Табліца 6 – Структурна-граматычная характарыстыка сучасных гадонімаў Гомельшчыны
Назвы
|
Аднаслоўныя
|
Кольк.
паказ-чыкі
|
У %
адносінах
| Шматслоўныя |
Кольк.
паказ-чыкі
|
У %
адносі-нах
|
1 Гадонімы-прыметнікі
|
1688
|
44,02
|
Генітыўныя
|
341
|
8,90
|
1.1Вытворныя простыя:
а) з суф. -н-;
б) з суф. -ск-;
в) з суф. -ов-;
г) з іншымі суф.;
д) конфікснага ўтварэння;
е) прыставачныя
|
615
559
186
79
95
1
|
16,03
14,58
4,85
2,06
2,48
0,02
|
а) двухчленныя імёны:
мадэль 1: лічэбнік+урбано-нім-назоўнік;
мадэль 2: ад імёнаў і прозвішчаў;
мадэль 3: прыметнік + назоўнік;
мадэль 4: назоўнік + назоўнік
|
146
116
12
10
|
3,81
3,02
0,31
0,26
|
1.2 Вытворныя складаныя
|
104
|
2,71
|
б) трохчленныя
|
52
|
1,36
|
1.3 Невытворныя
|
49
|
1,28
|
в) апісальныя
|
5
|
0,13
|
2Гадонімы- назоўнікі
|
1224
|
31,92
|
Кваліфікацыйныя
|
226
|
5,89
|
2.1Простыя генітыўныя:
а) у форме адз. ліку;
б) у форме мн. ліку
|
1212
1155
57
|
31,60
30,18
1,47
|
Мадэль 1: парадкавы лічэбнік + урбанонім
Мадэль 2: прыметнік + назоўнік
|
186
23
|
4,85
0,60
|
2.2 Гадонімы ў форме Н. склону
|
10
|
0,26
|
Мадэль 3: лічэбнік + назоўнік
|
13
|
0,34
|
2.3 Складаныя гадонімы
|
2
|
0,05
|
Мадэль 4: прыметнік + прыметнік
|
4
|
0,10
|
3Гадонімы-лічэбнікі
|
4
|
0,10
|
|
|
|
Усяго:
|
2916
|
76,04
|
Усяго:
|
567
|
14,80
|
Усяго зафіксавана адзінак: 3835
|
6 З’ЯВА ВАРЫЯНТНАСЦІ Ў ТАПАНІМІІ
У лексіцы любой мовы адсутнічае ідэальная сістэма, для якой характэрна ўзаемаадназначная адпаведнасць паміж назвай і паняццем (адна назва → адно паняцце). У рэальных моўных сістэмах нярэдка адно і тое ж паняцце абазначаецца некалькімі лексемамі, ствараючы з’яву полінайменнасці і варыянтнасці.
Праблема варыянтнасці, ці варыятыўнасці, лексічных адзінак (ад лац. varians, род. variantis ´які змяняецца´) упершыню пачала вывучацца на базе апелятыўнай лексікі. Але ў лінгвістыцы гэта паняцце як агульная ўласцівасць моўнай сістэмы разумеецца дваяка: 1) усякая моўная зменлівасць. Ёсць норма, эталон, узор, а варыянт – мадыфікацыя нормы або адхіленне ад яе, вар’іраванне. Пры гэтым маюцца толькі варыянты, няма супрацьчленаў – інварыянтаў; 2) характарыстыка спосабу існавання і функцыянавання адзінак мовы ў сінхраніі. У другім разуменні тэрмін варыянт – гэта розныя відазмяненні адной і той жа адзінкі. Яму ў апазіцыі знаходзіцца тэрмін інварыянт – абстрактнае абазначэнне адной і той жа адзінкі без уліку яе канкрэтных мадыфікацый – варыянтаў [57, с. 80-81; 116, с. 31-32]. Такім чынам, тэрміны варыянт і інварыянт суадносяцца паміж сабою так, як аламорф і морф у марфеміцы.
Полінайменнасць і варыянтнасць назіраецца не толькі ў межах апелятыўнай лексікі і такіх яе падсістэм, як фразеалогія, дыялекталогія, тэрміналогія, але і ў анамастычным корпусе найменняў. Аналіз літаратуры па гэтым пытанні сведчыць, што з’явы аднаго парадку могуць тлумачыцца па-рознаму. Так, у навуковай тэрміналогіі для членаў полінайменных радоў выкарыстоўваюцца паняцці тэрміны-сінонімы, сінанімічныя тэрміны, сінанімічныя формы тэрмінаў, блізказначныя тэрміны, дублеты, тэрміны-дублеты, эквіваленты, лексічныя варыянты, варыянты тэрмінаў [46, с. 25]. Стракатасць у абазначэнні і адсутнасць адзінства ў разуменні ўзаемаадносін паміж членамі полінайменных радоў вымушае лінгвістаў больш уважліва ставіцца да выяўлення сутнасці названых з’яў. Аднак да гэтага часу ў айчынным мовазнаўстве не выпрацавана агульных поглядаў на адзінкі полінайменных радоў. Так, некаторыя вучоныя (В.С. Ахманава, В.М. Галавін, В.П. Даніленка, Р.Ю. Кобрын) сінанімічныя адносіны ў тэрміналогіі атаясамліваюць з тэрміналагічнымі дублетамі, сярод сінонімаў вылучаюць адносныя, абсалютныя, і толькі абсалютныя сінонімы імі разглядаліся як дублеты (С.І. Коршунаў, Д.С. Лотэ і інш.). А.В. Косаў дублетамі называе тэрміны-словы ці словазлучэнні, якія выражаюць адно і тое ж паняцце, аднак адрозніваюцца па форме, і выдзяляе чатыры спосабы ўтварэння дублетаў-сінонімаў у тэрміна-лагічнай лексіцы. [45]. А.А. Рэфармацкі пад дублетнасцю ўспрымае розныя варыянты слоў [106]. Разуменне сінонімаў, дублетаў і варыянтаў, іх адрозненне ў тэрміналогіі пададзена В.П. Краснеем [46, с. 26-27]. Даследчык прыходзіць да высновы, што сінонімы і дублеты – розныя асновы, якія служаць для намінацыі і дэфініцыі аднаго і таго ж паняцця, а варыянты – разнавіднасці таго ж самага тэрміна, “якія адрозніваюцца паміж сабой фанетычнымі і словаўтваральнымі элементамі ці сродкамі выражэння граматычных значэнняў, але не маюць ніякіх семантычных адценняў і поўнасцю супадаюць сваім значэннем” [46, с. 27]. У межах тэрміналагічнай лексікі ім вылучаны фанетычныя, арфаграфічныя, марфалагічныя, словаўтваральныя варыянты. Л.М. Мінакова ў гэтай падсістэме апелятыўнай лексікі таксама адрознівае тэрміны-сінонімы, тэрміны-дублеты і варыянты тэрмінаў, а сярод варыянтаў вылучае марфалагічныя, сінтаксічныя і ўтвораныя ў выніку працэсу універбацыі, шляхам частковай або ініцыяльнай абрэвіяцыі [65, 66].
Да вывучэння варыянтаў звярнуліся і дыялектолагі. Так, І.У. Смір-нова вывучае ў дыялектнай мове варыянты фанетычныя, акцэнтныя, марфалагічныя (граматычныя і словаўтваральныя), лексіка-семан-тычныя [114, с. 53].
Як бачна, нават такі кароткі агляд навуковых прац мовазнаўцаў дазваляе адзначыць адсутнасць адзінага погляду на пытанні, звязаныя з варыянтнасцю. Недастаткова яшчэ акрэслена само паняцце варыянта слова, няма агульнапрынятай класіфікацыі відаў варыянтных утварэнняў, адсутнічаюць дакладныя крытэрыі размежавання слова і яго варыянта.
Мы засяродзім нашу ўвагу на вывучэнні з’явы варыянтнасці ў тапаніміі. Аб’ектам даследавання з’яўляюцца гідронімы і айконімы Гомельшчыны (варыянтнасць у тапаніміі адлюстроўваюць схемы №№ 1-6 і Дадатак А).
У тапанімічнай лексіцы большасць варыянтаў, мадыфікацый, калі для абазначэння оніма па розных прычынах выкарыстоўваліся разнастайныя моўныя сродкі, – вынік эвалюцыі. У гэтым выпадку адпадае неабходнасць у наяўнасці другога апазіцыйнага члена – інварыянта.
Пад варыянтнасцю ў тапаніміі мы разумеем з’яву, згодна якой для абазначэння, функцыянавання і дэфініцыі аднаго і таго ж геаграфічнага аб’екта ўжыта некалькі найменняў-варыянтаў. Іх яшчэ называюць у тапаніміі алонімамі (ад грэч. áλλoş ´іншы, розны´ і onуma ´імя´). Алонімы з’яўляюцца рознымі мадыфікацыямі аднаго і таго ж оніма, яго фанетычнымі, фанетыка-семантычнымі, арфаграфічнымі, акцэнтнымі, словаўтваральнымі, марфалагічнымі варыянтамі і адрозніваюцца паміж сабой асобнымі гукамі, арфаграмамі, афіксамі, сродкамі выражэння граматычных значэнняў, але не маюць у цэлым семантычных, стылістычных, эмацыянальна-экспрэсіўных адценняў, аднолькава спалучаюцца з іншымі словамі. Гэта збліжае іх з варыянтамі ў тэрміналагічнай лексіцы. Алонімы з усіх класаў тапонімаў найбольш характэрны для антрапонімаў, айконімаў і некаторыя іх віды для гідронімаў.
Асноўныя прычыны ўзнікнення варыянтнасці ў айканіміі ўпершыню аналізуюцца В.П. Лемцюговай [56].
Асобнае месца ў полінайменным радзе тапонімаў займаюць паралельныя найменні аднаго і таго ж геаграфічнага аб’екта, матывацыйныя асновы якіх не супадаюць па значэнні.
Аналіз фактычнага матэрыялу дазваляе сцвярджаць, што варыянты існуюць у межах афіцыйнага і рэгіянальнага выкарыстання айконімаў, гідронімаў, амаль паўтараюць віды варыянтных утварэнняў у апелятыўнай лексіцы і ў той жа час выяўляюць свае адметнасці. У якасці афіцыйнай назвы не заўсёды выступае нарматыўны варыянт.
|