Структурна-граматычны аналіз гадонімаў гомельшчыны




старонка3/26
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.94 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   26

Фанетычныя варыянты тапонімаў


У онімах даволі часта назіраюцца фармальныя адрозненні аднаго і таго ж наймення, якія заключаюцца ў відазмяненні яго фанетычнага аблічча. У залежнасці ад розных прычын гэтыя відазмяненні носяць шырокі дыяпазон, таму крытэрыем вызначэння межаў фанетычнага вар’іравання можна выкарыстаць палажэнне К.С. Гарбачэвіча, распрацаванае ім для апелятыўнай лексікі: фармальныя адрозненні ў варыянтах аднаго і таго ж слова відазмяняюцца на адну-дзве фанемы, г.зн., павінны быць мінімальнымі [20, с. 13].

У тапаніміі Гомельшчыны фанетычныя варыянты адрозніваюцца часцей за ўсё адной фанемай, зычнай або галоснай, прычым вар’іраванне зычных фанем – частотная з’ява. Прывядзём прыклады чаргавання зычных фанем (першы варыянт у радзе ўжываецца ў якасці афіцыйнага, другі – мясцовы).



Фанетычныя варыянты зычных складаюць некалькі груп:

1 Спалучэнні “мяккі зычны л’, с’ + ь j” перадаюцца праз падоўжаныя зычныя, зрэдку праз непадоўжаныя: в. Анастасьеўка (былая) – Анастасеўка (Б.-К.), в. ВасільеўкаВасіллеўка (Б.-К.), п. Васільеўка Васіллеўка (Добр.), п. Васільеўскі Васіллеўскі (Чач.), п. Ільіч – Ілліч (Ветк., Гом., Петр. Раг.), в. Ульянаўка – Уллянаўка (Е.). Утвораныя варыянты адносяцца да размоўных.

2 Ужыванне зычнай фанемы [н´] адпаведна зычнаму [м´] пад уплывам рускай мовы: в. Мікулінск – Нікулінск (Кал.), в. Мікалаеўка – Нікалаеўка (Кал.), п. Мікольск Нікольск (Карм., Чач.).

3 У варыянтах адбываецца асімілятыўнае аглушэнне звонкіх зычных на глухія перад глухімі і санорнымі, а таксама азванчэнне звонкіх перад глухімі: в. Адверніца – Атверніца (Рэч.), в. Адрубы – Атрубы, в. Істобкі – Істопкі (Жл.), в. Людкава – Люткава (Б.-К.).

4 Чаргаванне [ў – л], што ўзнікла пад уплывам рускай мовы: в. Ваўкашанка – Валкашанка (Л.), в. Коўбаўка – Колбаўка, в. Стаўбун – Сталбун (Ветк.), в. Шоўкавічы – Шолкавічы (Рэч.). У апелятыўнай лексіцы такое чаргаванне адносіцца да гістарычнага, выяўляецца ў дзеясловах прошлага часу м. і ж. роду.

5 Ужыванне ў найменнях фанемы [п] замест зычнага [ф] ці злучэння зычных [хв], якое сведчыць аб утварэнні такіх онімаў у больш позні перыяд, калі адбылося засваенне запазычаных слоў у славянскіх мовах: п. Афанасаўка – Апанасаўка (Гом.), п. Фашчаўка – Хвашчаўка (Б.-К.), в. Філіпавічы – Піліпавічы (Петр.). Злучэнне зычных [хв] можа замяняцца фанемай [х]: г. Хойнікі – Хвойнікі (Хвайнікі´). Афіцыйны варыянт Хойнікі узнік як вынік уплыву паланізацыі на геаграфічную наменклатуру Беларусі ў перыяд яе знаходжання ў складзе Рэчы Паспалітай. Тапанімічныя найменні на той час у афіцыйнай мове перадаваліся графічнымі сродкамі польскай мовы з захаваннем яе фанетычных і графічных норм.

6 Фанема [ц´] у становішчы перад мяккім санорным [в´] перадаецца, як у рускай мове, праз [т]: в. Бацвінава – Батвінава, в. Вецвіца – Ветвіца (Чач.), в. Літвінавічы – Ліцвінавічы (Карм.), в. Ліствін – Лісцвін (Х.), в. Малыя Ліцвінавічы – Малыя Літвінавічы (К.).

7 Ужыванне прыстаўнога галоснага [і] перад зычнымі і галоснымі: в. Грушныя – Ігрушнае (Браг.), в. Іёвічы – Ёвічы (Жытк.), в. Іса-кавічы – Сакавічы (Л.), в. Новая Ёлча – Новая Іёлча, Старая Ёлча – Старая Іёлча, *в. Ялчанскія Ляды – Іялчанскія Ляды (Браг.).

8 Адсутнасць прыстаўных зычных [г] і [в] перад націскнымі [а], [о], [у] і устаўнога [в], што тлумачыцца іх узнікненнем і фарміра-ваннем па законах мясцовых дыялектаў: в. А´ннаўка – Га´ннаўка (Раг.), в. Восаў – Осаў (Х.), в. Воспін – Оспін (Акц.), в. Вуглы´ – Углы´ (Нар., Раг.), п. Ву´саў – У´саў (Лельч.), в. Ляво´нцьева – Ляо´нцьева (Добр). * в. О´сава – В´осава (Ветк.), п. О´саў – В´осаў (Б.-К, Гом, Рэч.), в. О´тар – В´отар (Чач.), воз. ВузкіньУзкінь (Жытк), в. Рэвут – Рэут (Карм.), в.У´знаж – В´узнаж (Св.), п. Цёмны О´саў – Цёмны В´осаў (Б.-К.).

9 Ужыванне прыстаўнога [в] у онімах няяснага паходжання з пачатковымі націскнымі [о], [у]: воз. Во'рліцаО'рліца (Маз.), в. Уць – Вуць (Добр.).

10 Ужыванне прыстаўнога [г] перад санорным [л]: в. Ладыжын – Гладыжын (К.).

Адзінкавыя прыклады ілюструюць змяшэнне ў народных гаворках цвёрдых і мяккіх санорных губных (г.п. Лельчыцы – Ленчыцы), санорных губных з санорнымі зубнымі (в. Свабода – Слабода (Петр.)), шумных зубных (в. Старая Яцкаўшчына – Старая Яскаўшчына (Чач.)), неадрозненне пярэднеязычных [ч] і [ц] (б. ЧарацянкаЦарацянка (К., Петр.)). У тапанімічнай сістэме Гомельшчыны такія фанетычныя з’явы нерэгулярныя. Нерэгулярны характар падобных ім і іншых фанетычных з’яў адзначаецца даследчыкамі ў дыялектнай мове [30, с. 27-29].

Зрэдку чаргуюцца аднолькавыя санорныя гукі па цвёрдасці і мяккасці (г.п. Брагін – Брагінь) або адбываюцца спрашчэнні груп зычных: в. Дзвесніца – Звесніца (Акц.). У дадзеным выпадку мясцовы варыянт спачатку меў статус афіцыйнага, сённяшні “лёс” яго напаткаў “з-за няўважлівасці пры перадачы на рускую мову” [56, 4 красав.]. Формула бытавання айконіма наступная: в. Звесніца → Двесница → Дзвесніца → мясц Звесніца (ад уст. весь 'сяло, вёска’[71, с. 66]). Спрашчэнне цяжкіх для вымаўлення груп зычных назіраецца і ў мясцовай назве п. Мядзве´джы Лог – Мядзвежы Лог (Гом.).

Вар’іраванне галосных фанем у тапонімах не складае такіх разнастайных груп, як у папярэднім выпадку. Тут можна адзначыць наступныя змены:

1 У першых пераднаціскных складах перад мяккімі зычнымі вар’іруюцца гукі [а], [і]: в. Адзі´нства – Ядзі´нства (Чач.), в. Дзяме´еўка – Дзіме´еўка (Бр.), в. Звяня´цкае – Звіня´цкае (Х.), п. Касаля´цкі – Касяля´цкі (Карм.).

2 У першых пераднаціскных складах чаргуюцца нелабіялізаваныя гукі верхняга пад’ёму [ы] і [і]: в. Млыно´к – Мліно´к (Е.), в. Сыро´д – Сіро´д (К.). Яны адрозніваюцца месцам утварэння.

3 У пазіцыі пад націскам і не пад націскам у аснове найменняў вар’іруюцца розныя па артыкуляцыйнай класіфікацыі гукі [ы], [у], [а], [о]: бАўчы'хаОўчы'ха (Е.), б. Выгар Вугар (Е.), в. Дублі´н – Даблі´н (Бр.), в. Заброддзе – Забруддзе (Жл.), в. Залоззе – Залаззе (Раг.), в. Ло´мыш (былая) – Ло´муш, в. Ізбы´нь – Ізбу´нь, воз. Кабулле – Кабылле (Петр.), в. Не´бытаў – Не´бутаў (Х.).

4 У пазіцыі пад націскам і не пад націскам пасля мяккіх зычных чаргуюцца гукі [і], [э]: в. Ма´лішаў – Ма´лешаў (Х.), г. Калі´нкавічы – Кале´нкавічы.

У адзінкавых онімах адбываецца выпадзенне пачатковага каранёвага галоснага: п. Заазер’е – Заз ер’е (Раг.).

Узнікненне гэтых варыянтаў тлумачыцца адлюстраваннем асаблівасцей мясцовага вымаўлення.

У тапаніміі Гомельшчыны маюць месца і фанетычныя двухфанемныя чаргаванні:

1 Зычны і галосны (цвёрдыя зубныя чаргуюцца з мяккімі пярэдне-сярэднепаднябеннымі: в Мартынавічы – Марцінавічы, в. Мартынаўка – Марцінаўка (Св.), в. Студзянец – Сцюдзянец (Карм.).

2 Санорныя мяккія зубныя чаргуюцца з санорнымі мяккімі губнымі: в. Снядзін – Смедзін (Петр.).

3 Чаргуюцца галосныя рознага рада і пад’ёму: *в. Ясяні´Есені´ (Бр.).

Адзінкавыя прыклады адлюстроўваюць змешаныя фанетычныя чаргаванні (вар’іруюцца два розныя гукі і адзін гук з двума і г. д.): в. Дзімамеркі – Дамамеркі (Л., Чач.).

Фанетычныя варыянты ў межах тапанімічнай макрасістэмы Гомельшчыны ўяўляюць сабой як вынік заканамерных фанетычных з’яў, так і незаканамерных (прыстаўны зычны перад зычным, азванчэнне звонкіх перад глухімі, ужыванне [н´] замест [м´] і інш.

Фанетычныя варыянты тапонімаў адлюстроўвае схема № 1.


Акцэнтныя варыянты тапонімаў

Сваё адлюстраванне ў тапаніміі знаходзяць і акцэнтныя варыянты (перамяшчэнне націску ў онімах). У найменнях націск вар’іруецца з каранёвай марфемы на словазменную: в. Гаду´ні – Гадуні´, в. Лаўсты´кі – Лаўстыкі´, в. Прата´сы – Пратасы´ (Акц.), суфіксальную: п. Га´ленкі – Гале´нкі (Б.-К.). Ёсць і адваротная з’ява, калі націск пераходзіць з суфіксальнай марфемы на каранёвую: п. Івані´шча – Іва´нішча (Рэч.). Зрэдку націск змяняецца ў межах самой каранёвай марфемы: п. Барба´ры – Ба´рбары (Рэч.). Гэта ўласна акцэнтныя варыянты. Аднак большае распаўсюджанне атрымалі акцэнтныя варыянты, што суправаджаюцца яшчэ і зменай фанемнага складу (акцэнтна-фанетычныя). У адзначанай разнавіднасці варыянтаў таксама вылучаецца некалькі груп:

1 Мена націску са словазменнай марфемы на каранёвую ў мясцовых варыянтах прыводзіць да становішча галосных гукаў кораня ў моцнай пазіцыі (пад націскам): *п. Амяльно´е – Аме´льнае (Ветк.), в. Асаўцы´ – Асо´ўцы (Гом.), п. Баркі’– Бо´ркі (Б.-К), п. Вязцы´ – Ве´зцы (Е.), в. Дземіды´ – Дзямі´ды (пазіцыя застаецца слабай) (Е.), б. Махі’Мо'хі (Маз.), п. Навіны´ – Но´віны (Бр.), в. Расава´Ро´сава (Св).

2 Мена націску з каранёвай марфемы на словазменную (з’ява, адваротная папярэдняй): в. Ло´зкі – Лазкі´ (К.), воз. Ма'лаеМало'е (К.), в. Про´ўцюкі – Праўцюкі´ (Маз.), в. Се´нная – Сянна´я (Рэч.).


3 Мена націску з прыстаўкі на каранёвую марфему і наадварот: в. За´балацце – Забало´цце (Е., Маз.), в. Забало´цце – За´балацце (Жл.), *в. По´скубаўка – Паску´баўка (Чач.).

4 Рух націску з суфіксальнай марфемы ў афіцыйных назвах на каранёвую ў мясцовых: п. Вайц´ін – Войцін (Гом.), б. Вятлі'шчаВе'тлішчэ (Жытк.), п. *Калаці´н – Кало´цін (Б.-К.), п. Лебядзёўка – Ле´бедзеўка (Добр.), в. Людзвіно´ў – Людзві´наў (П.), Медзвядзёва – Мядзв´едзева (Б.-К.), Новыя Храко´вічы – Новыя Хра´кавічы (Бр.), в. Радко´ў – Ра´дкаў (Акц.), в. Рандо´ўка – Ра´ндаўка (Гом.), воз. Рачы'шчаРэ'чышча (Жытк.), п. Цяшо´ў – Це´шаў (Рэч.).

5 Рух націску з каранёвай марфемы на суфіксальную: в. Вы´шалаў – Вышало´ў (П.), п. Гаро´дзішча – Гарадзі´шча (Б.-К.), п. Ду´браўка – Дубро´ўка, в. Дзя´кавічы – Дзяко´вічы (Жытк.), в. Ля´скавічы – Лескаві´чы (Акц.), в. Мі´лашавічы – Мілашэ´вічы (Л.), в. Мо´ўчаны – Маўча´ны (Рэч.), г. Пе´трыкаў – Петрыко´ў, *в. Ра´дамля – Радо´мля (Нар.), в. Чы´ркавічы – Чырко´вічы (Св.).

У абодвух варыянтах націск мяняецца ў межах аднолькавых марфем, што прыводзіць да знаходжання ў іх гукаў у моцнай пазіцыі (в. Стракаві´чы – Страко´вічы (Св.)) ці слабой (в. Зае´чча – За´ячча (Е.)).

6 Рэдкая з’ява ў тапаніміі Гомельшчыны, калі мена націску адбываецца з кораня другой часткі складанага наймення на злучальную галосную асновы (п. Рудабе´лка – Рудо´белка (Акц.)) ці пры змене націску са словазменнай марфемы на афіксальную гук [а] пераходзіць у гук [э] (в. Барчанкі´ – Барчэ´нкі (Ветк.)).

Са зменай націску адначасова змяняецца некалькі галосных або зычных фанем (в. Ле´тавішча – Літо´вішча (Маз.), г. Хо´йнікі – Хвайнікі´), чаргуюцца зычныя фанемы (в. На´ўхавічы – Наву´хавічы (Чач.)), зычныя і галосныя (в. і чыг. ст. Ратмі´равічы – Ра´цьмеравічы, п. Ратмі´раў – Ра´цьмераў, в. Стаўпі´шча – Сто´лпішча (Б.-К.)) або ўзнікае варыянтны рад з трох онімаў, у якіх адбываюцца розныя віды чаргаванняў: в. Ко´расцень – Каро´стань – Каро´сцень (Рэч.).

Акцэнтыя варыянты тапонімаў падае схема № 2.
Марфалагічныя варыянты тапонімаў

Марфалагічныя варыянты – гэта такі від мадыфікацыі аднакаранёвых тапонімаў, якія, выдзяляючы адзін і той жа геаграфічны аб’ект, захоўваюць тоеснасць асновы, але адрозніваюцца граматычнымі паказчыкамі. Сярод іх найбольш прадуктыўна выяўляе сябе група, у якой вар’іруюцца родавыя паказчыкі. У названай групе вылучаецца некалькі падгруп:





Схема 2 – Акцэнтныя варыянты тапонімаў

1 Онімы раўнапраўна ўжываюцца ў форме н. і м. роду, аднак перавага аддаецца першаму варыянту: в. Брылёва – Брылёў (Б.-К.), в. Брынёва – Брынёў (Жытк.), *в. ВылеваВылеў (Добр.), в. Гаро-хава – Гарохаў, в. Гогалева – Гогалеў (К.), в. Грабава – Грабаў Жытк., Раг.), п. Зайцава – Зайцаў, в. Казімірава – Казіміроў (Карм.), в.КамановаКаманоў (Бр.), в. КашалёваКашалёў (Б.-К.), п. Кірава – Кіраў (Л.), в. Ліпава – Ліпаў (К.), в. Медзведава – Медзведаў (Св.), в. Падхваёва – Падхваёў (Жл.), в.СалтановаСалтаноў (Рэч.), в. Сапейкава – Сапейкаў (Акц.), в. Сінькава – Сінькаў (Лельч.), в. Скалодзіна – Скалодзін (Маз.), в. Стралічава Стралічаў, в. Судкова – Судкоў (Х.).

2 Онімы таксама маюць форму н. і м. роду, але найбольш распаўсюджаны ва ўжыванні формы м. роду: в. Васількоў – Васількова, в. ГарошкаўГарошкава (Рэч), в. Грохаў – Грохава (Л.), в. Кляпін –Кляпіна, в. Коласаў – Коласава (Карм.), *в. Людзвіноў – Людзвінова (Бр.), в. ЛюшаўЛюшава, воз. Плішчын Плішчына (Жытк), п. Салаўёў – Салаўёва (Б.-К.), п. Смірноў Смірнова (Х.), п. Суткоў – Суткова (Л.).

Зрэдку варыянты адрозніваюцца сферай ужывання: афіц. *в. Во-ранаў – мясц. Воранава (Лельч.), афіц. п. Восава – мясц. Осаў (адсутнічае прыстаўны гук [в]) (Раг.). З цягам часу адзін з варыянтаў можа знікнуць. Так, в. Кіраў (Кірава), што на Нараўляншчыне, цяпер мае толькі форму м. роду.

Прычыны ўзнікнення гэтых варыянтаў – у мінулым нашай краіны. Назвы на -оў/ -ёў, -ын/-ін з’яўляюцца старадаўнімі і належаць да нацыянальнай тапаніміі. Найменні ж на -ова, -іна, як адзначае Лемцюгова В.П., – вынік русіфікацыі, "яны зусім свядома былі залічаны расійскай канцылярыяй у разрад больш звыклых для расіян назваў на -ова, -іна” [56, 3 красав.].

3 Наступная група прадстаўлена варыянтамі субстантываваных тапонімаў, якія адрозніваюцца рознымі родавымі паказчыкамі, што ўжываюцца раўнапраўна: а) назвы ў форме м. і ж. роду: в. Круглая – Круглы (Е.), п. Мічурынская – Мічурынскі, п. Пясчаны – Пясчаная (Гом.), п. Савецкі – Савецкая (Жл.), п. Сонечны – Сонечная (зараз у мяжы г. Гомель); б) назвы ў форме н. і ж. роду: в. Грудское – Грудская (Рэч.), в. Калінавае – Калінавая (Е.), п. Нагорная – Нагорнае (Гом.), в. Саўгасная – Саўгаснае (Б.-К), в. УдарнаеУдарная (Лельч.); в) назвы ў форме м. і н. роду: п. Вадзіцкі Вадзіцкае *, воз. ГаляшоваеГаляшоў (Жытк.), б. Доўгенькае Доўгенькі (К.), п. Дубецкае – Дубецкі (Добр.), в. Карчовае – Карчоў (Жл.), *п. Красны – Краснае (Чач.), п. Папаратны – Папаратнае, в. Шырокае – Шырокі (Б.-К.), п. Яміцкае – Яміцкі (Чач.).

4 Афіцыйны варыянт ужываецца ў поўнай форме, мясцовы – ва ўсечанай: в. Альховая – Альхова, в. Асянское – Асянске, в. Букча – Букчэ, б. ВельскаеВельске (Е.), б. ГараватаеГараватэ (Нар), в. Жмурнае – Жмурнэ (Лельч.), б. ШчыраеШчырэ (Жытк.).

Як бачна з прыкладаў, род назвы населеных пунктаў не заўсёды адпавядае граматычнаму роду назоўніка-індыкатара.

5 Варыянты аднаго і таго ж граматычнага роду адрозніваюцца флексіямі (негатыўнымі і пазітыўнымі): в. Мерабель – Мерабеля (Маз.), г. Нароўля – Нароўль (ж.род); п. МіхайлаўскМіхайлаўскі (Гом.), п. Райскі Райск (Л.) (м. род).

6 Разнавіднасці ў радзе адрозніваюцца родавымі і лікавымі паказчыкамі: а) назвы ў форме м. роду адз. ліку і ў форме мн. ліку: в. Белін – Беліны (Петр.), в. Боркі – мясц. Борак (Жытк.), *п. Доўгі – Доўгія (Б.-К), б. ЖарванокЖарванкі (Е.), в. Маскалі – Маскаль (Рэч), б. МохМхі (К.), в. Уборак – Уборкі .), в. Чамушаль – мясц. Чамушы (Карм.); б) назвы ў форме ж. роду адз. ліку і ў форме мн. ліку: б. БельБелі (К.), в. БудаБуды (Жытк.), в. Галубіца – мясц. Галубіцы (Петр.), в. Дзербінка – Дзербінкі (Маз.), в. Канапелька – мясц. Канапелькі (Лельч.), п. ЛявадаЛявады (Карм.), в. Нагорныя – Нагорная (Маз.), в. Прачомышля – Прачомышлі (Е.), в.Чацвярня – Чэцверні (Жл.); в) назвы ў форме н. роду адз. ліку і ў форме мн. ліку: б. Базаева Базаевы (Е.), п. Жалуддзе – мясц. Жалуды, *п. Падгор’е – мясц. Падгоры (Ветк.), в. Селішча Селішчы, в. Усполішча Усполішчы (Жл.), п. ЯслішчаЯслішчы (Б.-К.).

7 У прыназоўнікава-іменных разнавіднасцях адзін і той жа прыназоўнік кіруе рознымі склонамі залежных кампанентаў: б. За ляскаміЗа ляскі (К.).

Большасць варыянтаў гэтай групы раўнапраўныя ва ўжыванні.



Марфалагічныя варыянты тапонімаў фіксуе схема № 3.
В а р’ і р у ю ц ц а



1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   26


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка