Спроба пуччу ў таварыстве беларускай культуры ў літве




Дата канвертавання15.05.2016
Памер22.4 Kb.
СПРОБА ПУЧЧУ Ў ТАВАРЫСТВЕ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў ЛІТВЕ

Таварыства беларускай культуры ў Літве (ТБК) за 25 год дзейнасьці без усякай дапамогі метраполіі дабілося значных посьпехаў, у тым ліку:адкрыцьцё дзяржаўнай беларускай школы, сыстэматычныя імпрэзы па ушанаваньню памяці беларускіх дзеячоў, зьвязаных з Вільняй, адзначэньне нацыянальных сьвятаў, краязнаўчыя падарожжы па Літве і за мяжою, выдавецкая дзейнасьць- больш 20кніг, 10 мэмарыяльных шыльдаў, пастаянныя сувязі з патрыятычнымі беларускімі арганізацыямі замежжа і.др.

Акрамя гэтага ТБК актыўна выступае ў пратэстных акцыях і СМІ ў абароне правоў чалавека ў Беларусі, супроць аўтарытарнага рэжыма А.Лукашэнкі, пасьпяхова супрацоўнічае з літоўскімі ўладамі.

Рэзультатам шматгадовай працы і намаганьняў маем сёньня прэстыжны офіс і пляц пад забудову цэнтра беларускай культуры ім.Якуба Коласа. Такіх дасягненьняў не маюць нават больш моцныя другія нацыянальныя суполкі (палякі, рускія)


Нажаль, апошнім часам, нам шкодзяць і фальшывую інфармацыю распаўсюджваюць , у першую чаргу, вядомыя ў Вільні правакатары Мікіта Забуга і Валеры Савянкоў. Адзін зь іх двойчы краў сымбалічны сьцяг Віленскай мэрыі. За другім разам быў выкрыты, моцна пабіты і судом асуджаны да турэмнага зьняволеньня.

29 лістапада г.г гэтай кампаніяй з удзелам б.сябра ТБК Александра Адамковіча была сарвана правадзімая ТБК імпрэза, прысьвечаная Слуцкаму збройнаму Чыну.

Да гэтай кампаніі далучыўся кіраўнік таварыства палітычных вязьняў і ссыльных Валянцін Стэх, які хоць не зьяўляецца сябрам ТБК і за апошнія 20 гадоў ні разу не прысутнічаў на імпрэзах ТБК, ніколі ня ўдзельнічаў у акцыях абароны беларускіх палітзняволеных і парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі. Тым ня менш, пра ТБК ён усё ведае, нават тое, што на здаровы розум не ўкладаецца. Так, згодна яго, каб людзі ня ведалі праўду пра дамкі на вул. Жыгімонта, што будзе зьмешчана ў газэце “Рунь” нумар 56-57 Нюнька выкупіў увесь тыраж газэты”Рунь”. Хаця цераз 2 гады ў газэце нумар 57 зноў няма сакрэту пра дамкі, а толькі пашквіль Паўла Саўчанкі. Каментар да яго даслала супрацоўніца радыё Ватыкан Марыля Пецюкевіч (прыкладываецца). В.Стэх таксама ведае, што у сваім памешканьні для працы рэдакцыі “НН” бесплатна на 4 гады выдзяліло не ТБК, а гарсавет Вільні (хаця такіх дакументаў не існуе)

Па словах В.Стэха, ТБК ужо не аднойчы мяняло сваю сядзібу І самае страшнае, калі кіраваць надалей будзе Х.Нюнька, то страцім і памешканьне і пляц пад культурны цэнтр Я.Коласа.

За заслугі перад антыбеларускім рэжымам В.Стэх быў узнагароджаны адміністрацыяй Лукашэнкі шматгадовай адказнай працай у амбасадзе РБ у Вільні.

У апошнім звароце “ змагароў- шантажыстаў” ў СМІ сьвету (не ўказаны аўтары) падаецца чародная фальш , што памешканьне, якое займало ТБК па вул. Жыгіманту 12 у аварыйным стане, без зямлі, нават без туалета цяпер ацэнена ў 7.5 мільёнаў літаў. Гэта зноў брудная хлусьня, бо гэты кошт складае ўсе забудаваньня квартала, улучна з зямлёй.



Заяўляю да агульнага ведама, што атрыманая з дапамогаю літоўскіх уладаў 21.03.1991г. кватэра ТБК у двухкватэрным дамку да 2004 года ніколі не мянялася, не прадавалася і не здавалася.
Аматарам лёгкай нажывы-лукашыстам рэкамендую; паколькі Нюнька змог атрымаць толькі палову аднаго дамка, то значную рэшту дамкоў на сёньне не разбураных трэба вам заняцца іх вяртаньнем .

Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Ннька


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка