Стартавы тэст па беларускай мове (для выбару філалагічнага профілю)




Дата канвертавання18.05.2016
Памер34.56 Kb.
Стартавы тэст па беларускай мове

(для выбару філалагічнага профілю)
А1.Адзначце словы, у якіх спалучэнне літар дз абазначае адзін гук:

1) падземны 3) Радзіма 5) дзядуля

2) адзвінець 4) падзякаваць

А2.Адзначце словы, у якіх літара Е абазначае два гукі:

1) песня 3) елка 5) паехаць

2) занесці 4)пад’езд

А3. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Е:

1) зн…важаць 3) л…карства 5) ма…тнік

2) падкле…ны 4) сённ…шні

А4. Адзначце словы, у якіх пішацца літара А:

1) ш…рсцяны 3) кр…шыць 5)д…брабыт

2) выкр…сліць 4) інт…лект

А5. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Ў:

1) паўночна-…сходні 3) ро…нядзь 5) на …частку

2) да …ладзіка 4) у “Выбранае” …вайшлі

А6. Адзначце словы, у якіх пішацца Ь:

1)л…ецца 3) вяс…нянка 5) прамен…чык

2) пад…ём 4) дз…весце

А7. Адзначце выпадкі, калі пры ўтварэнні патрэбнай формы назоўніка адбываецца чаргаванне зычных гукаў:

1) вырасці на ( градка ) 3) узяць са ( стог ) 5) чарнець на ( снег )

2) ляжаць на ( сонца ) 4) цеста на ( малако )

А8. Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары:

1) (Д, д)ом урада 3) (У,у)сходнія славяне 5) (М,м)іншчына

2) (В,в)льтава дуга 4)(К,к)оласавы паэмы

А9. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

1) цвёрды грунт 3) бура пачуццяў 5) ранні званок

2) круглы сірата 4) глухі куток

А10. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) міні…футбол 3) верба…лоз 5)паў…вядра

2) горка…салёны 4)хлеб…соль

А11.Аднакаранёвымі да слова ГАРА з’яўляюцца словы:

1) загар 3) агарод 5)узгорак

2) гарыстасць 4) горны

А12. Адзначце назоўнікі з канчаткамі-а,-я:

1) у глыбі лес… 3) абапал гасцінц… 5) без уздым…

2) каля кіёск… 4) загадчык клуб…

А13. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-ой асобы множнага ліку маюць канчатак –ЫЦЕ:

1) вуч…це 3) каж…це 5)бер…це

2) сустрака…це 4) вар…це

А14. Адзначце лічэбнікі, якія напісаны правільна:

1)абедзьве 3) дзвюма 5) дзве

2) двумя 4) дзвесці

А15. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) (у)трох слупках 3) (з)боку дарогі 5) адысці (ў)бок

2) (з)ранку да вечара 4) дапамагчы (па)сяброўску

А16. Адзначце словазлучэнні са словамі, якія з НЕ пішуцца разам:

1) (не)разгорнуты падручнік 4) (не)сабраныя ўчора рэчы

2) (не)абдымны прастор 5) вялікі (не)дахоп

3) сказаць (не)падумаўшы


А17. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.

1)Восень…роздуму пара. 4) Жыць у адзіноце…надзвычай пакутліва.

2) Каліна…як полымя, чырвоная. 5) Бацькаў узрост…трыццаць пяць гадоў.

3) Вучыцца ў народа…задача кожнага пісьменніка.



А18. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.

1)Пасля шчырай працы да чалавека прыходзіць хлеб_і песня, і шчасце.

2)Спакойнае_ды неглыбокае возера зачаравала нас.

3)Жартаваў дзядзька часта_ды ні разу нікога не пакрыўдзіў.

4)Невялікія_ светлыя воблачкі на асеннім небе зачаравалі мяне.

5)Аглушаны такой навіною, стаяў Раман ні жывы_ні мёртвы.



А19.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы выдзяляюцца коскамі.

1)На гэтым месцы кажуць даўней быў горад.

2)Не пазнаць Беларусь сёння тваіх гарадоў і мястэчак.

3)Нялёгка знайсці зразумела сваю дарогу ў жыцці.

4)Месячнай ноччу відаць было далёка.

5)Мой сябар можа мне дапамагчы.



А20.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя азначэнні адасабляюцца.

1)Адчынілі паржавелыя ад вільгаці дзверы

2)Снег белы і сыпкі пакрыў за ноч ўсё наваколле.

3)Сюды прыходзяць алені згаладалыя за дзень.

4)Шыракаплечы, моцны ён прыцягваў да сябе ўвагу.

5)Вавёрка спалоханая намі рыжай маланкай узляцела на дрэва.



А21.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца.

1)Мы ў той дзень працавалі нягледзячы на стому.



2)Паранены ішоў хістаючыся.

3)Увесь дзень і ўсю ноч дождж ліў як з вядра.

4)Седзячы з вудай можна забыцца пра ўсё на свеце.

5)Там на ўсходзе пачало чырванець неба.


В1.Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у кіраванні і запішыце яго правільна:

1)паслаць па ўрача 3)хварэць грыпам 5)пайсці ў ягады

2)дараваць брату 4)ажаніцца з Нінай

В2.Выпішыце граматычную аснову назыўнога сказа.

1)Чакайце мяне ў госці.

2)Учарашняга дня не вернеш.

3)Мудрая восеньская цішыня.

4)На балоце калісьці капалі торф.

5)Пахне восенню.



В3.Дапішыце сказ.

Спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўным ускосным склоне, мае назву…



В4.Вызначце стыль тэксту.

Зноў успамінаецца май. Маладая зеляніна вакол. Усё такое жаўтавата-зялёнае.Вы, пэўна, заўважалі, што, калі распускаецца лес, здалёк ён выдае жаўтавата-зялёным. А калі яшчэ зацвітуць ласкавыя коцікі на лазовых кустах, то ён такім і сапраўды выглядае. Па-маладому, надзвычай вясёлым і светлым.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка