Справаздача аб паседжанні гуртка па крымінальнаму праву 8 снежня 2010 года




Дата канвертавання01.04.2016
Памер10.79 Kb.
Справаздача аб паседжанні гуртка па крымінальнаму праву
8 снежня 2010 года

Трэцяе паседжанне навуковага гуртка было прысвечана кваліфікацыі гвалтоўных злачынстваў, здейсненых групай асоб.

Вёў паседжанне кіраўнік навуковага гуртка– Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі (кандыдат юрыдычных навук, дацэнт).

На паседжанні гуртка выступілі дакладчыкі:



Гасан Леанід Ігаравіч, выдатны студэнт юрыдычнага факультэта БДУ, якім былі разгледжаны наступныя пытанні:

--Накірункі барацьбы з арганізаванымі злачынствамі ў Рэспубліцы Беларусь

--Праблемы кваліфікацыі гвалтоўных злачынстваў

--Шляхі ўдасканалення сістэмы крымінальных санкцый за злачынствы, здзейсненыя групай асоб у КК Рэспублікі Беларусь.



У разглядзе гэтых пытанняў прымаў удзел старшы пракурор аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пракуратуры г. Мінска Новік Алег Алегавіч. Удзельнікі гуртка былі праінфармаваны аб колькачці гвалтоўных злачынстваў, здейсненых групай асоб у г. Мінску, аб сярэдніх тэрмінах пазбаўлення волі, працэнтных суадносінах назначэння судамі таго ці іншага пакарання за дадзеныя злачынствы.

Справаздачу падрыхтаваў стараста навуковага гуртка – студэнт 3 курса 10 групы У. С. Парахневіч


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка