Структурна-граматычны аналіз гадонімаў гомельшчыны




старонка4/26
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.94 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   26

Словаўтваральныя варыянты тапонімаў


Словаўтваральныя варыянты – гэта аднакаранёвыя тапонімы аднолькавай семантыкі, але з рознымі словаўтваральнымі афіксамі ці розным спосабам утварэння. Агляд лінгвістычнай літаратуры паказвае, што гэты від вар'іравання ўспрымаецца вучонымі неадназначна. У межах лексікалогіі літаратурнай мовы яго адносяць да разнавіднасці марфалагічных варыянтаў аднаго і таго ж слова з захаваннем аднолькавай семантыкі і да асобных слоў, у якіх марфемы, лічаць яны, не тоесныя [114, с. 53]. У дыялектнай мове іх яшчэ называюць "словаўтваральнымі варыянтамі-сінонімамі" [114, с. 53]. Мы іх вылу-чаем у самастойную групу на той падставе, што асобныя падгрупы заключаюць у сабе дадатковую інфармацыю пра геаграфічныя аб'екты.

Сярод словаўтваральных варыянтаў у колькасных адносінах пераважаюць тыя, што адрозніваюцца рознымі спосабамі ўтварэння: а) утварэнне афіцыйных найменняў адбылося складана-суфіксальным спосабам, мясцовых – складаннем: в. Аднаполле Аднаполе (Б.-К.), в. Дарынполле – Дарынполе (Ветк.), в. ВасільполлеВасільполе (Б.-К.), п. Высакаполле – Высакаполе (Добр.), п. ЗахарполлеЗахар-поле (зараз у мяжы г. Чачэрск), в. Кручполле – Кручполе, п. Кры-стаполлеКрыстаполе (Раг), в. Петраполле Петраполе (Ветк.), пЯраполле – Яраполе (Б.-К.); б) раўнапраўныя ва ўжыванні варыянты ўтварыліся сінтаксічным спосабам і складаннем, зрэдку складаннем + суфіксацыяй: в. Жгуна-Буда – Жгунская Буда, в. Зуб-Буда – Зубарэвіц-кая Буда (Добр.), п. Нова-МіхайлаўкаНовая Міхайлаўка (Ветк.), в. Новае Высокае Нова-Высокае (Е.), в. Новая Баршчоўка – Нова-Баршчоўка (Л.), в.Навамаркавічы Новыя Маркавічы (Жл.), в. Сініцкае Поле – мясц. Сіньполле (Лельч.), в. Усоха-БудаУсохская Буда (Добр.); в) утварэнне варыянтаў адбылося семантычным і марфолага-сінтаксічным (субстантывацыяй) або марфемным шляхам: б. Акоп – Акопавае (Петр.), п. Культура – Культурны, (Б.-К), п. Слабада Слабадскі (Петр.); г) першы варыянт – вынік марфемнага, радзей марфолага-сінтаксічнага ўтварэння, другі – сінтаксічнага. Апошняе найменне нясе ў параўнанні з першым дадатковую інфар-мацыю: (ідэалагічная мадэрнізацыя); в. ГусявіцаНовая Гусявіца (Б.-К.) (існуе старая); в. Каменка Старая Каменка (Жл.), п. КурганВясёлы Курган (Б.-К.), в. Мілевічы – Старыя Мілевічы (Жытк.) (ёсць аднайменныя новыя); в. Дуброва Дуброва Вятчынская, мясц. Дуброва Вечынская (Жытк.), в. Рудня Рудня Скрыгалаўская, в. Руд-няРудня Каменская (Маз.), в. Слабада Кажушкаўская Слабада (Х.) (распаўсюджаныя назвы ўдакладняюцца, канкрэтызуюцца наймен-нямі тых населеных пунктаў, паблізу якіх яны размешчаны); п. Глі-ніцкі – Глініцкі Пасёлак (Маз.), п. Чырвоны – Чырвоны Пасёлак (Петр.) (уключаюцца звесткі пра статус айконіма). Утварэнні сінтаксіч-ным спосабам у гэтай групе могуць выступаць як першасныя: б. Чар-ніцкі востраўЧарніцке (Жытк.), Ябланевае балотаЯбланевае (Е.); д) разнавіднасці адносяцца да марфолага-сінтаксічнага і марфемнага ўтварэння: п. ПласкінскіПласкіня (Раг.), в. Удалёўка Удалёўская (Л.).

Даволі прадуктыўна выяўляе сябе і група, мадыфікацыі онімаў у якой знаходзяцца ў межах аднаго якога-небудзь спосабу. Гэта адносіцца ў першую чаргу да сінтаксічных разнавіднасцей. У сінтаксічных варыянтах азначальныя кампаненты словазлучэння а) займаюць прэпазіцыю і постпазіцыю: в. Міхалкаўская Рудня – Рудня Міхалкаўская (Маз.), в. Рудня Барталамееўская – Барталамееўская Рудня (Чач.), в. Стаўбунскае Будзішча – Будзішча Стаўбунскае (Ветк.); б) у адным з варыянтаў азначальны кампанент можа апускацца: в. Бячанская БудаБуда (Жытк.), в. Малая СлабодкаСлабодка (Маз.), *в. Новы Майдан – Майдан (Нар.) в. Старыя Дзятлавічы – Дзятлавічы (Гом.); в) дыферэнты ў састаўных варыянтах характарызуюць тапонім у розных аспектах: в. Капліцкі ВаратынВялікі Варатын, Ператрутаўскі ВаратынМалы Варатын (К.) (месцаразмяшчэнне каля бліжэйшых айконімаў і памер); п. Чырвоны Бераг – мясц. Белы Бераг (Чач.) (ужыты палярызацыйныя якасныя прыметнікі-азначэнні); Возера на Ставу – Возера ў Ліпніках (Ліпнікі) (Нар.) (матывацыя гідроніма тыпам вадаёма і раслінным светам); б. За Маскалёвым стойламЛя Маскалёвага стойла (Е.) (розная арыен-тацыя адносна аб'екта: канструкцыя з прыназоўнікам за- ўказвае на месца гідроніма, які знаходзіцца далей, на другім баку іншага геаграфічнага аб'екта, з прыназоўнікам ля – паблізу гэтага аб'екта). У адзінкавых словазлучэннях-варыянтах мяняецца форма азначаемага кампанента: б. Крывая ХвояКрывая Хваіна (Жытк.), п. Нясоеў БорНясоеў Барок (Жл.) або азначальныя кампаненты ўтвораны пры дапамозе розных суфіксаў: б. Змяіная магілаЗмяёва магіла (Е.).

Ва ўтварэнні разнавіднасцей марфемным спосабам удзельнічаюць разнастайныя афіксы: в. Заберажніца – мясц. Беражніца (Лельч.) (конфікс і суфікс); розныя конфіксы: в. Зацішша – мясц. Зацішына (Акц.); розныя суфіксы: б. Дубаваха – Дубавуха, б. Варкач – Варкоч (Жытк.), в. Данілевічы – мясц. Данілегі (Лельч.), б. ЛоўзоўЛоўзоўске (Жытк.), б. ЛубянцыЛубянкі (К.), в. Міхнаўка – Міхнава (Бр.), б. РачыцаРэчышча (Петр.), б. РыбечаеРыбчын (Акц.), *п. СалаўёўСалаўёўка (Б.-К), б. СерабронСерабрына (Акц.), п. Сцяпанаў – мясц. Сцяпанаўка (Добр.), б. ХвайніцаХвайнічкі (Е.), вХобнае – Хобіна (К.).

Прыблізна аднолькавую матывацыю выражаюць наступныя разнавіднасці: б. Грузкае балота – Гнілое балота (ступень забалочанасці вадаёма) (Х.), б. ПагарэччаПажарэчча (аб'ект, які гарэў, на якім быў пажар) (Петр.), п. Селіцкае (месца, дзе можна пасяліцца) – мясц. Сельскае (тып пасялення сяло) (Б.-К).

Словаўтваральныя варыянты тапонімаў падае схема № 4.


Арфаграфічныя варыянты тапонімаў


Арфаграфічныя варыянты ў тапонімаўтварэнні складаюць нязначную групу. Яны ўзніклі ў пераважнай большасці ў выніку разнабою іх правапісу ў пісьмовых крыніцах, што ў першую чаргу адлюстравалася на картах (адна і тая ж назва пішацца па-рознаму): *в. Беседзь – мясц. Бесядзь, п. Га'русты – мясц. Га'рысты (Ветк.), б. і р. ЖэлоньЖалонь (Нар), в. Зашчоб'е Зашчэб'е (Рэч.), в. МайсееўкаМаісееўка (Маз.).

Фанетыка-семантычныя варыянты тапонімаў


Семантычныя варыянты характэрны для апелятыўнай лексікі і яе падсістэм, дзе яны абазначаюцца лексіка-семантычнымі і разглядаюцца ў асноўным як усе значэнні полісемантычнай сістэмы [114, с. 54 ] або ў межах слоў, заснаваных на сінанімічных адносінах [46, с. 26]. Ва ўласных назвах такія разнавіднасці адсутнічаюць. У тапаніміі Гомельшчыны адзначана толькі некалькі найменняў, у якіх змена адной фанемы ў базе прыводзіць да рознай матывацыі: в. Пагонцы – мясц. Паганцы (Св.). У нашым выпадку айконімы адрозніваюцца адной галоснай фанемай, якая знаходзіцца ў моцнай пазіцыі, але адыгрывае значную ролю ў сэнсавай матывацыі наймення. Афіцыйны варыянт (Пагонцы) супастаўляецца з лексемай гонь 'доўгі ўчастак раллі'. У мясцовым варыянце захавалася першапачатковае найменне вёскі, зафіксаванае пісьмовымі актамі 17 ст. Аснова яго суадносілася са словам паганец ‘нехрысціянскі’. У такіх жа ўмовах знаходзяцца галосныя фанемы ў варыянтных айконімах ЗалоззеЗалаззе (Раг.). Першы варыянт з’яўляецца назвай-арыенцірам (за лозамі), другі – характарызуе геаграфічныя ўмовы мясцовасці (цяжкадаступнае месца, дзе можна залазіць).

Такія варыянты ў тапаніміі можна пазначыць як фанетыка-семантычныя.



Варыянты як вынік перакладу


Асобнае месца ў тапанімічнай лексіцы займаюць айконімы, што ўзніклі ў савецкую эпоху як назвы-мемарыялы або ў выніку шматлікіх перайменаванняў. Значная іх частка была ўведзена на рускамоўнай аснове, і русіфікаваныя формы замацаваліся ў афіцыйным пісьмовым ужытку. Нават на сённяшні дзень некаторыя райвыканкамы маюць картатэкі населеных пунктаў сваіх раёнаў толькі ў рускай арфаграфіі. З іх шляхам адвольнага перакладу выводзілі беларускамоўныя формы. Гэта спарадзіла варыянты, якія адлюстроўвалі разрыў паміж вуснай і пісьмовай формамі, уносілі неразбярыху і блытаніну, парушалі аднастайнасць перадачы онімаў. Так, п.п. у Крыўскім с/с (Б.-К. р-н) і ва Улукаўскім с/с (Гом. р-н) афіцыйна зафіксаваны пад назвай Перамога (варыянт Пабеда), а ў Галоўчыцкім с/с (Нар. р-н) – Пабеда (варыянт Перамога), пп. Первамайск у Буйнавіцкім с/с (Лельч. р-н) і Пярэдзелкаўскім с/с (Лоеўск. р-н) (варыянт Першамайск) і Перша-майск у Караваціцкім с/с (Рэч. р-н) (варыянт Первамайск). У структурных адносінах такія варыянты ў цэлым састаўныя, радзей – простыя. Сярод іх вылучаюцца дзве групы:

1 Даслоўны пераклад найменняў з беларускай мовы на рускую і наадварот: *в. Вялікі ЛесБальшы Лес (Добр.), п. Добрая НадзеждаДобрая Надзея, п. Краснае Знамя Чырвоны Сцяг (Б.-К.), п. Новая ДзярэўняНовая Вёска (Л.), п. ПершамайскіПервамайскі (Добр.), п. Сцяг Працы Знамя Труда, п. Чырвоны Маяк – Красны Маяк (Гом.), п. Южны КоласПаўднёвы Колас (Рэч.) і інш.

2 Даслоўны пераклад з рускай мовы на беларускую і наадварот аднаго з кампанентаў састаўнога наймення (варыянты-гібрыды): п. Красная Плошчадзь Красная Плошча (Б.-К.), п. Красны Багатыр – Чырвоны Багатыр (Гом.), п. Чырвонае ЗнамяЧырвоны Сцяг, п. Чырвоны Свет – Красны Свет (Б.-К.), в. Чырвоны Пахар – Красны Пахар (Ветк.), п.Чырво′ны Ара′тыКрасны Ара′ты (Х.).

Зрэдку падчас даслоўнага перакладу оніма адзін з варыянтаў суправаджаецца яшчэ ідэалагічнай мадэрнізацыяй: *п. АратыВясёлы Пахар (Б.-К.).

Варыянты гэтай групы можна назваць недарэчнымі, так як “у такіх выпадках назва раздвойваецца і функцыянальна робіцца непрыдатнай… такія назвы ў нацыянальным тапонімным кантэксце ўспрымаюцца як чужыя, штучныя ўтварэнні і арганічна не ўпісваюцца ў беларускую тапанімічную сістэму” [56, 3 красавіка.].

Адзначаныя варыянты змяшчае схема № 5.


Тапонімныя варыянты як вынік перайменаванняў



Схема 5 – Тапонімныя варыянты як вынік перанайменаванняў

Камбінаваныя тапонімы-варыянты


У тапаніміі Гомельшчыны адзначаюцца разнавіднасці, што ўтвараюць рады з двух-трох і больш найменняў, якія адрозніваюцца рознымі сродкамі ўтварэння і рознай сферай ужывання. Умоўна мы іх называем камбінаванымі варыянтамі: б. Аленічэў востраўАленічаве – Аленічэва (Петр.), в. Аме'льна – Амяльна'я – мясц. О'мельна (Раг.), в. Барталаме'еўкамясц. Бутраме'еўка (Ветк.), воз. Велі'ззеВелі'ччаВялі'ччаВялікае (Петр.), воз. Вертэп – Верцеб – Верцеп (Нар.), в. Вінаграда'ва Вінагра'даў – Нова-вінагра'даў (Жл.), б. Вушок – Ушокі (Жытк.), б. ГлодыГлот Глота (Петр.), п. Епіфа'ньмясц. Пыха'нь (Гом.), воз. Зя'беньЗе'беньЗе'беньеЗе'бені, воз. КрывенькіяКрывыя возеры, в. Ма'лешаўМалы Ма'лешаўмясц. Ма'лішаў (Жытк.), в. Межыдзе'равамясц. Мяжы'дзерава – Міждзе'раў (Раг.), п. Пятро'ў мясц. Пятро'ваПятро'ўка (Гом.), б. РадзівілаўРадзіволоўРадзівонаў хутар (Акц.), в. Ры'слаўльРы'слаўе – Ры'слаў (Ветк.), в. Усохі – УсохУсоха (Добр.), п. Усход – мясц. Васток – Васход (Ветк.), п. Чырвонае Возера – мясц. Чірвонае ОзераКраснае Озера (Х.). У такіх онімах спалучаюцца рысы ўсіх раней адзначаных мадыфікацый.

Паралельныя найменні тапонімаў


Акрамя варыянтаў, у тапанімічнай сістэме вылучаюць пара-лельныя найменні, якія сваім унутраным зместам адлюстроўваюць розныя тыпы матывацыі оніма. У тапаніміі гэта даволі рэдкая з'ява. На Гомельшчыне паралельныя імёны ўтвараюцца: а) ад рознага класа слоў-апелятываў і саміх онімаў (антрапонімаў, айконімаў, этнонімаў): в. Алексічы мясц. Алешнікі (Х.), б. Вараб'ёў заводБалацянка (Нар.), в. Глінная Слабада – мясц. Парыж (Рэч.), в. Грушаўка – мясц. Варшава (Нар.), п. Доўбцы – мясц. Цыгане (Раг.), р. Тур'я – Стрэлка (Нар.), п. Чапаеўск – мясц. Ла'знішча (Лельч.); б) слоў-апелятываў з рознымі каранямі: в. Вязаў Лес – мясц. Бераг (Жытк.), кан. Купіцкая (Купецкая, Купа) – Стараазёрная (Жытк.), б. Лысая гара (Лыса гара) – Недаколено (Лельч.), п. Піянер – мясц. Станцыённы (Гом.), р. КораПанская канава (Нар.), кан. ЦэнтральнаяАбадная (Жытк.). Па сваёй структуры гэта простыя і састаўныя, зрэдку складаныя назвы, утвораныя рознымі спосабамі: марфемным, семантычным, марфолага-сінтаксічным і сінтаксічным.

Паралельныя найменні адлюстроўвае схема № 6.


Прааналізаваны фактычны матэрыял дазваляе зрабіць наступныя вывады:

1 Сістэмы імён складаюцца гістарычна і не застаюцца нязменнымі.

2 Варыянтныя разнавіднасці характэрны не толькі для апелятыў-най лексікі і яе падсістэм. Наяўнасць у тапаніміі, асабліва айканіміі, вялікай колькасці мадыфікацый дазваляе разглядаць іх і як тапанімічную з'яву. Само паняцце варыянтнасці ў абедзвюх сістэмах супадае толькі часткова. У межах тапонімаў пры вар'іраванні маюцца свае адметнасці (пашырана кола відаў варыянтаў, выкарыстоўваюцца і незаканамерныя фанетычныя з'явы, у якасці афіцыйнага можа выступаць ненарматыўны варыянт, існуюць паралельныя найменні).

3 На ўзнікненне варыянтаў аказалі ўплыў палітычныя прычыны (знаходжанне ў складзе ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расіі), умовы білінгвізму, дыялектнае моўнае асяроддзе, асабліва ў гідронімных варыянтах, разнабой у пісьмовых крыніцах.

4 Варыянтнасць у тапаніміі – з'ява непажаданая. Як адзначае В.П. Лемцюгова, "нават нязначны разнабой у іх напісанні выклікае непаразуменні, шкодзіць нармальнай працы органаў адміністрацыйнага кіравання, транспарту, сувязі, друку" [56, 3 красавіка]. Узнікаюць праблемы з онімамі-варыянтамі ў картаграфічнай практыцы, пры складанні нарматыўных слоўнікаў.


7 ПАРАДЫГМАТЫЧНЫЯ І СІНТАГМАТЫЧНЫЯ СУВЯЗІ ТАПОНІМАЎ
Кожная мова мае сваю сістэму, што грунтуецца на сувязях і адносінах паміж больш дробнымі часткамі, на пэўнай іх арганізацыі і ўпарадкаванні. Для моўнай сістэмы характэрны парадыгматычныя і сінтагматычныя сувязі [10, с. 493].

Парадыгма (ад грэчаскага paradeigma ‘прыклад, узор’) – “сістэма флектыўных змяненняў, якія служаць узорам формаўтварэння для пэўнай часціны мовы” і “сукупнасць форм словазмянення таго ж самага слова” [118, с. 95]. Парадыгматычныя сувязі тыповыя для апелятыўнай лексікі, належаць да скрытых, ці імпліцытных, і даследуюцца ў асобных раздзелах навукі аб слове: напрыклад, у лексікалогіі (супрацьпастаўленне дыферэнцыяльных семантычных прымет зместу слоў), марфалогіі (парадыгма скланення іменных часцін мовы, займеннікаў, спражэння дзеясловаў), словаўтварэнні (утварэнне шэрагу слоў ад адной і той асновы), сінтаксісе (сінтаксічная парадыгма сказаў, базавых мадэляў сказаў). Вышэй адзначаныя сувязі ў апелятыўнай лексіцы вывучаны лінгвістамі дасканала, аб чым сведчыць значная колькасць па гэтым пытанні навуковай літаратуры (гл. работы Д.М. Шмялёва, Э.В. Кузняцовай, Л.М. Шакуна і інш.). Сутнасць парадыгматычных адносін складае падабенства адзінак па адных кампанентах і супрацьпастаўленне – па другіх. Падабенства адзінак заключаецца ў тым, што яны павінны адносіцца да аднаго ўзроўню моўнай сістэмы, быць аднатыпнымі [48, с. 32].

Вывучэнне анамастычнага фактычнага матэрыялу дазваляе заўважыць, што паміж відамі онімаў таксама існуюць пэўныя ўзаемаадносіны, найперш, адштурхоўванне і прыцяжэнне. Прыцяжэнне праяўляецца ў парадыгматычных і сінтагматычных сувязях.

У анамастычнай лексіцы вывучэнню парадыгматычных сувязей пакладзены толькі пачатак, а сам тэрмін парадыгма, акрамя слова-зменнай, ці марфалагічнай, парадыгмы імён разумеецца і ў больш шырокім сэнсе: гэта імя, што існуе самастойна і здольнае само да словаўтварэння, утвараючы такім чынам словаўтваральную парадыгму, куды ўваходзяць онімы розных відаў [95, с. 103-104]. Наша паняцце гэтага тэрміна значна пашырана: пад увагу бяруцца спосабы групіроўкі онімаў у залежнасці ад іх класаў і характару вычлянення першасных і другасных утварэнняў. Сукупнасць такіх супрацьпастаў-леных па вертыкалі і гарызанталі адносін уяўляе сабой міжвідавую тапанімічную парадыгматыку, а з’яву, пры якой адбываецца ўтварэнне розных відаў онімаў ад якога-н. аднаго класа тапоніма, мы ўмоўна абазначым анамастычнай міжвідавой словаўтваральнай парадыгмай. Аднатыпнасць, у дадзеным выпадку, нам бачыцца ў тым, што ўсе віды онімаў з’яўляюцца ўласнымі найменнямі.

Парадыгматычныя сувязі розных класаў онімаў праяўляюцца неаднолькава. Найбольш шырокімі магчымасцямі валодаюць антра-понімы і айконімы. На аснове фактычнага матэрыялу Гомельскай вобласці мы спынім увагу на высвятленні тапанімічнай парадыгмы.

Парадыгму айконімаў па вертыкалі схематычна можна выразіць наступным чынам:



ад’ектонім

катайконім

айконім → урбанонім

айконім


гідронім

антрапонім

Аналіз адтапонімных парадыгматычных утварэнняў знаходзіцца ў пачатковай стадыі. На сінхронным зрэзе як айконімныя дэрываты актыўна даследуюцца ад’ектонімы (прыметнікі) і катайконімы (назвы жыхароў). Так, у працах украінскіх і беларускіх моваведаў вызнача-юцца тэарэтычныя пытанні і асаблівасці іх словаўтваральнага працэсу, складаюцца слоўнікі [17, 18, 21]. З.У. Шведавай адзначаныя разрады разглядаюцца ў беларускай мове старажытнага перыяду [126].

У апошні час у беларускім мовазнаўстве ўсё большую цікавасць выклікаюць адтапонімныя дэрываты асобных дыялектных зон. Вывучэнне ад’ектонімаў і катайконімаў заходнепалескага рэгіёна знайшло адлюстраванне ў працах З.М. Заікі [31], Віцебшчыны – У.М. Генкіна [18]. Я.Н. Рапановіч падрыхтаваў слоўнікі назваў населеных пунктаў па ўсіх абласцях нашай рэспублікі, дзе падаў і адтапонімныя прыметнікі ў літаратурнай форме [ 99-104].

Ёсць напрацоўкі па даследаванай намі зоне. Катайконімы ў гаворках Гомельшчыны былі занатаваны і прааналізаваны на словаўтваральным узроўні Т.М. Шчур [132]. У 2003-ім годзе з друку выйшаў слоўнік “Айканімія Гомельшчыны” [5], у які аўтары ўводзяць значную колькасць новых намінацый. Комплексна паралельна з айконімамі фіксуюцца ад’ектонімы і катайконімы ў афіцыйнай і рэгіянальнай формах.

Такая ўвага лінгвістаў перш за ўсё да ад’ектонімаў і катайконімаў тлумачыцца неабмежаванай прадуктыўнасцю апошніх у айканімічнай парадыгме. Даследаванні З.У. Шведавай сведчаць, што адтапонімныя дэрываты на базе айконімаў фарміраваліся ўжо ў старабеларускіх помніках па законах дыялектнай мовы [126]. Аднак і на сённяшні дзень “літаратурная мова не выпрацавала дасканалай сістэмы афіксальнай дэрывацыі адтапонімных утварэнняў, у многіх выпадках не мае адпаведных назваў для абазначэння гэтых паняццяў” [5, с. 5]. І цяпер яны ўжываюцца пераважна ў вусным маўленні, разам з утваральнымі асновамі відазмяняюцца і выпадаюць у асноўным з лексікаграфічнай фіксацыі.

На прадуктыўнасць утварэння ад’ектонімаў і катайконімаў уплываюць наступныя фактары: практычна любы айконім з’яўляецца базай для іх узнікнення, пры гэтым на марфемным стыку амаль не адбываюцца змены (в. Смалегаў (Нар.) смалегаўскі, смалегаўцы, смалегавец, смалегаўка), пільная патрэба грамадства ў такіх вытворных адзінках (экстралінгвістычны фактар). Але гэтыя ўтварэнні з цяжкасцю даюць паасобныя русіфікаваныя, штучныя айконімы і тыя, што маюць складаную словаўтваральную структуру. Так, не ўспрымаецца гучанне ад’ектонімаў адзінственскі (п. Адзінства – Чач.), вазраждзенскі (п. Вазраждзенне – Б.-К.), надзейскі (п. Надзея – Добр.), краснаплошчадскі (п. Красная Плошчадзь – Б.-К.). Таму перш чым прысвоіць уласнае імя геаграфічнаму аб’екту, патрэбна ўлічыць, наколькі яно падпарадкоўваецца граматычным законам роднай мовы.

Значнае месца ў айканімічнай парадыгме займаюць гадонімы як асобны клас урбанонімаў. Іх утварэнне выклікана некалькімі прычынамі: матывацыя назвамі населеных пунктаў сельскага і гарадскога тыпу, у накірунку якіх размяшчаюцца гадонімы, урбанізацыя асобных, у гонар гарадоў рэспублік былога Савецкага Саюза і гарадоў-пабрацімаў, у гонар адселеных вёсак (больш падрабязна гл. раздзел 4 манаграфіі).

У айканіміі задзейнічаны і назвы саміх населеных пунктаў. Гэта тычыць у цэлым узнікнення меншых па памерах онімаў, што маюць статус пасёлка, хутара, раз’езда, чыгуначнай станцыі, зрэдку вёскі, і знаходзяцца паблізу аб’ектаў, найменні якіх адлюстраваны ў матывацыйнай базе. Адайканімічныя ўтварэнні складаюць чатыры тыпы: афіксальныя (в. Бабры → в. Бабраняты – Маз.) (найбольш пашыраны), слова- і асноваскладанне (в. Ленін → в. Новаленін), сінтаксічная дэрывацыя (в. Ліпа → в. Новая Ліпа – Б.-К.), “люстраная” айканімія (в. Славінск → п. Славінск – Петр.).

Айконімы могуць прадстаўляць утваральныя асновы для ўсіх відаў гідронімаў: патамонімаў (в. Хобнае → р. Хабенка – К.), гелонімаў (в. Грыдні → бал. Грыдзенскае – Нар.), лімнонімаў (в. Лісцвін → воз. Лісцвінец –Х.), мікрагідронімаў (в. МіхнавічыМіхнаўская крыніца – Х.). Парадыгма паўтарае словаўтваральныя тыпы адайканімічных утварэнняў і ўключае як дадатковы транстапанімізацыю (пераход айконімаў у гідронімы без структурных змен): в. Тарканы → бал. Тарканы – К. Доказам такога ўтварэння з’яўляецца наяўнасць у многіх онімах варыянтаў (бал. Тарканоўскае). Асноўны матыў – блізкае месцазнаходжанне водных аб’ектаў паблізу адпаведных населеных пунктаў.

Менш прадуктыўныя ў парадыгме айконімаў утварэнні антрапонімаў (часцей сустракаеццца адваротная з’ява). Выяўлены прозвішчы вядомых у рэспубліцы людзей, матываваныя назвамі месца нараджэння: беларускі пісьменнік Р.К. Сабаленка нарадзіўся ў в. Сабалі (Браг.), у аснове прозвішча пісьменніка А.М. Кулакоўскага знаходзіцца онім Кулакі (Салігорскі р-н). З назвамі гарадоў і гарадскіх пасёлкаў нашай вобласці суадносяцца прозвішчы Брагінец, Брагінскі, Гомельскі, Ельскі, Жлобінскі, Мазырчук, Мазырэй, Мазырэц, Нараўлянскі, Рэчыцкі, Туравец (большасць іх носьбітаў пражывала і пражывае ў г. Гомель). Прозвішчы адайканімічнага паходжання носьбітаў Гомельшчыны фіксуюць лексікаграфічныя крыніцы: Кімбараўскі (былая в. Кімбараўка), Маскоўскі, Пінская, Слуцкая [86, с. 204-208], Вербавец (в. Вербавічы) [87, с. 117], Быхавец, Віленскі, Віцебскі, Наўгародскі, Шклоўскі [77, сс. 394, 395, 445, 479], Слонімскі [89, с. 217], Запольскі (в. Заполле) [93, с. 187]. Акрамя таго, даволі распаўсюджанай з’явай у гутарковай мове з’яўляюцца мянушкі-прыклады, ці вулічныя найменні, заснаваныя на назвах населеных пунктаў. Звычайна іх даюць тым жанчынам ці мужчынам, што пасля шлюбу жывуць не ў родных мясцінах (буднічка, жанчына з в. Галоўчыцкая Буда, – в. Смалегаў, Нар.).

Урбананімічная вертыкальная парадыгма абмежавана трыма відамі саміх урбанонімаў і схематычна прадстаўлена ў наступным выглядзе:



ойкадамонім → гадонім

урбанонім гадонім → гадонім

эклезіонім → гадонім

Ойкадамонімы (уласныя назвы будынкаў, прадпрыемстваў) матывуюць лінейныя аб’екты, непасрэдна на якіх або побач з якімі яны знаходзяцца: пр-вы “Гомсельмаш” → вул. Гомсельмашаўская, “Крышталь” → вул. Крышталаўская (г. Гомель).

Словаўтваральная пара гадонім гадонім выкарыстоўваецца для ўтварэнняў з “часавым значэннем”. Новыя вуліцы ўзнікалі побач або непадалёку, паўтараючы папярэднія назвы, а “часавае значэнне” выражалі прыметнікі новы-стары: вул. Палескаявул. Новапалеская, вул. БыхаўскаявулСтарабыхаўская (г. Гомель). У гэтай пары распаўсюджана з’ява, калі назвы новых лінейных аб’ектаў дамінуюць з лічэбнікамі. Лічэбнікі маюць нумерацыйнае значэнне і сведчаць аб часе і парадку з’яўлення новых гадонімаў: вул. 2-я Іншагародняя, вул. 3-я Іншагародняя, вул. 4-я Іншагародняя, вул. 5-я Іншагародняя, вул. 6-я Іншагародняя, вул. 7-я Іншагародняя, вул. 8-я Іншагародняя, вул. 9-я Іншагародняя – Гомель, зав. 1-ы Кулікоўскі, зав2-і Кулі-коўскі – Рэчыца. Зафіксаваны адзінкавыя онімы, што выяўляюць матыў у гонар знакамітых рускіх урбанонімаў: вул. Чырвоная Плошча (адна з цэнтральных вуліц г. Веткі).

Эклезіонімы (назвы цэркваў, капліц, манастыроў) у аснове назваў вуліц увогуле сустракаюцца не часта, аднак і тых спасціг незайздросны лёс: яны аказаліся ў ліку перайменаваных. Так, вул. Пакроўская і вул. Нікольская, зафіксаваныя Г.М. Мезенка ў Гомелі [61, с. 82], у сучаснай урбананіміі не адзначаюцца.

Парадыгма урбанонімаў пабудавана на аснове двух тыпаў (атрыбутыўнага і нумератыўна-атрыбутыўнага).

Парадыгма ўтварэнняў па вертыкалі ад гідронімаў больш складаная, чым папярэдняя, і ўкладваецца ў наступную схему:



урбанонім

гідронім → айконім

гідронім (мікрагідронім)

антрапонім

Найбольш колькасныя паказчыкі характэрны для словаўтваральнага раду гідронім → айконім. Вядома, што людзі здаўна сяліліся на берагах вадаёмаў, таму назвы іх матывавалі ўзніклыя паселішчы. Утварэнне такіх найменняў адбывалася марфемным спосабам (р. Трэмля → в. Трамец – К., р. Чачора → г. Чачэрск) і шляхам транстапанімізацыі (р. Днепрык → п. Днепрык – Рэч. р-н, р. Сож → п. Сож – Гом. р-н, р. Славечна → в. Славечна – Ельск. р-н, р. Трэмля → в. Трэмля – Петр. р-н).

Гідронімы з’яўляюцца базай для дэрыватаў саміх гідронімаў: р. Арэса р. Новая Арэса (Петр. р-н), р. Віць воз. Віцное (Х. р-н), р. Дрынь → бал. Удрынь (Нар. р-н), рр. Іпа і ВішаІпа-Вішанскае балота (К. р-н), бал. Коўбаска → бал. Закоўбаска (Жытк. р-н), кан. Лозка → бал. Ля Лозкі (Е. р-н), р. Прыпяць → р. Прыпятка (Х. р-н), р. Сцвіга воз. Сцвіжац (Жытк. р-н), р. Тур’я → бал. Затур’е (Е. р-н). Уласныя найменні розных відаў водных аб’ектаў утварыліся пераважна марфемным спосабам, фіксуецца нямала назваў-арыенціраў, выражаных прыназоўнікава-іменнымі канструкцыямі: р. БатыўляВозера коло Батыўлі (Е. р-н), бал. Дубавуха→ бал. За Дубавухаю (Жытк. р-н), бал. Надаў → бал. Пад Надаў (К. р-н). Утварэнні па тыпу гідронім → мікрагідронім выяўляе з’яву адваротнай, ці “люстраной” гідраніміі: р. Альхоўка → кан. Альхоўка (Петр. р-н), бал. Забаўе → кан. Забаўе, воз. Крывуша кан. Кры-вуша (Жытк. р-н).

Словаўтваральны рад у парадыгме адгідранімічных урбанонімаў непрадуктыўны. Такія ўтварэнні ў асноўным у гонар рэк, паблізу або на берагах якіх знаходзяцца населеныя пункты: р. Сож → вул. Сож-ская (Гомель), р. Прыпяць → вул. Прыпяцкая (Петрыкаў). Гэты ж прынцып намінацыі ляжыць у аснове назваў гасцініц, рэстаранаў (ойкадамонімаў): гасцініцы “Прыпяць” – Мазыр, “Убарць” – Лельчыцы, рэстараны “Днепр” – Жлобін, “Сож” – Гомель.

У гідранімічнай вертыкальнай парадыгме дэрываты антрапонімаў – адзінкавыя. На пачатковай стадыі гэта былі мянушкі, якія пазней перайшлі ў прозвішчы (Пінчук, Случанкоў, тыя, хто нарадзіўся на рр. Піна, Случ).

Парадыгматычныя адносіны па гарызанталі характарызуюцца як выбіральныя магчымасці адных класаў онімаў матывавацца другімі, размешчанымі ў пэўным ланцужку, у лінейнай паслядоўнасці.. Аналіз фактычнага матэрыялу дазваляе канстатаваць, што з парадыгмы імён не ўсе класы онімаў могуць ужывацца для ўтварэння парадыгматычных радоў па гарызанталі. Утварэнні ў лінейнай паслядоўнасці прадук-тыўна пачынаюцца з антрапонімаў, і ланцуг мае наступны выгляд:

антрапонім → айконім → гідронім: Альбін → в. Альбінск → воз. Альбінскае (Акц.), Аўцюк → вв. Вялікія і Малыя Аўцюкі → вадасх. Аўцюкі (Калінк.), Васька → в. Васькаўка → воз. Васькаўскае (Маз.), Галоўчын → в. Галоўчыцы → бал. Голоўчыцке (Нар.), Захар → в. Захаркі Захаркоўское болото (Ельск.), Міхалка → в. Міхалкі → воз. Міхалкаўскае, Міцька → в. Міцькі → бал. Міцькаўшчына (Маз.), Павел (Паўлаў) → в. Паўлаўка → воз. Паўлаўшчына (Е.), Сямён (Сямёнаў) → в. Сямёнавічы → воз. Сямёнаўскае (К.), Хама → в. Хамінка → воз. Хамінскае (Л.). Уласныя найменні ўтвораны марфемным і сінтаксічным спосабамі. Такія рады сведчаць, што пасяленні атрымлівалі свае назвы ад імён, прозвішчаў, мянушак першапасяленцаў (главы роду ці сем’яў), а ў асновах водных аб’ектаў замацаваны найменні саміх паселішчаў, якія звычайна знаходзіліся паблізу.

Утварэнні ад гідронімаў маюць дзве парадыгматычныя разнавіднасці:

а) гідронім → айконім → гідронім: воз. Белае → в. Белае → кан. Бе-ліцкая (Жытк.), р. Віць→ в. Віць → воз. Віцное (Х.), р. Віша → в. Віша Вішаўнянскія балоты (К.), р. Лохніца → в. Лохніца → кан. Лохніцкая (Лельч.), р. Піна → г. ПінскПінске озеро (Лельч.);

б) гідронім → гідронім → айконім → катайконім: р. Днепр → р. Днепрык → в. Днепрыкднепрыкаўцы (Рэч.). Да марфемнага і сінтаксічнага спосабаў утварэння ланцужка далучаецца транстапа-німізацыя.

Першая разнавіднасць такой парадыгмы паказвае на засяленне людзьмі месц каля водных аб’ектаў, назвы якіх былі ім вядомы і якія паўтарыліся ў заснаваных месцах пражывання. Апошняе звяно ідэнтычна такому ж у папярэднім ланцужку. Людзі асядалі на берагах прытокаў буйных рэк. Найменні гэтых прытокаў з’явіліся базай для ўтварэння айконімаў, матывавалі іх, што зафіксавана ў другой разнавіднасці.

Айконімы даюць утварэнні ў такой паслядоўнасці:

айконім → гідронім → гідронім: г.п. Брагін → р. Брагінка → рр. Верхняя, Сярэдняя і Ніжняя Брагінка (тры самастойныя аб’екты) [96, с. 133] (Браг.). Айконімы замацаваліся ў назвах гідронімаў, якія затым атрымалі працяг у найменнях меншых па памеры водных аб’ектаў.

Этнанімічны ланцужок больш працяглы і ўключае тры разна-віднасці:

а) этнонім → гідронім → айконім → ад’ектонім, катайконім: славяне → р. Славечна (у некалькіх варыяцыях) → в. Славечнаславечненскі, славечненцы;

б) этнонім → айконім → гідронім:

ліцвіны → вв. Вялікія і Малыя Ліцвінавічы → бал. Літвінавіцке (К.). Спосабы тапонімаўтварэння адзначаюцца тыя ж, што і ў папярэдніх спалучэннях. Парадыгматычны рад тлумачыць, што назвы плямён і народнасцей далі “жыццё” ў рознай паслядоўнасці як айконімам, так і гідронімам;

в) этнонім → антрапонім → айконім → ад’ектонім, катайконім: ліцвіныЛіцвінаў → в. Ліцвінавічы ліцвінаўскі, ліцвінаўцы, ліцвінаўскія (Карм.).

Іншыя класы онімаў прыцягваюцца ў двухкампанентныя ланцужкі, якія ўваходзяць у склад парадыгмы (гл. матэрыял вышэй).

У парадыгматычных спалучэннях няцяжка заўважыць храналогію і паслядоўнасць узнікнення розных геаграфічных аб’ектаў.

Значэнне тэрміна сінтагма (ад грэч. syntagma ‘нешта аб’яднанае’) разглядаецца ў апелятыўнай лексіцы як “інтанацыйна і рытмічна арганізаваная група слоў з адносна закончаным сэнсам” [15, т. 2, с. 383]. Неабходна зазначыць, што ў лінгвістаў няма адзінага погляду на сінтагму. Некаторыя яе лічаць толькі сінтаксічнай з’явай, іншыя падзяляюць на спалучэнні слоў (знешнія сінтагмы) і спалучэнні марфем у словах (унутраныя сінтагмы) [118, с. 123-124; 133, с. 156]. Не падаецца гэты тэрмін аўтарам першага рускага слоўніка тэрмінаў па анамастыцы Падольскай Н.У. [95], аднак сінтагматычныя адносіны выяўляюцца і ў анамастычнай лексіцы, праўда, у параўнанні з парадыгматычнымі, яны менш прадуктыўныя. Сінтагматызацыя фіксуецца як адзін са спосабаў утварэння катайконімаў у помніках беларускай пісьменнасці XVI – XVIII стст. [126, с. 105-106] і ў сучаснай беларускай мове [18, 132]. Так, сутнасць яе ў старажытных катайконімах разумеецца як выражэнне значэння ‘жыхар населенага пункта’ словазлучэннем са спалучэння прыназоўніка з і тапоніма ў форме роднага склону тыпу Олехно Зиноновичъ зъ Горницы [126, с. 86]. Вышэй ужо зазначалася, што ўласныя назвы не маюць значэння, яны толькі вылучаюць аб’ект з шэрагу іншых, называючы яго. Але онімы маюць знешнюю сінтагму. Анамастычныя знешнія сінтагматычныя адносіны заснаваны на магчымасцях спалучэння словаўтваральных элементаў онімаў і парадку іх размяшчэння падчас утварэння, з якіх адзін выступае як азначальны, а другі – азначаемы. Такім чынам, сінтагматычныя адносіны ў тапаніміі выяўляюцца праз сінтаксічны спосаб дэрывацыі імён, што па структуры з’яўляюцца састаўнымі. Разгледзім спецыфіку такіх сінтаксічных канструкцый у тапаніміі Гомельшчыны.

У тапаніміі даследаванага рэгіёна скарыстоўваюцца адна-, двух- і трохчленныя сінтаксічныя канструкцыі онімаў. Сродкамі сувязі паміж кампанентамі з’яўляюцца сінтаксічныя: дапасаванне і кіраванне з наяўнасцю прыназоўнікаў ці без іх. Прыназоўнікі, як ужо адзначалася, злучаюць кампаненты словазлучэння ў адзінае сэнсавае цэлае, аднак не парушаюць яго структуру. Іншымі словамі, сінтаксічна арганізаваная з прыназоўнікамі група адна-, двух-, трохчленная, але адпаведна двух-, трох-, чатырохслоўная.

Адначленныя тапонімы ўключаюць у састаў прыназоўнікі і апелятывы-назоўнікі або самі онімы. Схема такой мадэлі выглядае наступным чынам: Pr S (O), дзе pr – адзін з прыназоўнікаў мовы, S – кампанент-назоўнік, O – кампанент-онім. Прыназоўнікі ў адзначаных канструкцыях патрабуюць ад назоўнікаў-апелятываў і онімаў адз. і мн. ліку розных склонавых форм: р. З Брусейкі, крын. Каля Славечна, б-ы Ля Кузьмы, Ля Лозкі; б-ы За луг, На Вугал, На Чэнеў, Пад лясок, Цераз Дзяроў; б-ты За Віцей, За парасляком, За Цыганком, Пад шляхам, коп. Под Лапковым; б. На востраве, крын. На Каўпаку, воз. У галі (ад гала), коп. У Розе; б. Каля Кавалевіч, воз. Між гор, б-ы На палянкі, Пад Жарванкі, Пад Лапаты, За пасекамі, За пяскамі, На Вяроўках, На палосах, воз. У Сядрах, коп. У Шабельках.

Для ўтварэння двухчленных назваў выкарыстаны мадэлі:

1) А2 S1(N). У іменных словазлучэннях мадэлі А2 выступаюць як азначальныя кампаненты (гэта якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі) у спалучэнні з азначаемымі S1 (апелятывамі-назоўнікамі мужчынскага, жаночага і ніякага родаў у форме Н. склону адз. ці мн. ліку): п. Баравое Ляда, в. Вялікае Поле, в. Гіневічаў Груд, в. Доўгая Дуброва, в. Косельскі Прудок, в. Красны Мост, п. Чарняціна Паляна; вул. Банная Алея, вул. Белы Бераг, вул. Новы Свет, вул. Чырвоны Востраў, вул. Хмяльніцкі Лог; б. Бабровіцкі Лес, б. Голбава Плёса, б. Еўтухоў Рог, воз. Кароткая Даліна, р. Старая Канава, б. Тарфяная Глеба, крын. Ясная Гара; в. Зялёныя Лукі, п. Чыстыя Лужы; б-ы Доўгія Мяшкі, Паўлаўскія Даліны, Цёмныя Мхі. Азначаемыя кампа-ненты ў канструкцыі маюць строга зафіксаванае месца – постпазіцыю.

2) А2 O1 (N). А2 – азначальныя кампаненты (якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі) у спалучэнні з O1 (онімамі мужчынскага, жаночага і ніякага родаў у форме Н. склону адз. ці мн. ліку): в. Буда Гулева, в. Буда Петрыцкая, п. Новая Гута, *в. Новая Ліпа, в. Палаўкоўскі Млынок, в. Стаўбунскае Будзішча, в. Сярэдняя Рудня; р. Верхняя Вдова, р. Малы Турынец, р. Новая Арэса; в. Казацкія Балсуны, в. Новыя Журавічы, в. Старыя Грамыкі, в. Ялчанскія Ляды. Азначальныя і азначаемыя кампаненты ў такіх канструкцыях могуць заходзіцца як прэпазіцыі, так і ў постпазіцыі (в. Буда ПетрыцкаяПетрыцкая Буда).

3) А2 S1(G) (прыметнікі ў ролі азначальных кампанентаў у спалучэнні з апелятывамі-назоўнікамі мужчынскага, жаночага і ніякага родаў у форме Р. склону адз. ці мн. ліку): вул. Каму-ністычнай Роты, вул. Народнага Апалчэння, вул. Чангарскай дывізіі, вул. Элеватарнага спуску; вул. Юных Піянераў.

4) N2 O1 ці S1 (N) (азначальныя кампаненты – лічэбнікі ў спалучэнні з онімамі (айконімамі), зрэдку – з апелятывамі-назоўнікамі жаночага і ніякага родаў у форме Н. склону адз. ці мн. ліку): п. Прыволле 1, п. Селішча 2, в. Стоўпня 2, п. Першае Мая, п. Першая Ступень, в. Другая Слабодка; зав. 1-ы Тупік, вул. Подаўж 1; б. Чэрцень 1; в. Коўчыцы 1, в. Коўчыцы 2; б. Першыя Ліпкі. Як бачна, пазіцыя кампанентаў у канструкцыі строга не фіксуецца.

5) N2 (N) O1 (G) – азначальныя кампаненты-лічэбнікі ў форме Н. склону, што патрабуюць формы Р. склону онімаў: зав. 1-ы Бумажкова, зав. 4-ы Катаева.

6) N2 S1(G), дзе абодва кампаненты ў складзе сінтаксічнай канструкцыі (лічэбнік і апелятыў-назоўнік) знаходзяцца ў форме Р. склону: вул. 11 Ліпеня, вул. 8 Сакавіка, вул. 1 Мая, вул. 17 Верасня.

7) N2 А1 (N) (лічэбнікі і прыметнікі як кампаненты ў складзе канструкцыі выражаюцца формай Н. склону адз. ліку): вул. 1-я Па-леская, 5-ы Свярдлоўскі пр-зд, 5-ы Транзітны зав., зав. 3-і Савецкі.

8) N2 N1 (N). У дадзеным словазлучэнні азначальныя і азначаемыя кампаненты – прыметнікі ў форме Н. склону адз. ліку: в. Новае Высокае; воз. Верхняе Падгорнае, саж. Верхняя Цёмная, б. Вялікае Цясновае; вул. Вялікая Садовая, вул. Новая Заходняя, вул. Сярэдняя Ліцейная.

9) S1(N) S2 ці O2 (G). Канструкцыя ўключае апелятывы-назоўнікі ў форме Н. склону, якія патрабуюць ад апелятываў-назоўнікаў ці онімаў формы Р. склону: п. Зара Свабоды, п. Сцяг Працы; вул. Алея Маркса, вул. Гара Камунараў, пр-зд Спутнік Міру.

10) O2 O1 ці S2 S1 (G). У мадэлі ўласныя імёны спалучаюцца з прозвішчамі ў форме Р. склону або абодва кампаненты-апелятывы ў гэтай жа форме (генітыўная канструкцыя): вул. Андрэя Серака, вул. Веры Харужай, вул. Марыі Сяргеенка, вул. Карла Маркса, вул. Якуба Коласа, вул. Янкі Купалы; коп. Сурды Грышы; вул. Герояў Падпольшчыкаў.

11) S2 S1 (N). У схеме ўласнае імя спалучаецца з прозвішчам у форме Н. склону: в. Роза Люксембург.

12) S1 S1 (N). Абодва кампаненты мадэлі – апелятывы-назоўнікі ў форме Н. склону адз. ліку – раўнапраўныя: б-ы Ліпа Востраў, Ясень Скапель, воз. Вубядзь Мох.

13) Pr А2 S1. Мадэль прадуктыўная і мае свае разнавіднасці:

а) прыназоўнік кіруе словазлучэннем у М., зрэдку ў В. склонах (у яго складзе дапасаваны ў адз. ці мн. ліку да назоўніка прыметнік): аз. На Ладзікавым астраўку, На Сухім Дубе, крын. На Чыстым балоце; стрэлка На Бярэзавых Градах, кан. На Серых астраўках; кан. На Доўгую Дуброву;

б) прыназоўнік у назве кіруе словазлучэннем у Р. склоне (у яго складзе дапасаваны ў адз. ліку да назоўніка прыметнік ): крын-ы Каля Белага возера, Каля Высокай гары, воз. Каля міннага поля, б. Ля Маскалёвага стойла;

в) прыназоўнік у назве кіруе словазлучэннем у Т. склоне (у яго складзе дапасаваны ў адз. ліку да назоўніка прыметнік): б-ы За Іванавай палянай, За Маскалёвым Стойлам, За Старою Пільняю;

14) S1 pr O2. На месцазнаходжанне асноўнага кампанента-назоўніка ў Н. склоне ў назве-словазлучэнні ўказваюць прыназоўнікі з онімамі ў форме адз. і мн. ліку М. склону: б. Мох на Падветашшу; б. Гало на Нідзейчах, воз. Гусь у Баравіках.

15) V1 pr S2. Схема мадэлі сведчыць, што дзеяслоў у інфінітыўнай форме кіруе словазлучэннем назоўніка з прыназоўнікам у форме мн. ліку В. склону: воз. Ісці ў Глінкі.

Сінтаксічныя канструкцыі онімаў з трохчленных назваў ўвогуле не з’яўляюцца ў тапаніміі прадуктыўнымі. На Гомельшчыне яны ўтвораны наступным чынам:

1) А2 S1 N3 (N), дзе ў ролі азначаемых кампанентаў выступаюць састаўныя назвы онімаў, якія азначаюцца лічэбнікамі ў постпазіцыі (канструкцыя ў форме Н. склону): в. Каралеўская Слабада 1, в. Чырвоны Бераг 1.

2) N1(N) S2 S3 (G). Лічэбнікі ў форме Н. склону патрабуюць ад кампанентаў-назоўнікаў канструкцыі формы Р. склону: вул. 10 год Кастрычніка, вул. 50 год шклозавода, вул. 30 год Перамогі.

3) N1 S2 S3 (G). Усе кампаненты сінтаксічнай канструкцыі знахо-дзяцца ў форме Р. склону: вул. 60-і камсамольцаў-падпольшчыкаў.

Адзінкавыя чатырохкампанентныя назвы ўяўляюць сабой апісаль-ныя генітыўныя канструкцыі, што выражае мадэль N4 А2,3 S1(G): вул. 35-ай гвардзейскай мінамётнай брыгады.

Разгляд знешніх сінтагматычных сувязей паміж класамі тапонімаў, як і парадыгматычных, таксама выяўляе тыпалогію і заканамернасці ў працэсах іх узнікнення, залежнасць аднаго класа ад другога. Тыпалогія нам бачыцца ў тым, што для ўсіх відаў онімаў характэрны двухчленныя назвы з перавагай 1-й і 2-ой мадэлей. У іх складзе знаходзяцца прыметнікі ўсіх трох разрадаў, зрэдку парадкавыя лічэбнікі. Наяўнасць вялікай колькасці адзначаных утварэнняў можна растлумачыць жаданнем людзей праз азначальныя кампаненты указваць на прыналежнасць, перадаваць свае адносіны да навакольнага геаграфічнага асяроддзя, адрозніваць аб’екты ад іншых, даваць ім шматгранную характарыстыку, як памер, час узнікнення або даўнасць існавання, размяшчэнне ў прасторы, форму, знешні выгляд, раслінны і жывёльны свет, розныя якасці, прыметы ў залежнасці ад назваў суседніх аб’ектаў. Утварэнні па мадэлях 1, 2, 3, 4, 10, 13, 14 адзна-чаюцца ў тапаніміі іншых тэрыторый Беларусі [54; 62], таму іх можна лічыць спецыфічнымі. Разам з тым назіраюцца адметнасці асобных тапанімічных катэгорый. Так, адначленныя і двухчленныя канструкцыі з прыназоўнікамі характэрны для гідронімаў і мікратапонімаў (мадэлі 13-15). Узнікненне іх абумоўлена рэльефам дадзенай мясцовасці, таксама расліннасцю краю, самімі онімамі (гідронімамі, айконімамі, мікратапонімамі). У аснове гэтых тапонімаў ляжыць пэўная прымета мясцовасці, накіраваная на арыентацыю адносна іншых аб’ектаў. Генітыўныя сінтаксічныя тапонімы з’яўляюцца прадуктыўнымі для урбананіміі, але амаль не сустракаюцца ў гідраніміі (мадэлі 5, 6, 9, 10). Яны матываваны імёнамі і прозвішчамі знакамітых людзей, назвамі свят, апелятывамі з абстрактна-сімвалічным значэннем. Лічэбнікі ў найменнях фіксуюць парадак узнікнення лінейных аб’ектаў. Спарадычныя айканімічныя ўтварэнні тыпу п. Зара Свабоды, п. Сцяг Працы сведчаць аб узнікненні аб’ектаў у савецкі перыяд. Акрамя таго, у тапаніміі даследаванага рэгіёна выяўлены непрадуктыўныя і малавядомыя ў тапанімічнай літаратуры мадэлі двух- і чатырохкампанентных назваў (8, 9,11,12, 15).

Такім чынам, тапанімічная прастора рэгіянальных зон, як і ўвогуле анамастычнага кантынуума, існуе ў сістэме. Аднак онімы ўнутры сваёй сістэмы па-рознаму звязаны і па-рознаму ўзаемадзейнічаюць паміж сабою. Адзначанае характэрна і для агульных назваў [127, с. 185].

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   26


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка