Структурна-граматычны аналіз гадонімаў гомельшчыны




старонка5/26
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.94 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   26

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Пастаяннымі спадарожнікамі жыцця чалавека з’яўляюцца не толькі яго імя, імя па бацьку і прозвішча, але і ўласныя назвы геаграфічных аб’ектаў. Аднак ніводная геаграфічная назва не ўзнікла выпадкова, сама па сабе. Акрамя адраснай функцыі ў найменнях захоўваецца яшчэ пазнавальны патэнцыял. Гэта своеасаблівыя каштоўныя скарбонкі слоўнага багацця папярэдніх эпох. Онімы могуць распавядаць аб мінулым і сучасным этнаса, яго духоўнай спадчыне, занятках, старонках гісторыі і геаграфіі. Многія з іх ідуць з глыбіні стагоддзяў, але і сёння працягваюць служыць чалавеку, даюць магчымасць уявіць змест гістарычнага працэсу ў цэлым.

Аналіз фактычнага матэрыялу (айконімаў і гадонімаў) праводзіўся на лексіка-семантычным і структурна-граматычным узроўнях. Даследаваны арэал з 21 раёна Гомельшчыны дае падставу заключыць, што паводле семантыкі ўтваральных асноў тапонімы складаюць дзве асноўныя, характэрныя для тапанімікону групы: адапелятыўныя і аданамастычныя ўтварэнні.Вылучаныя 16 падгруп у айконімах і 12 ва урбанонімах гавораць аб разнастайных крыніцах паходжання назваў. Крыніцы ў цэлым агульныя, але вылучаюцца для відаў онімаў і своеасаблівыя.

На ўзнікненне айконімаў аказалі ўплыў раслінны і жывёльны свет, прыродна-геаграфічны ландшафт рэгіёна і асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры мясцовага насельніцтва.

Асобнае месца ў адапелятыўных айконімах займаюць найменні, утвораныя ад архаічнай, рэгіянальнай і запазычанай са славянскіх і неславянскіх моў лексікі. Яе ўжыванне абмежавана тэматычнымі групамі матывавальных асноў. Так, архаічныя, рэгіянальныя і запазычаныя з неславянскіх моў лексемы пераважаюць ва ўтварэннях, што ўказваюць на рэльефныя асаблівасці рэгіёна: в. Баклань (ст.слав. bakula ‘маленькае балота’), в. Бердыж (слав. дыял. берд ‘горб, узвышэнне), в. Люткава (лют ‘мокрае месца’), в. Расава (ст.інд.еўр. ros ‘волага, вада’), в. Вітлін (віць ‘сырое месца, дрыгва’), в. Вяжны (рэг. вязь ‘топкае месца’), в. Вялаўск (рэг. вяліца ‘сухастой’), вв. Язвін, Язвінцы (рэг. яз, ез ‘месца, якое не замярзае’), п. Арленск (ст.пруск. orle ‘возера’), в. Келі (манс. кел, келяй ‘балота’), в. Шаламеі (шалом, шаламея ‘бугор, узвышэнне’) і інш (гл. тэкст). Устарэлыя назвы прадстаўнікоў расліннага свету, тыпаў пасялення захоўваюць у сваіх асновах айконімы Осава (оса ‘асіна’), Дзвесніца (ад весь ‘сяло, вёска).

Лексіка рускай мовы ў гэтай групе назваў задзейнічана спарадычна: пп. Ключавы, Ключы (ад ключ ‘крыніца’), аднак у назвах-сімвалах дае прадуктыўныя ўтварэнні (в. Акцябр, в. Барба, п. Луч, п. Пабядзіцель, п. Пахар, п. Уютны).

Аданамастычныя айконімы матываваны сямю класамі онімаў: антрапонімамі, гідронімамі, этнонімамі, самімі айконімамі, харонімамі, ідэонімамі і аронімамі. Сярод іх асноўнае месца належыць дэрыватам ад прозвішчаў, імёнаў, мянушак заснавальнікаў, першапасяленцаў або ў гонар знакамітых асоб. Актыўны ўдзел у матывацыі прымаюць гідронімы і самі айконімы, што сведчыць аб блізкім размяшчэнні геаграфічных аб’ектаў.

Разгляд лексіка-тэматычных утваральных асноў тапонімаў рэгіёна выявіў этнічныя кантакты мясцовага насельніцтва ў розныя гістарычныя перыяды. Напрыклад, у назве г. Хойнікі адзначаецца ўплыў польскай мовы (тэрыторыя ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай), аднак захаваўся ў якасці неафіцыйнага і першапачатковы варыянт Хвойнікі.

Групы адапелятыўных і аданамастычных айконімаў у колькасных адносінах амаль аднолькавыя.

Ва урбанонімах дамінуюць гадонімы аданамастычнага паходжання. Істотная іх частка ўтворана па мадэлі ў гонар знакамітых людзей. Самі гадонімы таксама з’яўляюцца прадуктыўнымі матыватарамі, пры гэтым утвараецца з’ява “люстраной” урбананіміі (г. зн., вуліцы і завулкі побач носяць аднолькавыя найменні), актыўна спалучаюцца з лічэбнікамі.

Адапелятыўныя гадонімы захоўваюць у цэлым крыніцы паходжання айконімаў з перавагай найменняў адцягненай семантыкі, аднак выяўляюць і пашыраныя, спецыфічныя для іх групы і падгрупы, маты-ваваныя: а) назвамі відаў транспартных сродкаў (вул-ы Авіяцыйная, Пуцявая), месцазнаходжаннем на іх аб’ектаў (вул-ы Універсітэцкая, Школьная); б) функцыянальнай нагрузкай (вул-ы Аб’язная, Каль-цавая).

Гідранімія ў параўнанні з адзначанымі класамі онімаў уключае большую колькасць тыповых груп. Утваральныя асновы ў іх указваюць на ступень забалочанасці і абваднення водных аб’ектаў, гучанне, дынаміку, смакавыя і лекавыя якасці, тэмпературу, хімічны састаў вады [6, с. 130].

Супастаўленне онімаў з апелятывамі ў плане іх узаемадзеяння праяўляе шырокія магчымасці першых. Так, онімы даволі часта матывуюцца разнастайнымі лексіка-тэматычнымі групамі апелятыўнай лексікі і актыўна ўступаюць у парадыгматычныя і сінтагматычныя сувязі са сваімі класамі.

Агульныя імёны ўтвараюцца ў цэлым у межах груп сваіх падсістэм. У якасці дэрывацыйнай базы яны могуць выкарыстоўваць і онімы, але абмяжоўваюцца антрапонімамі і айконімамі. Такое ўзаемадзеянне назіраецца ў назвах сферы матэрыяльнай і духоўнай культуры, якія: а) абазначаюць навуковыя, ідэйныя і палітычныя кірункі, сістэмы (Ленін ленінізм, Марксмарксізм, Дарвіндар-вінізм, Троцкітрацкізм, інд. M. Gandhiгандзізм); б) выдзяляюць паслядоўнікаў рэлігійных вучэнняў па асобах (Хрыстос хрысціянін, ням. MLuhterлютэранін, Магамет магаметанін), членаў калектыўных груповак (Марозаў марозавец). Імёны вынаходнікаў фарміруюць агульныя назвы прадметаў, навуковыя паняцці (фр. A. Ampere) – ампер, англ. O. Winchesterвінчэстэр, фр. G. Galiffe галіфэ, іт. A. Voltaвольт), схільнасці людзей аб’ядноўваюцца з імёнамі, прозвішчамі біблейскіх і літаратурных герояў (іуда, донжуан, гарлахвацкі, туляга). Але асабліва прадуктыўна антрапанімічная лексіка задзейнічана пры ўтварэнні прыметнікаў з прыналежным значэннем (Мележаў, Колеў).

Айконімы служаць базай для дэрывацыі ад’ектонімаў (адтапані-мічных прыметнікаў) і катайконімаў (назваў жыхароў).

У выніку структурна-граматычнага аналізу тапанімічнага матэрыялу Гомельшчыны ўстаноўлена, што ён прадстаўлены аднаслоўнымі (айконімы – 80%, гадонімы – 76%) і шматслоўнымі найменнямі (адпаведна па 14%). Спосабы дэрывацыі з’яўляюцца агульнымі для апелятыўнай лексікі і онімаў (лексіка-семантычны, марфолага-сінтаксічны, марфемны, сінтаксічная дэрывацыя) і спецыфічнымі для тапонімаўтварэння (трансантрапанімізацыя, транстапанімізацыя). Іх удзел ва ўтварэнні класаў тапонімаў супадае. Так, першасныя онімы ўзнікаюць пры дапамозе немарфемнага словаўтварэння, другасныя – марфемнага з ўсімі яго разнавіднасцямі і шляхам сінтаксічнай дэрывацыі словазлучэнняў.

Утваральныя асновы ў айконімах рэпрэзентаваны субстантывамі, ад’ектывамі, спарадычна сустракаюцца вербальныя і адвербіяльныя. Гадонімы матывуюць ад’ектывы, субстантывы і лічэбнікі.

Аналіз тапаніміі Гомельшчыны выявіў і некаторыя адметнасці ў відах онімаў.

1 Пераважная большасць гадонімаў найбольш паслядоўна ў якасці матывацыйнай базы выкарыстоўвае прыметнікі.

2 Шматслоўныя найменні ў гідраніміі прадстаўлены ўсімі разнавіднасцямі: генітыўнымі, кваліфікацыйнымі і прыназоўнікава-іменнымі канструкцыямі, што знайшлі сваё выражэнне ў разнастайных мадэлях [6, с. 112-120, 133]. Наяўнасць прыназоўнікава-іменных канструкцый (адна-, двух- і трохчленных), ці назваў-арыенціраў, сведчыць у гідронімах аб адносна маладой тапанімічнай сістэме. Рэшткі такіх утварэнняў у айканіміі і урбананіміі пацвярджаюць іх ужыванне на стадыі фарміравання старажытнага тапанімікону. Адзначаныя апошнія віды назваў не вызначаюць увесь патэнцыял шматслоўных онімаў: гадонімы абмяжоўваюцца генітыўнымі і кваліфікацыйнымі ўтварэннямі, айконімы – толькі групай кваліфіка-цыйных.

3. У айконімах у значнай ступені прысутнічае варыянтнасць, акрамя таго, яны разам з гадонімамі ў перыяд стварэння і функ-цыянавання падпадаюць пад уздзеянне ўнутраных (лінгвістычных) і знешніх (экстралінгвістычных) фактараў [54, с. 149] і неаднаразова пераймяноўваюцца. Гідронімы як адзін са старажытных пластоў лексікі амаль не падвяргаюцца зменам, таму ўяўляюць для даследчыкаў асаблівую цікавасць.

На фарміраванне тапанімікону ўплывае і арэал рэгіёна. Даследаваная тэрыторыя знаходзіцца на ўкраінска-рускім паграніччы. Гэтым можна патлумачыць адсутнасць на Гомельшчыне асобных тапанімічных дэрыватаў, напрыклад, з суфіксамі -ішкі(-ышкі) тыпу Калядзішкі, якія з’яўляюцца па паходжанні літоўскімі і сканцэнтраваны на мяжы з Літвой [54, с. 143].

Комплексны аналіз тапонімаў Усходняга Палесся дае магчымасць меркаваць, якія звесткі тояць яны ў сабе пра эканамічны і сацыяльны стан краю, яго прыродныя ўмовы, моўныя сувязі, кантакты паміж людзьмі ў мінулыя часы, як утварыліся словы ў пэўны гістарычны перыяд, наколькі прадуктыўны ці непрадуктыўны той або іншы спосаб словаўтварэння. Такім чынам, даследаванне тапанімікону Гомельшчыны атрымала свой працяг і адкрывае далейшую перспектыву яго паглыбленага вывучэння.


ЛІТАРАТУРА

1 Арутюнова, Н. Д. Логические теории значения [Текст ] / Н. Д. Арутюнова // Принципы и методы семантических исследований. – М. : Наука, 1976. – С. 92-118.

2 Богоедова, Т. Н. Гидронимия бассейна Сожа (праславянский фонд): дис. на соиск. уч. степ. канд. фил. наук : 10.02.03/ Т. Н. Бого-едова; ГГУ им. Ф. Скорины. – Гомель, 1997. – 141 с.

3 Багаедава, Т. М. Праславянская гідранімія ў басейне ракі Сож: фітафорныя назвы [Тэкст ] / Т. М. Багаедава // Известия Гомельского государственного университета им. Ф. Скорины. № 1 (10). Беларуская мова-26. – Гомель, 2002. – С. 3-8.

4 Богоедова, Т. Н. Наровля : к этимологии названия [Текст ] / Т. Н. Богоедова // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гомель, 20-21 мая 2004 г.). У 2 ч. / Гал. рэд. А. А. Станкевіч. Частка 2. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны. – С. 72-75.

5 Багамольнікава, Н. А. Айканімія Гомельшчыны: Слоўнік / Н. А. Багамольнікава, А. А. Станкевіч; навук. рэд. В. П. Лемцюгова. – Гомель : УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2003. – 392 с.

6 Багамольнікава, Н.А. Гідронімы басейна ракі Прыпяць: структурна-семантычныя тыпы матывацыі [Тэкст ] / Н.А. Багамольнікава. – Гомель: ГДУ, 2004. – 195 с.

7 Багамольнікава, Н. А. Лексіка-семантычныя тыпы матывацыі гадонімаў Гомельшчыны [Тэкст ] / Н. А. Багамольнікава // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова. № 2-3 (24) 2006 года. – Магілёў, 2006. – С. 141-148.

8 Багамольнікава, Н. А. Тапаніміка і гісторыя ідуць побач [Тэкст ] / Н. А. Багамольнікава // Гісторыя Лоеўскай зямлі. Факты. Каментарыі. Матэрыялы міжнароднай навук.-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю ўтварэння г.п. Лоеў, (Лоеў, 20 кастрычніка 2005 г.) / Рэд. кал. С. А. Чаропка (адк. Рэд.) і інш. – Гомель : УА “ ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2006. – С. 144-147.

9 Беларуская міфалогія [Тэкст] : энцыкл. сл. / С. Санько, Т. Вало-дзіна, У. Васілевіч і інш. – Мн. : Беларусь, 2004. 592 с.

10 Беларуская мова : Энцыкл. / Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А. Я. Міхневіча; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд. і інш. – Мн. : БелЭн, 1994. – 655 с.

11 Беларуская савецкая энцыклапедыя [Тэкст] у 12 т. / Гал. рэдакцыя БелСЭ; гал. рэд. П. У. Броўка. Т. 2 : Афіны – Ведрыч [гал. рэд. П. У. Броўка]. – Мн., 1970. – 640 с.; Т. 6 : Кішынёў–Манцэвічы [гал. рэд. П. У. Броўка]. – Мн., 1972. – 624 с; Т. 7 : Манцякі – Паддубічы [гал. рэд. П. У. Броўка]. – Мн., 1973. – 608 с.

12 Бирилло, Э. К. Ойконимия Гомельской области: автофер. дис. … канд. филол. наук: 10.02.01 / Э. К. Бирилло. – Мн. : МГПИ им. А. М. Горького, 1974. – 24 с.

13 Бірыла, М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы [Тэкст] : / М. В. Бірыла / [рэд. Р. І. Аванесаў]. – Мн. : Навука і тэхніка, 1966. – 328 с.

14 Блінава, Э. Д. Беларуская дыялекталогія. [Тэкст] : / Э. Д. Блінава, Е. С. Мяцельская. 2-ое выд. – Мн. : Вышэйшая школа, 1980. – 303 с.

15 Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1 : А – Л – Мн. : БелЭн, 1999. – 736 с.; Т.2 : М – Я – Мн. : БелЭн, 1999. – 736 с.

16 Гарады і вёскі Беларусі [Тэкст ] : давед. выданне / С. В. Марцэ-леў. Гомельская вобласць. Т.1. Кн. 1. – Мн. : Беларуская Энцыклапедыя. – 2004. – 629 с.; Т.2. Кн.2. – Мн. : Беларуская Энцыклапедыя. – 2005. – 518 с.

17 Гарпініч, У. А. Утварэнне прыметнікаў ад тапонімаў у беларускай мове [Тэкст ] // Пытанні беларускай тапанімікі. – Мн. : Вышэйшая школа, 1970. – С. 83-91.

18 Генкин, В. М. Оттопонимные дериваты Витебщины: Дисс. на соискание учен. ст. канд. филол. наук. – Мн., 1999. – 317 с.

19 Гомель: Энциклопедический словарь [Текст ] / Белорус. Сов. Энцикл.; ред. кол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. – Мн. : БелСЭ, 1990. – 527 с.

20 Горбачевич, К. С. Вариантность слова и языковая норма [Текст ] / К. С. Гобачевич. – М. : Наука, 1978. – 240 с.

21 Горпинич, В. А. Оттопонимическое словообразование в украин-ском языке: автореф. дисс. … докт. филол. наук / В. А. Горпинич. – Киев, 1974. – 68 с.

22 Гуліцкая, В. А. Семантычная матывацыя урбонімаў Гомеля [Тэкст ] / В. А. Гуліцкая, Н. А. Старасценка // Беларуская мова : міжвед. зб. – Мн. : Універсітэцкае, 1989. – Вып. 17. – С. 38-43.

23 Денисов, П. Н. Лексика русского языка и принципы её описания [Текст]. – М. : Русский язык, 1980. – 253 с.

24 Желэзняк, І. М. Рось і етнолінгвістичні процеси середньонад-дніпрянського правобережжа [Текст ] / І. М. Желэзняк. – Киів : Наукова думка, 1987. – 203 с.

25 Желэзняк, І. М. Ойконім Мозир у слов’янському контексті [Тэкст ] // Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў : Зборнік навуковых артыкулаў / Адк. рэд. : А. В. Солахаў, В. В. Шур; М-ва адук. РБ, Мазырскі дзярж. пед. ун-т. – Мазыр : УА МДПУ, 2006. – С. 161-162.

26 Жучкевич, В. А. Топонимика Белоруссии [Текст ] / В. А. Жуч-кевич. – Мн. : Наука и техника, 1968. – 184 с.

27 Жучкевич, В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии [Текст ] : словарь / В. А. Жучкевич. – Мн., Изд. БГУ, 1974. – 448 с.

28 Жучкевич, В. А. Улицы помнят: История, события, люди в названиях улиц и площадей города-героя Минска [Текст ] / В. А. Жучкевич. – Мн., 1979. – 185 с.

29 Жучкевич, В. А. Общая топонимика [Текст ] / В. А. Жучкевич. – Мн. : Вышэйшая школа, 1980. – 287 с.

30 Забаштанская, А. І. Змяшэнне некаторых губных у дыялектнай мове [Тэкст] /А. І. Забаштанская // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі / Гомель, 20–21 мая 2004 г. У дзвюх частках. Частка 2. Гомель, 2004. – С. 27-29.

31 Заіка, З. М. Адтапанімічныя дэрываты ў арэале заходнепалескіх гаворак : Дыс. на атрыманне вучон. ст. канд. філал. навук. – Мн., 1994. – 240 с.

32 Іванова, А. А. Микротопонимия Мозырского Полесья [Текст] : словарь / А. А. Иванова. – Мозырь, 2003. – 218 с.

33 Их именами названы… : Энцикл. справочник / БелСЭ; Редкол. : И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. – Мн. : БелСЭ, 1987. – 711 с.

34 Казлова, Р. М. Беларуская і славянская гідранімія. Праславянскі фонд [Тэкст] : [навук. выданне] : у 2 т. / Р. М. Казлова. – Гомель : ГДУ, 2000 – 2002. Т. 1. – 2000. – 262 с.; Т. 2. – 2002. – 264 с.

35 Казлова, Р. М. Славянская гідранімія. Праславянскі фонд [Тэкст] : [навук. выданне] Т. 3. / Р. М. Казлова. – Гомель : ГДУ. – 2003. – 361 с.

36 Казлова, Р. М. Айканімія Палесся (агульная характарыстыка) / Р. М. Казлова // VI Навуковыя чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі С. М. Некрашэвіча [Тэкст] : зб. навук. арт. (г. Гомель, 23 мая 2003 г.) / Гал. рэд. А. А. Станкевіч. – Гомель : “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2003. – C. 140 -144.

37 Казлова, Р. М. Палеская Кнея і роднасныя назвы [Тэкст ] / Р. М. Казлова // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усход-няга Палесся. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гомель, 20-21 мая 2004 г.). У 2 ч. / Гал. рэд. А. А. Станкевіч. Частка 2. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2004. – С. 83-89.

38 Козлова Р. М. Славянская гидронимия. Праславянский фонд [Текст] : [научн. изд.] Т. IV. / Р. М. Козлова; ГГУ им. Ф. Скорины. – Мн. : Право и экономика, 2006. – 310 с.

39 Казлова, Р. М. Палеская Моза, Мозыр /Мазыр (храналагічна-этымалагічны аспект) [Тэкст] /Р. М. Казлова // Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў: Зборнік навуковых артыкулаў / Адк. рэд. : А. В. Солахаў, В. В. Шур; М-ва адук. РБ, Мазырскі дзярж. пед. ун-т. – Мазыр : УА МДПУ, 2006. – С. 165-166.

40 Калечиц, Е. Г. Первоначальное заселение территории Белоруссии [Текст] / Е. Г. Калечиц; науч. ред. Б. Н. Гурский. – Мн. : Наука и техника, 1984. – 159 с.

41 Камароўскі, Я. М. Сучасная беларуская мова. Фанетыка і фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. [Тэкст] : падручнік / Я. М. Камароўскі, Л. І. Сямешка; пад рэд. праф. Л. М. Шакуна. – Мн. : Універсітэцкае, 1985. – 175 с.

42 Караулов, Ю. Н. Общая и русская идеография [Текст] / Ю. Н. Ка-раулов. – М. : Наука, 1976. – 355 с.

43 Коваленко, Р. И. Именное словосочетание N1 pr N2 во французском языке [Текст ] / Р. И. Коваленко // Проблема слова и словосочетания. Межвузовский сб. научн. трудов. – Ленинград, 1980. – С. 82-88.

44 Колшанский, Г. В. Некоторые вопросы семантики языка в гносеологическом аспекте [Текст ] / Г. В. Колшанский // Принципы и методы семантических исследований. – М. : Наука, 1976. – С. 5-31.

45 Косов, А. В. Некоторые различия системной организации терминологии по сравнению с организацией общей лексики [Текст] / А. В. Косов // Термин и слово. Межвузовский сборник. – Горький: ГГУ им. Н. И. Лобачевского, 1980. – С. 13-22.

46 Красней, В. П. Аб сінонімах, дублетах і варыянтах у тэрміналогіі [Тэкст] / В. П. Красней // Веснік БДУ. Серыя 4. Філалогія. Журна-лістыка. Педагогіка. Псіхалогія. – № 1, 1995. – Мн. : Універсітэцкае. – С. 25-29.

47 Кубрякова, Е. С. О словообразовательном значении и описании смысловой структуры производных суффиксального типа [Текст] / Е. С. Кубрякова, З. А. Харитончик // Принципы и методы семанти-ческих исследований. – М. : Наука, 1976. – С. 202-233.

48 Кузнецова, Э. В. Лексикология русского языка : учеб. пособие для филол. фак. ун-тов. – 2-е изд., испр. и доп. [Текст] / Э. В. Куз-нецова. – М. : Высш. шк., 1989. – 216 с.

49 Кузьменка, Г. У. Айконімы-кампазіты Усходняга Палесся, матываваныя тэрмінам бель [Тэкст] // Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў : Зборнік навуковых артыкулаў / Адк. рэд. : А. В. Солахаў, В. В. Шур; М-ва адук. РБ, Мазырскі дзярж. пед. ун-т. – Мазыр : УА МДПУ, 2006. – С. 168-170.

50 Кузьменка, Г. У. Лексіка-семантычныя асаблівасці айконімаў-кампазітаў Гомельшчыны // Актуальные вопросы славянской ономастики. III Международная научн. конф. “Славянская ономастика в ареальном, этимологическом аспектах” 6–7 октября 2006 г. : [материалы] / Отв. ред. Р. М. Козлова. – Гомель : ГГУ им Ф. Скорины, 2006. – С.129-137.

51 Кузьміч, Л. П. Чачэршчына : з этналінгвістычных назіранняў / Л. П. Кузьміч // VI Навуковыя чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі С. М. Некрашэвіча [Тэкст] : зб. навук. арт. (г. Гомель, 23 мая 2003 г.) / Гал. рэд. А. А. Станкевіч. – Гомель : “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2003. – C. 147 -151.

52 Кузьміч, Л. П. Пра што гаворыць тураўскае слова / Л. П. Кузьміч // Слово в культуре [Текст] : сб. научн. ст. : в 2 ч. – Ч. 1 : Актуальныя пытанні беларускага мовазнаўства. Язык в этнокультурном аспекте. Иностранные языки в ХХ1 столетии. Студенческая наука – 2004 / Под общ. ред. Л. С. Банниковой, В. И. Коваля. – Гомель : УО “ГГУ им. Ф. Скорины”, 2004. – С. 51-54.

53 Кузьміч, Л. П. Рэчыцкі раён: з этналінгвістычных назіранняў / Л. П. Кузьміч // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усход-няга Палесся : праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час [Тэкст] : зб. навук. артыкулаў / Гал. рэд. А. А. Станкевіч [і інш.]. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. – С. 321-322.

54 Лемцюгова, В. П. Беларуская айканімія. Лінгвістычны аналіз назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці [Тэкст] / В. П. Лемцю-гова. – Мн. : Навука і тэхніка, 1970. – 155 с.

55 Лемтюгова, В. П. Восточнославянская ойконимия апеллятивного происхождения. Названия типов поселений [Текст] / В. П. Лемтюгова. – Мн. : Наука и техника,1983. – 198 с.

56 Лемцюгова, В. П. Роздум над лёсам і правапісам беларускіх уласных геаграфічных назваў [Тэкст] / В. П. Лемцюгова // Звязда, 3, 4 і 5 красавіка 2002 г.

57 Лингвистический энциклопедический словарь [Текст] / Гл. ред. В. Н. Ярцева. – М. : Сов. Энциклопедия, 1990. – 685 с.

58 Ляўкоў, Э. А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны [Тэкст] : навук.-папул. выд. / Э. А. Ляўкоў. – Мн. : Навука і тэхніка, 1992. – 207 с.

59 Лыч, Л. М. Назвы зямлі беларускай [Тэкст] / Л. М. Лыч. – Мн. : Універсітэцкае, 1994. – 126 с.

60 Мезенка Г. М. Структурна-граматычныя тыпы урбонімаў Віцебска 1838 і 1889 гг. [Тэкст] / Г. М. Мезенка // Беларуская мова : міжвед. зб. – Мн. : Універсітэцкае, 1987. Вып.15. – С. 138-142.

61 Мезенка, Г. М. Словаўтваральная структура гадонімаў Гомеля [Тэкст] / Г. М. Мезенка // Беларуская мова : міжвед. зб. – Мн. : Універсітэцкае, 1989. Вып. 17. – С. 80-87.

62 Мезенко А. М. Урбанонимия Белоруссии [Текст] / А. М. Мезенко. – Мн. :Университетское, 1991. – 166 с.

63. Мезенка Г. М. Беларуская анамастыка [Тэкст] / Г. М. Мезенка. – Мн. : Вышэйшая школа, 1997. – 119 с.

64 Мезенко, А. М. Имя внутригородского объекта в истории. Об урбанонимах Беларуси XIV – нач. XX в. [Текст ] : науч. изд. / А. М. Мезенко – Мн. : Вышэйшая школа, 2003. – 296 с.

65 Мінакова, Л. М. Сінанімія, дублетнасць і варыянтнасць у тэрміналогіі аўтамабільнага транспарту [Тэкст] / Л. М. Мінакова // Слова і час. Навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці прафесара У. А. Анічэнкі. Частка II. – Гомель, 2003. – С. 79-88.

66 Мінакова, Л. М. Тыпы слоўных апазіцый у тэхнічнай тэрмі-налогіі [Тэкст] / Л. М. Мінакова // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова. № 1. – Магілёў, 2006. – С. 131-137.

67 Мурзаев, Э. М. Словарь народных географических терминов [Текст] / А. М. Мурзаев. – М. : Мысль, 1984. – 653 с.

68 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мін. вобл. : нармат. давед. / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад агул. рэд. В. П. Лемцюговай. – Мн. : Тэхналогія, 2003. – 605 с.

69 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзен. вобл. : нармат. давед. / І. А. Гапоненка, В. П. Лемцюгова, Л. Л. Янушкевіч і інш.; пад агул. рэд. В. П. Лемцюговай. – Мн. : Тэхналогія, 2006. – 471 с.

70 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомел. вобл. : нармат. давед. / Н. А. Багамольнікава [і інш.]; пад агул. рэд. В. П. Лем-цюговай. – Мн. : Тэхналогія, 2006. – 382 с.

71 Ожегов, С. И. Словарь русского языка / С. И. Ожегов; под ред. чл.-корр. АН СССР Н. Ю. Шведовой. – 18-е изд., стереотип. – М. : Рус. яз., 1986. – 797 с.

72 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на [Тэкст] / Рэд. кал. : У. І Лемяшонак (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : БЕЛТА, 1997. – 478 с.

73 Памяць : Брагінскі р-н : Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі [Тэкст] / Уклад. І. Ф. Ганжураў; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : Маст. літ., 2003. – 750 с.

74 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Буда-Кашалёўскага р-на [Тэкст] / У 2-х кн. Кн. 1. / Уклад. У. Я. Райскі; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : БЕЛТА, 2001. – 448 с.; Кн. 2 / Уклад. У. Я. Райскі; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : БЕЛТА, 2002. – 544 с.

75 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Веткаўскага р-на [Тэкст] / У 2-х кн. Кн. 1 / Уклад. У. Я. Райскі; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : БЕЛТА, 1997. – 376 с; Кн. 2 / Уклад. У. Я. Райскі; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : Беларусь, 1998. – 464 с.

76 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Гомельскага р-на [Тэкст] / У 2-х кн. Кн. 1 / Уклад. М. З. Башлакоў, Г. А. Карасік; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : БЕЛТА, 1998. – 376 с.; Кн. 2 / Уклад. М. З. Башлакоў, Г. А. Ка-расік; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : БЕЛТА, 1998. – 414 с.

77 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Гомеля [Тэкст] / У 2-х кн. Кн. 1 / Уклад. П. П. Рабянок; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : БЕЛТА, 1998. – 608 с.; Кн. 2 / Уклад. П. П. Рабянок; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : БЕЛТА, 1999. – 558 с.

78 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Добрушскага р-на [Тэкст] / У 2-х кн. Кн. 1 / Укл. П. П. Рабянок; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : Маст. літ., 1999 – 358 с. Кн. 2 / Укл. П. П. Рабянок; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : Маст. літ., 2001. – 557 с.

79 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Ельскага р-на [Тэкст] / Укл. У. М. Вягера і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : Ураджай, 2001. – 487 с.

80 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Жлобіна і Жлобінскага р-на [Тэкст] / Рэд. кал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : БелЭн, 2000. – 752 с.

81 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на [Тэкст] / Рэд.-укл. В. Ф. Феранц; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : Ураджай, 1994. – 767 с.

82 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Калінкавіцкага р-на [Тэкст] / Рэд.-укл. В. Р. Феранц; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. :Ураджай, 1999. – 798 с.

83 Памяць : Кармянскі р-н: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі [Тэкст] / Рэдкал. М. Я. Дзяткоў і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : Беларусь, 2003. – 462 с.

84 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на [Тэкст] / Уклад. М. З. Башлакоў, Дз. С. Жук; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : Паліграфа-фармленне, 2002. – 606 с.

85 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Лоеўскага р-на [Тэкст] / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : БелЭн, 2000. – 592 с.

86 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Мазыра і Мазырскага р-на [Тэкст] / Укл. М. К. Капач, В. Р. Феранц; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : Маст. літ., 1997. – 574 с.

87 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Нараўлянскага р-на [Тэкст] / Укл. П. П. Рабянок, К. Ф. Ярмоленка; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : БЕЛТА, 1998. – 448 с.

88 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Петрыкаўскага р-на [Тэкст] / Рэд.-укл. В. Р. Феранц; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. :Ураджай, 1995. – 639 с.

89 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Рэчыцкага р-на [Тэкст] / У 2-х кн. Кн. 1 / Укл. П. П. Рабянок; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : Беларусь, 1998. – 503 с. Кн. 2 / Укл. П. П. Рабянок; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : Маст. літ., 1998. – 327 с.

90 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Рагачоўскага р-на [Тэкст] / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд.” Беларус. Энцыкл.” : Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. – Мн. : БелЭн, 1994. – 535 с.

91 Памяць : Светлагорск і Светлагорскі р-н: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. [Тэкст] / У 2-х кн. Кн. 1 / Укл. П. П. Рабянок; Рэдкал. У. Дз. Бурачонак і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : Беларусь, 2000. – 511 с.; Кн. 1 / Укл. П. П. Рабянок; Рэдкал. У. Дз. Бурачонак і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : Беларусь, 2003. – 750 с.

92 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Хойніцкага р-на [Тэкст] / БелЭн; Рэд. кал.: М. А. Ткачоў (гал. рэд.) і інш; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : БелЭн, 1993. – 383 с.

93 Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Чачэрскага р-на [Тэкст] / Укл. У. Я. Райскі, Я. А. Шыпенка; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : БЕЛТА, 2000. – 622 с.

94 Подольская, Н. В. Типовые восточнославянские топоосновы. Словообразовательный анализ [Текст] / Н. В. Подольская. – М. : Наука, 1983. – 158 с.

95 Подольская, Н. В. Словарь русской ономастической термино-логии [Текст] : науч. изд. / Н. В. Подольская. 2-е изд., перераб. и доп. – М. : Наука, 1988. – 192 с.

96 Природа Белоруссии : Попул. энцикл. [Текст] / БелСЭ; Редк. : И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. – Мн. : БелСЭ, 1886. – 599 с.

97 Рагаўцоў, В. І. Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны [слоўнік] / В. І. Рагаўцоў, С. Я. Кечык. – Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2000. – 168 с.

98 Радзіваноўская, Н. А. Айконімы, суадносныя з назвамі расліннага свету : структура, утварэнне, пашырэнне: аўтарэфер. дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01 / Н. А. Радзіваноўская; БДПУ імя Максіма Танка. – Мн., 2003. – 20 с.

99 Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці [Тэкст] : слоўнік /Я. Н. Рапановіч; рэд. П. П. Шуба. – Мн. : Навука і тэхніка, 1977. – 504 с.

100 Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці [Тэкст] : слоўнік /Я. Н. Рапановіч; рэд. П. П. Шуба.– Мн. : Навука і тэхніка, 1980. – 176 с.

101 Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці [Тэкст] : слоўнік / Я. Н. Рапановіч; рэд. П. П. Шуба. – Мн. : Навука і тэхніка, 1981. – 358 с.

102 Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці [Тэкст] : слоўнік /Я. Н. Рапановіч; рэд. П. П. Шуба. – Мн. : Навука і тэхніка, 1982. – 319 с.

103 Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці [Тэкст] : слоўнік /Я. Н. Рапановіч; рэд. П. П. Шуба. – Мн. : Навука і тэхніка, 1983. – 240 с.

104 Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці [Тэкст] : слоўнік /Я. Н. Рапановіч; рэд. П. П. Шуба. – Мн.: Навука і тэхніка, 1986. – 240 с.

105 Реформатский, А. А. Что такое термин и терминология [Текст] / А. А. Реформатский // Вопросы терминологии. Материалы Всесоюз-ного терминологического совещания. – М. : АН СССР, 1961. – С. 46-54.

106 Реформатский, А. А. Термин как член лексической системы языка [Текст] / А. А. Реформатский // Проблемы структурной лингвистики 1967. – М. : Наука, 1968. – С. 103-125.

107 Рогалев, А. Ф. Географические названия Гомельщины [Текст] : учебное пособие / А. Ф. Рогалев; учебное пособие в 2-х частях. Часть 2. Историко-топонимический словарь Ветковского района Гомельской области. – Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 1992. – 99 с.

108 Рогалеў, А. Ф. Сцежкі ў даўніну: геагр. назвы Беларус. Палесся [Тэкст] : навук.-папул. Выданне / А. Ф. Рогалеў. – Мн. : Полымя, 1992. – 159 с.

109 Рогалев, А. Ф. Этнотопонимия Беларуси (на фоне этнической истории) [Текст] / А. Ф. Рогалев. – Гомель, 1993. – 168 с.

110 Рогалев, А Ф. Родные названия: Топонимический словарь Гомеля и окрестностей [Текст] / А. Ф. Рогалев. – Гомель : Общест-венное объединение “Белорусское общества “Книга”, 2003. – 168 с.

111 Рогалев, А. Ф. Топонимический словарь Ветковского района Гомельской области [Текст] : справочное издание / А. Ф. Рогалев. – Гомель : Общество с дополнительной ответственностью “Барк”, 2004. – 196 с.

112 Рогалев, А. Ф. От Гомеюка до Гомеля. Городская старина в фактах, именах, лицах [Текст] : научно-популярное издание / А. Ф. Рогалев. – Изд. 2-е, перераб. и доп. – Гомель : Барк, 2006. – 220 с.

113 Сапегін, Л. М. Расліннасць Беларусі і яе ахова : Тэкст лекцый па аднайменным спецкурсе для студэнтаў спец-і 0.1.09 – “Біялогія” [Тэкст] : вуч. выд-е / Л. М. Сапегін; рэд. Н. Ф. Акуліч. – Мн. : БДУ імя У. І. Леніна. – 57 с.

114 Смірнова, І. У. Варыянты слова як аб'ект дыялектнай лексікаграфіі [Тэкст] / І. У. Смірнова // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі / Гомель, 20–21 мая 2004 г. У дзвюх частках. Частка 2. Гомель, 2004. – С. 50-54.

115 Слоўнік асабовых уласных імён [Тэкст] / уклад М. Р. Суднік; нав. рэд. А. А. Лукашанец. – 2-е выд., выпр. і дапрац. – Мн. : Бел. Навука, 2005. – 176 с.

116 Солнцев, В. М. Вариативность как общее свойство языковой системы [Текст] / В. М. Солнцев // Вопросы языкознания. № 2, 1984. – М. : Наука. – С. 31-42.

117 Станкевіч, А. А. Слоўнік-даведнік асабовых імён [Тэкст] : даведачнае выданне / А. А. Станкевіч, Н. І. Фралова; нав. рэд. д.філ.н. А. М. Булыка. – Гомель, 2001. – 235 с.

118 Сцяцко, П. У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў [Тэкст] / П. У. Сцяцко, М. Ф. Гуліцкі, Л. А. Антанюк; пад рэд. акадэміка АН БССР М. В. Бірылы і д.філ.н., праф. П. У. Сцяцко. – Мн. : Выш. шк., 1990. – 222 с.

119 Толстой, Н. И. Славянская географическая терминалогия [Текст] / Н. И. Толстой. – М. : Наука, 1969. – 261 с.

120 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы [Тэкст] : у 5 т. / Гал. рэдакцыя БелСЭ; пад агульн. рэд. К. К. Атраховіча (К. Крапівы). Т. 1 : А – В [рэд. М. П. Лобан]. – Мн. : гал. рэд.БелСЭ ім. П. Броўкі, 1977. – 608 с.; Т. 2 : Г – К [рэд. А. Я. Баханькоў]. – Мн. : гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1978. – 765 с.; Т. 3 : Л – П / [рэд. П. М. Гапановіч]. – Мн. : гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1979. – 672 с.; Т. 4 : П – Р / [рэд. Г. Ф. Вештарт, Г. М. Прышчэпчык]. – Мн. : гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1980. – 768 с.; Т. 5, кн. 1 : С – У / [рэд. М. Р. Суднік]. – Мн. : гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1983. – 663 с.

121 Тураўскі слоўнік [Тэкст] : у 5 т. / АН БССР, Ін-т Мовазнаўства імя Я. Коласа. Т.1 : А – Г / [склад. А. А. Крывіцкі Г. А. Цыхун, І. Я. Яш-кін і інш.]. – Мн. : Навука і тэхніка, 1982 – 254 с.; Т. 2 : Д – К / [склад. А. А. Крывіцкі, Г. А. Цыхун, І. Я. Яшкін і інш.]. – Мн. : Навука і тэхніка, 1982 – 271 с.; Т. 3 : Л – О / [склад. А. А. Крывіцкі, Г. А. Цыхун, І. Я. Яшкін і інш.]. – Мн. : Навука і тэхніка, 1984 – 311 с.; Т. 4 : П – Р / [склад. А. А. Крывіцкі, Г. А. Цыхун, І. Я. Яшкін і інш.]. – Мн. : Навука і тэхніка, 1985 – 360 с.; Т. 5 : С – Я / [склад. А. А. Крывіцкі, Г. А. Цыхун, І. Я. Яшкін і інш.]. – Мн. : Навука і тэхніка, 1987. – 423 с.

122 Фасмер, М. Этимологический словарь русского языка [Текст] в 4 т : пер. с нем. и доп. О. Н. Трубачёва. – 2-ое изд. стер. Т. 2 : Е – Муж. – М. : Прогресс, 1986. – 672 с.; Т. 3 : Муза – Сят. – М. : Прогресс, 1987. – 832 с.; Т. 4 : Т – Ящур. – М. : Прогресс, 1987. – 864 с.

123 Хмара А. В. Лоев : к вопросу о происхождении [Текст] / А. В. Хмара // Гісторыя Лоеўскай зямлі. Факты. Каментарыі. Матэ-рыялы міжнароднай навук.-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю ўтварэння г.п. Лоеў, (Лоеў, 20 кастрычніка 2005 г.) / Рэд. кал. С. А. Чаропка (адк. рэд.) і інш. – Гомель : УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2006. – С. 187-190.

124 Цітоў, В. С. Этнаграфічная спадчына: Беларусь : Краіна і людзі [Тэкст] : навук.-папул. выд-е / В. С. Цітоў. – 2-ое выд. – Мн. : Беларусь, 2001. – 208 с.

125 Шакун, Л. М. Словаўтварэнне [Тэкст] : вучэб. дапаможнік для філал. фак. ВНУ / Л. М. Шакун. – Мн. : Выш. школа, 1978. – 128 с.

126 Шведава, З. У. Аданамастычнае словаўтварэнне ў стара-беларускай пісьменнасці [Тэкст] / З. У. Шведава. – Мн. : УП “ІВЦ Мінфіна”, 2004. – 174 с.

127 Шмелёв, Д. Н. Современный русский язык. Лексика. [Текст] : учебн. пособие для студентов пед. ин-тов по специальности “Рус. яз. и литература” / Д. Н. Шмелёв. – М. : Просвещение, 1977. – 335 с.

128 Шпилевский, П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю [Тэкст] / П. М. Шпилевский; Предисл., текстол. подгот., прим. и коммент. С. А. Кузняевой. – Мн. : Беларусь, 2004. – 251 с.

129 Шур, В. В. З гісторыі ўласных імёнаў [Тэкст] / В. В. Шур; пад рэд. П. У. Сцяцко. – Мн. : Выш. шк., 1993. – 156 с.

130 Шур, В. В. Беларускія ўласныя імёны: Бел. Антрапаніміка і тапаніміка [Тэкст] : дапам. для настаўнікаў / В. В. Шур. – Мн. : Маст. літ., 1998. – 239 с.

131 Шур, В. В. Анамастычная лексіка ў беларускай мастацкай літаратуры [Тэкст] : навук. выданне / В. В. Шур. – Мн. : УП “Тэхна-прынт”, 2002. – 228 с.

132 Щур, Т. Н. Названия жителей Гомельщины: Дисс. на соискание учен. ст. канд. филол. наук. – Гомель, 1987. – 271 с.

133 Юрэвіч, А. Л. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў [Тэкст] : слоўнік / А. Л. Юрэвіч. – Мн. : Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР, 1962. – 246 с.

134 Янкова, Т. С. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны [Тэкст] : слоўнік / Т. С. Янкова. – Мн. : Навука і тэхніка, 1982. – 432 с.

135 Яшкін, І. Я. Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія [Тэкст] / І. Я. Яшкін; рэд. д.філ.н. М. В. Бірыла. – Мн. : Навука і тэхніка, 1971. – 256 с.

36 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы [Тэкст ]: Т. 3. Г – І [Р. У. Краўчук, В. У. Мартынаў, А. Я. Супрун, Н. В. Івашына; 1 рэд. В. У. Мартынаў]. – Мн. : Навука і тэхніка, 1985. – 408 с. Т. 6. Л – М / Уклад. І.І. Лучыц-Федарэц; Рэд. В. У. Мартынаў. – Мн. : Навука і тэхніка,1990. – 287 с.

137 Slowianska onomastyka [Tekst] : encyclopedia / Towarzystwo naukowe warszawskie. T.1. – Warszawa-Krakow, 2002. – 535 s. T. 2. – Warszawa-Krakow, 2003. – 615 s.




1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   26


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка