Структура, кіруючыя і кантрольныя органы




Дата канвертавання27.05.2016
Памер50.73 Kb.
Структура, кіруючыя і кантрольныя органы Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў “ВІТ”:
Аб'яднанне «ВІТ» з'яўляецца цэльным, якое не мае ў сваім складзе арганізацыйных структур. Аб'яднанне «ВІТ» мае наступныя органы:

Агульны сход,

Праўленне,

Рэвізійная камісія.



Вышэйшым органам Аб'яднання «ВІТ» з'яўляецца Агульны сход сябраў Аб'яднання. Агульны сход склікаецца ў адпаведнасці з распрацаванымі планамі работ альбо па неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў два гады. Наступны Агульны сход склікаецца па рашэнню Праўлення, яго Старшыні, Рэвізійнай камісіі ці па ініцыятыве не менш 2/3 сяброў Аб'яднання «ВІТ». Ініцыятыва па правядзенні наступнага Агульнага сходу ў пісьмовым выглядзе з указаннем прапануемага парадку дня перадаецца Праўленню. Агульны сход лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае болып паловы сяброў Аб'яднання «ВІТ». Рашэнне прымаецца большасцю галасоў прысутных. Форму галасавання вызначае Агульны сход.

Да кампетэнцыі Агульнага сходу Аб'яднання «ВІТ» належаць:

вызначэнне агульных накірункаў дзейнасці Аб'яднання «ВІТ»;

зацвярджэнне назвы Аб'яднання, прыняцце Статуту, унясенне ў яго змяненняў і дапаўненняў, акрамя аднесеных да кампетэнцыі Праўлення;

абранне і адкліканне Старшыні Праўлення;

абранне і адкліканне Праўлення, заслухоўванне і зацвярджэнне яго справаздач;

абранне і адкліканне Рэвізійнай камісіі, заслухоўванне і зацвярджэнне яе справаздач;

зацвярджэнне рашэнняў Праўлення аб адчуджэнні маёмасці, аб выключэнні

сяброў Аб'яднання «ВІТ» за парушэнне патрабаванняў Статуту і за

непраходжанне перарэгістрацыі;

прыняцце рашэння аб ліквідацыі альбо рэарганізацыі Аб'яднання «ВІТ»;

прыняцце іншых рашэнняў, абавязковых для усіх органаў і сябраў

Аб'яднання.

Кіраўніцтва дзейнасцю Аб'яднання «ВІТ» паміж Агульнымі сходамі здзяйсняе Праўленне. Праўленне падсправаздачна Агульнаму сходу. Паседжанні Праўлення праводзяцца ў адпаведнасці з распрацаваным планам работы ці па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў квартал.

Праўленне складаецца з 4-ох чалавек, якія абіраюцца Агульным сходам тэрмінам на два гады. Да кампетэнцыі Праўлення адносіцца:

распрацоўка і зацвярджэнне планаў работы Аб'яднання «ВІТ», планаў работы Праўлення, зыходзячы з асноўных накірункаў дзейнасці Аб'яднання «ВІТ»;

пошук і стварэнне перспектыўных праграмаў і праектаў, распрацоўка фінансавых планаў і планаў дзейнасці, іх зацвярджэнне;

прыняцце рашэнняў па фінансаванню праектаў;

стварэнне, кантроль за дзейнасцю, ліквідацыя камерцыйных арганізацый Аб'яднання «ВІТ» ;

зацвярджэнне штатнага раскладу Аб'яднання «ВІТ»;

прыняцце рашэнняў аб набыцці, распараджэнні і адчуджэнні маёмасці Аб'яднання «ВІТ», прадстаўленне паўнамоцтваў органам і адказным асобам Аб'яднання «ВІТ» на кіраванне яе маёмасцю і сродкамі. Рашэнні Праўлення аб адчуджэнні маёмасці зацвярджаюцца Агульным сходам;

прыняцце рашэнняў аб прыёме і спыненні сяброўства ў Аб'яднанні «ВІТ»;

зацвярджэнне сімволікі Аб'яднання «ВІТ», парадку яе выкарыстання;

удзел ад імя Аб'яднання «ВІТ» ў перамовах з дзяржаўнымі і грамадскімі ўстановамі;

прыняцце рашэнняў аб правядзенні перад наступным Агульным сходам перарэгістрацыі сябраў;

прыняцце заяў ад імя Аб'яднання «ВІТ»;

атрыманне ад любога сябра Аб'яднання пісьмовых альбо вусных тлумачэнняў па пытаннях, уваходзячых у яго кампетэнцыю;

унясенне ў перыяд паміж паседжаннямі Агульнага сходу зменаў і дапаўненняў ў Статут, звязаных са зменай юрыдычнага адраса Аб'яднання (месцам знаходжання кіруючага органа), альбо абумоўленых зменамі ў заканадаўстве, альбо рэкамендаваных рэгіструючым органам;

рашэнне іншых пытанняў, звязаных з дзейнасцю Аб'яднання «ВІТ», якія не ўваходзяць у кампетэнцыю іншых органаў.

Арганізацыя бягучай дзейнасці Аб'яднання «ВІТ» ўскладаецца на Старшыню Праўлення, а таксама іншых супрацоўнікаў, згодна зацверджанаму Праўленнем штатнаму раскладу. Старшыню Праўлення выбірае Агульны сход на тэрмін паўнамоцтваў Праўлення. Старшыня Праўлення (у яго адсутнасці згодна яго даручэння -адзін з сябраў Праўлення) кіруе працай Праўлення, склікае і праводзіць яго паседжанні, падпісвае ад імя Праўлення ўсе дакументы, здзяйсняе кантроль за выкананнем рашэнняў Праўлення.

Старшыня Праўлення Аб'яднання «ВІТ»:

з'яуляецца кіраўніком юрыдычнай асобы;

пасля зацвярджэння Праўленнем штатнага раскладу заключае дамовы, прымае меры заахвочвання, накладае дысцыплінарныя спагнанні;

рашае пытанні прыёма на працу і звальнення супрацоўнікаў;

мае права першага подпісу, без даверанасці дзейнічае ад імя Аб'яднання «ВІТ», прадстаўляе яго інтарэсы ва ўзаемаадносінах з грамадскімі арганізацыямі, установамі і адказнымі асобамі, падпісвае дамовы і іншыя дакументы, выдае даверанасці, адчыняе ў банках разліковыя і іншыя рахункі;

кіруе маёмасцю Аб'яднання «ВІТ», распараджаецца сродкамі ў адпаведнасці



з патрабаваннямі заканадаўства, дадзенага Статуту, рашэннямі Праўлення;

забяспечвае выкананне рашэнняў Праўлення і Агульнага сходу;

прадстаўляе магчымасць сябрам Аб'яднання «ВІТ» атрымліваць поўную інфармацыю аб дзейнасці Аб'яднання «ВІТ», карыстацца яе паслугамі, матэрыяльна-тэхнічнай, сацыяльна-культурнай базай;

забяспечвае распаўсюджанне інфармацыі аб дзейнасці Аб'яднання «ВІТ»;

паведамляе сяброў Праўлення аб месцы і часе правядзення наступнага паседжання;

запрашае гасцей на паседжанні Праўлення і Агульнага сходу;

здзяйсняе іншыя выканаўча-распарадчыя функцыі ў межах, вызначаных Праўленнем, і вырашае ўсе пытанні дзейнасці Аб'яднання «ВІТ», што не ўваходзяць у кампетэнцыю Агульнага сходу і выбарных органаў.

Кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства, дадзенага статута і фінансава-гаспадарчай дзейнасцю Аб'яднання «ВІТ» і створаных ім камерцыйных арганізацый здзяйсняе Рэвізійная камісія. Рэвізійная камісія складаецца з 3-ох чалавек і выбіраецца Агульным сходам тэрмінам на 2 гады. Сябрамі Рэвізійнай камісіі не могуць з'яўляцца сябры Праўлення, Аб'яднання «ВІТ».

Рэвізійная камісія:

вызначае рэгламент і методыку сваёй працы;

мае права вывучаць любыя дакументы, што маюць непасрэдныя адносіны да

фінансава-гаспадарчай дзейнасці Аб'яднання «ВІТ» ў любы час у перыяд дзеяння сваіх паўнамоцтваў;

здзяйсняе кантроль за выкананнем Статуту Аб'яднання «ВІТ», правоў і абавязкаў яе сяброў, дзейнасцю выбарных органаў кіравання, адказных асобаў Аб'яднання «ВІТ».



атрымлівае ад сябраў Аб'яднання пісьмовыя альбо вусныя тлумачэнні па пытаннях, уваходзячых у яе кампетэнцыю;

Пры знойдзеных парушэннях Рэвізійная камісія ва ўсталяваным дадзеным Статутам парадку абавязана звярнуцца да Праўлення ці да Агульнага сходу.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка