Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару 7 конкурс




Дата канвертавання15.03.2016
Памер109.22 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 5 (517)

(09 лютага 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



У Слоніме распачаўся праект Міжнароднага дзіцячага фонда 2

Грамадскі транспарт Гродна: ад экіпажа да самалёта 2

Семінар па напісанні ролевых гульняў жывога дзеяння 3

Лідарства без абмежаванняў 4

Круглы стол для НГА 4

Конкурс творчых прац абітурыентаў ЕГУ – 2012 5

Паездка ў Брусэль для экспертаў па вышэйшай адукацыі 6

Праграма для рэдактараў і журналістаў «Будзь на сувязі» 6

Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову 6

Стыпендыя Лейна Кіркланда 7

Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару 7

Конкурс стыпендый на навучанне ў Варшаве 7






Падзеі:



уверх

У Слоніме распачаўся праект Міжнароднага дзіцячага фонда


Псіхолаг слонімскай СШ№2 Людміла Караленка перамагла ў конкурсе малых грантаў, зладжаным Міжнародным дзіцячым фондам.

Яна атрымала права на рэалізацыю праекта ў галіне ўзаемадачыненняў бацькоў і дзяцей “Мы разам”. Праект будзе накіраваны на развіццё гарманічных унутрысямейных дачыненняў.

На выдаткі па праекце Людміла Караленка атрымала фінансавую дапамогу.

На базе школы ўжо прайшоў 3-дзённы семінар для псіхолагаў пад назвай “Паспяховае айцоўства”. На ім псіхолагі раёна абмеркавалі тэмы “Ад калыскі да школы”, “Уменне быць бацькамі”, “Самазацьвярджэнне бацькоў”.



Паводле http://region4.by

уверх

Грамадскі транспарт Гродна: ад экіпажа да самалёта


Гродзенскі краязнаўца Віктар Саяпін выдаў «Гісторыю грамадскага транспарту Гродна». Пра выданне распавядае Аляксандр Рыжый, дырэктар выдавецтва ЮрсаПрынт, якое займалася выданнем гэтай кнігі.

У чарговай кнізе з серыі «Hrono Гродна» чытачам прадастаўляецца ўнікальная магчымасць даведацца пра гісторыю грамадскага транспарту г. Гродна.Упершыню ў адной кнізе праведзена даследаванне ўсіх відаў гродзенскага транспарту: ад конных экіпажаў, аўтобусаў і таксі, тралейбусаў, чыгуначнага транспарту да параходаў, цеплаходаў і самалётаў. Даследаванне ахоплівае перыяд 60-х гадоў XIX ст. – 80-х гадоў XX ст.

 У гэтай кнізе прыводзяцца рэдкія дакументы, раней вядомыя толькі вузкаму колу гісторыкаў і архівістаў. Апублікавана больш за 200 фатаграфій многіх гродзенскіх краязнаўцаў, значная частка якіх прапануецца увазе чытачоў ўпершыню. Аэрафотаздымка перыяду Першай Сусветнай вайны, цікавыя ўспаміны гарадзенцаў, здымкі з прыватных архіваў краязнаўцаў – усё гэта вы знойдзеце ў новым выданні Віктара Саяпіна.

 Прэзентацыю выдання плануецца зрабіць напрыканцы лютага, калі будзе выдадзена яшчэ адна кніжка – «Гродзенскія паводкі». А кнігу пра гісторыю транспарту можна будзе набыць у галерэі «У майстра» і ў самым выданні (тэлефон 8(0152)484231).



Паводле http://t-styl.info

уверх


А
бвесткі
:

уверх

Семінар па напісанні ролевых гульняў жывога дзеяння


Семінар па напісанні ролевых гульняў жывога дзеяння адбудзецца ў Мінску 18 – 19 лютага 2012 г. 

Для каго:


* Для тых, хто мае досвед удзелу ў ролевых гульнях;
* Для тых, у каго ёсць свая ідэя і хто шукае аднадумцаў для яе рэалізацыі;
* Для тых, хто хоча паўдзельнічаць у стварэнні гульні.

Для чаго:


* Рабіць гульні ў камандзе;
* Дзяліцца досведам;
* Рэалізаваць даўнія задумкі гульняў.

Што плануецца:

Да пачатку семінара мы збіраем заяўкі на ўдзел і на стварэнне гульняў.
Прыкладны план мерапрыемствa:
1. Прэзентацыя семінара
2. Пяціхвілінныя прэзентацыі заяўленых ідэй гульняў
3. Фармаванне груп вакол ідэй
4. Распрацоўка гульняў у групах
5. Прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў работы груп
6.
Складанне календара гульняў

Арганізатары пакідаюць за сабой права змяняць план у бок пашырэння праграмы.

Як патрапіць на семінар:

Запоўніце онлайн-форму для рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка.

Калі Вы жадаеце заявіць гульню для распрацоўкі на семінары, у вольнай форме апішыце сваю ідэю, стан, у якім знаходзіцца яе рэалізацыя, тое, якая дапамога Вам неабходная для яе завяршэння, і адпраўце на email larp-up@googlegroups.com .
Калі ідэя «нібыта ёсць», але ў вас ёсць цяжкасці ў яе апісанні, паспрабуйце скарыстацца планам .

Апошні тэрмін падачы заявак – да 17 лютага.

Арганізатары:

LARP-фабрыка avis_alba, Aliona (ПАСАДУ *), 4ert, Uwe, Alef_Nevermind, Arthur de Gorn, tata smoliak, Надзея Алёхіна (ПАСАДУ *), Дзіма Багданаў. * ГА «Адукацыйны цэнтр ПОСТ.



http://nastaunik.info (Паводле adukacyja.info

уверх

Лідарства без абмежаванняў


Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонда запрашае маладых людзей, зацікаўленых у асабовым росце і дапамозе аднагодкам, якія апынуліся ў цяжкой жыццёвай сітуацыі, да ўдзелу ў адукацыйным курсе “Лідарства без абмежаванняў” для навучання і дапамогі ўдзельнікам - моладзі з інваліднасцю).

Валанцёры могуць быць паўнавартаснымі ўдзельнікамі трэнінгавай групы цягам усяго курса.

Курс мае дапамагчы ўдзельнікам раскрыць свае неабмежаваныя магчымасці і рэалізаваць лідарскі патэнцыял ва ўласным жыцці, праз узмацненне асабістай эфектыўнасці, умацаванне ўзаемасувязяў з сям’ёй і супольнасцю, навучанне навыкам вызначэння мэты, планавання, камунікацыі і супрацоўніцтва. 

 Курс складаецца з чатырох трэнінгаў па тры дні кожны, валанцёры адбіраюцца на ўвесь курс:

-24-26 лютага «Разуменне сябе. Развіццё асабістай эфектыўнасці»

-16-18 сакавіка «Разуменне іншых. Майстэрства ўзаемадачыненняў»

-13-15 красавіка «Жыццё ў супольнасці. Як знайсці сваё месца ў супольнасці і дамагчыся пазітыўных зменаў у сваім жыцці»

-27-29 красавіка “Лідарства ў супольнасці. Як вырашаць свае і «чужыя» праблемы і дамагчыся пазітыўных зменаў у грамадстве”.

Зацікаўленым асобам неабходна запоўніць анкету (у дадатку) і даслаць яе на адрас: nshrub@belarus.childfund.org   альбо па факсе: (017)257 77 08, 257 77 09.

Апошні тэрмін - да 10 лютага.  

Міжнародны дзіцячы фонд бярэ на сябе выдаткі, звязаныя з пражываннем і харчаваннем валанцёраў, а таксама кампенсуе ім транспартныя выдаткі пасля прад’яўлення дакументаў на праезд.

Паводле рассылкі Міжнароднага дзіцячага фонда
уверх

Круглы стол для НГА


 Асветніцкая ўстанова “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацы” у супрацоўніцтве з грамадскім аб’яднаннем “Міжнародны адукацыйны цэнтр “Фіяльта” ладзіць 16 лютага круглы стол для прадстаўнікоў беларускіх недзяржаўных арганізацый, якія займаюцца моладзевымі ініцыятывамі, па тэме “Еўрапейскія праграмы і інструменты для падтрымкі моладзі ў Беларусі”.

Круглы стол адбудзецца 16 лютага ў грамадскім аб’яднанні “Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” па адрасе: Мінск, вул.Мяснікава, 35 (карта http://www.fialta.org/p/about.html).

Пачатак мерапрыемства ў 11 гадзін, рэгістрацыя ўдзельнікаў з 10.30.

Па пытанні ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна папярэдне звязацца з арганізатарамі па тэл.+375 44 574 07 44 (Вэлком) альбо па эл. пошце oeec.ngo@gmail.com .

Апошні тэрмін – 13 лютага.

Праграма мерапрыемства – у дадатку.



уверх

Эсэ па правах чалавека. Працягваецца прыём працаў!

Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвясцілі конкурс эсэ па правах чалавека, які накіраваны на заахвочванне самастойных даследванняў па пытаннях забеспячэння і абароны правоў чалавека ў Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты ўсіх гуманітарных спецыяльнасцей.

На Конкурс прадстаўляюцца самастойна выкананыя творчыя працы пра ролю, функцыі і прызначэнне права, прававых інстытутаў, прававой супольнасці ў абароне правоў чалавека і прасоўванні грамадскіх інтарэсаў.

Тэмы творчых працаў – на сайце: http://lawtrend.org/ru/content/index/274_0.html

Для намінантаў і ўдзельнікаў Конкурса прадугледжаныя прэфэрэнцыі: удзел у адукацыйных праграмах, якія падтрымліваюцца Фондам прававых тэхналогій і Цэнтрам прававой трансфармацыі, рэкамэндацыі для ўдзелу ў міжнародных і нацыянальных адукацыйных праграмах па правах чалавека, замежныя азнаямленчыя паездкі, стажыроўкі.

Праца можа быць выканана на беларускай ці рускай мове, быць прадстаўленай у электронным выглядзе. Аб’ём – не больш за 10 старонак.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць творчую працу на электронны адрас: lawessay2012@gmail.com і запоўніць анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://lawtrend.org/ru/content/index/274_0.html

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 сакавіка.

Падрабязная інфармацыя пра конкурс, крытэры ацэнкі працаў – на сайце: http://lawtrend.org/ru/content/index/274_0.html

Паводле рассылкі belngo.info
уверх



Не спазніся!


уверх

Конкурс творчых прац абітурыентаў ЕГУ – 2012


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт абвяшчае «Інтэлектуальны марафон»: конкурс творчых прац сярод абітурыентаў 2012 года.

Працы (эсэ і паштоўкі) павінны быць дасланы праз эл. пошту на адрас marathon@ehu.lt

Апошні тэрмін падачы прац – 12 лютага.

Патрабаванні да выканання і афармлення працаў, расклад і ўмовы этапаў ды інш. – на ehu.lt 



Паводле http://nastaunik.info

уверх

Паездка ў Брусэль для экспертаў па вышэйшай адукацыі


Асветніцкая ўстанова “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” ладзіць паездку для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме “Еўрапейскі Саюз і Беларусь: дзелімся вопытам”.

Апошні тэрмін – 12 лютага.

Адабраныя для суразмовы кандыдаты будуць паінфармаваныя не пазней за 22 лютага.

Больш падрабязную інфармацыю па праекце можна знайсці на сайце «Офісa за дэмакратычную Беларусь»


уверх

Праграма для рэдактараў і журналістаў «Будзь на сувязі»


Як павысіць наведвальнасць сайта сваёй арганізацыі, прасунуць яе ў інтэрнэце, пісаць файныя артыкулы і даведацца што такое новыя медыя, SEO, SMO і SMM. Лепшыя інтэрнэт-эксперты Беларусі  навучаць вас гэтаму ў праграме «Будзь на сувязі! ».

«Будзь на сувязі» — гэта доўгатэрміновая праграма падрыхтоўкі рэдактараў інтэрнэт-рэсурсаў моладзевых арганізацый.

Што трэба для ўдзелу ў праграме “Be connectеd!”?

1. Запоўненыя заяўкі ад 1-2 кандыдатаў ад арганізацыі.

2. Для журналістаў: матывацыйны ліст і рэзюмэ.

Тэрмін падачы заявак - 12 лютага.

Дадатковыя пытанні і запоўненыя заяўкі дасылайце на адрас:  beconnected2011@gmail.com

Падрабязная інфармацыя ўзор заяўкі – на сайце: http://ampby.org/2012/01/27/14224/



Паводле http://ampby.org

уверх

Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову


Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” абвяшчае конкурс “Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову”. Дзейнасць Офіса па правах людзей з інваліднасцю скіраваная на прасоўванне панятку інваліднасці як праблемы правоў чалавека. У сваёй дзейнасці мы абапіраемся на каштоўнасці і палажэнні Канвенцыі аб правах інвалідаў (далей Канвенцыі).

Апошні тэрмін - да 1 сакавіка.

Да ўдзелу дапускаюцца ўсе, хто даслаў конкурсныя працы і карэктна запоўненую анкету ўдзельніка да 1 сакавіка 2012 года на адрас info@disright.org (з назвай “Пераклад”). Рашэнне журы будзе прынятае да 15 сакавіка 2012 года.

Анкета для ўдзелу ў конкурсе знаходзіцца тут: http://disright.org/files/file_name459.anketa_bel.doc



Паводле http://disright.org/by

уверх

Стыпендыя Лейна Кіркланда


Адкрыты конкурс для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы, Казахстана і Кіргізіі на стыпендыю Лейна Кіркланда (2012/2013 акадэмічны год).

Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 сакавіка.

Уся інфармацыя і анкета – на сайце www.Kirkland.edu.pl.

уверх

Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару


Каледж імя Карла Фрыдрыха Гёрдэлера запрашае на міжнародны семінар “Якасць дзяржаўнага кіравання” Фонда імя Роберта Боша – павышэнне кваліфікацыі кіруючых маладых кадраў у галіне грамадскага сектара (публічна-прававое кіраванне, прадпрыемствы грамадскага карыстання, некамерцыйныя арганізацыі і г.д.) з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі, Турцыі і Украіны.

Дадатковая інфармацыя – на сайце www.goerdeler-kolleg.de.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 12 сакавіка.

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Конкурс стыпендый на навучанне ў Варшаве


Студыюм Усходняй Еўропы абвяшчае чарговы конкурс на 25 стыпендый для кандыдатаў з Цэнтральнай Еўропы, Балкан, Усходняй Еўропы, Расіі, Каўказу і Цэнтральнай Азіі.

Камплект дакументаў неабходна даслаць на эл.адрас stypendia.studium@uw.edu.pl.

Апошні тэрмін – да 15 сакавіка.

Патрабаванні да кандыдатаў і падрабязную інфармацыю глядзі на сайцеьwww.studium.uw.edu.pl



folder

kwestionariusz




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка