Справаздачы каманды Лешыя Трамваі




Дата канвертавання11.05.2016
Памер38.31 Kb.
Справаздачы каманды Лешыя Трамваі
Падзяка падзячная ад капітана каманды трэк-класа Лешыя Трамваі
Па ітогах гонкі хочацца сказаць шмат цёплых словаў усім, хто хоць неяк прымаў удзел у гэтым вясновым угары)))
Дызайнеры дыстанцыі пастараліся на славу! ))))
Так што хвала і пашана ім! Асабліва за кажаноў у ДАКах, за вагоньчык, які тронуўся, а перон застаўся, за блыты ў канцах свету ў легендзе… Карацей, жартаў красавікоўскіх нам хапіла))))
Не трэба было нават крычаць нікому: “ У цябе спіна белая!”))))
Абавязковыя КП растаўленны вельмі лагічна і праходзіць маршрут было адно задавальненне. Касмаздымак пасля першага ПСа ўвогуле хочацца захаваць і потым дзецям паказваць, бо ДАКі ўразілі мяне назаўжды.
Хочацца падзякаваць шматлікім валанцёрам БЛа, якія падтрымоўвалі нас і падчас Пралога, і падчас тэхэтапа, і проста верылі ў нас, не чакаючы ніякіх перамог
Асаблівае дзякуй валанцёрам з паўночнага берага ПС1 за цёплую гарбату і за нішцякі, за міні-квэст з ланцужком, за вогнішча і добрую кампанію падчас чакання пераправы))
ЗА ПЕРАПРАВУ – маю ўдзячнасць не перадаць словамі. Вісіш ты на вяровачке… А пад табою Нёман плешча. А над табою зорнае неба.. Так бы і застаўся, але іншы бераг чакае)))
На паўднёвым беразе дабрыня валанцёраў была для нас як марская сірэна: заставаааайцеся… Паспіііце… А восьмай пойдзеце да базавага лагерааа…. :D Але і за гэта ДЗЯКУЙ! І за яблыкі. Яны былі вельмі дарэчы)))
Нажаль не завіталі на ПС2, але Тур’я нас усё ж дачакаецца!))
Вялікі план на гонку выкананы на ўсе сто адстодкаў!
-ДАКі – бачылі!
-Жывёлы – цэлае стада з 20 ці 30 казуль ды два кажаны ў ДАКах
- Пакупацца ў Нёмане – выканана!
- Сустрэць світанак – надвор’е дапамагала ўвогуле ўвесь час, таму – так!)
- Прайці вяровачныя тэхэтапы (не дарма ж трэнаваліся!) – ЁСЦЬ! ))
- Атрымаць максімум задавальнення – гэты пункт нават на 200 адсоткаў выкананы)))
Перамога была не абавязковым пунктам у маім плане на гонку, але ўсё ж такі невядома як – ПЕРАМАГЛІ!!!!)))


Яшчэ па ходзе навучыліся стрэліць, а я нават палзла па-пластунску


Так што… Ву-ху!!!)))
Вялікі дзякуй арганізатарам, якія не пабаяліся дадаць трэшу ў гонку!) І Уладзе, якая сабрала і з’яднала вакол гонкі такую вялікую колькаць добрых людзей!
Эмоцыі на вышыні, асабліва, калі глядзіш на свае медалі ;)
Дзякуй майму цудоўнаму штурману за тое, што мы трапілі на гэтую гонку, за тое, што нам не спатрэбіўся нашатыр і за тое, што ўвесь час падтрымоўваў мяне, нягледзячы на тое, што час ад часу лепей бы пендалёў даваў. )))

Вялікая Падзяка Ўладзе і яе каманлзе. Прыемна было праходзіць дыстнацыю і толькі добрыя ўраджаньні. Шчыры дзякуй майму капітану Кацярыне, нарэшце я змог узяць любімыя мною абавязкі штурмана: займацца пракладкай курсаў і навігацыяй. Компас апынуўся вельмі карысным, дзякуй за яго спадарам сакратарам. Часам компас зьяўляўся для нас адзіным сродкам навігацыі, асабліва ў моманты калі невядома дзе і хочацца выйсьці хоць куды.

Па спартыўнаму зайшоў пралог. Усе каманды з няспешнасьцю равлікаў рушылі да КП схаванага за бліжэйшай хаткай, хоць кожнаму медаль давай. Узгадваю старт астатніх класаў, дзе народ кудысьці бег з разумнымі выглядамі.

Неабыякавыя арганізатары навучылі рабіць арыгамі і ласкава зацягнулі на вяровачкі. Яны палюбаваліся як мы лезлі, а мы зарабілі чароўныя балы.

Каманд стартавала усяго 4. І было не складана назіраць барацьбу. На арыентаваньні Без Разніцы пайшлі блукаць у невядомасьць прам на нашых вачах, недабралі балаў, Камп нас аббеглі, а Юнгі здабыўшы агульную мапу блытанымі сьцежкамі і без ніх рушылі на бонусны трэкінгавы 01кп. Так мы пабачылі Юнгаў апошні раз.

02кп – мы першыя,

08кп – памылкі на хвілін 10 і перад намі 2 каманды (у Камп столькі ж балаў, таму мы-2, камп-1),

09кп – блукаем 20 хвілін разам з Без Разніцы і асобна, бачым Камп на сыходзе з КП праз поле.



11кп – сустракаем усіх нашых, пачынаюцца трапляцца раварысты, стартаваўшыя гадзіну раней. Раней раварыстаў чаплялі і на арыентаваньні і на 02кп. Але зараз яны ўжо выязджаюць са спіны.

З 12кп усе ідуць на 14кп. Мы зьбіраем 13кп і праз колькі хьвілінаў блуканьняў трапляем у цэнтр зоны на каналах, таму адразу лёгка ўязджаем у схему, таму хуценька 14-15-16.



06кп – губляем хвілін 20, Без разніцы адрываюцца і мы іх пабачылі наступным і апошнім разам толькі на ПС1. Затое мы адшукалі гарную цыстэрну, кармушку, добрае рэха і вырашылі, что лепшага месца для КП не йснуе і прысупілі да пошукаў балота, куста і кропкі ))

17кп пралятаем і вяртаемся, бярэм у добрай капмпаніі раварыстаў.

Клапатлівая валанцёр на Нёмане радасна паведамляе, пра нашу прадапошнюю пазіцыю. У нас неўяўляльнае адставаньне ад дзьвух папярэдніх каманд – палова гадзіны/гадзіна/больш. На ПС нам прапануюць заставацца ці пераправіцца назад да БЛ. Не меньш ветлівыя ўдзельнікі падбадзёрваюць мінулымі жахамі Палесья. Дадаткова я ўчыніў такую штуку – пакуль Кацярынка гойдалася малпачкай па ліянах, то сядзеў побач і перамалёўваў КП: зьмерз на болю ў галаве. Як разабраліся з пераносам КП на ДАКах у асноўнуюм мапу, то зьбеглі ад гасьцёўства рэчных жыхароў у лес лекавацца.

… З чацьвертай спробы.


У пошуках легендарнай дарогі “там дзе ніва праязджала” крцуіліся ля ПС1 шчэ палову гадзіны.

Відавочна было, што на кландайк балаў ПС2 мы не пасьпеваем трапіць, каб набраць там балаў 30-40 трэ мець у запасе колькі гадзін, ці бегчы (мы дамовіліся перасоўвацца толкі пешкай). вырашылі па прастому – зьбіралі ўсе кропкі па дарозе да БЛ. 61-62(не знайшлі)-63-64-65-66-68(тэлефанавалі судзям)-67-69-70-18-19-20-25-57(нам не залічылі ў выніках)-07. ДАКі знаходзілі звычайна з другой/трэцьцяй спробы, часам з першай, часам з чацьвёртай. Камп Беларусь мелі больш часу, дайшлі да ПС2, ахваряваўшы шматлікія КП. Але яны ўзялі сабе задачу больш складанаю - разлічыць сваю хуткасьць на шляху з ПС2-БЛ, Камп раней зьявіліся на фінішы, але прынеслі значна меньш балаў.



Кацярынка прыняла вельмі капітанскае рашэньне не заходзіць 24кп і 56кп (мы пасьпавалі). За што я ёй удзячны да бяспамяцтва.

Гонка атрымалася роўнай, шкада, што дзьве каманды не пайшл праз паўднёвую частку мапы. Планаваньне арганізатарамі абавязковага Трэка да ПС1 мне спадабалася. Праца валанцёраў і судзяў на вышыні.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка