Сшытак на друкаванай аснове як састаўная частка вучэбна-метадычнага комплексу па беларускай мове (8 клас)




Дата канвертавання06.07.2016
Памер55.26 Kb.
СШЫТАК НА ДРУКАВАНАЙ АСНОВЕ ЯК САСТАЎНАЯ ЧАСТКА ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАГА КОМПЛЕКСУ

ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ (8 клас)

На сучасным этапе развіцця грамадства можна канстатаваць вялікую цікавасць да пошуку новых формаў вучэбных дапаможнікаў. Рабочы сшытак – новы адукацыйны жанр вучэбнай літаратуры, які, як лічаць навукоўцы, не толькі інтэгруе інавацыйную тэхналогію адукацыі, але і задае новую траекторыю навучання школьнікаў. Адукацыйны патэнцыял рабочага сшытка ўяўляе сабой сукупнасць навуковай, дыдактычнай і псіхолага-педагагічнай састаўных частак, якія выступаюць умовай эфектыўнасці вучэбнага працэсу.

На сённяшні дзень існуе вялікая колькасць выданняў такога тыпу для навучання рускай мове (гл., напрыклад, Брусина, А.Е. Рабочая тетрадь по русскому языку. 8 класс / А. Е. Брусина. – СПб.: “Паритет”, 2002; Малюсова, Т. Рабочая тетрадь по русскому языку. 6 класс: к учебнику под ред. М.М.Разумовской / Т. Малюсова. – М.: «Экзамен», 2007; Савченкова, Т.Ф. Рабочая тетрадь по русскому языку. 5 класс: к учебнику под ред. Т.А.Ладыженской. – М: «Экзамен», 2007, а таксама адпаведную серыю выданняў да нацыянальных падручнікаў па рускай мове). Думаецца, што вопыт гэтых выданняў можа быць скарыстаны пры стварэнні аналагічных дапаможнікаў і па беларускай мове.

Асноўныя прынцыпы пабудовы сшыткаў на друкаванай аснове – індывідуалізацыя і дыялагізацыя навучання, што адпавядае сучасным патрабаванням да арганізацыі вучэбнага працэсу ў школе.

Агульнавядома, што сшыткі на друкаванай аснове дазваляюць эканоміць час на ўроку, таму што вучням патрэбна працаваць з гатовым тэкставым матэрыялам, упісваючы адказы ў прапанаваныя заданні і практыкаванні. Пры гэтым пажадана даваць дадатковую інфармацыю, якая дапаможа засвойваць вучэбны матэрыял. Форма падачы гэтай інфармацыі павінна адрознівацца ад формы яе падачы ў падручніку. У прыватнасці, для 5–8 класаў выкарыстоўваюцца элементы займальнасці, нагляднасці; практыкаванні, адрозныя ад тых, што ёсць у падручніку; практыкаванні, скіраваныя на развіццё маўлення вучняў, якія, па магчымасці, уключаюць дадатковыя звесткі пра функцыю і тэкстаўтваральную ролю вывучаемай з’явы.

Прывядзём для прыкладу фрагмент такіх матэрыялаў з сучаснага рабочага сшытка па мове (якім ён уяўляецца нам).



І. Сказы з аднароднымі членамі

? Загадка

Ці ёсць у наступным сказе аднародныя члены сказа?



Заўсёды наперад ішлі нястомныя падарожнікі.




Падказка

Апазнавальныя прыкметы аднародных членаў сказа

1. Залежаць ад аднаго і таго ж слова.

2. Адказваюць на адно і тое ж пытанне.

3. З’яўляюцца адным і тым жа членам сказа.

4. Спалучаюцца паміж сабой асобай пералічальнай інтанацыяй і спалучальнымі злучнікамі.

5. Утвараюць спалучальнае словазлучэнне.




Падказка ў падказцы

Прапануем лічбавы “ключ” для запамінання прымет аднародных членаў: 3 разы “адзін” + 1 “асобы” + 2 разы ”спалучальны”.



Практыкаванне 1. Прачытай тэкст. Устаў і растлумач прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Падкрэслі аднародныя члены як члены сказа. Як аўтар выкарыстоўвае маўленчыя магчымасці аднародных членаў? Якія злучнікі маглі б тут быць выкарыстаны?

Першы раз гэта было даўно ў дз..цінстве… . Аднойчы вы – хлопчык, стоячы пасярод вуліцы (плошчы, двара, завулка) ці с..дзячы на лаўцы пад сусе..кім бэзам (дома каля тэлевізара, ў душным кіназале), вы ўспомніце Аленку (Св..тланку, Алеську). І вось ўжо тыдзень (два тыдн.., паўтар.. месяца) яна ма..чыла перад вамі то на перапынках, то на вуліцы… і так далей…



Практыкаванне для разважання. Аб тым, як ставяцца коскі пры злучніках, якія спалучаюць аднародныя члены. Правіла, аказваецца, вельмі простае:

Коска паміж аднароднымі членамі не ставіцца, калі яны спалучаюцца адзіночным злучнікам (і, ды (=і), ці, або). У астатніх выпадках коска не ставіцца.



Практыкаванне 2. У сказах устаў прапушчаныя літары, абазнач частку слова, у якой яны знаходзяцца. Падкрэслі аднародныя члены. Чым яны выражаны? Растлумач знакі прыпынку пры іх. Запішы назвы баек (казак, вершаў), адкуль яны ўзяты (такім чынам працуем на фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі).

1. Пал…цеў ён плакацца

У л…сок

Сеў на дуб з…лёненькі Пад лісток. Пахіліў галовачку



Уздыхнуў

Песню сумна жудасна

Зацягнуў … _____________________________________________________________________.

2. Над ракою звісла жыта


I клён малады.

Спіць Музыка пад ракітай

Н.. чуе бяды._____________________________________________________________.

3. Хл…бануў з каўша ён мёду


Выцер бараду

I зайграў ды на жалейцы:

– Ці-ра-ра,

Ду-ду!...___________________________________________________________.



Практыкаванне3. Якія памылкі дапушчаны у кожным з наступных пералічэнняў? Выпраў іх.

1. Члены сказа – дзейнік, назоўнік, азначэнне, акалічнасць, дзеяслоў, выказнік. 2. Даданыя члены сказа – дапаўненне, азначэнне, акалічнасць прычыны, дапасаванае азначэнне. 3. Гукі мовы – галосныя, зычныя, шыпячыя.



? Загадка

Што патрэбна зрабіць з наступным сказам, каб у ім знікла коска?



Мы ляглі спаць, і ўсе хутка заснулі.

-------------------------------------------------------------------------------

Практыкаванне для разважання. Аб тым, што аднародныя члены функцыянуюць у розных стылях маўлення і ў кожным з іх маюць вялікія магчымасці, вялікае значэнне. Так, у кніжных стылях яны – важны сродак падрабязнага апісання прадметаў, з’яў, працэсаў і інш. У афіцыйным, як і ў навуковым стылі, абавязковая паўната і дакладнасць пералічэння аднародных паняццяў, вычарпальнае пералічэнне прымет, дзеянняў прадмета, які апісваецца.




Для даведкі

Аднародныя члены ў мастацкім маўленні

могуць


даць

яркае апісанне

(пейзаж, партрэт і інш.)


перадаць

дзеянне


раскрыць

унутраны свет

чалавека











Практыкаванне 3. У дадзеным тэксце ўстаў і растлумач прапушчаныя літары і коскі. Падкрэслі аднародныя члены. Запішы схемы. Якімі сродкамі тут ствараецца дынамічная* карціна? Знайдзі прыклад градацыі**.

Мы пілавалі дровы ..зялі в..завае б..рвяно – і ..склікнулі: з таго часу, як ствол у мінулым годзе ..рэзалі і ц..гнулі трактарам і кідалі ў баржы і кузавы і накатвалі ў штаб..лі і ..вальвалі на з..млю – а в..завае б..рвяно не здалося! Яно пус..іла з с..бе з..лёны парастак – цэлы будучы вяз ці галінку.



_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


Для даведкі

Дынамічны*– 1) звязаны з рухам, з дзеяннем сілы; 2) багаты рухам, дзеннем, унутранай сілай.

Градацыя** (ад лацінскага – паступовае ўзвышэнне) – стылістычная фігура, маўленчы зварот, які заключаецца ў паслядоўным нарастанні (ці паслабленні) значэння слова, частак сказа, іх выразнасці. Напрыклад: “Прыйшоў, убачыў, перамог” (Цэзар)




Проба пяра

Уяві сабе сітуацыю, калі ты, скажам, у сталовай, а твой клас знаходзіцца на трэцім паверсе – і звініць званок на ўрок... Ці ты спазняешся на цягнік... Запішы некалькі сказаў, стараючыся перадаць дынаміку, тэмп дзеяння. Можа, табе ўдацца пабудаваць стылістычную фігуру градацыі.



Як відаць з прыведзенага фрагмента, такая пабудова рабочага сшытка дазваляе вучню, які будзе працаваць з ім, фарміраваць моўную/лінгвістычную, каммунікатыўную, лінгвакультуразнаўчую кампетэнцыі. Працэс навучання становіцца асобасна значымым.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка