Спосабы эканоміі электраэнергіі Мэта




Дата канвертавання20.05.2016
Памер76.25 Kb.
Спосабы эканоміі электраэнергіі

Мэта:

  • вучыць простым спосабам эканоміі электраэнергіі;

  • фарміраваць культуру энергапатраблення;

  • развіваць творчыя здольнасці вучняй, увагу, лагічнае мысленне;

  • выхоўваць узаемадапамогу, калектывізм.


Абсталяванне: музычны цэнтр, выявы лямпачкі Напі і Люмі, пісьмо з малюнкамі, паветраныя шары, алоўкі, настольная лямпа, запісы на дошцы, рознакаляровыя кругі для гульні.
Ход занятку
(Занятак пачынаецца ў калідоры)

Настаўнік. Сёння нас чакае цікавае падарожжа з казачнымі героямі. Аднаго з іх вы пазнаеце, адгадаўшы загадку:

Што за цікаўны

Чалавечак драўляны –

На зямле і ўздоўж вады

Шукае ключык залаты.

Дзеці. Бураціна.

(Дзеці заходзяць у клас. Бураціна сядзіць на стуле, глядзіць на столь, уваходзіць Мальвіна)



Мальвіна. Прывітанне, Бураціна! Ты слухаеш музыку?

Бураціна. Прывітанне, Мальвіна! Не.

Мальвіна. А чаму ж у цябе працуе магнітафон?

Бураціна. Ай! Адчапіся! Няхай працуе.

Мальвіна. Уцябе лямпа на стале гарыць. Ты, мусіць, кніжку чытаеш?

Бураціна. Вось прыдумала. Не чытаю я кніжку. І святло мне не перашкаджае.

Мальвіна. Здагадалася! Ты будзеш рабіць урокі.

Бураціна. Ну чаго ты да мяне прычапілася? Не буду я рабіць урокі, і ў школу больш не пайду. Надакучыла.

Мальвіна. Сумна, вельмі сумна. Давай я цябе пазнаёмлю са сваімі сябрамі.

Бураціна. А якія ў цябе сябры?

Мальвіна. Сябры ў мяне добрыя, працалюбівыя і беражлівыя. Яны вучацца ў Цяглевіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе. (Звяртаецца да дзяцей). Добры дзень, сябры! Раскажыце бураціну, чаму вы любіце ходзіць у школу і чаму вас называюць гаспадарамі ў школе і дома.

( Адказы дзяцей аб неабходнасці эканоміць электраэнергію)



Бураціна. Мне здаецца, што я да вас прыйшоў своечасова. У мяне здарылася бяда. Я згубіў свае залатыя манеты. У хуткі часе ў таты Карла дзень нараджэння, я хацеў купіць яму падарунак. Манеты знайсці складана: яны на некалькіх астравах пад замком. Каб іх адкрыць, неабходна падабраць правільна ключы. А для гэтага неабходна адказаць на пытанні. Але ведаў у мяне мала, і мне патрэбна ваша дапамога.

Мальвіна. Дык вось чаму, ты сядзеў такі задумлівы. Малайчына, Бураціна, што звярнуўся да рабят. Яны дапамогуць не толькі знайсці твае залатыя, але і даведацца шмат цікавага. Мы адправімся ў падарожжа пешшу.

Настаўнік. Вось перад намі першы востраў. Нам неабходна расшыфраваць надпіс на дошцы.
86-38=48

19

дзеці,

24

гадоў

25

дарослыя

27

на

48

Беражыце

52

і

61

было

63

планеце!

65

каб

86

светла

95

электраэнергію,

100

шмат

52+43=95


73-48=25

81- 29=52

91-72=19

100-35=65

73+27=100

87-63=24


56+5=61

28+58=86


44-17=27

27+36=63


Беражыце электраэнергію, дарослыя і дзеці, каб шмат гадоў было светла на планеце!

Настаўнік. З гэтым заданнем справіліся, і Бураціна атрымоўвае свой першы залаты.

Мальвіна. Паспяшым далей.

Настаўнік. А вось і другі востраў. Каб Бураціна атрымаў наступны залаты, дапамажыце прааналізаваць наступную сітуацыю.

Сярожын сон
Ноч. Цішыня. Усе заснулі. Мне не хацелася спаць. Устаю. Уключаю тэлевізар. Пачынаю глядзець мультфільм, але вочы самі закрыліся. Раптоўна ажыў і загаварыў тэлевізар: “Ах, як я замучыўся за дзень, а мне яшчэ працаваць усю ноч. Лямпачкі мае перагараць і ты не зможаш глядзець свае любімыя тэлеперадачы.”

Пытанні для абмеркавання: У чым важнасць гэтай сітуацыі? Ці праў тэлевізар? Ці толькі тэлевізар можа выказаць такую жалабу? Якія яшчэ прыборы мы часта забываем выключыць?

(Адказваюць вучні і Бураціна)

Паўтарэнне спосабаў эканоміі электраэнергіі:



  1. Выключаць свет, калі ён не патрэбен;

  2. Своечасова адключаць электрапрыборы;

  3. Не дапускаць работы некалькіх электрапрыбораў (тэлевізар, камп’ютар, магнітафон);

  4. Адключаць ад сеткі на ноч электрапрыборы;

  5. Выкарыстоўваць настольныя лямпы, бра;

  6. Выціраць пыл з лямпачкі;

  7. Выкарыстоўваць люмінісцэнтныя лямпачкі;

  8. Часцей размаражваць халадзільнік;

  9. Выкарыстоўваць пральную машыну пры поўнай загрузцы.

Настаўнік. Як добра вы адказвалі на пытанні, і дапамаглі Бураціна атрымаць свой залаты. Для таго, каб папасці на наступны востраў, нам неабходна адгадаць загадкі:

  1. Хвіліны вольнае не мае,

бо спяшаецца заўжды,

і учэпіста трымае

ён рукамі правады. (Тралейбус)_


  1. Залез на стол ён, аглядзеўся,

Гнуткім хвосцікам вільнуў,

Складкі з хустачкі злізнуў. (Прас)




  1. Хатку татка ў дом прывёз,

У той хатцы дзед-мароз.

Ён там спіць і ў сне буркоча,

Паказацца мне не хоча. (Халадзільнік)


  1. Яго відаць здалёку

На шумнай маставой,

Міргае цуда-вока:

-Ідзі!

Чакай!


Пастой!

І пешаходы, і шафёры

Гавораць дзякуй… (святлафору)
-Што неабходна, каб працавалі прас, халадзільнік, тралейбус, святлафор і многа – многа іншых рэчаў?

(Адказы дзяцей)


Настаўнік. Што такое святлафор? Давайце пагуляем у гульню “Цуда-вока”. Калі я пакажу круг зялёнага колеру – вы будзеце бегаць па кругу, жоўты – кружыцца на месцы, чырвоны стаяць, махаючы рукамі.

А што выкарыстоўваецца для асвятлення памяшканняў? (Лямпачкі). Так, дзякуючы лямпачкам у нас ёсць святло. Здаецца, людзі забываюць выключаць святло ці выкарыстоўваюць яго без патрэбы і не задумваюцца, што адна лямпачка за дзень спажывае столькі электраэнергіі, колькі неабходна для выпечкі 38 кг хлеба, вырабу 14 кг сыру, 9 кг цэменту.



Бураціна. У мяне таксама сёння дарма гарэла лямпачка, але я не ведаў, што я нанёс такія страты.

Настаўнік. Не спяшы, Бураціна. Нашы вучні падрыхтавалі табе расказ пра дзве лямпачкі.

Вучань. Бураціна, вось дзве лямпачкі – Напі і Люмі. Напі – звычайная лямпачка напальвання. Ты яе добра ведаеш і часта бачыш дома. А вось ў нас у школе прымяняюць лямпачкі Люмі.

Вучаніца. Люмінісцэнтныя лямпачкі забяспечваюць такой жа колькасцю святла, як і звычайныя, але спажываюць электраэнергіі намнога менш.

Вучань. Акрамя таго, лямпачкі Люмі гараць у 5 разоў даўжэй за звычайныя. Уяўляеш, Бураціна, якая эканомія.

Бураціна. Здорава! А я і не ведаў пра існаванне лямпачак Люмі! На дзень нараджэнне таты Карла я набуду лямпачкі Люмі ў кожны пакой.

Настаўнік. Малайчына, Бураціна, атрымоўвай свой наступны залаты.

І мы адпраўляемся на наступны востраў. Якое ж заданне чакае нас тут? Нам неабходна злучыць пасловіцы і патлумачыць іх сэнс:




Каб быць багатым,

там багацце.

Дзе беражлівасць -

той сам не каштуе рубля.

Хто не беражэ капейкі,

не жыве без хлапот.

Усякі даход

трэба ўмець эканоміць.


Настаўнік. Трымай, Бураціна, свой залаты, а мы адпраўляемся да наступнага вострава. (У канверце ляжаць малюнкі. Разгледзьце малюнкі і падумайце як правільна паступіць у дадзенай сітуацыі. )

Малюнак 1.Што неабходна зрабіць у дадзенай сітуацыі:

  • Занавесіць акно;

  • Выключыць лямпы;

  • Легчы спаць;

  • Аставіць усё як ёсць.



Малюнак 2. Што неабходна зрабіць у дадзенай сітуацыі:

  • Пералажыць спячага чалавека ў ложак;

  • Зняць з яго носа акуляры і прыбраць кнігу;

  • Выключыць тэлевізар;

  • Разбудзіць чалавека, каб ён прывёў сябе ў парадак і лёг у ложак;

  • Зрабіць тэлевізар мацней, каб чалавек не мог спакойна спаць;

  • Нічога не рабіць.

(Выказванні вучняў)

Бураціна. А можна я зраблю вынік усім выказванням вучняў. Беражыце энергію, кожны чалавек, каб яе хапіла не на адзін век. ( Бураціна атрымоўвае свой апошні залаты, а яго словы запісваюцца на дошку)

Настаўнік. Давайце яшчэ раз прачытаем словы на дошцы і запомнім іх. Пастараемся на рабіць памылак, якія зрабілі героі нашых гісторый.

Деткі, вы ўсе на вуліцы бачылі правады? Ці можам гэту электрычнасць назваць “хатнім”? (Можам, так як гэта электрычнасць таксама парыручана чалавекам). Дзе мы можам убачыць “дзікую” электрычнасць? (Яна ўспыхвае асляпляльным зігзагам у хмарах, якія складаюцца з капелек вады і крышталікаў лёда. Вада і крышталікі труцца, а паветра электралізуецца. Гэта электрычнасць накапліваецца і выклікае маланку. Але “дзікая” электрычнасць бывае і ціхая.

Паспрабуем наэлектралізаваць прадметы і паглядзім, што з імі адбываецца.


  1. Маленькія кусочкі паперы прыліпаюць да звычайнай ручкі, калі яе пацерці аб шарсцяную тканіну ці аб валасы.

  2. Калі доўга часаць валасы пласмасавай рачоскай, то яны пачынаюць цягнуцца за ёй і падымацца. Такая з’ява адбываецца, калі знімаеш шапку.

  3. Лёгка электралізуюцца паветраныя шары. Калі шарык пацерці аб шарсцяную тканіну (або аб валасы) і паднесці да столі ці сцяны, то ён проста прыліпне.

(Вучні спяваюць частушкі)

Пачынаем мы спяваць

На энергатэму,

Будзем разам мы рашаць

Важную праблему.

Эканомілі мы свет

Цэлы год недарам –

І цяпер мы ўсёй сям’ёй

Едзем на Канары.


Свет “старанна” беражэ

Маша “эканомная”

Маша наша моцна спіць –

Тэлевіраз усё “гарыць”.

Я хачу быць беражлівым

Эканомным быць хачу.

Нават тату, нават маму



Эканоміць навучу

Бураціна. Цяпер у мяне ўсе залатыя і я змагу купіць свайму любімаму тату Карла лямпачкі Люмі ў кожны пакой. Дзякуй, рабяты!
Малюнак 1.Што неабходна зрабіць у дадзенай сітуацыі:


  • занавесіць акно;

  • выключыць лямпы;

  • легчы спаць;

  • аставіць усё як ёсць.


Малюнак 2. Што неабходна зрабіць у дадзенай сітуацыі:


  • пералажыць спячага чалавека ў ложак;

  • зняць з яго носа акуляры і прыбраць кнігу;

  • выключыць тэлевізар;

  • разбудзіць чалавека, каб ён прывёў сябе ў парадак і лёг у ложак;

  • зрабіць тэлевізар мацней, каб чалавек не мог спакойна спаць;

  • нічога не рабіць;

  • выключыць свет.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка