Старшыні Мінгарвыканкама А. М. Ладуцька




Дата канвертавання30.03.2016
Памер19.25 Kb.
Старшыні Мінгарвыканкама

А.М. Ладуцька

Грамадзяніна ___________________________________________________________

(Прозвішча імя, імя па бацьку)

Які жыве па адрасу_______________________________________________________

(індэкс, вуліца, дом, корпус, кватэра, населены пункт)

Тэлефон__________________________

На тэрыторыі комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння “Гістарычны цэнтр Мінска” праводзіцца распрацоўка праекта па забудове правага боку вул. Зыбіцкай (Гандлёвай). Эскізнае рашэнне было ўзгоднена 19.09.2011 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, але ўзгадненне дадзенага калегіяльнага органа ў парушэнні дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь ігнаруе матэрыялы комплексных навуковых вышуканняў, не ўлічвае абавязковае захаванне гістарычнай планіровачнай структуры дадзенага кварталу ў межах Гістварычнага цэнтра Мінска і іншых істотных элементаў, захаванне ці рэгенерацыя якіх прадугледжана нарамтыўна-прававымі і тэхнічнымі актамі Рэспублікі Беларусь, супрацьмовіць рашэнню самой Навукова-метадычнай рады па гэтаму аб’екту ад 29.09.2010 г.

У 2010 г. вакол перспектыўнай забудовы дадзенай тэрыторыі ўжо паўставала канфліктная сітуацыя ў сувязі з неадпаведнасцю вышэйпералічаным катэгорыям праектных прапаноў, якія былі распрацаваны КУП “Мінскапраект”.

Альтэрнатыўная эскізная прапанова, распрацаваная Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, міжнароднымі методыкамі, нягледзячы на высокую адзнаку грамадскасці і спецыялістаў (першае месца на міжнародным крнкурсе “Леанарда 2011” у намінацыі рэстаўрацыя, рэканструкцыя і аднаўленне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны), афіцыйнымі распрацоўшчыкамі праекта, Мінгарвыканкамам, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пад увагу не прымаецца.



У выкананне Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01 чэрвеня 2011 г. № 687, якая прадпісвае працэдуру грамадскіх абмеркаванняў, у тым ліку праектаў на гісторыка-культурных каштоўнасцях, і якой зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у вобласці архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, настойліва патрабуем правесці грамадскае абмеркаванне вышэйназванага праекта ў адпаведнасці з вызначаным дзеючым заканадаўствам парадкам, каб прадухіліць чарговае з’яўленне ў межах Гістарычнага цэнтра Мінска аб’ектаў, якія парушаюць парадак, рэжым і методыкі прац на дадзенай тэрыторыі, незваротна знішчаюць унікальную гарадскую тэрыторыю.

Дата Подпіс


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка