Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 конкурс




Дата канвертавання27.03.2016
Памер116.52 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 2 (514)

(20 студзеня 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



"Беларуская дуда" ў Гродне 2

З’явілася размалёўка з архітэктурнымі помнікамі Гродна 2

"Магія дзікай прыроды" чакае ўдзельнікаў і спонсараў 3

Прэс-фота Беларусі-2012 3

Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека 4

Выйграй iPad ад амбасады ЗША 4

Міжнародны моладзевы форум у Індыі 5

Конкурс стыпендый на навучанне ў Варшаве 6

Навучанне для актыўных людзей з інваліднасцю з Гарадзеншчыны 6

Конкурс фота і малюнкаў “Погляд на Права” 6

Чацьвёртыя “Шацілкаўскія чытанні” 7

7


Конкурс эсэ па правах чалавека 7

Стыпендыя Лейна Кіркланда 7

Конкурс фатаграфій і малюнкаў 8

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012 8




Падзеі:



уверх

"Беларуская дуда" ў Гродне


Аднадзённая выстава ”Беларуская дуда” адбудзецца ў абласным палацы творчасці.

Выстава пройдзе ў рамках праекта "Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі" пры фінансавай падтрымцы праграмы малых грантаў Амбасады ЗША, Этнагістарычнага цэнтра "Явар".

Пасля акрыцця выставы адбудзецца танцавальная вечарына пры падтрымцы Шальмоўскага тэатру ДыГрыза.

Сярэднявечны тэатр камедыянства “Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза” быў створаны ў 2005 годзе. Каманда тэатру займаецца рэканструкцыяй і пастаноўкай сёння, у XXI стагоддзі, тэатральнай і карнавальнай культуры Эўрапейскага (асабліва Беларускага) Сярэднявечча.

Выстава распачнецца 28 студзеня а 17.00 гадзіне па адрасе Каложскі парк, 1 (былы палац піянераў).

Паводле http://t-styl.info

уверх

З’явілася размалёўка з архітэктурнымі помнікамі Гродна


Выданне для дзетак створана намаганнямі Гарадзенскай суполкі Таварыства Беларускай Школы.

У зборнічку “Гародня” – дзесятак контурных малюнкаў : касцёлы, кірха, сінагога, Каложская царква...

Мэта выдання – пазнаёміць дзяцей з архітэктурнымі помнікамі  горада.

 Таццяна Канопкіна, старшыня Гарадзенскага ТБШ:

-Мы хочам, каб маленькія гарадзенцы ведалі, якія прыгожыя помнікі мае Гародня, ведалі, дзе, напрыклад, стаяла стаяла Фара Вітаўта, і маглі паказаць бацькам. З гэтай мэтай і стваралася выданне.

Яно прызначана для бацькоў і выхавацеляў, распаўсюджваем яго бясплатна, але колькасць размалёвак абмежаваная.

Малюнкі для зборніка зрабіла Ірына Саранчукова, дызайн вокладкі – Мікола Кіслы.

Атрымаць кніжку можна, замовіўшы па тэлефоне 74 33 05.

Паводле http://t-styl.info
уверх

"Магія дзікай прыроды" чакае ўдзельнікаў і спонсараў


Першыя відэасюжэты на фестываль-конкурс відэаролікаў “Магія дзікай прыроды”, зладжаны грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і тэлерадыёкампаніяй “Гродна”, даслаў старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ Дзмітрый Вінчэўскі.

Дзмітрый даслаў на фестываль пяць ролікаў з жыцця птушак. На сайце з’явілася яшчэ некалькі ролікаў трох патэнцыйных удзельнікаў.

 Пераможцы студзеня будуць абвешчаны ў заключным выпуску праграмы “У аб’ектыве натураліста” 27 студзеня (Другі канал, былы “ЛАД”, - 18.10; “Наш горад+” – 21.00). Іх абярэ журы, пляцоўка для інтэрнэт-галасавання да лютага па тэхнічных прычынах працаваць не будзе. Пакуль ёсць складанасці і з размяшчэннем праграм на сайце

 Фестываль-конкурс “Магія дзікай прыроды” - прецэдэнт, такога няма на ўсёй постсавецкай прасторы.

Віталь Гуменны – аўтар тэлепраграмы “У аб’ектыве натураліста” і сябра журы конкурса:

-Самае галоўнае, каб людзі далучаліся. Маем шмат задумаў, але без дапамогі спонсараў-партнёраў пакуль не можам увасобіць іх у жыццё.



Напрыклад, хацелі б запрашаць у студыю аўтараў лепшых ролікаў, уганараваць пераможцу турам на здымкі ў запаведніку, але не маем сродкаў нават на аплату праезду, на выраб прызоў.

Ёсць ідэя выдаць дыск з відэаролікамі, але на гэта таксама патрэбныя грошы.

Можа нехта захоча падтрымаць наш фестываль-конкурс і саму праграму “У аб’ектыве натураліста”!

 Конкурсныя відэаролікі можна паглядзець тут і тут.



Паводле http://t-styl.info


А
бвесткі
:

уверх

Прэс-фота Беларусі-2012


Пачаўся прыём заявак на конкурс прафесійных фотакарэспандэнтаў “Прэс-фота Беларусі-2012”.

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія фатографы, якія супрацоўнічаюць са СМІ.

Удзел у конкурсе бясплатны.

Усе фатаграфіі павінны быць знятыя ў перыяд з 1 студзеня да 31 снежня 2011 года.

Фатограф піванны быць адзіным уладальнікам правоў альбо мець дазвол на выкарыстанне матэрыялу.

Намінацыі:

-Навіны

-Людзі ў навінах

-Спорт

-Паўсядзённае жыццё

-Партрэт

-Мастацтва і забавы

-Прырода

-Народныя традыцыі.

Ацэньвацца будуць як асобныя здымкі, так і серыі.

Конкурс ладзіцца трэці раз.

Яго арганізатарамі вытсупаюць прафесійныя фотарэпарцёры. У журы – вядомыя беларускія і замежныя фатографы і фотарэдактары.

Па выніках конкурса ладзяцца выставы і выдаецца альбом здымкаў пераможцаў “Прэс-фота Беларусі”.

Умовы ўдзелу.

Апошні тэрмін падачы фотаздымкаў – 19 лютага.

Работы дасылайце на e-mail: bpp2012@pressphoto.by. Тэма ліста: Pressphoto 2012 і Імя, Прозвішча аўтара.

Разам са здымкамі павінна быць прымацаваная анкета.



Паводле http://pressphoto.by
уверх

Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека


Сакратарыят міжнароднай Сеткі дамоў правоў чалавека, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Літва), Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Польшча), Таварыства прававой асветы (Азербайджан) і Дом Права Чалавека Азербайджан, Беларусі дом правоў чалавека ў Вільнюсе (Беларусь-Літва), Пасольства Правоў Чалавека (Малдова), Цэнтр рэабілітацыі ахвяр катаванняў “Меморыя” (Малдова), Расійскі даследніцкі цэнтр па правах чалавека (Расія), Украінскі Хельсінкскі Саюз правоў чалавека і партнёры Сеткі дамоў правоў чалавека і праекта “Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека” абвяшчаюць набор для ўдзелу ў праграме дыстанцыйнага навучання адвакатаў і юрыстаў міжнароднаму праву правоў чалавека.

Адбор удзельнікаў – на конкурснай аснове.

Апошні тэрмін падачы заявак і ўсіх дакументаў – 5 лютага.

Падрабязная інфармацыя аб праекце, праграме навучання і падачы заявак – на сайце



http://humanrightshouse.org/Articles/17459.html.
уверх

Выйграй iPad ад амбасады ЗША


Вы мастак альбо цікавіцеся графічным дызайнам? Атрымайце шанец выйграць!
Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс на найлепшы дызайн лагатыпа, які сімвалізуе 20-гадовую гісторыю дыпламатычных адносінаў паміж Злучанымі Штатамі і Беларуссю.

Удзельнікі конкурсу павінны прапанаваць дызайн цікавага і арыгінальнага лагатыпа, які б найлепшым чынам адлюстроўваў важнасць і дух 20-гадовай прысутнасці амерыканскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі.

У конкурсе могуць удзельнічаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Апошні тэрмін падачы работ - 9 гадзін раніцы 30 студзеня

Работы павінны ўяўляць сабой арыгінальныя творы іх аўтараў.

Кожны ўдзельнік можа даслаць не больш за пяць варыянтаў лагатыпаў.

Работы трэба дасылаць на адрас program@usembassy.minsk.by ў фармаце jpeg.

У электронным паведамленні павінны быць указаныя імя, прозвішча, дата нараджэння і кантактны тэлефон канкурсанта.

Усе работы застаюцца інтэлектуальнай уласнасцю ўдзельнікаў.

Пры гэтым амбасада ЗША пакідае за сабой права ўжываць работы ўдзельнікаў на сваім інтэрнет-сайце, у сетцы Facebook, а таксама падчас сваіх мерапрыемстваў і на прома-матэрыялах.


Амбасада ЗША не нясе адказнасці за страчаныя, спозненыя, няпоўныя альбо іншым чынам непрыдатныя работы і пакідае за сабой права дыскваліфікаваць удзельніка падчас альбо пасля правядзення конкурсу ў выніку, калі апошні прадставіць недакладную альбо несапраўдную інфармацыю.

Першы этап адбору будзе ажыццяўляцца праз журы амбасады ЗША. Работы, адабраныя ў фінал, будуць апублікаваныя на старонцы Інфармацыйнага цэнтра амбасады ЗША ў сетцы Facebook 31 студзеня.

Пераможца, які набярэ найбольшую колькасць галасоў карыстальнікаў Facebook, атрымае прыз конкурсу – iPad.

Амбасада ЗША запрашае вас да ўдзелу ў конкурсе і заклікае распаўсюдзіць гэтую інфармацыю сярод сваіх сяброў і калег. Жадаем поспеху!



Паводле http://nastaunik.info

уверх

Міжнародны моладзевы форум у Індыі


Міжнародны моладзевы форум у Індыі адбудзецца 24-29 чэрвеня 2012 году. Тэмы форуму: удзел моладзі ў дэмакратыі і рамачнай канцэпцыі, актыўная грамадскасць, моладзь і роля медыяў.

Узрост удзельнікаў ад 18 да 35 год. Працоўная мова – ангельская.

Магчымая кампенсацыя праезду і ўдзелу па просьбе ўдзельнікаў.

Удзельнікі мусяць актыўна прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах форуму.

Каб узяць удзел у форуме, неабходна запоўніць ан-лайн анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://www.youthforum.in/apply.html

Апошні тэрмін падачы заявак - 31 студзеня.

Падрабязнасці – на сайце: http://www.youthforum.in/index.html

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Конкурс стыпендый на навучанне ў Варшаве


Студыюм Усходняй Еўропы абвяшчае чарговы конкурс на 25 стыпендый для кандыдатаў з Цэнтральнай Еўропы, Балкан, Усходняй Еўропы, Расіі, Каўказу і Цэнтральнай Азіі.

Стыпендыі будуць прызначаныя на навучанне на 2-гадовых магістарскіх “Усходніх студыяў Варшаўскага ўніверсітэту” ў перыяд з 1 кастрычніка 2012 да 30 чэрвеня 2014 году.

Навучанне скончылі альбо працягваюць ужо амаль 280 стыпендыятаў гэтай праграмы, якія атрымалі стыпендыі ў конкурсах 2001-2011 гадоў.

Камплект дакументаў неабходна даслаць на эл.адрас stypendia.studium@uw.edu.pl.

Апошні тэрмін – да 15 сакавіка.

Патрабаванні да кандыдатаў і падрабязную інфармацыю глядзі на сайцеьwww.studium.uw.edu.pl



folder

kwestionariusz

уверх



Не спазніся!

Навучанне для актыўных людзей з інваліднасцю з Гарадзеншчыны


Кансалтынгавая кампанія "Shorets Consult" і Офіс па правах людзей з інваліднасцю запрашаюць у сумесны праект “Малы бізнес – вялікія магчымасці!” актыўных людзей з інваліднасцю Гродна і Гродзенскай вобласці, якія маюць фізічныя абмежаванні здароўя і гатовыя працаваць і зарабляць.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на эл. адрас mbbv.by@gmail.com

Апошні тэрмін – 12.00 24 студзеня.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Галіны Крот па тэлефоне +375 29 699 50 87 альбо на е-mail: mbbv.by@gmail.com.


уверх

Конкурс фота і малюнкаў “Погляд на Права”


Арганізатары конкурсу запрашаюць да ўдзелу моладзь (16-30 гадоў) з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якая жадае данесці да грамадства свае ідэі па тэме "Погляд наПрава".
Лепшыя працы будуць прадстаўленыя на выставе.

Журы вызначыць 3 пераможцаў і 3 намінантаў, якія атрымаюць памятныя прызы.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць свае працы і наступную інфармацыю (імя, узрост, месца навучання ці працы, назва працы і дата стварэння, якое права адлюстраванае ў працы, кантактны тэлефон) на электронны адрас: vzgliad.napravo@gmail.com

Апошні тэрмін падачы працаў - 31 сакавіка.



Рассылка belngo.info (Паводле www.ampby.org )
уверх

Чацьвёртыя “Шацілкаўскія чытанні”


20 красавіка 2012 года ў Светлагорску Гомельскай вобласці будзе праводзіцца ІV навукова-практычная канферэнцыя “Шацілкаўскія чытанні”.

З пытаннямі можна звяртацца на эл. адрас szacilki450@gmail.com , па тэл. МТС (033) 616 95 96 – Аляксандр Петухоў (сакратар аргкамітэту), (02342) 5 42 59 – музей.

Апошні тэрмін - да 31 сакавіка.

Дадатковыя звесткі:



http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A8%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BB%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%96

Старонка ў інтэрнет-сетцы “Фэйсбук”:



http://www.facebook.com/pages/Шацілкаўскія-чытанні/230930530310928

Аргкамітэт


уверх

Конкурс эсэ па правах чалавека


10 снежня, у Міжнародны Дзень правоў чалавека, Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвясцілі Конкурс эсэ па правах чалавека.

Падрабязнасці - на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі.

Апошні тэрмін - да 1 сакавіка 2012 г. (уключна).

Матэрыялы дасылайце на эл. адрас lawessay2012@gmail.com.



уверх

Стыпендыя Лейна Кіркланда


Адкрыты конкурс для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы, Казахстана і Кіргізіі на стыпендыю Лейна Кіркланда (2012/2013 акадэмічны год).

Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 сакавіка.

Уся інфармацыя і анкета – на сайце www.Kirkland.edu.pl.

уверх

Конкурс фатаграфій і малюнкаў


Калі Вы захапляецеся фатаграфіяй? Маеце свой погляд на свет? Вылучаецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі? Тады гэты конкурс для Вас!

Работы дасылайце на vzgliad.napravo@gmail.com альбо прыносьце арганізатарам.

Апошні тэрмін – да 31 сакавіка.

Задаць усе пытанні можна па e-mail: vzgliad.napravo@gmail.com альбо па тэлефонах: +375

29 1463830 (velcom), +375 29 8795770 (мтс)

Паводле рассылкі Belschool  

уверх

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012


Праграма малых грантаў Амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2012 год  для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.

Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.



Больш падрабязная інфармацыя - тут .

Паводле прэс-рэлізу



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка