Студзень №2 2014 г




Дата канвертавання18.05.2016
Памер125.7 Kb.





Студзень № 2 2014 г.


Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад № 1 г. Капыля”



Паважаныя бацькі!

Сардэчна віншуем Вас з Калядамі і Новым годам! Жадаем Вам сямейнага дабрабыту, моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах.
Примите поздравления с

Рождеством Христовым!

Пусть Ваш мир и пусть Ваш век

Будет несуровым.

Божья хлынет благодать

В душу и дыханье,

Чтоб не знать и не встречать

Боли и страданья.

Ясных дней всем Вам и вех

И открытий новых.

Поздравляем от души

С Рождеством Христовым!






ЧЫТАЙЦЕ Ў


НУМАРЫ:


Гэта цікава ведаць…

Звесткі пра Каляды

Ст. 2

Урокі роднай мовы

Ст. 3

Чытанка для маленькіх

Ст. 4












document





file



У назве “Каляды” гучыць водглас глыбокай старажытнасці. Ко-ля-до- боства старажытных славян, якія верылі ў сонца, месяц, ласуноў. Людзі прыкмецілі, што паварот сонца ад зімы да лета суправаджаецца змяненнем даўжыні дня і ночы, адбываецца гэта амаль у канцы снежня. “ Варвары ноччу ўварвалі”-гаварыла народная прыказка. Гэта было вельмі прыкметна. Усе радаваліся, што зноў прыйдзе лета. Дзеля гэтага і святкавалі Каляды. Працягласці іх - два тыдні, з 24 снежня да 7 студзеня.

Кожны гаспадар, рыхтуючыся да свят, калоў адкормленага парсюка. Ахвяру прыносілі так, каб не было пакут і крыві- шылам у сэрца. Ахвяра прысвячалася боству. Але спажывалі яе самі людзі.

Дзень напярэдадні Каляд называецца Куццею. Яна паходзіць ад стравы, якую абавязкова гатуюць у гэты дзень. Куцця- абрадавая каша з ячменных круп з медам. За Каляды спраўлялі тры куцці: першую, посную, напярэдадні, другую, скаромную

( багатую), перад Новым годам, і трэцюю, зноў посную- перад Вадохрышчам. Найбольш распаўсюджаная для беларусаў – багатая:

Прыехала Каляда з вечара,

Прывезла каўбас рэшата...

Сама села на куце

У беленькім кажушку,

У чырвоненькам грабушку.

Гатуюць куццю з раніцы. Калі таўкуць для яе крупы, некалькі ячменных ці пшанічных зярнят сыплюць праз абруч курам, каб не бадзяліся ў пошуку гнязда, а неслі яйкі ў адным месцы.








Цікавыя жартоўныя дыялогі разыгрывалі ў гэты вечар гаспадар і гаспадыня. Гаспадар, седзячы на покуце, звяртаўся да жонкі: “ Ці бачыш ты мяне?”.

-Не , не бачу!

-Каб ты не бачыла за агуркамі, за гарбузамі, капустай, буракамі, свету!

Потым жонка пыталася ў мужа: “ Ці бачыш ты мяне?”

-Не, не бачу!

-Каб ты не бачыў за стагамі, за капамі, за вазамі, за снапамі свету!

Неад’емнай і характэрнай прыметай калядных свят і гулянняў заўседы было калядаванне і шчадраванне. Каляднікі звычайна прыходзілі пад окно, спявалі і ўсхвалялі гаспадара, гаспадыню, дзяцей, жадалі ім усялякага дабра і заканчвалі словамі: “ Ці кажыце спяваць, ці каляду даць”.

Гаспадар адорваў каляднікаў. Яшчэ зусім нядаўна у беларускіх весках каляднікі вадзілі “казу”, “каня”, “мядзведзя”, хадзілі са звяздой, батлейкамі.

Каляды заканчваюцца Вадохрышчам. У гэты дзень змешваюць рэшткі куцці і бліноў ад трох Каляд з хлебнымі зярняткамі і асвяшчонай вадой і даюць жывеле, каб была здаровай.

Заканчваецца Каляднае свята песняй:

Вы ж Калядачкі, вярніцеся,

Хоць нядзелечку працягніцеся...





downribbonsharp








cloud





Загадкі ад Снегавіка









Люты № 3 2014 г.


Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад № 1

г. Капыля”





ЗАПРАШАЕ “МАСЛЕНІЦА”

У нядзелю, 23 лютага запрашаем усіх на раённнае свята “Масленіца”, якое адбудзецца ў зоне адпачынку Капыля.

У 11 гадзін вас чакаюць:

-гульневыя атракцыены

-спартыўныя гульні

-беларуская кухня

-катанне на санях

Тэатралізаванае прадстаўленне “Як на Масленай нядзелі” з удзелам самадзейных артыстаў пачнецца ў 12 гадзін.



Сення ў нумары:


Народныя традыцыі:

Свята ў гонар Сонца


З рэцэптаў нашых бабуль.

Беларускія народныя гульні

на Масленіцу

Чытанка для маленькіх:

Вершы да свята Масленіца

Забавы на Масленіцу



=1=

cloud








Прапануем Вашай увазе вершы, песні, якія гучалі ў нашых продкаў на Масленіцу. Развучыце іх з дзецьмі і выкарыстоўвайце ў час святкавання Масленіцы.








Выдумак і штукарства на Масленіцу хапала. Весяліліся і так: на кол у зямлі прымацоўвалася кола з воза, прывязвалі да яго жэрдкі, на якія чаплялі санкі. Адны круцілі кола, другія каталіся. Мужчыны качалі па вуліцы калоду, каб летам рос добры лен.

ВЕШАННЕ КАЛОДКІ
З палена адразалі цурбанчык і чаплялі яго за пояс. Сабраўшыся разам на Масленіцу, заходзілі да каго-небудзь у хату. Гаварылі: “Гаспадар, прымай гасцей” і накідалі яму на шыю той “паясок”. Гаспадар за гэта павінен быў расплаціцца, пачаставаць. Ішлі далей па весцы. Калі ў гуртка збіралася шмат пачастункаў, гулялі ў чыей-небудзь адной хаце, выпівалі. На вечары рознае выдумлялі, смяяліся. Іншы раз вешалі калодку і на сабаку.
ХУСТАЧКА
Сярод тых, хто гуляе, выбіраецца “гаспадыня” ці “гаспадар”. Дзеці бяруцца за рукі і ўтвараюць круг. У сярэдзіне – “гаспадыня”, якая трымае ў руцэ хустачку. Усе ідуць карагодам, прамаўляюць, а “гаспадыня” скача:

Гаспадыня, гаспадыня,

Кідай сваю пражу,

Зіма прайшла.

Адчыняй свае дзверы,

Заві нас у госці!

Так дзеці прамаўляюць 2-3 разы, але ў любы момант нечакана “гаспадыня” падкідвае хустачку ўверх. Усе хлопцы імкнуцца злавіць яе. Той, каму гэта ўдасца, будзе выконваць ролю “гаспадара”. Калі ў сярэдзіне карагода знаходзіцца “гаспадар”, хустачку павінны лавіць дзяўчынкі.




Красавік № 4 2014 г.


Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад № 1 г. Капыля”








СЕННЯ Ў НУМАРЫ:

ЗВЕСТКІ ПРА СВЯТА

“ВЯЛІКДЗЕНЬ”


ВЕЛІКОДНЫЯ ПІСАНКІ

СВЯТОЧНАЯ ГУЛЬНЯТЭКА





У Вербую нядзелю наломвалі калісьці нашы бабулі вербных галінак, складалі невялі букецік ды спавівалі яго каляровай стужкай чырвонай, як сонейка гарачае, ці блакітнай, як вада крынічная. Гэта значыла: першае дрэва вясны расцвіло таму, што сонца яго абдавала цяплом, а зямля – чысцюткаю вадзіцаю. І продкі нашы дзячылі зямлі ды небу высокаму за вясновае прышэсце, за першыя вербавыя кветачкі.

Дзень даўжэйшы рабіўся, а ночка карацела. І аднойчы сонца на світанні затаньчыла-заскакала над зямлёю, шчодра сыпанула праменяў долу. І кожны праменьчык слядок залаты на зямлі пакідаў – малюсенькую кропельку святла. Абдзьмухаў вецер гэтыя слядкі, прыгарнула іх зямля, аблашчыла вада – і ператварыліся кропелькі ў зернейкі цеплыя. Сабралі людзі зерне, засеялі ў полі – жыта закаласілася. Караваяў напяклі круглых, гарачых. Залатых як сонца. Сталі той вясновы дзень сонечнага грання Вялікім днем называць. Сталі Вялікдзень урачыста святкаваць, з пірагамі салодкімі, з яйкамі чырвонымі, з песнямі вяселымі. Але спачатку, у Чысты чацвер, трэба было ўсе ў хаце дабяла памыць-вышараваць, бялюткія фіранкі на вокнах раскрыліць, белы абрус на стол паслаць, вышываныя ручнікі-набожнікі на покуці павесіць. І самі гаспадары ў лазню паспяшаюць: да Вялікадня чыстымі прыйсці трэба. Бо даўней з Вялікадня новы год пачынаўся, новая сцежачка ў будучыню бегла.

Усю старызну на вялікдзень выкідвалі прэч. А ў Велікодную пятніцу памірыцца з усімі трэба. Тады ўжо і ў суботу Вялікую можна смела ступаць ў драўлянай дзяжы цеста расшчыніць, каб гаварыла-булькатала, каўбасы-вяндлінкі падсушанай з гарышча дастаць, тварагу-масліца прыгатаваць.

Яшчэ пра велікоднае яйка... Калісьці думалі людзі, што жыцце пачалася...так-так, з яйка. І надта ўжо яго шанавалі. На Вялікдзень абвяшчалі яйка святым. Фарбавалі ў цыбулевым шалупінні ў чырвоны колер і называлі малодшым братам сонца. Яйка – найдаражэйшы велікодны пачастунак. Пойдуць у Велікодную нядзелю валачобнікі па дварах – песні гаспадару, гаспадыні, дочкам ды сынам іхнім спяваць, шчасця-багацця жадаць. Яйкамі чырвонымі ды пірагом дзячыць ім будуць.




ПРАПАНУЕМ ЗРАБІЦЬ РАЗАМ З ДЗЕТКАМІ
Для вырабу пісанак патрэбна падрыхтаваць загатоўкі авальнай формы, падобнай на яйка (з дрэва, гліны, саленага цеста, пап’е-машэ). Можна выкарыстоўваць для аздаблення і шкарлупіны курыных яек.

Таксама спатрэбяцца і пэндзлік, акрылавыя фарбы, воск ці парафін, абрзкі паперы ў тон афарбаванаму яйку, клей ПВА, нажніцы, эскізы арнаментальных кампазіцый для ўпрыгожвання яйка.

Можна перад варкай на яйка нанесці малюнак гарачым воскам, які потым саскрэбці і атрымаецца акуратны ўзор на каляровым фоне.

У некаторых вёсках перад тым, як апусціць яйка ў каструлю, яго абматвалі шнурамі.

Ёсць такая тэхніка ўпрыгожвання, як ШКРАБАНКА. На пракрашаным яйку гострым прадметам прадрапвалі фігуркі- кругі, трохвугольнікі, ромбы.










База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка