Справаздача аб паседжанні гуртка па крымінальнаму праву 29 верасня 2010 года




Дата канвертавання18.05.2016
Памер15.1 Kb.
Справаздача аб паседжанні гуртка па крымінальнаму праву
29 верасня 2010 года

Першае ў новым навучальным годзе паседжанне навуковага гуртка па крымінальнаму праву было прысвечана удасканаленню крымінальнай адказнасці і сістэмы пакаранняў у Рэспубліцы Беларусь. Выбар тэмы паседжання быў абумоўлены зместам праекта канцэпцыі удасканалення мер крымінальнай адказнасці і парадку выканання крымінальных пакаранняў, які сёння разглядаецца на дзяржаўным узроўні.

Вёў паседжанне кіраўнік навуковага гуртка– Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі (кандыдат юрыдычных навук, дацэнт).

На паседжанні гуртка выступілі наступныя дакладчыкі:



Парахневіч Уладзімір Сяргеевіч, які паведаміў аб стане спраў у сферы прымянення пакаранняў і праінфарміраваў аб узроўні крыміналізацыі насельніцтва, аб сярэдніх тэрмінах пазбаўлення волі, працэнтных суадносінах назначэння судамі таго ці іншага пакарання за здзейсненае злачынства.

Ваньковіч Яўген Эдуардавіч - з’яўляўся асноўным дакладчыкам. Выдатны студэнт узняў усе неадназначныя, праблемныя пытанні, якія выявіліся ў працэсе разгляду зместу канцэпцыі і яе асноўных палажэнняў.

Разгляд пытанняў тэмы суправаджаўся дыскусіямі, у выніку якіх былі зроблены наступныя высновы:

1. Асноўная прычына шырокага прымяненне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі – завышаны ўзровень каральнасці большасці злачынстваў у КК Рэспублікі Беларусь.

2. Ідэя магчымасці назначэння штрафа на альтэрнатыўнай пазбаўленню волі аснове з’яўляецца вельмі спрэчным рашэннем, бо, па сутнасці, вядзе да прымянення двух асноўных пакаранняў за адно злачынства.

3. Неабходна ўдасканальваць не толькі прававую рэгламентацыю інстытута ўмоўна-датэрміновага вызвалення, але і працу супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчых інспекцый і інш.

Пытанні, якія былі закрануты на паседжанні гуртка па крымінальнаму праву, аказаліся вельмі глыбокімі і неадназначнымі. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне аб частковым іх разглядзе на наступным паседжанні.



Справаздачу падрыхтаваў стараста навуковага гуртка – студэнт 3 курса 10 групы У. С. Парахневіч


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка