Справаздача аб пасяджэннях гуртка па крымінальным праве ў другім семестры 2010-2011 навучальнага года




Дата канвертавання29.03.2016
Памер24.19 Kb.
Справаздача аб пасяджэннях гуртка па крымінальным праве ў другім семестры 2010-2011 навучальнага года

Прапануем вам азнаёміцца з работай навуковага гуртка па крымінальным праве. За гэтую палову года гурток значна вырас. Так, кола сталых удзельнікаў папоўнілася новымі студэнтамі, пачалі праводзіцца сумесныя пасяджэнні. Значнае змяненне зведала і старонка гуртка па крымінальным праве.


Вёў пасяджэнні і нястомна даваў ежу для разважанняў кіраўнік навуковага гуртка– Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі (кандыдат юрыдычных навук, дацэнт).
На паседжаннях гуртка паспелі выступіць наступныя дакладчыкі:
Жарылоўская М. С., якая выступіла з дакладам на тэму “Супрацьпраўны гандаль органамі чалавека: пытанні рэгулявання і кваліфікацыі” і прапанавала змяненне прававога рэжыму абароту органаў і тканяў чалавека і ўвядзенне ў КК Рэспублікі Беларусь артыкула «Незаконнае набыццё і (або) збыт органаў і (або) тканяў чалавека для трансплантацыі».
Бялко В. С., якая выступіла з дакладам на тэму “Несанкцыяніраваны доступ да камп’ютэрнай інфармацыі”. Было прапанавана увядзенне замест артыкула 349 Крымінальнага кодэкса двух самастойных артыкулаў:

1 - Несанкцыянаваны доступ

1. Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай сістэме, сеткі або інфармацыі з пераадоленнем сістэмы бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне істотнай шкоды.

2. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, якiя пацягнулi нанясенне цяжкіх наступстваў.

2 - Неправамерны доступ

1. Неправамерны доступ да кампутарнай сістэме, сеткі або інфармацыі з пераадоленнем сістэмы бяспекі з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці.

2. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, учыненыя групай асоб па папярэдняй змове, альбо асобай, якая мае доступ да кампутарнай сістэме або сеткі, альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1, 2 дадзенага артыкула, якiя пацягнулi нанясенне шкоды ў асабліва буйным памеры.


Падліпскі Д. В., які выступіў на тэму “Абмежаванне адказнасці саўдзельнікаў у злачынстве з адмысловым суб'ектам па прыкметах аб'ектыўнага боку”. Вызначэнне паняцця спецыяльнага суб'екта злачынства, нават у выпадках, калі аб'ектыўны бок адмысловага складу злачынства ўключае ў сябе дзеянні, якія могуць быць выкананы агульным суб'ектам, апошнія не могуць быць прызнаныя выканаўцамі (сувыканаўцамі) такіх злачынстваў, таму што яны не надзелены прыкметамі спецыяльнага суб'екта і не ўключаны ў сістэму дадзеных адносін.
Ваньковіч Я. Э. Гасан Л. І. Студэнты выступілі з дакладам на тэму “Пытанні крымінальна-прававой ацэнкі рэйдэрства”. Дакладчыкі вычарпальна паднялі праблематыку дадзенага пытання. Амаль усімі ўдзельнікамі было выказана меркаванне аб неабходнасці прававога рэгулявання рэйдарстава
У гэтым паўгоддзі было праведзена сумеснае пасяджэнне навуковых гурткоў па крымінальным праве і крымінальным працэсе. На пасяджэнні выступілі тры дакладчыка (Гасан Л. І., Падліпскі Д. В., Парахневіч У. С.), якія падрабязна асвятлілі тэму "Злачынствы, звязаныя з удзелам у крымінальным працэсе".
Дзякуем усім за актыўную працу на працягу навучальнага года і чакаем вас і вашых ідэй у наступным годзе.
Справаздачу падрыхтаваў стараста навуковага гуртка – студэнт 3 курса 10 групы У. С. Парахневіч


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка