Стары замак герцага Сімона




Дата канвертавання01.05.2016
Памер145.15 Kb.



Стары замак герцага Сімона

Пачыналася навальніца. Файнаб здрыганулася. “Госпадзі, навошта я паехала на гэтую прагулку? Сядзела б лепш сабе ў пакоі, вышывала б. Крыжыкам. Усё было бы ціха, мірна, добра. А зараз...”.

Яна ехала на кані побач з бацькамі. Раптам ёй здалося, што каля кустоў нешта бліснула. Яна вырашыла паглядзець,што гэта было. Але, як толькі яна пад’ехала да іх, з-за куста выскачыла рысь і бросілася на яе. Конь спужаўся і панёс. Дзякуй Богу, што Файнаб добра трымалася ў сядле, таму яна ня выпала. Некалькі коньнікаў пагналіся за ёй, але конь Файнаб бег так імкліва, што тыя хутка згубілі іх. Файнаб засталася адна. Сам насам з лесам. Пачынала цямнець.

Грымнуў гром, і паліў дождж. Файнаб захуталася ў плашч, але нават ён не ратаваў яе ад буйных кропляў. Яна хутка вымакла наскрозь. Ёй хацелася есьці – прайшоў амаль цэлы дзень. Усё цела балела – яна не была прывычная да доўгай язды на кані. Дзяўчына цішком плакала , і вецер размазваў слёзы па яе твару. “Што рабіць?!!! Што рабіць?!!!” Сілы пакінулі яе. Файнаб сама не заўважыла, як самлела.

Яна апрытомнела ў нейкім пакоі, які быў зусім непадобны да пакою, у якім яна жыла. Побач сядзела нейкая жанчына ў адзеньні служкі і вышывала. Файнаб запыталася ў яе:

- Дзе я?


Жанчына ўскінула галаву і адказала:

- Вы ў замку герцага Сімона.

Файнаб жахнулася:

- Таго самага?!!

- Да, ма даражэнькая.

Герцага Сімона ў тых краях ведалі, як злога жорсткага чалавека. Казалі, што ён нават быў вядзьмаком, што ў яго было шмат жонак, але ён іх усіх пазабіваў. Маці пужалі сваіх дзяцей імём герцага Сімона. Сьвіта яго разьбеглася. Шлях да замка герцага зарос, бо ніхто да яго не ездзіў, ды і сам герцаг не любіў выходзіць у сьвет. Ён жыў у адзіноце з чатырма служкамі і аканомам. Нават дзяцей у яго не было – ён пазабіваў іх таксама.

А жанчына працягвала:

- Вас знайшлі ўчора каля парога. Вы сядзелі на кані, але зусім слабая і непрытомная. Аватар выходзіў, бо ён пачуў грукат капыт. І знайшоў вас. Вы не пужайцеся, - сказала яна, убачыўшы жах на твары дзяўчыны, - у герцага Сімона, канечне, характар не ангельскі, але ён не крыважэрны. Не пужайцеся. Вось вам сукенка. Выбачайце, што ня вашая. Тая зусім парвалася, была вельмі брудная. Вінора яе памыла, але яна ўжо нікуды ня годная. Герцаг даслаў вам гэтую ў падарунак. Сукня старая, але яе ніхто не насіў. Паглядзіце, якая яна прыгожая, - служка падняла яе.

Файнаб паглядзела і згадзілася:

- Да, вельмі прыгожая.

- Апранайцеся і спускайцеся ўніз. Герцаг будзе чакаць вас у бібліятэцы. Вам дапамагчы?

- Не, дзякуй. Я сама.

- Ну, як жадаеце, - паціснула плячыма служка і выйшла.

Файнаб хуценька апранула сукенку, падыйшла да люстэрка. На яе глядзела дзяўчына год семнаццаці, высокая, зграбная, з русымі валасамі. Сукенка была пашыта з тканіны такога ж колеру, як яе вочы – колеру марской хвалі. Яе ўпрыгожвалі толькі тонкія карункі, якія крыху пажаўцелі ад часу. Убор быў сьціплы, але прыгожы. Файнаб хуценька ўбрала валасы і яшчэ раз глянула ў люстэрка. У вокны з-за лап магутных ялін, якія былі пасаджаны вакол замка, прабівалася сонейка. Яно было рудае, як заўсёды ўвосень. Раптам дзяўчыне стала халодна. І страшна. Яна села на ложак і абхапіла рукамі калені. “Госпадзі!!! Выратуй мяне!!! Дапамажы, прашу цябе, Госпадзі!!!”. Вочы напоўніліся сьлязьмі. Файнаб заплакала.

Раптам у дзьверы пагрукалі, і нечый мякькі ціхі голас вымавіў:

- Прашу прабачэньня ў вас, лэдзі. Можна мне ўвайсьці?

Файнаб ускочыла, выцерла адным махам сьлёзы, села ў крэсла каля каміну, і ледзь чутна сказала:

- Заходзьце, - і ўціснулася ў аксамітавую сьпінку.

Дзьверы адчыніліся. Файнаб, што было сіл, заплюшчыла вочы. Той жа мякькі голас сказаў:

- Не пужайцеся, калі ласка. Давайце лепш паабедаем. Вы дазволіце мне паабедаць разам з вамі?

Файнаб паціху адкрыла вочы. Насупраць яе ў крэсле сядзеў мужчына, год трыдцаці пяці. Яго чорныя, кароткія, кучаравыя валасы былі ўзлахмачаны. Калісь багатае і яркае адзеньне страціла свой колер і бляск. Чалавек усьміхаўся ёй. Так цёпла, так міла і сьціпла! Перад ім стаяў столік з ежай.

- Я – герцаг Сімон, - адрэкамеддаваўся чалавек. – Вы, напэўна, чулі пра мяне розныя плёткі. Ня буду нічога казаць сам пра сабе. Пабачыце самі. А зараз пакаштуйце, калі ласка, гэтае мяса ў травах. Яно вельмі смачнае, - і, убачыўшы, як нясьмела Файнаб узяла талерку, усьміхнуўся і ўзяў сабе таксама. Потым дабавіў, - І не пужайцеся. Я ня буду вас чапаць, паверце мне. Выбачайце, можна мне ведаць, хто вы?

- Да. Мяне клічуць Файнаб. Я дачка барона фан Вайка.

- Але як вы трапілі сюды? Замак барона ў некалькіх дзён язды адсюль!

- Паехала з бацькамі на прагулку ў лес. А потым з-за кустоў выскачыла рысь, мой конь панёс. Але гэта ўсё было толькі ўчора. Я ня ведаю, як у мяне атрымалася так хутка дабрацца да вашага замку.

- Напэўна, гэта таму... – прамармытаў Сімон. Але схапіўся. – не, не. Выбачайце. Нічога. Як вам мяса?

- Дзякуй, герцаг, вельмі смачнае.

- Ну і выдатна. Давайце, мы зараз паабедаем, а потым я пакажу вам свой замак. Вы ведаеце, але тут так даўно нікога не было! Толькі я, мой аканом( я сам ня ведаю, навошта я яго тут трымаю. Ён мне не патрэбен тут – няма чаго эканоміць), вартаўнік ды чацьвёра служак: Ціманод, Вінора, Фуўрад і Аватар. Дарэчы, гэта ён вас знайшоў учора.

Хутка Файнаб паставіла талерку на столік. Герцаг плескануў у далоні.

- Дэсерт!!!

Адчыніліся дзьверы, і высокая хударлявая жанчына ўнесла паднос.

- Яблыкі ў цукры. Вы такіх не каштавалі нідзе, мая даражэнькая. Вось, вазьміце.

- Дзякуй вам, герцаг.

- Німа за што, - герцаг зноў заўсьміхаўся. – Вы такая прыгожая, Файнаб.

Дзяўчына першы раз у гэтым замку ўсьміхнулася таксама.

Пасьля дэсерту герцаг павёў яе па замку.

- А вось тут – мая бібліятэка, - сказаў Сімон, адкрываючы (адчыняючы)дзьверы.

Раптам пачуліся нечыя крокі, і да іх на пляцоўку падняўся ўжо даволі стары мужчына. Увесь яго выгляд выклікаў насьцярожаннасьць: з доўгімі чорнымі вусамі і валасамі. З лютымі вачыма. Нейкі ўвесь надзьмуты, тоўсты. Файнаб замерла, але герцаг спакойна сказаў:

- Файнаб, гэта – мой аканом Кайвас.

Дзяўчына зглытнула сьліну.



  • Дзень добры, спадарыня, - скланіўся перад ёю аканом. – Дазвольце вам ручку… Пацалаваць…

Яна працягнула. Кайвас прыклаўся да яе скуры ледзянымі вуснамі. Файнаб здрыганулася. А аканом ужо зьвярнуўся да герцага.

- Ваша сьветласьць, там стары Гэль просіць, каб вы разлічылі яго. Памятаеце, вы абяцалі, што ён можа ад’ехаць дадому.

- А! Да. Файнаб, я прашу ў вас прабачэньня. Выбачайце мяне, калі ласка, але я павінен пакінуць вас адну на некалькі хьвілін. Пачакайце мяне, калі ласка, тут, у бібліятэцы. Я хутка прыду. А вы пакуль паглядзіце мае кнігі. Добра? Там ёсьць сьвечы, там ня цёмна. Ды й я хутка прыйду. Пачакайце ж мяне там. Добра?

- Добра, герцаг.

Сімон з аканомам спусьціліся па сходах уніз, а Файнаб увайшла ў бібліятэку. Нечый цень прасьлізнуў з кута проста на яе. Файнаб ускрыкнула. На сьвятло выскачыў высокі юнак і раптам спыніўся, разглядаючы яе. Яна таксама глядзела на яго і не магла нават зварухнуцца. Хлопец адкрыў рот, падняў бровы. Файнаб заміргала. Хлопец затрос галавою, нібы праганяючы прывід. Потым падняў на яе вочы. Раптам Файнаб нібы апрытомнела, павярнулася і выяскачыла з бібліятэкі, кінулася па сходах уніз. На пляцоўцы, не заўважыўшы герцага, ткнулася яму проста ў грудзі, закалацілася. Той спужаўся:

- Што з вамі?!!

Але Файнаб нічога не сказала, толькі адмоўна захітала галавой.

- Супакойцеся, - ён пяшчотна гладзіў яе па валасах, - Нічога больш не здарыцца, усё будзе добра. Толькі супакойцеся, мілая мая. Калі вы ня хочаце глядзець кнігі, давайце тады пагутарым крышачку. Ці,хочаце, я пачытаю вам? Пойдзем?

Файнаб кіўнула. Герцаг трымаў яе за локцік і думаў аб нечым. Ён разумеў, што больш ніколі ня сможа жыць бяз гэтай дзяўчыны. Без яе вачэй, ціхага пяшчотнага голасу. Яна глядзела на Сімона як маленькае кацянятка: крыху спуджана, але з надзеяй, што не зробіць ёй нічога дрэннага, не пакрыўдзіць яе. Герцаг закахаўся.

Цэлы дзень яны прасядзелі ў бібліятэцы разам. Сімон чытаў Файнаб старыя кнігі, якія стаялі ў самых дальніх кутах, а яна слухала герцага ў паўвуха і думала аб нечым сваім. Яны нават не заўважылі, як сьцямнела.

Калі яны спусьціліся да вячэры, аканом Кайвас ужо сядзеў за сталом і пацягваў віно. Ззаду стаялі служкі – дзьве жанчыны, мужчына і... той хлопец, з якім Файнаб сустрэлася ў бібліятэцы. Ён паглядзеў на яе і усьміхнуўся.

А ноччу ён пагрукаў у яе вакно. Файнаб яшчэ не спала, калі пачула, што ў яе вакно нехта грукае. Яно было метрах у дзесяці ад зямлі! Але яна толькі захінулася ў плашч і адкрыла аканіцу. Хлопец сядзеў на падваконьніку і трымаўся за вяроўку, якую прывязаў уверсе.

- Прывітаньне, - сказаў ён. – Як справы?

- Дзякуй, добра. Ты – Аватар? Той, хто знайшоў мяне?

- Так. А як клічуць цябе?

- Файнаб фан Вайк. Дачка барона фан Вайка.

- А я – просты служка, - сумна усьміхнуўся Аватар. – Пойдзем, пагуляем крыху. Ноч такая сьветлая. Гэта лета дае нам вестачку, што яно вернецца. Пойдзем. Калі ласка, - і ён паглядзеў ёй у вочы.

Яны зачаравалі Файнаб, і яна згадзілася.

- Толькі я не пайду вось так, праз вакно, у цябе на руках.

- Нічога, тут ёсьць патаемны ўваход. Гэта ж замак. Можна, я залезу да цябе? – і, не дачакаўшыся адказу, скокнуў унутр. Прайшоў да ложка дзяўчыны і адхінуў занавеску. Файнаб спужалася. Аватар націснуў нешта, і кавалак сьцяны упаў на ложак, адкрыўшы праход. Хлопец залез туды і працягнуў Файнаб рукі.

- Давай сюды.

Файнаб лёгка скокнула ў правал. Аватар усё ж такі ўзяў яе за руку.

- Тут цёмна, ты нічога тут ня ведаеш, ямы, там, розныя. Лепш я цябе павяду. Мне так спакайней будзе.

Хутка Аватар штурхнуў сьцяну, адчыніліся дзьверы, і яны вышлі на двор. Было насамрэч вельмі сьветла. Файнаб глянула на сьцены замка і ў адным з вокнаў убачыла белую пляму.

- Што там, Аватар? – шэптам запытала яна.

- Гэта наш герцаг. Сядзіць сабе, мроіць.

- Аватар, ня трэба, каб ён нас бачыў.

- Добра. Ідзі да мяне пад плашч – твой занадта сьветлы.

Файнаб зморшчылася, але паслухалася. Да і Аватар ёй падабаўся.

- А гэта праўда, што ён – вядзьмак?

- Праўда. Хочаш, я пакажу табе, што ён зрабіў неяк?

- Пакажы.

Аватар вывеў яе да нейкай паляны. Яны селі.

- Глядзі, - сказаў ён шэптам. – Хутка пачнецца.

І сапраўды. На паляну выбег белы конь, ад якога ва ўсе бакі сыпаліся пырскі сьвятла. Яго грыва была ўпрыгожана рознакаляровымі лентамі і кветкамі. І гэта восеньню! За ім выскачыў сабака. Таксама белы, з сіняй стужкай на шыі, а ну стужцы вісеў маленькі срэбраны званочак. Яны пачалі забаўляцца. Сьвятло заліла паляну. Файнаб шырока раскрыла вочы. Аватар глядзеў на яе і ўсьміхаўся. Раптам кусты расхінуліся, і на паляну выйшлі некалькі дзяўчын. Яны былі сьветлыя, высокія. У доўгіх, амаль празрыстых сукенках. Іх валасы былі ўпрыгожаны кветкамі, жамчужынамі. Дзяўчыны пачалі танчыць і сьпяваць на незнаёмай Файнаб мове.

- Хто яны такія? – запытала яна.

- Гэта – эльфы. Герцаг нешта нарабіў ня тога, калі практыкаваўся з нейкімі заклінаніямі, вось яны тут і з’явіліся. Прыгожа, так?

- Так, - Файнаб павяла плячыма.

- Табе халодна?

Яна кіўнула.

- Ідзі да мяна пад плашч. Не бойся, Файнаб.

- А я і не баюся, - сказала яна і прытулілася да Аватара.

Той працягнуў руку і абняў яе. Файнаб не рухлася. Аватар дакрануўся губамі да яе валасоў. Яна пацёрлася шчакой аб яго шыю. Аватар павярнуў дзяўчыну тварам да сябе і пацалаваў. Файнаб прыціснулася да яго, гладзіла рукамі яго галаву, а той цалаваў яе. А яна – яго. Прагна, палка. Раптам эльфы спыніліся. Усё сьціхла, і яны растварыліся ў паветры. Файнаб, нібы апрытомнеўшы, вырвалася з рук Аватара.

- Не! Не! – закрычала яна і кінулася да замку.

- Файнаб! – крыкнуў хлопец, але яна не спынілася.

Яна дабегла да таго месца, адкуль яны выйшлі, ускочыла ў дзьверы, прабегла па калідору, і апынулася ў каміннай зале. Каля каміна сядзеў Кайвас і нешта чытаў. Ён азірнуўся і вельмі здзівіўся:

- Вы?!!

Файнаб знерухомела.



- Што вы тут робіце, Файнаб?!!

- Я заблукала, - схлусіла яна. – Я ішла па калідоры, убачыла нейкія дзьверы, увайшла і апынулася тут.

Кайвас падыйшоў да яе, узяў дзяўчыну за руку і загаварыў.

- Файнаб, скажыце мне шчыра, вы баіцеся герцага Сімона?

- Так, - апусьціла вочы Файнаб.

- А мяне ты кахаеш?!

Дзяўчына знямела ад такога нахабства.

- Ты мяне кахаеш? – паўтарыў Кайвас.

Файнаб вырвала ручку з яго лап, размахнулася з усяёй сілы, і ўдарыла яго па твару. А потым падхапіла падол начной сукенкі, плашч і зноў пабегла. “Госпадзі!!! Колькі можна?!!! Выратуй мяне, Госпадзі!!!”. Нарэшце, праблукаўшы па замку яшчэ з паўгадзіны, Файнаб знайшла сваю спальню. Стаміўшыся, яна адразу ўпала на ложак, нават не здымаючы плашча.

А ранкам яна знайшла на сваёй сукенцы, якая ляжала на крэсле, букет палявых кьветак і запіску: “Прабач, любая...”.

Так прайшло шмат дзён. Герцаг заляцаўся да Файнаб, Кайвас таксама спрабаваў, але яна пазбягала яго, не звяртала на старога аканома ўвагі, а па начах сустракалася з Аватарам. І з кожным разам разумела ўсё больш, што кахае гэтага служку.

Аднойчы ўвечары герцаг падыйшоў да Файнаб.

- Я хачу пагутарыць з вамі. Гэта вельмі важна для мяне. Калі ласка, Файнаб.

- Добра, пойдзем, герцаг Сімон.

Яны селі каля каміна. Герцаг прыдзьвінуў бліжэй да яе сваё крэсла. Ён церабіў у руках нейкую маленькую скрыначку і глядзеў уніз. І маўчаў.

- Сімон, вы хацелі пагаварыць са мной аб нечым?

- Д-да... Я... Файнаб, тады, калі я сустрэў цябе... Выбачайце, Вас, я... Я зразумеў, што... Што не змагу жыць бяз Вас. І... І... І я хачу папрасіць вас, каб вы...- ён раптам устаў і прагаварыў хутка і ўпэўнена. – Я хачу папрасіць вас, каб вы сталі маёй жонкай, - ён замаўчаў. Стаў на калена і раскрыў скрыначку. У ёй ляжаў дарагі прыгожы пярсьцёнак. Сімон паглядзеў на дзяўчыну.

Тая маўчала. Сімон глядзеў ёй у вочы. Файнаб паднесла касцяшкі пальцаў да вуснаў, падзьмула на іх.

- Сімон... – нарэшце ціха-ціха казала яна. – Сімон... Я... Сімон, выбачай, але я не магу... Не магу, Сімон. Хочаш, я стану табе вернай сяброўкай? Але толькі ня гэта, Сімон, калі ласка, Сімон!.. Я... Я не магу... - яна ўскочыла, схапіла герцага за плечы, прымусіла падняцца. Той глядзеў на яе такімі сумнымі (Коць, мацнейшае слова трэба!) вачыма!!! Здавалася, што ён зараз заплача. – Сімон, я стану табе вернай сяброўкай, малодшай сястрой, калі хочаш... Але не прымушай мяне выйсьці за цябе замуж!!! Я малю цябе, Сімон!!! – яна заплакала, прытуліўшыся да яго.

Сімон, гледзячы кудысьці ўперад, але нічога не бачачы, гладзіў яе па валасах. Скрыначку ён трымаў у руцэ. І шаптаў:

- Ты баішся мяне. Я ведаю. Любая мая Файнаб... Любая...

Нарэшце яны супакоіліся. Моўчкі разыйшліся па сваіх пакоях.

На наступны дзень, калі яны ізноў сядзелі каля каміну, у Файнаб у сьвядомасьці нібы нешта выбухнула. Яна ўскочыла.

- Герцаг, колькі я ўжо тут у вас?!!

- Каля трох месяцаў. А што? – флегматычна спытаў герцаг.

- Як, “А што?”?!! – закрычала яна. – У мяне ж дома ўсе хвалююцца, дзе я!!! А вы... Герцаг!.. Гэта ж вы нешта са мной зрабілі, каб я забыла пра гэта?!! Да?

Герцаг маўчаў. Толькі панура глядзеў на яе. Файнаб кінулася на калені перад ім.

- Сімон, ну скажы, калі ласка!!! Сімон!!!

- Так...

- Сімон, я павінна ехаць дахаты. Сімон, я прашу цябе, Сімон!!!

Сімон адвярнуўся ад яе, уткнуўся тварам у сьпінку крэслы. Файнаб сьціхла. А праз момант пачула, як заплакаў герцаг...

- Не!!! Не!!! Не!!! – закрычаў ён і выбег з пакою.

Уначы Аватар праз патемны ход прыйшоў да Файнаб.

- Ты ідзеш?

Файнаб сумна кіўнула і дала Аватару клуначак са сваім адзеньнем. Яны выйшлі, і Аватар закрыў дзірку ў сьцяне. Файнаб ціха запытала:

- Аватар, дзе тут дзьверы ў спальню герцага?

Аватар знерухомеў. Файнаб паглядзела яму ў вочы.

- Я павінна сказаць яму два словы. Я хутка, Аватар. Калі ласка... Я хачу з ім развітацца... Назаўсёды...

Хлопец моўчкі правёў яе да дзьвярэй і адчыніў іх.

- Толькі хутчэй, любая.

- Я зараз.

Яна ўвайшла, а Аватар застаўся чакаць яе. Герцаг спаў, захутаўшыся ў некальі коўдраў, абняўшы падушку. Ён дыхаў перарывіста. Так дыхаюць у сне маленькія дзеці, калі іх пакрыўдзілі, і яны плакалі перад тым, як заснуць. На шчаках Сімона былі бачны сьляды ад сьлёз. Файнаб села каля яго, пагладзіла па валасах, прашаптала:

- Сімон... Бедны, бедны мой Сімон... Прабач, але ў мяне не было выйсьця.

Герцаг засапеў, заварочаўся, але не прачнуўся.

- Я абяцаю, што калі-небудзь мы яшчэ сустрэнемся. Дзякуй табе, Сімон, за ўсё тое, што ты мне даў. Бывай, Сімон... – яна хутка пацалавала яго ў лоб і выйшла, не азіраючыся. Сьлёзы душылі яе. Файнаб намаганьнямі волі прымусіла сябе не расплакацца. “Бывай, Сімон...”.

Аватар узяў яе за руку.

- Пайшлі? – ціха спытала яна.

- Пайшлі.

Каля брамы іх чакаў Фуўрад з двумя каньмі. Аватар пасадзіў Файнаб на аднаго з іх. Сеў сам.

- Бяжыце, сябры, - хрыпла сказаў Фуўрад. – Хутчэй. Да раніцы дабярэцеся да вёскі.

- Бывай, дружа, - кіўнуў Аватар.

- Бывайце, - прашаптала Файнаб. – Калі ласка, беражыце герцага. Я вас прашу.

- Бяжыце.

Аватар ударыў каня пяткамі па баках. Той памчаў. Файнаб – за імі. Праз некаторы час яны спыніліся. Дзяўчына вельмі хацела піць. Аватар даў ёй сваю біклагу. І тут вакол іх запаліліся паходні. Нейкія людзі абступілі іх, а наперадзе стаяў стары Кайвас.

- Набраў сабе ваяк з вёскі, - працадзіў скрозь зубы Аватар.

- Ад мяне не збяжыш, - злобна ўсьміхнуўся аканом. – Узяць яго.

Да Аватара падыйшлі двое і схапілі яго за рукі. Аватар паспрабаваў вырвацца, але адзін з іх ударыў яго нагой у жывот. Файнаб закрычала. Аватар упаў на калені. Яму звязалі рукі ззаду. Дзяўчына ірванулася да яго, але Кайвас затрымаў яе за руку.

- Ты будзеш маей! – працадзіў ён скрозь зубы і, заламаўшы Файнаб руку назад, пачаў цалаваць яе. Раптам ён завыў ад болю – Файнаб укусіла яго за губу. І адразу атрымала аплявуху. Аватар ірвануўся, але той, хто яго трымаў, даў яму па твары кулаком. Аватар сплюнуў крывавую сьліну.

- Я лепш памру! – крыкнула Файнаб проста ў вочы старому аканому.

- Так памрыце ж разам!!! – зарычаў ён і ўсадзіў дзяўчыне свой меч у грудзі.

Вочы Файнаб сталі падобны да шкла, яна адкрыла рот і толькі пасьпела крыкнуць:

- Аватар!!! – і асела на зямлю.

Кайвас падыйшоў да Аватара, які спрабаваў вырвацца, і забіў і яго. Потым загадаў сваім людзям:

- Вязіце ў замак.

Ранкам, калі герцаг Сімон спусьціўся ўніз, яго здзівіла цішыня. Ён паклікаў:

- Эй! Ёсьць тут хто небудзь? Вінора? Фуўрад? Файнаб? Дзе вы?

Ён адчыніў дзьверы ў залу, дзе яны звычайна абедалі і аслупянеў: на стале, пасярэдзіне пакоя ляжалі Файнаб і Аватар. Мёртвыя... З вопраткай, якая была ўся ў крыві. Са сьвечкамі ў руках. Герцаг кінуўся да дзяўчыны.

- Госпадзі!!! – шаптаў ён. – Госпадзі... Што... Што з табою, каханая?.. – ён цалаваў Файнаб рукі, але тыя ўсё роўна былі ледзяныя. У яго перахапіла дыханьне. – Файнаб, ну, уставай. Ну, пайшлі, - упрошваў ён яе. Але яна не падымалася. І толькі зараз Сімон зразумеў... – ЦЯБЕ ЗАБІЛІ!!!!!!!!

Да яго падыйшла Ціманод. Сказала шэптам:

- Іх прывез сёньня ўначы Кайвас. Іх забілі разбойнікі.

Герцаг не паверыў ёй:

- Яны... Яны былі разам?

- Я ня ведаю, мне так сказаў Кайвас.

Сімон схапіўся за галаву.

- Госпадзі!!! За што караеш?!! – і ўпаў на падлогу, заліваясь сьлязьмі, курчычыся, нібы ў прыпадку.

На наступны дзень іх пахавалі ў радавой усыпальніцы герцага – ён так загадаў.

Ноччу Сімону здалося, што яго паклікала Файнаб. Ён устаў і ўбачыў, што яна стаіць ля яго ложка. Ён устаў, засьмяяўся.

- Ты жывая!

Файнаб маўчала і толькі сьмяялася ў адказ. Герцаг падыйшоў да яе бліжэй.

- Ты такая прыгожая! Толькі... Чаму ты такая празрыстая? Што здарылася? Я бачу праз цябе вакно. Што з табой?!!

Файнаб засьмяялася ў адказ і пайшла з пакою, не азіраючыся.

- Куды ты?!! – ускрычаў Сімон і кінуўся за ёю.



Дзяўчына пайшла да самай высокай вежы замка. Яна паднялася па сходах і стала на пляцоўцы. Сімон паспеў убачыць толькі як яна растваралася ў паветры. Кінуўся да таго месца, дзе момант таму стаяла Файнаб. Халодны зімовы вецер канчаткова абудзіў яго ата сну. Сімон стаў на край мура і паглядзеў уніз. Думкі мітусіліся ў яго галаве. “Файнаб... Аватар... Кайвас...”. Ён адарваў рукі ад кладкі. Стаў, прыціснуўся сьпіной да бугрыстай сьцяны. Халодны вецер біў у твар, але Сімон толькі заплюшчыў вочы. Ён адчуваў, што ляціць, але ведаў, што калі адкрые вочы, то зноў апынеца ў сваім замку. Ціхім, адзінокім. І памрэ адзін. Раптам стала горача. “Вось і ўсё... – міліганула ў галаве Сімона. – Файнаб, я іду да цябе...”. Цішыня і цемра апанавалі яго розум.
ЧЭРВЕНЬ 2004




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка