Стыпендыя Лейна Кіркланда 5 Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне 6 конкурс




Дата канвертавання21.03.2016
Памер87.93 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 44 (512)

(22 снежня 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



Традыцыйная Калядная вечарына УЗВ адбудзецца 22 снежня. 2

У Цэнтры дадатковай адукацыі прайшлі пілотныя курсы 2

Калядная выстава гродзенскіх філатэлістаў у Мінску 3

Трэнінг “Кодэкс журналіста” 4

Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў 5

Стажыроўкі ў Беларускай Асацыяцыі Клубаў ЮНЭСКА 5

Конкурс эсэ па правах чалавека 5

Стыпендыя Лейна Кіркланда 5

Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне 6

Конкурс фатаграфій і малюнкаў 6

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012 6



Падзеі:



уверх

Шаноўныя сябры і калегі!

Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з надыходзячымі святамі!

Зычым у Новым Годзе цікавых і насычаных падзеяў, задавальнення і эфектаў ад працы, а таксама энергіі і моцнага здароў’я!

Каб збываліся ўсе надзеі!
З павагай,

сябры грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”




уверх

Традыцыйная Калядная вечарына УЗВ адбудзецца 22 снежня.


Пасля слухачоў Універсітэта Залатога веку, які дзейнічае пры Гродзенскім грамадскім аб'яднанні «Цэнтр «Трэці сектар», чакаюць двухтыднёвыя вакацыі.

На працягу некалькіх вечароў напэрэдадні імпрэзы група актыўных удзельніц праграмы пад кіраўніцтвам вядучай секцыі «Беларускія вячоркі» Веры Кунцэвіч займалася падрыхтоўкай святочных паштовак.

На вечарыне будуць традыцыйныя віншаванні, спевы, пачастунак, завітаюць і калядоўшчыкі.

 Сёлета агульныя заняткі і секцыі ў межах УЗВ наведвае каля 70 сталых гарадзенак і гарадзенцаў. Падрабязней пра «Універсітэт Залатога Веку» можна пачытаць на блогу праграмы.



уверх

У Цэнтры дадатковай адукацыі прайшлі пілотныя курсы


У межах створанага сёлета ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых паспяхова завершыліся два пілотныя курсы: “Асновы прадпрымальніцтва” і “ЭкаСтудыя”.

Курс “Асновы прадпрымальніцтва” быў разлічаны на людзей, якія плануюць распачаць уласны  бізнес. На ўдзел у курсе падалі заяўкі больш за 60 чалавек. Удзельнікі змаглі даведацца пра тое, што трэба зрабіць, каб распачаць уласную справу, як ацаніць рынак і знайсці сваё месца на ім, як напісаць добры бізнес-план і дзе шукаць патрэбную для заснавання і вядзення камерцыйнай дзейнасці інфармацыю.

Заняткі ў межах курса вялі дасведчаныя эксперты з уласным досведам камерцыйнай дзейнасці: Наталля Сарока, Наталля Камок і Таццяна Каляда.

Праца ў межах курса працягвалася чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні. 18 снежня 8 удзельнікаў прэзентавалі свае ўласныя бізнэс-планы і атрымалі пасведчанні аб заканчэнні курса.

Плануецца, што падобныя курсы будуць арганізоўвацца і ў наступным годзе.

Удзельнікі асветніцкай “ЭкаСтудыі” пазнаёміліся з экалагічнымі праблемамі Гродна і спосабамі іх вырашэння, даведаліся пра дзейнасць мясцовых экалагічных ініцыятываў, а таксама пазнаёміліся з прынцыпамі напісання матэрыялаў на экалагічную тэматыку.

Заняткі ў межах «ЭкаСтудыі» вялі дасведчаныя гарадзенскія эксперты, актывісты экалагічнага руху Вольга Крамлёва і Кацярына Чарнак. Тэму экалагічнай журналістыкі раскрыла для ўдзельнікаў госця з Мінску Вольга Астаповіч – экалагічная актывістка і журналістка.

Падчас працы ў “ЭкаСтудыі” удзельнікі распрацавалі сваю экалагічную акцыю, прысвечаную тэме елак. У яе межах распрацаваны і распаўсюджваюцца сярод гарадзенцаў улёткі пра альтэрнатыўны выбар елак.

Праграма працы ў межах курса была разлічана на чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні. Але “ЭкаСтудыя” будзе працягваць збірацца і ў наступным годзе. На апошняй сустрэчы быў распрацаваны план працы групы на ўвесь 2012 год.
уверх

Калядная выстава гродзенскіх філатэлістаў у Мінску


Па словах старшыні Гродзенскай філіі Беларускага таварыства філатэлістаў Фрыдэрыка Гушчы, толькі гродзенскія філатэлісты займаюцца калекцыянаваннем марак рэлігійнай тэматыкі, якая акурат пасуе святу Раства.

Калядная выстава адкрыецца 25 снежня ў Чырвоным касцёле.

На ёй будуць прадстаўлены чатыры калекцыі марак  і калекцыя канвертаў з выявамі касцёлаў.

 Адна з іх - калекцыя “Біблія ў марках”, якую сабраў Лявон Карповіч з Лунна.

У гэтай калекцыі, якая ўжо перамагала на міжнародных выставах, больш за 80 аркушаў.

 Лявон Карповіч:



-          Мая калекцыя – гэта Біблія, ілюстраваная маркамі.

Маркі вельмі дапамагаюць у пазнаванні таго, чым цікавішся. Гэта не проста значкі, але і вялікая крыніца ведаў і сродак камунікавання.

Мяне зацікавіла Біблія. Ёй няма роўных ні па значнасці, ні па колькасці чытачоў.

Вялікія мастакі прысвячалі Бібліі свае творы, а марка гэтыя творы адлюстроўвае.

Шмат чаго хацеў бы дадаць у сваю калекцыю, больш поўна адлюстраваць грамадскае жыццё Хрыста.

Жывучы ў вёсцы цяжка набываць філатэлістычны матэрыял…

На каляднай выставе ў Мінску прадставіць сваю калекцыю “Біблейскія гісторыі” і ўнук Лявона Карповіча – Мікіта Ганец.



Паводле http://t-styl.info
уверх

А
бвесткі
:

уверх

Трэнінг “Кодэкс журналіста”


То4ка-Treff запрашае маладых журналістаў на трэнінг па тэме «Кодэкс журналіста», які адбудзецца ў Гётэ-інстытуце ў Мінску з 20 да 23 сакавіка 2012 года.

Праўду, толькі праўду і нічога, акрамя праўды?

Але як падаць гэтую праўду?

“Журналіст паважае гонар людзей, якія робяцца аб’ектамі яго прафесійнай увагі”, - гаворыцца ў кодэксе прафесійнай этыкі журналіста.

А маральныя прынцыпы ў кожнага свае.

Як не перайсці мяжу дазволенага ў асвятленні нязручных, спрэчных, страшных тэм? І хто праводзіць гэтую мяжу?

Пра што можна распавядаць СМІ, а пра што лепш прамаўчаць, каб не парушыць чыіхсці правоў?

Ці можна называць інвалідаў інвалідамі і выкарыстоўваць здымкі непаўналетніх у паведамленнях крымінальнай кронікі?

Ці варта змяняць імёны ў гісторыях пра ВІЧ-інфікаваных?

У межах трэнінга гаворка пойдзе аб тым, як асвятляць сацыяльныя і этычныя праблемы меншасцяў, падзеі з месцаў тэрактаў і катаклізмаў і пра іншыя аспекты кодэкса прэсы.

Удзел у трэнінгу возьмуць маладыя журналісты з краін Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Германіі.

Умовы ўдзелу:



-узрост 18-30 гадоў

-досвед журналісцкай працы ў асвятленні “складаных тэм”

-веданне нямецкай мовы вітаецца

-наяўнасць дыктафона, фотаапарата, ноўтбука.

Ахвотныя да ўдзелу павінны даслаць сваё рэзюмэ з прыкладамі работ і матывацыйны ліст з ідэяй для матэрыяла на адрас to4ka-team@to4ka-treff.ru.

Апошні тэрмін падачы заявак - 31 студзеня 2012 .

Выдаткі на дарогу, харчаванне і пражыванне бяруць на сябе арганізатары.



уверх





Не спазніся!

Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае беларускіх школьнікаў прайсці бясплатны дыстанцыйны курс “Дэмакратыя і правы чалавека”.

Навучанне ў межах праграмы праводзіцца ў адукацыйнай сістэме “MOODLE” з 16 студзеня да 1 красавіка 2012 года.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў - з 1 снежня 2011 па 13 студзеня 2012 і ў перыяд першага працоўнага тыдня ў межах дыстанцыйнага курса (16- 22 студзеня).

Больш падрабязна чытай: http://students.ehu.lt/distancionnyj-kurs-diemokratiia-i-prava-cielovieka-dialoh-kultur


уверх

Стажыроўкі ў Беларускай Асацыяцыі Клубаў ЮНЭСКА


Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя Клубаў ЮНЭСКА» адкрывае конкурс на ўдзел у праекце «Сацыяльныя інтэрны».

Патэнцыйным удзельнікам неабходна накіраваць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст (прымацаванымі файламі) па эл.пошце info@belau.info.

Апошні тэрмін – 20 лютага.

Суразмовы адбудуцца з 20 да 29 лютага ў офісе РГА “БелАЮ”.


уверх

Конкурс эсэ па правах чалавека


10 снежня, у Міжнародны Дзень правоў чалавека, Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвясцілі Конкурс эсэ па правах чалавека.

Падрабязнасці - на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі.

Апошні тэрмін - да 1 сакавіка 2012 г. (уключна).

Матэрыялы дасылайце на эл. адрас lawessay2012@gmail.com.



уверх

Стыпендыя Лейна Кіркланда


Адкрыты конкурс для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы, Казахстана і Кіргізіі на стыпендыю Лейна Кіркланда (2012/2013 акадэмічны год).

Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 сакавіка.

Уся інфармацыя і анкета – на сайце www.Kirkland.edu.pl.

уверх

Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне


Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Заалагічныя чытанні 2012", якая будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761-1847) і адбудзецца 2-4 сакавіка 2012 г. у Гродне.

Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і ГНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам".

Матэрыялы прымаюцца да 16.01.2012 г.

Больш даведацца пра Праграмны і Арганізацыйны камітэты канферэнцыі, формы ўдзелу, патрабаванні да матэрыялаў і прыклад іх афармлення, фінансавыя ўмовы; пра праф. С.Б.Юндзіла, юбілею якога прысвечана канферэнцыя, а таксама запоўніць Заяўку можна тут: www.birdwatch.by/ZooconfHrodna 



Паводле http://ptushki.org

уверх

Конкурс фатаграфій і малюнкаў


Калі Вы захапляецеся фатаграфіяй? Маеце свой погляд на свет? Вылучаецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі? Тады гэты конкурс для Вас!

Работы дасылайце на vzgliad.napravo@gmail.com альбо прыносьце арганізатарам.

Апошні тэрмін – да 31 сакавіка.

Задаць усе пытанні можна па e-mail: vzgliad.napravo@gmail.com альбо па тэлефонах: +375

29 1463830 (velcom), +375 29 8795770 (мтс)

Паводле рассылкі Belschool  

уверх

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012


Праграма малых грантаў Амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2012 год  для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.

Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.



Больш падрабязная інфармацыя - тут .

Паводле прэс-рэлізу



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка