Старшыня кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі бнф (кхп-бнф) І беларускага народнага фронту адраджэньне




Дата канвертавання15.03.2016
Памер16.79 Kb.
СТАРШЫНЯ КАНСЭРВАТЫЎНА-ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ПАРТЫІ – БНФ

(КХП—БНФ) І БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ “АДРАДЖЭНЬНЕ

=====================================================================

Tel. (48-22) 866-1149 ЗЯНОН ПАЗЬНЯК Tel. 1( 718) 360 5624

Mb. 606-575-535 New York

Warszawa


25 САКАВІКА 2012 Г.

НОВЫ ЁРК

Паважаныя спадарыні і спадары, паважаныя землякі, дарагія фронтаўцы, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ,

дасылаю Вам мае найлепшыя зычэньні з нагоды 94-й гадавіны аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі!

25-ы Сакавік навечна ўвайшоў ў гісторыю Беларусі як пачатак нашай волі, дзяржаўнасьці і барацьбы за свабоду. Нацыя здабыла Сьцяг змаганьня, убачыла пэрспэктыву і сэнс нацыянальнага існаваньня.

І хоць цёмныя сілы з Усходу акупавалі тады нашу краіну, але ідэя і Сьцяг ідэі засталіся жыць і натхнялі на барацьбу за волю новыя пакаленьні беларусаў.

У 80-х гадах гэты Сьцяг і ідэалы БНР падхапіў Беларускі Народны Фронт і праз тры гады змаганьня з канаючай імпэрыяй зла прывёў Беларусь да Незалежнасьці і стварэньня незалежнай дзяржавы.

І цяпер, у цяжкі для Беларусі час, калі цёмны антыбеларускі рэжым нішчыць Айчыну і мову, калі ў рэжымнай турме памірае за сьвяты Беларускі Сьцяг патрыёт Каваленка, і цяпер – сьветлыя ідэалы Сакавіка асьвятляюць нам шлях барацьбы з акупацыйным рэжымам за волю і годнасьць Беларусі.

Толькі з ідэаламі БНР – ідэаламі Адраджэньня і Народнага Фронту ды пад Сьцягам Пагоні ёсьць магчымая і будзе рэалізаваная беларуская наша перамога. Усё, што супраць і наўзбоч – згіне, зьнікне, разьвеецца, як туман.

Са Сьвятам нас усіх!

Слава Беларусі!



Героям слава!

Зянон Пазьняк


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка