Стыпендыі Фонду імя Конрада Адэнаўэра




Дата канвертавання20.06.2016
Памер17.1 Kb.
Стыпендыі Фонду імя Конрада Адэнаўэра


  • Вы маеце вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра або / і спецыяліста) і жадаеце працягнуць навучанне ў магістратуры або дактарантуры / правесці навуковае даследванне ў адным з універсітэтаў Нямеччыны?

  • Вы малады і валодаеце нямецкай мовай?

  • Вы актыўна ўдзельнічаеце ў грамадскім і / або палітычным жыцці Беларусі?

  • Вы падзяляеце ідэі і каштоўнасці Фонду імя Конрада Адэнаўэра?


Запрашаем Вас прыняць удзел у конкурсе на атрыманне стыпендыі Фонду імя Конрада Адэнаўэра!
Галоўным напрамкам працы Фонду Конрада Адэнаўэра ў Беларусі з’яўляецца падтрымка тых грамадскіх сілаў, што імкнуцца да пабудовы свабоднай, дэмакратычнай і прававой Беларусі, якая зойме пачэснае месца ў еўрапейскай супольнасці дзяржаваў. Стыпендыяльная праграма Фонду з’яўляецца часткай гэтай падтрымкі і накіравана на падвышэнне кваліфікацыі ды стварэнне спрыяльных умоваў для навуковай працы маладых спецыялістаў і даследчыкаў з Беларусі, якія прыймаюць актыўны ўдзел у палітычным і грамадскім жыцці краіны.
Стыпендыі выдаюцца для працягу навучання на магістарскім або дактаранцкім узроўні або правядзення навуковых даследванняў у Нямеччыне ў такіх абласцях ведаў, як сацыяльныя і палітычныя навукі, эканоміка, права, журналістыка, еўрапейскія даследванні і інш. (вобласці ведаў не абмяжоўваюцца гэтым спісам).
Крытэры адбору стыпендыятаў:


Больш падрабязная інфармацыя (на нямецкай мове):

Для ўдзелу ў конкурсе стыпендый неабходна даслаць поўны пакет дакументаў (гл. Правілы надання стыпендый, стар.4-5) да 31 ліпеня 2011 года на адрас беларускага прадстаўніцтва Фонду:


Konrad-Adenauer-Stiftung

Auslandsbüro Belarus

Totoriu g. 21

LT-01121 Vilnius, Litauen


Пасля папярэдняга адбору найлепшыя кандыдаты будуць запрошаны для ўдзелу ў адборачным семінары, які адбудзецца ў Вільне ў канцы верасня – пачатку кастрычніка 2011 г.. Канчатковае рашэнне пра вынікі адбору будзе паведамлена кандыдатам пасля семінару ў пісьмовай форме.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка