Спаленыя масты памяці Аляксандры Мураўёвай




Дата канвертавання01.05.2016
Памер102.95 Kb.




СПАЛЕНЫЯ МАСТЫ
Памяці Аляксандры Мураўёвай

Вы сталі сапраўды ўзорам сама-

ахвярнасці, мужнасці, цвёрдасці...

Няхай будуць незабыўнымі імёны вашы!



Дзекабрыст А. II. Бяляеў

Па запаветах Мураўёва

Пад пылам дзён ляжыць дакор...

I Пестэль — правадыр суровы,

Дарэмна ты ў пятлі памёр.

Дарэмна ўсё, усё звялося,

Нас тля і чэрві аплялі,

I попелу не засталося

Ад «Русской правды» на зямлі. 3. Гіпіус

Мяцеліца завеяла дарогі,

Каторы дзень калючы снег мяце

3 пустой Сенацкай плошчы да астрога

У заінелай вёсачцы Чыце.
Сабралася за дзень, як па трывозе,

Забыла муфту, шалік не ўзяла,

Здалося — сэрца стыне на марозе,

Але душа не страціла цяпла.


Матляе вецер на раскатах сані,

Фурман замоўк і галавой панік,

Дарожныя слупы, нібыта здані,

Вядуць начам, і дням, і вёрстам лік.


Графіня ледзь кранула ездавога

I слёзна моліць паганяць хутчэй.

Знікае ў белай замеці дарога,

Сухія іскры сыплюцца з вачэй.


3 разлёту хвошча па кібітцы веццеце,

Зрываюцца з прысадаў груганы,

А ёй часамі сніцца і вярзецца,

Што ў замеці скрыгочуць кайданы:


I чуе голас царскага загаду:

«Пазбавіць званняў, скарбаў і чыноў

Усіх злачынцаў першага разраду,

А разам з імі жонак і сыноў!»


— Я згодна, згодна. Я на ўсё гатова.

Пусціце толькі да яго ў астрог! —

Дрыжыць рука.

I подпіс Мураўёвай

Пад выракам пазнаць ніхто б не змог.
Сібірскі шлях рыпіць пад палазамі.

Даўгі, як гора, як прысуд^ прамы.

Яго калоднікі касцямі і слязамі

Масцілі ад турмы і да турмы.


У замеці аглухлі нават бомы,

I толькі сэрца стукае часцей.

Яшчэ вярста.

Усё далей ад дому,

Ад маці і заплаканых дзяцей.
Душа збалела, як скразная рана,

Скіпеліся ў адно і боль і злосць:

Закуты ў ланцугі яе каханы,

I ў дваццаць год мінула маладосць.


Яна спяшалася і з кожным крокам траціць

Надзею ўбачыць пецярбургскі свет,

Ёй часта сніцца: Міша, Ліза, Каця

Бягуць за ёю басанож услед.


Ці ж давядзецца іх яшчэ пабачыць,

Калі ўпадзе астрожная сцяна?

Дрыжыць сляза.

Але байцы не плачуць,

Не мае права плакаць і яна.
I не заплача ні цяпер, ні потым,

Хоць і злічыў крумкач яе гадкі.

У сцюжу грэюць сэрца, пад капотам

Схаваныя, гарачыя радкі:


«Цяжкія кайданы спадуць...» — на памяць

Сама сабе чытае соты раз

I часам бачыць праз крутую замець,

Як мільгануў агеньчык і пагас.


Паветра, як настылае жалеза,

Аж скроні працінае боль тупы.

Заплюшчыць вейкі — зноў у вочы лезуць

Жандар і паласатыя слупы.


Шлагбаўм рыпіць у ранішнім тумане.

Вось і яе апошняя вярста.

Замецены па стрэхі край выгнання —

Астрожнае зімовішча Чыта.


Мядзведзем з каравулкі паласатай

Вылазіць мікалаеўскі салдат,

Залубянелы, згорблены, вусаты,

I ціха шэпча:

«Свят, свят, свят!

Жанчына! I ў такую непагоду!

Адна! Як матылёк сярод зімы.

Па ўсім відаць — дваранскае пароды,

Чаго ж яна дрыжыць каля турмы?
А ў падзямеллі, ледзь затлее ранне,

У непралазных норах сатаны

Былыя графы, знатныя дваране

Дзяўбуць руду сабе на кайданы


I ўспамінаюць муштру і парады,

Як сам Кутузаў у паход вадзіў.

Але яго вялікасць Імператар,

Відаць, не нам адным не дагадзіў».


Ад холаду не вымавіць ні слова,

I ўсё ж над беднай злітаваўся Бог:

За месяц АляксаНдра Мураўёва

Прыехала у катаржны астрог.


Яе з дарогі не вярнула сцюжа,

Ні царскі гнеў, ні завірухі свіст —

I дзень, і ноч спяшалася да мужа

Цяпер з адзіным званнем —

Дзекабрыст.
Падумала, як у паэме Дантэ,

Усе прайшла пякельныя кругі.

Але не ўсе. Ва ўладзе каменданта,

Турэмшчыка і вернага слугі

Сустрэчы іх і лёс пад гэтым небам,

Сярод тайгі і адзічэлых скал.



  • Перш чым сустрэцца, падпісаць вам трзба
    Апошні вырак,— кажа генерал.



  • Няўжо хоць нешта ў свеце засталося,
    Чаго яшчэ пазбавіць можна нас?

  • Сустрэчы вашы будуць у астрозе,
    Пры афіцэры. На кароткі час.

I генерал Ляпарскі хмурыць бровы:

— Я не люблю дыскусій і прамоў...


Забараняю лішнія размовы

I ужыванне чужаземных моў.

— Не верыцца, што кажаце сур'ёзна...
Бесчалавечна гэта, генерал!

Няўжо дзеля таго, каб жыць нам розна,

Спяшалася я ў сцюжу за Урал?

— Не ад мяне, шаноўная, залежыць.


Выконваю не ўсё, што сам хачу.

Вы ж дзёрзкасці павінны ведаць межы.

Я пра яе пакуль што прамаўчу,
А мушу вам пакорлівасць парадзіць,

Для вашага ж спакою і дабра,—

I выцягнуўся, быццам на парадзе,

Перад партрэтам новага цара.


Застыла Аляксандра Мураўёва,

Празрыстая ад сцюжы і дарог,

I патрабуе:

— Я абавязкова

Павінна сёння ж трапіць у астрог.
Хоць на хвілінку, каб убачыць мужа.

Не думаю, што вы такі педант...

— Дазволім. Ён, здаецца, занядужаў,—
Адказвае суровы камендант.

II

Шуміць пурга.

Адразу за парогам

Правальваецца і знікае след:

За сценамі чыцінскага астрога

Канчаецца, здаецца, белы свет.


За вузкімі жалезнымі дзвярыма

Ні свечкі, ні агеньчыка няма,

Астылым чадам, плесняю і дымам

Прапахла ўся чыцінская турма.


Александрына падабрала футра

I вобмацкам бяжыць да той сцяны,

Адкуль рвануўся нехта ёй насустрач

I глуха зазвінелі кайданы.


Спынілася няпрошаная «світа» —

Салдат і захмялелы афіцэр.

Ускрыкнула жанчына: — Мой Мікіта,

3 табой мы неразлучныя цяпер.


Цалуе потны лоб: — Ды ты ў гарачцы,—

Кладзе на скронь настылую руку.



  • Не дзіва, Саша, дзень пры дні на тачцы
    Важу руду на лютым скразняку.



Яна трымае любага за плечы

I ціха шэпча: — Я з табой навек...

— Развітвайцеся! Кончана сустрэча! —
Нібыта шабляй афіцэр адсек.
Жанчына ледзь стрымала хваляванне,

У зрэнках бліснуў ледзяны агонь,

I непрыкметна Пушкіна пасланне

Паклала мужу ў цёплую далонь.


Натхнёны верш бадай што на край свету

Прывезла Мураўёва нездарма:

3 тае хвіліны вераю паэта

Жыла і хвалявалася турма.


Заходзіліся сэрцы, як на плошчы,

Калі прыйшла жаданая пара,

Калі і залп, і барабанаў пошч^ік

Спалохалі расійскага цара.


Выстуквалі начамі катаржане

За словам слова, за радком радок,

I кідала ад грознага паслання

Ахоўнікаў то ў жар, то ў халадок.


Спынілася графіня за парогам,

Куды ні гляне — гора і бяда,

I толькі ў цёмным небе над астрогам

Гарыць адна Палярная звязда.


Правальваюцца ў снезе чаравічкі,

Губляецца сцяжынка уначы,

А ў стражнікаў няма такое звычкі,

Каб хоць жанчыне ў горы памагчы.


Яна масціла ля астрога сцежку,

Што замасціць не здолела казна,

Яна хавала слёзы за усмешку,

А гора выдавала сівізна.


Яна лячыла боль ласкавым словам,

Іскрылася праменьчыкам святла —

Для вязняў Аляксандра Мураўёва

Сумленнем { надзеяю была.



III

Надзеяй і сумленнем засталася,

Няскоранай і кволай, як дзіця,

I не хавала ў маладушным страсе

Яна чарнавікі свайго жыцця.
Жыцця ніхто наноў не перапіша,

Не выкрасліць пакутныя гады,

Уратаваць не здолее ў зацішшы

Сябе ад нечаканае бяды.


Быў кожны дзень нялёгкай заваёвай

Кахання, вернасці і шчодрай дабраты:

Ішлі ў Сібір сяброўкі Мураўёвай,

Спаліўшы за сабою ўсе масты.


Вясёлую на людзях Аляксандру

У адзіноце немачы гнялі:

Балела сэрца, набухалі гланды

I прыстывалі ногі да зямлі.


За мужам вандравала па Сібіры,

Але яшчэ не верыла сама,

Што, як гадзіннік з адарванай гірай,

Прабіла дваццаць восьмая зіма.


Ужо не ўстаць. Рука, як у шкілета,

Падняць не можа кубачак вады,

Туман заслаў яе дзяцей партрэты,

I свечка дагарэла назаўжды.


Нібы прысуд, жалобны звон ударыў,

Пагостам стала стылая гара,

I кожны раз за новаю ахвярай

Сачыла здань няўмольнага цара.


Так з веку ў век у памяці суровай,

У вернасці каханню і красе

Жывая Аляксандра Мураўёва

Свой боль, і гнеў, і радасці нясе.


...Змяніліся цары,

адзін другога варты,

Мяняліся крыжы і ардэны,

Падвуснікі, бароды, бакенбарды,

А ўсё звінелі тыя ж кайданы.
На Ангару, на Енісей, на Шылку,

У ціхае сяло на рэчцы Шуш

Няскораных у катаргу і ў ссылку

Жандары гналі сотні соцень душ.


За імі даўнім шляхам без вагання,

У замець ад сяла і да сяла,

Як вера, як надзея, у выгнанне

Бязмежная Любоў услед ішла.


3 гарачым сэрцам, з яснымі вачыма,

I праз гады яна усім відаць...

Перад святой расійскаю жанчынай

Гатовы кожны на калені стаць.


1975г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка