Спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэкстах Практыкаванне




Дата канвертавання18.05.2016
Памер11.69 Kb.
Спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэкстах

Практыкаванне. Прачытайце. Назавіце спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэкстах.

1. За вёскай, на старой бярозе, здаўна вяліся буслы. 3 выраю яны прыляталі звычайна ў красавіку. Птушкі рабілі некалькі кругоў над вёскай, садзіліся на бярозу, рамантавалі гняздо. У гэтым гняздзе яны пазней выводзілі і гадавалі буслянят. (І.Сяляўка.) 2. Абзац выконвае ў тэксце важную кампазіцыйную ролю. Звычайна абзац афармляе пачатак новай думкі і ў той жа час сігналізуе пра заканчэнне папярэдняй. Ён выконвае таксама экспрэсіўна-выдзяляльную функцыю. Калі аўтару трэба падкрэсліць які-небудзь сказ, ён робіць гэта пры дапамозе абзаца. (Л.Сямешка.) 3. Паміранне мовы такая ж натуральная з'ява, як і нараджэнне яе. Быць можа, што і мая мова некалі памрэ. Як памру я сам, чалавек. I я аніяк не баюся натуральнай смерці. А от калі насільна паміраць - страшна. (Я. Скрыган.) 4. Расце ў лесе дуб, магутны, з парэпанай карой на моцных галінах-лапах. Карані яго перапляліся паміж сабой, выпілі безліч зямных сокаў. I паспрабуй яго крануць з месца. Пярун страсяне яго за чуб, абсмаліць. Дуб ўсё роўна стаіць. А вось клён - фанабэрысты, рознакаляровы, як паўлін. Усё азіраецца навокал, усё прыхарошваецца. Лісце яго, як зоркі, падае лёгка і імкліва ў парудзелыя травы. (Паводле С.Лобач.) 5. Вёска размясцілася на стромкім беразе. Хаты ляпіліся на самым яго грэбні. Калі глядзець на вёску з ракі, то побач з абрысамі дрэў выразна вымалёўваюцца стрэхі з комінамі. Стрэхі ідуць роўненька, яны высокія і ў асноўным шыферныя. А вось коміны на кожнай тырчалі розныя. Адзін комін, шырокі і прысадзісты, вылазіў на страху. Ён быў важны, як і яго гаспадар. Другі вытыркаўся доўгай і тонкай жалезнай трубой. (А. Кажадуб.)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка