Спробы рэформ І падзелы рп. Інкарпарацыя




Дата канвертавання20.03.2016
Памер62.95 Kb.
6 Спробы рэформ і падзелы РП.
Інкарпарацыя- уключэнне ў свой склад, далучэнне.

Інсургенты- удзельнікі паўстання Т.Касцюшкі.

Касінеры- сяляне- удзельнікі паўстання.

Палітычны крызіс канца 17 першай паловы 18 ст паставіў дзяржаву перад пагрозай яе існаання і патрабаваў рэфармавання. Паступова сталі фарміравацца дзве плыні: адны за рэформы і ўмацаванне дзяржаўнай улады , другія – за захаванне існуючага бязладдзя і анархіі.

З сярэдзіны 18 ст усе большы уплыў на грамадства РП стала аказваць “Фамілія” – група прыхільнікаў палітычных і эканамічных рэформ на чале з магнатамі – князямі Чартарыйскімі. Супраць выступілі Радзівілы на чале з Радзівілам Рыбанькай. - “Хутчэй рассяку сябе на кавалкі, чым дапушчу увядзення права большасці”.У 1764 г , дзякуючы адкрытай падтрымцы Кацярыны Другой прыхільнікі Чартарыйскіх узвялі на трон караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пры гэтым яны выкарысталі тое, што на элекцыйным сойме права ліберум вета не дзейнічала, яны дамаглія ад дэпутатаў прыняцця шэрагу кардынальных законапраектаў: ствараліся скарбовыя камісіі, якім было даручана ажыццяўленне грашовай рэформы па еўрапейскай сістэме (павышэнне кошту і скарачэнне колькасці наміналу); стварэнне вайсковых камісій, якія абмяжоўвалі ўладу гетманаў , павелічэнне арміі у два разы ( да 50 тыс); пры абмеркаванні эканамічных пытанняў забараннялася ліберум вета; у гарадах ліквідаваліся юрыдыкі;уводзілася генеральная мытная пошліна, якая замяняла шматлікія унутранныя пошліны.

Гэта былі вельмі памяркоўныя рэформы, але і яны выклікалі незадавальненне “клапатлівых апекуноў”- Расіі і Прусіі. Яны яшчэ у час Семігадовай вайны (1756-1763гг) у 1762г выдалі сакрэтны пратакол, згодна з якім краіны Прусія , Расія і Аўстрыя абавязваліся абараняць існуючы стан РП. Калі ў 1766 г сойм РП адмовіўся надаць роўныя правы дысідэнтам і схізматыкам, дзяржавы –апекуны выкарысталі гэта для адкрытага ўмяшальніцтва ва ўнутранныя справы РП.

У 1767 г ствараюцца канфедэрацыі – Торуньская – пратэстанцкая, пры падтрымцы Прусіі і Слуцкая праваслаўная. Да Слуцкай канфедэрацыі далучыліся 22 кальвіністы і лютэране ВКЛ, сярод падпісаўшых акт канфедэрацыі быў і беларускі праваслаўны епіскап Георгій Каніскі. Маршалкам быў абраны кальвініст генерал Грабоўскі. Іх падтрымала 40-тысячная армія, якую прыслала Кацярына ІІ. У чэрвені 1767 г Торуньская і Слуцкая канфедэрацыі аб’ядналіся і была ўтворана Радамская канфедэрацыя.

Узначалў яе К. Радзівіл. Сойм 1767-1768г вымушаны быў прызнаць роўнасць усіх у правах і адмяніць большасць прынятых рэформ. ( варочался права ліберум вета, права ствараць канфедэрацыі і нш). Гэта рашэнне было прынята пад уціскам рускай арміі , якая стаяла пад Варшавай. У адказ на гэта , кансерватары узнялі сапраўднае паўстанне, якое ўвайшло ў гісторыю як Барская канфедэрацыя. Яна была створана ў лютым 1768г у мястэчку Бар на Украіне. Яны патрабавалі вяршэнсва каталіцкай царквы і правядзення РП самастойнай палітыкі, адмовы ад усіх рэформ. Канфедэрацыю падтрымалі К. Радзівіл, М.Агінскі, М, Пац. Найбольш буйныя бітвы канфедэратаў з войскам расійскай арміі на чале з А.Суворавым адбыліся ў 1769 г пад в Арэхава. 9 жніўня 1770г канфедэрацыя ВКЛ, якую узначаліў М.Пац, абвясціла безкаралеўе, скінулі Панятоўскага, які стаў шукаць падтрымкі ў Расіі.

Самым актыўным канфедэратам у ВКЛ стаў Сымон Касакоўскі. Пад сціплай назвай “грамадзянін ВКЛ” , апрануты ў сялянскі ўбор, ен пераязжаў ад мястэчка да мястэчка , збіраючы людзей супраць Расіі. Летам і восенню 1771 г атрады Касакоўскага прайшлі праз Магілёў, Мінск, Быхаў, Гомель. Аднак сілы былі няроўныя. 12 верасня 1771г армія Суворава разбіла атрад Агінскага каля в. Сталовічы. Барская канфедэрацыя аб’ектыўна садзейнічала першаму падзелу РП. Вынікам яе барацьбы стаў першы падзел РП. 5 жніўня 1772 г у Пецярбургу былі падпісаны тры трактаты паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Усе яны пачыналіся са слоў “У імя свтяой Троіцы..” Прычынамі падзелаў РП былі аб’яўлены : анархія ў РП, якая паграджала спакою суседніх краін, неабходнасць стварыць такія ўмовы існавання РП і ВКЛ, якія б адпавядалі іх інтарэсам. Прусія і Аўстрыя атрымалі частку украінскіх і польскіх зямель, Расія- усходнебеларускія землі – 92 тыс кв. Км і 1, 3 млн насельніцтва.

Сойм 1773 г згадзіўся з падзелам РП. На пачатку сойму мужную пазіцыю занялі паслы ВКЛ Рэйтан, Багушэвіч, Корсак. 38 гадзін не пакідаў Рэйтан пасольскай ізбы, ( нават ляжаў папярок парога) пратэстуючы супраць пачатку работы сойма, які павінен быў зацвердзіць падзел РП. - “ Ідзіце на пагібель і вечную ганьбу, тапчэце гэтыя грудзі, што выстаўлены за ваш гонар і вашу вольнасць”

Пасля першага падзелу стала зразумела, што выратаваць РП змогуць толькі змены ў палітычным ладзе. З 1773 г усе соймы, каб пазбегнуць ужывання ліберум вета, абвяшчаліся элекцыйнымі, быў ліквідаваны ордэн іезуітаў. У 1775 г была створана Пастаянная Рада на чале з каралем, орган выканаўчай улады. Яна павінна была сачыць за бяспекай і спакоем у дзяржаве.

У 80-ыя г 18 ст склаліся ўмовы для другога этапа рэфармавання РП. Гэта было магчыма таму што пачалося супрацьстаянне паміж дзяржавамі, што дзялілі РП, руска-турэцкія войны. Чарговая спроба карэнных пераўтварэнняў адбылася падчас работы Чатырохгадовага ці Вялікага сойма 1788-1792гг. Згодна з яго рашэннямі ў паветах ствраліся выбарныя органы мясцовага кіравання- цывільна-вайсковыя камісіі; мяшчане атрымлівалі права асабістай недатыкальнасці, права займаць дзяржаўныя і вайсковыя пасады, купляць зямлю ў сельскай мясцовасці згодна з законам “аб вольных гарадах каралеўскіх” 1790г.; армія была павялічана да 100тыс чалавек, летам 1790г было прынята рашэнне аб стварэнні аўтакефальнай незалежнай ад Масквы праваслаўнай царквы. Галоўным дасягненнем сойма стала прыняцце 3 мая 1791г Канстытуцыі РП- першай у Еўропе і другой у свеце пася ЗША. Згодна з Канстытуцыяй улада манарха станавілася спадчынай, пашыраліся яго паўнамоцтвы, пашыраліся паўнамоцтвы Пастаяннай Рады, скасоўвалася ліберум вета, скасоўваўся падзел на Польшчу і ВКЛ,. Сярод рэфарматараў былі прадстаўнікі шляхецка- буржуазных колаў, якія імкнуліся прыстасаваць феадальны лад для патрэб капіталістычнага развіцця- Г.Калантай, С. Сташыц. Ф. Язерскі. Канстытуцыя спрыяла развіццю краіны, яе прызналі многія краіны Еўропы. Папа Рымскі перанес нават свята Сятога Станіслава з 8 на 3 мая. Магнаты ў сваіх маёнтках узводзілі калоны ў гонар Канстытуцыі. Такія калоны захаваліся ў Глыбокім, у м. Бездзеж Драгічынскага р-на, в. Лявонпаль Міерскга р-на. Разам з тым Расія і Прусія былі незадаволены рэфармаваннем РП, якія вялі да страты іх кантролю над краінай. Расія і Прусія абвясціўшы, што абараняюцца ад распаўсюджвання ідэй Вялікай французскай рэвалюцыі , накіравалі свае войскі ў РП. Іх падтрымала нешматлікая колькасць кансерватыўнай шляхты, што была супраць рэформ. 14 мая 1792г у м. Таргавіцы на Украіне была створана Таргавіцкая канфедэрацыя з мэтай вяртання “ правоў шляхецкіх” ( усяго іх было 13 чалавек, ніводнага жаўнера), якая выступіла супраць канстытуцыі і рэформаў. 18 мая 1792г 35 тыс корпус генерала Крачэтнікава ўвайшоў у у Беларусь. Войска ВКЛ, якое налічвала ўсяго 15 тыс чалавек не магло аказаць супраціўленне . Пасля сутычак пад Мірам – 11.06 і Берасцем 26.06 яны адышлі ў Польшчу. 25 жніўня 1792 г было абвешчана аб стварэнні Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ у Вільні, кіраўнікамі сталі браты Касакоўскія. У адказ Прусія ўвяла войскі ў Польшчу. Расія і Прусія ў апраўданне барацьбы з “якабінскай заразай” дамовіліся 23 студзеня 1793г аб другім падзеле РП. Прусія заняла Вялікапольшчу., Расія большую частку Беларусі і Украіны. Астатняя, заходняя частка ВКЛ была акупіравана расійскім войскам. Пад пагрозай прымянення сілы Гарадзенскій сойм 1793г зацвердзіў другі падзел РП і ўвайшоў у гісторыю як Маўклівы сойм.



Рэакцыяй на падзелы стла нацыянальна- вызваленчае паўстанне Т.Касцюшкі, ( падрыхтоўкай займаліся патрыятычная арганізацыя ў Саксоніі у складзе Т.Калантая,С і Я. Патоцкіх, К.Сапегі і інш) узнятае 24 сакавіка 1794г ў Кракаве. (Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка- герой трох народаў( польшчы, ЗША, беларусі) Нарадзіўся ў сям’і збяднелага шляхціца на хутары Мерачоўшчына паблізу Косава (Івацэвічскі раен Брэсцкай вобл).Вучыўся ў Варшаўскім кадэцкім корпусе і Парыжскай ваеннай акадэміі Змагаўся ў вайне за незалежнасць ЗША 1773-1785г , атрымаў з рук Вашынгтона вышэйшую узнагароду ЗША-ордэн Цынцынаці, быў сябрам Вашынгтона і Джэферсана.)

Праз месяц паўстанне ахапіла ВКЛ. Тут яго ўзначаліў палкоўнік Якуб Ясінскі. Лозунгам паўстання стаў “Воля, роўнасць, незалежнасць”. Асноўныя мэты паўстання былі вызначаны ў Кракаўскім акце 24 сакавіка 1794г. Быў прыняты галоўны дакумент паўстання Паланецкі універсал, падпісаны Касцюшкам 7 мая 1794г, згодна з якім сяляне атрымоўвалі асабістую волю і спадчыннае валоданне зямлей. У ВКЛ у паўстанні ўдзельнічала 25 тыс чалавек, трэць з якіх складалі сяляне- касінеры, усіх удзельнікаў паўстання называлі інсургентамі. Упершыню касінеры у якасці ударнай сілы былі выкарыстаны 4 красавіка пад час бітвы пад Рацлавіцамі, іх кіраўнік В. Главацкі атрымаў афіцэрскі чын, а Т Касцюшка пасля перамогі апрануўся у белую сялянскую кашулю. Паўстанцам супрацьстаяла армія А. Суворава, які за ўдушэнне паўстання атрымаў воінскае званне фельдмаршала і шмат зямель, і І. Ферзена ,. Найбольш буйныя бітвы адбыліся каля в. Крупенічы пад Кобрынам 17 верасня 1794г , паўстанцамі кіраваў Серакоўскі, з абодвух бакоў удзельнічала каля 20 тыс чалавек; пад Мацяёвіцамі 10 кастрычніка 1794г, дзе Касцюшка быў паранены і трапіў у палон. ( сядзеў у турме пад імем шляхціца Шыманскага у Расіі, вызвалены Паўлам І, жыў за мяжой,памер у Швейцарыі ў 1817г, пахаваны ў Кракаве ў кралеўскім замку Вавель. Яго імя ўшанавана: помнікі пастаўлены ў Кракаве, Вашынгтоне, Чыкага, Кліўлендзе, Мілуоках, названа польская дывізія, горад у штаце Місісіпі, горны пік у Аўстраліі) .У пачатку лістапада паўстанцы здалі Варшаву, якой Сувораў пагражаў татальным знішчэннем. “Слава побежденным”- такія словы сказала Кацярына ІІ у дачыненні удзельнікаў паўстання. Вынікам стала заключэнне ў жніўні 1795г канчатковага падзелу РП паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй.25 лістапада 1795г кароль РП С.Панятоўскі адрокся ад трона (у гонар КІІ) у Гародні, памер на чужбіне , аставіўшы шмат даўгоў. Такім чынам адбыўся захоп РП, і інкарпарацыя яе зямель - гэта быў гвалтоўны акт да краіны, якая ўваходзіла ў перыяд свайго гаспадарчага і грамадскага рэфармавання.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка