Стан І перспектывы развіцця фізічнай культуры І спорту ў бдпу




Дата канвертавання15.03.2016
Памер87.78 Kb.

powerpluswatermarkobject1124335540


Стан і перспектывы развіцця фізічнай культуры і спорту ў БДПУ

Развіццё сферы фізічнай культуры, спорту і турызму для БДПУ з’яўляецца адной з прыярытэтных задач. Ва ўніверсітэце ствараюцца неабходныя ўмовы для эфектыўнага правядзення заняткаў па фізічнай культуры, спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы, вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па фізічнай культуры і турызму, ажыццяўляецца планамерная работа па забеспячэнні сістэмнага развіцця фізічнага выхавання і спорту студэнтаў, фарміраванні ў іх здаровага ладу жыцця.

Суправаджэнне ўсёй гэтай работы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з юрыдычна-прававымі актамі Міністэрства адукацыі і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, палажэннямі і інструкцыямі БДПУ, іншымі нарматыўнымі дакументамі. Пастаянна ўдасканальваецца праграмна-метадычнае забеспячэнне фізічнага выхавання студэнтаў, арганізацыя вучэбнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне фізічнай культуры. З улікам комплекснага падыходу да фарміравання ў студэнтаў матывацыйных фактараў да заняткаў фізічнай культурай і спортам, здаровага ладу жыцця ўзмацняецца ўзаемасувязь і пераемнасць абавязковых вучэбных заняткаў з заняткамі, якія арганізуюцца па-за іх межамі. Асаблівая ўвага надаецца павышэнню якасці і эфектыўнасці не толькі заняткам, прадугледжаным вучэбнымі планамі, але і фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце.

У БДПУ такую работу ажыццяўляюць кафедры факультэта фізічнага выхавання, агульнаўніверсітэцкая кафедра фізічнага выхавання і спорту, спартыўны клуб, прафсаюзны камітэт і грамадскія маладзёжныя арганізацыі. Каардынуе іх дзейнасць створаны ва ўніверсітэце каардынацыйны савет, які курыруе прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце.

Дзякуючы мэтанакіраванай дзейнасці рэктарата па комплексным развіцці фізічнага выхавання і спорту ў БДПУ, з верасня 2009 года створаны і працуе факультэт фізічнага выхавання, на якім навучаецца больш за 1700 студэнтаў дзённай і завочнай формаў атрымання адукацыі. Каля 10% з іх з’яўляюцца членамі нацыянальных каманд і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па розных відах спорту.

Вучэбна-выхаваўчы працэс на гэтым факультэце скіраваны на падрыхтоўку спецыялістаў, здольных вырашаць шырокае кола прафесійных задач з усімі катэгорыямі насельніцтва. Тэарэтычная і практычная заняткі студэнтаў грунтуецца на выкарыстанні традыцыйнага і інавацыйнага падыходаў да арганізацыі працэсу навучання. Выкладчыкамі факультэта сістэматычна абнаўляецца змест праграм з улікам сучасных патрабаванняў.

Сёння падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях (табліцы 1, 2):
Табліца 1 – Дзённая форма атрымання адукацыі


№ п/п

Назва спецыяльнасці

Колькасць студэнтаў

Бюджэтнай формы

Пазабюджэтнай формы



Фізічная культура. Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму

57

155



Фізічная культура. Менеджмент спорту і турызму

-

205



Фізічная культура.

Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць



20

48



Фізічная культура (лячэбная)

10

19



Аздараўленчая і адаптыўная

фізічная культура

(аздараўленчая)


-

30



Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)

-

27



Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)

-

63

Усяго

87

547

Табліца 2 – Завочная форма атрымання адукацыі

№ п/п

Назва спецыяльнасці

Колькасць студэнтаў

Бюджэтнай формы

Пазабюджэтнай формы



Фізічная культура. Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму

-

296



Фізічная культура. Менеджмент спорту і турызму

-

396



Фізічная культура. Лячэбная фізічная культура (скарочаны тэрмін навучання)

-

149



Аздараўленчая і адаптыўная

фізічная культура

(аздараўленчая)


-

110



Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)

-

118

Усяго

-

1069

Фарміраванню прафесійнай кампетэнтнасці студэнтаў у значнай ступені садзейнічае іх удзел у навукова-практычных канферэнцыях, алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах, арганізацыі спартыўна-масавых мерапрыемстваў.

Разам з тым, на працягу апошніх гадоў склалася сістэма правядзення фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Гэтая сістэма ўключае некалькі накірункаў:


  • арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы на факультэтах;

  • правядзенне круглагадовай спартакіяды інтэрнатаў;

  • арганізацыя работы спартыўных секцый;

  • правядзенне круглагадовай спартакіяды ўніверсітэта;

  • арганізацыя спартыўна-аздараўленчых праектаў універсітэта;

  • наведванне студэнтамі рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных спаборніцтваў і мерапрыемстваў з удзелам кіраўнікоў дзяржавы.

На факультэтах арганізуюцца паходы выхаднога дня з наведваннем гістарычных месцаў Беларусі, спартыўныя святы, віктарыны, спартландыі, штогадовыя дні здароўя, спаборніцтвы паміж групамі і курсамі па розных відах спорту, дні факультэтаў.

У інтэрнатах БДПУ працуе 13 спартыўных секцый, у якіх займаецца больш за 300 студэнтаў. Паміж інтэрнатамі студэнцкага гарадка праводзіцца спартакіяда па 8 відах спорту: міні-футболу, настольнаму тэнісу, баскетболу, армрэстлінгу, валейболу, гіравому спорту, шахматах і шашках. Даўно традыцыйнымі сталі агульнаўніверсітэцкія праекты: “Зорны” паход студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа; спартыўнае зімовае свята; спартыўнае свята, прысвечанае Дню ўніверсітэта; спартыўнае свята “Трыумф” і інш. Больш за 2000 студэнтаў штогод удзельнічаюць у студэнцкай спартакіядзе БДПУ.

Зборныя каманды ўніверсітэта прымаюць удзел у спаборніцтвах сярод педагагічных навучальных устаноў краін СНД. У лютым 2010 года на базе нашага ўніверсітэта праведзены спаборніцтвы па жаночым баскетболе на Кубак педагагічных ВНУ краін СНД з удзелам БДПУ, Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта, Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.П.Драгаманава (г. Кіеў) і Бакінскага славянскага ўніверсітэта.

Адным з аб’ектыўных паказчыкаў пастаноўкі фізічнага выхавання ў навучальных установах з’яўляецца ўдзел зборных каманд у рэспубліканскай універсіядзе. Зборныя каманды БДПУ пры падтрымцы рэктарата ў 2008, 2009 і 2010 гадах прынялі ўдзел у гэтых спаборніцтвах адпаведна па 28 з 30, 25 з 31 і пакуль 27 з 29 відах спорту. Па выніках выступлення наш універсітэт у 2008 годзе заняў 3-е месца пасля БДУФК і БНТУ, у 2009 – 5-е і на дадзены момант займае 3-е месца. Найбольш паспяхова ў рэспубліканскай універсіядзе выступаюць зборныя каманды па гандболу (мужчыны), футболу, баскетболу (жанчыны), вольнай барацьбе, дзюдо, таэквандо, спартыўнаму арыентаванню, лёгкай атлетыцы, каратэ, боксу, плаванню.

Гонарам не толькі нашага ўніверсітэта, а і Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца 7 студэнтаў факультэта фізічнага выхавання, якія прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Афінах і Пекіне. Найбольшага поспеху ў Пекіне дасягнулі студэнткі Бабушкіна Алеся і Самусевіч Анастасія. А.Бабушкіна стала бронзавым прызёрам у камандным заліку па мастацкай гімнастыцы, а Самусевіч А. заняла пачэснае чацвёртае месца па сучасным пяцібор’і. Захоўваюцца традыцыі ўдзелу студэнтаў БДПУ ў сусветных летніх універсіядах. Пераможцамі такіх універсіяд станавіліся дзесяціборцы Пархоменка А., Шубянок М., кідальнік молата Шаюноў Ю.

Рэктаратам універсітэта за апошнія гады ажыццёўлены комплекс мер па ўмацаванні матэрыяльна-спартыўнай базы. Так, на капітальны рамонт спартыўнага комплексу ў корпусе № 3 па вул. Савецкая, 18 (басейн, спартыўная зала) і аснашчэнне яго спартыўным абсталяваннем і інвентаром універсітэтам было затрачана каля 4-х міліярдаў бел. руб. Заканчваецца капітальны рамонт спартыўнай залы ў корпусе № 11 па вул. Кабушкіна, 59 а, на чарзе рамонт вялікай і малой спартыўных залаў ў корпусе № 5 па вул. Магілёўская, 37 і абсталяванне ў гэтым корпусе яшчэ адной спартыўнай залы. Акрамя таго, заняткі са студэнтамі праводзяцца ў 2-х прыстасаваных спартыўных памяшканнях па вул. Ф.Скарыны, 13, па вул. Артылерыстаў, 12 і вул. Савецкай, 18, а таксама на арэндаваных спартыўных пабудовах і пляцоўках г. Мінска. Нельга не згадаць і сур’ёзную фінансавую падтрымку рэктарата (больш за 130 міліёнаў бел. руб.) жаночай футбольнай каманды “Мінчанка-БДПУ”. Захоўваецца ва ўніверсітэце станоўчая дынаміка ў забеспячэнні вучэбна-трэніровачнага працэсу спартыўным інвентаром і абсталяваннем.

Выклікае заклапочанасць не толькі медыкаў, але і кіраўніцтва БДПУ фізічнае здароўе студэнтаў універсітэта. Паводле вынікаў медыцынскага агляду ўстановай аховы здароўя “33-я гарадская студэнцкая паліклініка” і раённых паліклінік г.Мінска толькі 49,6% студэнтаў універсітэта аднесены да асноўнай медыцынскай групы, а астатнія – да падрыхтоўчай (21,8%), спецыяльнай медыцынскай (22,2%), лячэбнай (5,2%) і вызваленыя ад заняткаў па фізічнай культуры (1,2%). Прычым за апошні час у вялікай колькасці студэнтаў, якія не маюць адхіленняў у стане здароўя, адзначаецца вельмі нізкі ўзровень фізічнай падрыхтаванасці. Неабходна таксама заўважыць, што вырашаецца пытанне аб своечасовым праходжанні паглыбленага медыцынскага агляду для абітурыентаў і ўсіх студэнтаў факультэта фізічнага выхавання.

Пры адсутнасці ў рэспубліцы Палажэння аб маніторынгу фізічнага развіцця насельніцтва, Палажэння аб урачэбным кантролі за асобамі, якія сістэматычна займаюцца фізічнымі практыкаваннямі, Правілаў бяспечных паводзінаў дзяцей, навучэнцаў і студэнтаў у час правядзення адукацыйнага працэсу па фізічным выхаванні ў БДПУ ўжо на працягу шматлікіх гадоў ажыццяўляецца такі маніторынг, пастаянна вядзецца дзённік здароўя студэнта, два разы ў год студэнты тэсціруюцца па 42-х паказчыках, вынікі якіх апрацоўваюцца выкладчыкамі і самімі студэнтамі. Такім чынам, шматузроўневая арганізацыя сістэмы кіравання фізічным станам дазваляе студэнту асэнсаваць вынікі сваёй актыўнай дзейнасці на занятках па фізічнай культуры.



Вядома, што фізічнае выхаванне як педагагічны працэс прадугледжвае фарміраванне сістэмы каштоўнасных арыентацый асобы на здаровы лад жыцця, выхаванне матывацыйнай, функцыянальнай і рухальнай гатоўнасці да яго. Таму ва ўніверсітэце прымаюцца дзейсныя меры па павышэнні матывацыі студэнтаў да актыўных заняткаў фізічнай культурай, спортам і турызмам. Пастаянна ўдасканальваецца сістэма фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Шырокі рэзананс атрымалі сустрэчы рэктарата з лепшымі спартсменамі ўніверсітэта, урачыстае падвядзенне вынікаў рэспубліканскай і ўніверсітэцкай спартакіяд, адкрыццё турніраў па розных відах спорту і іншых спаборніцтваў. Бясспрэчна, матывацыйны кампанент з’яўляецца для студэнта адным са стрыжнявых у структуры фізічнага выхавання. Гэта абумоўлівае сістэмнае фарміраванне матывацыйна-каштоўнасных адносінаў да фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці. Тым больш, што на эфектыўнасць працэсу фізічнага выхавання ў ВНУ ўплываюць шматлікія фактары.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка