Стылістыка І культура беларускага маўлення вучэбна-метадычны комплекс




старонка1/7
Дата канвертавання30.03.2016
Памер469.88 Kb.
  1   2   3   4   5   6   7

К.П. Любецкая




Стылістыка і культура беларускага маўлення



ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС




Для студэнтаў

спецыяльнасці 1 210501 – “Беларуская філалогія”

Мінск


БДУ

2007

УДК 808.26
ББК 81.411.4

Р э ц э н з е н т ы:
В. Палятаева, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры агульнага мовазнаўства МДЛУ

Г. Чахоўскі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ



Зацверджана


Вучоным саветам філалагічнага факультэта БДУ

27 верасня 2007 г., пратакол № 1



Любецкая К.П.

Стылістыка і культура беларускага маўлення: Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасці 1 210501 – “Беларуская філалогія”. – Мінск: БДУ, 2007. – 40 с.

Вучэбна-метадычны комплекс па стылістыцы і культуры беларускага маўлення распрацаваны для студэнтаў дзённай формы навучання з улікам патрабаванняў, прадугледжаных вучэбным планам пры вывучэнні курсаў стылістыкі і культуры беларускага маўлення, і маюць на мэце дапамагчы студэнтам самастойна авалодаць асноўнымі палажэннямі гэтых курсаў.


змест


Праграма курса “Стылістыка і культура беларускага маўлення” 4

ПЫТАННІ да заліку 10

прамежкавы залік. Тэматыка. Пытанні 12

Тэматыка лекцый 14

Тэматыка практычных заняткаў 23

калёквіум. Тэматыка 27

кІРУЕМАЯ самастойнаЯ работа студэнтаў. Тэматыка 29



АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА 33

Дадатковая літаратура 34

Слоўнікі і даведнікі 38

Праграма курса “Стылістыка і культура беларускага маўлення”


(спецыяльнасць “Беларуская філалогія”)


УВОДЗІНЫ


Мова як сродак камунікацыі. Камунікацыйная скіраванасць стылістыкі і культуры маўлення. Творчы патэнцыял мовы і яе асэнсаванне ў “Законе аб мове”. Мова як галоўны паказчык этнічнай самасвядомасці, аснова гарманічнага фарміравання маўленчай асобы. Нацыянальныя традыцыі ў моўнай намінацыі і маўленчым этыкеце.

Стылістыка і арталогія (культура мовы) як навукі. Змест, прадмет і задачы комплекснай дысцыпліны “Стылістыка і культура маўлення”. Асноўныя паняцці і катэгорыі стылістыкі. Асноўныя паняцці і катэгорыі культуры маўлення. Генезіс стылістыкі і арталогіі. Галіны сучаснай стылістыкі (апісальная стылістыка, функцыянальная стылістыка, стылістыка мастацкай літаратуры, стылістыка тэксту, стылістыка тэкставых катэгорый). Сувязь курса стылістыкі і культуры маўлення з іншымі навуковымі дысцыплінамі.

Тэрмінасістэма культуры маўлення і стылістыкі: культура мовы, культура маўлення, формы маўлення; стыль: функцыянальны, маўленчы, індывідуальны; падстыль; маўленчы жанр; стылістычная норма, стылістычныя сродкі мовы, стылістычныя рэсурсы мовы, стылёвыя асаблівасці (тэксту, сказа), стылістычная канатацыя (афарбоўка); камунікацыйныя якасці маўлення; моўная норма; памылкі – маўленчыя, стылістычныя; правільнасць, лагічнасць, дакладнасць, чысціня, сухасць, аднастайнасць, квяцістасць.

Гістарызм у асэнсаванні моўнага функцыянавання. Красамоўства на Беларусі ў ХІІ–ХVII стст. Моўна-стылістычнае багацце твораў К. Тураўскага, Р. Цамблака, Ф. Скарыны, В. Цяпінскага, С. Буднага, М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, С. Зізанія, Х. Філалета, Л. Карповіча, Л. Сапегі, А. Рымшы і інш.

Вытокі і гісторыя беларускай стылістыкі і арталогіі. Этапы развіцця навуковай стылістычнай і арталагічнай думкі. “Практычная рыторыка” Сігізмунда Лаўксміна: асноўныя палажэнні, культурна-гістарычнае значэнне, актуальнасць. Стылістычныя праблемы ў артыкулах М. Багдановіча. Сучасныя беларускія даследчыкі і іх працы па стылістыцы і арталогіі (М.Я. Цікоцкі, А.А. Каўрус, Р.І. Шкраба, П.У. Сцяцко і інш.) Кароткі агляд літаратуры па курсе.

Дынаміка нармавання беларускай літаратурнай мовы ў ХХ ст. Мова і культура маўлення ў падыходах беларускіх пісьменнікаў (В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, Я. Купала, Я. Колас, А. Пашкевіч (Цётка), М. Багдановіч, М. Гарэцкі, К. Чорны, У. Дубоўка, К. Крапіва, Я. Брыль, Я. Скрыган, В. Быкаў, Н. Гілевіч, Р. Барадулін і інш.).



БЕЛАРУСКАЯ СТЫЛІСТЫКА І ЯЕ ГАЛІНЫ


Стылістыка як навука пра аптымальны выбар моўных сродкаў у адпаведнасці з мэтай, сітуацыяй і патрабаваннямі зносін. Адрозненне філалагічных планаў жанру стылістыкі і літаратуразнаўства. Стылема як адзінка стылістыкі. Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы стылемы. Стылеўтваральныя фактары.

Аб’ектыўныя стылеўтваральныя фактары як паказчыкі стылю: 1) маўленчая функцыя; 2) форма маўлення; 3) ступень спантаннасці і падрыхтаванасці; 4) ступень афіцыйнасці; 5) колькасць удзельнікаў камунікацыі; 6) форма маўленчага кантакту.

Суб’ектыўныя стылеўтваральныя фактары: 1) сацыяльны статус і сацыяльныя характарыстыкі камунікантаў; 2) жыццёвы вопыт і адукацыя; 3) псіхалагічныя характарыстыкі камунікантаў; 4) намер камунікантаў; 5) стаўленне камунікантаў да тэмы камунікацыі (сур’ёзнае, іранічнае, скептычнае, абыякавае, гумарыстычнае і інш.).

Знешнія стылеўтваральныя фактары: культурны ўзровень грамадства; маўленчыя традыцыі, спецыфіка стылістычнай сістэмы; тэхнічныя магчымасці і сродкі камунікацыі.



Функцыянальная стылістыка


Функцыянальная стылістыка як тэарэтычная база культуры маўлення. Функцыянальныя стылі беларускай мовы. Стыль мастацкай літаратуры (мастацкі стыль) у беларускай мове. Яго спецыфіка ў сістэме функцыянальных стыляў і роля ў стылістычнай спецыялізацыі беларускай мовы. Тыпалагічныя прыметы функцыянальных стыляў і падстыляў: тэматыка, прызначэнне, якасці стылю/падстылю, моўныя сродкі стылю/падстылю. Маўленчыя жанры ў беларускай мове: сацыяльна-палітычнае красамоўства; акадэмічнае красамоўства (красамоўства ў ВНУ; красамоўства ў школе); сацыяльна-побытавае красамоўства; судовае красамоўства; вайсковае красамоўства; дыпламатычнае красамоўства. Вызначэнне стылёвай прыналежнасці тэксту паводле набору тыпалагічных прымет стылю/падстылю.

Супрацьпастаўленасць стыляў паводле вуснай (размоўны) і пісьмовай (астатнія стылі) формаў маўлення.

Афіцыйна-справавы (справаводчы) стыль і яго падстылі: 1) уласна заканадаўчы; 2) дыпламатычны; 3) адміністрацыйна-канцылярскі. Тыпалагічныя прыметы афіцыйна-справавога стылю і яго падстыляў (доказнасць, аб’ектыўнасць і нейтральнасць выкладу фактаў, інфармацыйнасць і інш.).

Навуковы стыль і яго падстылі: 1) даследчы; 2) навучальны; 3) навукова-папулярны. Тыпалагічныя прыметы навуковага стылю і яго падстыляў (абагуленасць, лагічнасць, сэнсавая дакладнасць, інфармацыйная насычанасць, аб’ектыўнасць выкладу і інш.). Навукова-папулярны падстыль. Жанры навуковага стылю.

Публіцыстычны стыль і яго жанры: інфармацыйныя (нататка, інтэрв’ю, рэпартаж, справаздача, хроніка, агляд); аналітычныя (артыкул, карэспандэнцыя, каментар, рэцэнзія); мастацка-публіцыстычныя (нарыс, эсэ, фельетон, памфлет і інш.). Тыпалагічныя прыметы публіцыстычнага стылю. Моўная спецыфіка газетнага падстылю.

Стыль мастацкай літаратуры (мастацкі стыль), яго падстылі (роды літаратуры – эпас, лірыка, драма) і жанры (мастацкія жанры – раман, аповесць, апавяданне, паэма, верш, п’еса і інш.). Тыпалагічныя прыметы мастацкага стылю (эмацыйнасць, экспрэсіўнасць, вобразнасць і інш.). Стыль пісьменніка. Асаблівасці індывідуальнага стылю. Агульнае і індывідуальнае ў мове пісьменніка. Пісьменнік і літаратурная норма.

Канфесійны стыль і яго тыпалагічныя прыметы.

Размоўны (гутарковы) стыль. Тыпалагічныя прыметы размоўнага стылю (непасрэднасць, эмацыйнасць, экспрэсіўнасць і інш.).



  1   2   3   4   5   6   7


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка