканьні возьмуць удзел сьвятары і вернікі рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай (уніяцкай), поўнаевангельскіх і пяцідзесятніцкай цэркваў.

Экуменічная малітва ладзіцца ў капліцы Маці Божай Міласэрнасьці па вул. Рэпіна.

Пачатак сустрэчы ў 20 гадзін.



уверх



Абвесткі:

Вакансыя ў праекце Праграмы разьвіцьця ААН


  Праграма разьвіцьця ААН у Рэспубліцы Беларусь ладзіць спабор на замяшчэньне вакантнай пасады ў праекце “Падтрымка Дзяржаўнай праграмы “Туберкулёз” у Рэспубліцы Беларусь”.

Тэматычнаму каардынатару прапануецца кантракт працягласьцю 12 месяцаў са штогадовым працягам у залежнасьці ад вынікаў працы. Вакансыя адкрытая толькі для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 кастрычніка.

Праграма разьвіцьця ААН (ПРААН) зьяўляецца глябальнай сеткай ААН у галіне разьвіцьця, якая выступае за пазытыўныя зьмены ў жыцьці людзей шляхам прадастаўленьня краінам-удзельніцам доступу да крыніцаў ведаў, досьведу і рэсурсаў.

Падрабязная інфармацыя аб патрабаваньнях да кандыдатаў – на вэб-пляцоўцы http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki

  уверх



Стыпендыі на навучаньне ў ЗША


American University (Вашынгтон) абвяшчае пра стыпендыю для замежных студэнтаў, якія пачнуць навучаньне на першым курсе ў восеньскім сэмэстры 2008 года.

Памер стыпендыі - $30,000, тэрмін – 4 гады. Кошт навучаньня ва ўнівэрсытэце

$46,000.

Апошні тэрмін падачы заяўкі - да 15 студзеня.

Больш падрабязная інфармацыя і форма заяўкі – на вэб-пляцоўцы www.american.edu .
уверх

.

Міжнародны моладзевы адукацыйны праект


Кіраўнікі праекту “У будучыню разам - Міжнародная моладзевая праца ў кіраваньні канфліктамі” шукаюць партнэраў, зацікаўленых ва ўдзеле ў азнаямляльных сэмінарах.

Мэта праекта: навучыць маладых працаўнікоў кіраваць канфліктамі і усталёўваць транс-эўрапейскія моладзевыя сеткі.

Праект складаецца з трэнінгу для маладых трэнераў, двух прафэсыйных курсаў для арганізацый, двух азнаямнальных сэмінараў, накіраваных на ўзаемадзеяньне паміж EU і краінамі ЕЕСА у сфэры кіраваньня канфліктамі і трох моладзевых абменаў у Грузііі, Арменіі і Азербайджане. Усе выдаткі, акрамя 30% кошту праезду, - за кошт арганізатараў.

Стаць партнэрамі маюць магчымасьць прадстаўнікі краін-удзельніц праграмы “Моладзь у дзеяньні”. Да ўдзелу ў навучаньні запрашаюцца па 1 прадстаўніку ад кожнай адабранай арганізацыі.

Заявы прымаюцца на эл.адрас: future@moe-online.com.

Апошні тэрмін падачы заяваў – да 30 верасьня.

Аплікацыйная форма – у дадатку да “Кронікі”.

Падрыхтавала Надзея Завіноўская

уверх

Практыка ў ЗША для педагогаў


Аmity Intern Teacher Program паведамляе пра магчымасьць практыкі для студэнтаў і спецыялістаў.

Стыпендыя прадугледжвае пражываньне ў сям’і.

Практыканты атрымаюць магчымасьць працаваць асыстэнтамі выкладчыкаў у школах, каледжах і ўнівэрсытэтах ЗША і мусяць прайсьці падчас практыкі навучаньне па 1-2 курсах.

Іншыя патрабаваньні да кандыдатаў:



  • узрост 20-30 год,

  • адсутнасьць мужа/жонкі,

  • адсутнасьць дзяцей.

  • На момант удзелу мусяць сконьчыць навучаньне альбо вучыцца ва ўнівэрсытэце.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.amity.org, кантактны эл. адрас - interns@amity.org

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Спабор фотаздымкаў для календара United Way Europe


Арганізацыі United Way у Эўропе, партрэнскія арганізацыі і кампаніі, валянтэры запрашаюцца да ўдзелу ў спаборы на стварэньне Календара United Way Europe на 2008 год.

Прымаюцца арыгінальныя фотаздымкі і малюнкі.

Беларускія ўдзельнікі могуць даслаць свае фатаздымкі і малюнкі ў офіс БРГА "Аб'яднаны шлях" (uwb@ngo.by).

Перавага будзе адданая фотаздымкам і малюнкам, якія зробленыя зь вялікім пашырэньнем – найбольш падыходзяць да друку.

Канчатковы адбор будзе праводзіцца ў сярэдзіне лістапада.

Лепшыя фатаздымкі і малюнкі будуць надрукаваныя ў першым календары „United Way Europe, 2008”.

Працы, не адабраныя для выкарыстаньня ў календары, могуць быць выкарыстаныя Камітэтам для ўключэньня ў матэрыялы арганізацыі.

Апошні тэрмін прадастаўленьня фотаздымкаў – 31 кастрычніка.



Паводле рассылкі БАСР

уверх



Не спазьніся!

уверх

Навучаньне ў Нямеччыне


Фундацыя “Цайт” прапануе стыпендыі на навучаньне ў Нямеччыне для 2-х беларускіх студэнтаў на летні семестр з 1-га красавіка 2008 па 31-га жніўня 2008-га.

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 кастрычніка.

Падрабязнасьці пра навучаньне па-нямецку – на вэб-пляцоўцы: www.gfps.org/stipendien

Падрыхтаваў Андрэй Мялешка
уверх

Спабор адукацыйных праектаў


Абвешчаны спабор адукацыйных праектаў, накіраваны на падтрымку адукацыйнай і грамадзкай дзейнасьці педагогаў і адукатараў.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэднеспецыяльных установаў, выхавальнікі, асобы і грамадзкія арганізацыі, якія працуюць ў сфэры фармальнай і нефармальнай адукацыі.

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 кастрычніка.

Больш падрабязная інфармацыя і форма заяўкі – у “Кроніцы” ад 20 верасьня.



уверх

Сэмінар па on-line журналістыцы


З 8 па 9 кастрычніка Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Раў ад імя Пасольства ФРГ у Беларусі ладзіць сэмінар па on-line журналістыцы.

Падчас сэмінара будуць разгледжаныя тэарэтычныя і практычныя пытаньні камунікацый у сетцы Інтэрнэт.

Пачатак заняткаў 8 кастрычніка (13.00) у Мінскім МАЦ.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: (017) 207 49 72.



уверх

Стажыроўкі для юрыстаў


Цэнтральна-эўрапейскі ўнівэрсітэт(CEU) і Open Society Institute (OSI) абвяшчаюць набор для ўдзелу ў праграме стажыровак Justice Initiative Fellows у 2008-2010 гг.

Праграма накіраваная на далейшае разьвіцьцё сеткі юрыстаў і актывістаў, якія працуюць над праблемамі правоў чалавека на міжнародным узроўні. Патэнцыйныя студэнты павінныя быць вылучаныя на ўдзел у праграме адной з НДА, якая непасрэдна займаецца пытаньнямі правоў чалавека.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2008.

Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на вэб-пляцоўках: http://www.justiceinitiative.org і http://www.ceu.hu/legal/osji_prog.html .



Паводле інфармацыйнай рассылкі www belngo.info

уверх

Канфэрэнцыя па правах чалавека ў Вільні


Рада моладзевых арганізацый Летувы (Lithuanian Youth Council (LiJOT) запрашае ўзяць удзел у канфэрэнцыі, прысьвечанай правам і свабодам чалавека.

Мерапрыемства адбудзецца 11-13 кастрычніка ў Вільні. Удзел у ім возьмуць 20 маладых людзей з Летувы і 20 – з Беларусі. Узрост удзельнікаў мусіць быць ад 18 да 29 гадоў.

Дадатковая інфармацыя пра канфэрэнцыю, а таксама форма заяўкі – у дадатку да “Кронікі” ад 20 верасьня.

уверх

Спабор крэатыўных ідэй для жыхароў Гарадзеншчыны


Для жыхароў Гарадзеншчыны абвешчаны спабор крэатыўных ідэй: ”Хто ты і што ў табе эўрапейскага?”

Умовы ўдзелу ў спаборы:



- ідэі мусяць пераадольваць нацыянальныя, культурныя і моўныя межы;

-быць зразумелымі для іншых;

-быць візуальна моцнымі;

-набліжаць лепшую будучыню для жыхароў Гарадзеншчыны, Беларусі і Эўропы.

Переможцы атрымаюць магчымасць рэалізацыі сваіх ідэй.

Тэрмін падачы ідэй – да 15 кастрычніка.

Ідэі дасылаць на эл. адрас: konkurs@euro-dom.org .



уверх




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка