Современная белорусская культура: культура Беларуси в общемировом контексте




старонка2/12
Дата канвертавання18.03.2016
Памер0.94 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

Беларуская культура ў духоўным жыцці Вялікага княства Літоўскага (XIV–XVI ст.) і Рэчы Паспалітай (XVI – XVIII ст.)

Эпоха XIII-XVст., на першы погляд, менш прыкметна яркімі індывідуальнасцямі ў галіне культуры. Гэта быў час збрання творчых сіл беларускай народнасці, адбываўся даволі складаны культурны сінтэз, да славяна-візантыйскіх традыцый далучаліся заходнееўрапейскія. Шпаркімі тэмпамі расло Вялікае княства Літоўскае, адбываўся глыбінны працэс пераўтварэння культуры, у ёй пераважалі тыя формы, якія спалучаліся з грамадскім быццём (станаўленне старажытнабеларускай мовы, развіццё фальклору, архітэктуры, складанай сістэмы хрысціянскага богаслужэння).

У ХVI першай палове ХVII ст. надыходзіць эпоха росквіту старажытнабеларускай культуры. Менавіта ў гэты час на Беларусі склаліся пэўныя ўмовы для станаўлення культуры Адраджэння. Да іх, у першую чаргу, неабходна аднесці:

– рост гарадоў як цэнтраў рамёстваў, гандлю, грамадска-палітычнага жыцця;

– фарміраванне беларускай народнасці і яе самасвядомасці;

– гуманістычны і рэфармацыйны рух;

– развіццё адукацыі, кнігадрукавання, росквіт беларускай мовы і літаратуры, станаўленне філасофскай думкі і інш.

Беларускае Адраджэнне мела як агульныя з заходнееўрапейскім Рэнесансам рысы (гуманізм, цікавасць да антычнасці, антрапацэнтрызм, развіццё свецкай культуры), так і спецыфічныя:

– адсутнасць яскрава выражаных капіталістычных парасткаў;

– моцная залежнасць гарадоў ад феадалаў;

– сутыкненне заходніх і ўсходніх тэндэнцый (культурна-ідэалагічных і філасофска-рэлігійных);

– узаемадзеянне і ўзаемаўплыў беларускай, рускай, украінскай, польскай культур;

больш позняе, параўнанні з Заходняй і Цэнтральнай Еўропай, развіццё рэнесанснай культуры, а таксама яе функцыянаванне ва ўмовах феадальна-каталічнай рэакцыі.

У ХVI-ХVII ст. пашыраюцца кантакты беларускай культуры з еўрапейскай. Многія беларусы для атрымання вышэйшай адукацыі выязджалі за мяжу – гэта было абумоўлена патрабаваннямі грамадскага развіцця, неабходнасцю мець адукаваных і кваліфікаваных спецыялістаў. Права выезду было зафіксавана Статутам Вялікага княства Літоўскага 1566г. – поўным кодэксам законаў ВКЛ, змест якога не толькі адпавядаў тагачасным заходнееўрапейскім нормам, але і сам ён з'яўляўся ўзорам юрыдычнага дакумента еўрапейскага сярэднявечча. Моладзь ВКЛ вучылася ў Пражскім, Кракаўскім, Падуанскім і іншых універсітэтах.

Інтэрнацыянальныя, еўрапейскія прыкметы ў нацыянальнай беларускай культуры асабліва выразна відаць на прыкладзе плённай дзейнасці нашага славутага асветніка, гуманіста, першадрукара Францыска Скарыны, які за мяжой атрымаў вышэйшую адукацыю, стаў доктарам навук (медыцыны і гуманітарных навук). Гэта мела велізарнае значэнне для пашырэння кантактаў беларускага народа з краінамі Еўропы ў галіне культуры. У 1517-1519гг. у чэшскай Празе Ф.Скарына выдаў на старабеларускай мове 22 кнігі Бібліі. Да гэтага Біблія была перакладзеная на немецкую (1445г.) і чэшскую (1448г.) мовы.

Біблія Ф.Скарыны – шэдэўр выдавецкага мастацтва, яна прыкметная нават на фоне шчодрай мастацкай культуры эпохі Рэнесанса, якая дала свету Ф.Петрарку, Дж. Бакачыо, У.Шэкспіра, М.Сервантэса, Леанарда да Вінчы, Рафаэля і інш. Яны сцвярджалі агульначалавечыя каштоўнасці, у першую чаргу, гуманізм як светапогляд новай эпохі, які знайшоў адбіццё і ў беларускай культуры таго часу. Дзякуючы Ф.Скарыне сучасная яму беларуская культура была ўведзеная ў сэнсавае поле еўрапейскай культуры, каштоўнасці і гуманістычныя ідэалы таго часу ўключаюцца ў кантэкст беларускай культуры.

Сучаснік Ф.Скарыны, новалацінскі паэт М.Гусоўскі ў сваёй паэме "Песня пра Зубра" (1523г.) упершыню ў сусветную літаратуру ўвёў мастацкія выявы і лексіку беларускай народнай творчасці, прапагандаваў ідэі аб'яднання народа перад знешнім ворагам, пазнаёміў Еўропу са сваёй Бацькаўшчынай. Перакладзеная на шматлікія еўрапейскія мовы яго паэма стала з'явай сусветнай культуры.

Сведчаннем набліжэння беларуска-літоўскага і польскага рэгіёнаў да заходнееўрапейскай культурнай прасторы было пранікненне сюды ў ходзе Рэфармацыі пратэстанцкіх плыняў у форме кальвінізму, лютэранства, сацыніянства.

Рэфармацыя – гэта грамадска-палітычны і рэлігійны рух, напраўлены супраць магутнасці каталічнай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. Яна пачалася ў Германіі (1517г.), атрымала распаўсюдзілася па ўсіх краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Рэфармацыя была не проста рэлігійным абнаўленнем, а глыбокай трансфармацыяй хрысціянскай культуры. Яе вынік – не толькі з'яўленне новага варыянту хрысціянскага веравызнання – пратэстантызму, але і новага тыпу чалавека з больш актыўнымі і самастойнымі адносінамі да жыцця і самога сабе. Менавіта такі тып чалавека стаў рухаючай сілай бурнага развіцця заходнееўрапейскай цывілізацыі.

У Вялікае княства Літоўскае ўпершыню пратэстанцкія ідэі былі прынесены ў 1521г. некаранаваным уладаром ВКЛ Міхаілам Радзівілам Чорным, прапагандаваўшым кальвінізм. Сацыяльнай асновай кальвінізму на беларускіх землях сталі феадальная знаць, частка сярэдняй і дробнай шляхты.

У 60-я гады ХVI ст. на Беларусі вылучыўся найбольш радыкальны напрамак – антытрынітарыі. У выдзяляліся два накірункі: памяркоўны і радыкальны. Прадстаўнікі памяркоўнага – С.Будны, В.Цяпінскі – выражалі інтарэсы часткі гараджан і прагрэсіўнай шляхты. С.Будны выступаў супраць боскай прыроды Хрыста і Святой Троіцы. У памятным 1562 г. ён выдаў у Нясвіжскай друкарні першую беларускую кнігу на тэрыторыі сучаснай рэспублікі – пратэстанцкі "Катэхізіс". У гэтым ж годзе выйшла яго кніга "Апраўданне грэшнага чалавека перад богам", якая не захавалася.

С.Будны быў высокаадукаваным чалавекам, адданым навуковай ісціне, дэмакратычным поглядам. Ён быў вядомы ў Расіі, Польшчы, Галандыі, Чэхіі, Англіі, Швейцарыі, Германіі. Жывучы ў беларускім мястэчку, ён апярэджваў свой час, крытыкаваў "святое пісанне" на такім узроўні, які стаў характэрным для еўрапейскай навукі толькі ў ХIХст. Каталіцкае і праваслаўнае духавенства праследавала С.Буднага за яго погляды, знішчала яго кнігі. Аднак ён не скарыўся і рознымі спосабамі адстойваў свае погляды.

В.Цяпінскі, паплечнік С.Буднага, каля 1570 года выдаў на беларускай мове Евангелле, у прадмове да якога крытыкаваў палітыку акаталічвання беларускага народа, выступаў за развіццё беларускай мовы, быў прыхільнікам збліжэння славянскіх народаў.

Радыкальны накірунак антытрынітарызму ўзначальвалі Пётр з Ганендза і Якуб з Калінаўкі. Яны імкнуліся не да частковых рэформ, а да радыкальных сацыяльна-палітычных змен – ліквідацыі прыватнай уласнасці, а таксама будавалі ўтапічныя планы перабудовы грамадства. Утапічнасць іх наіўна-сацыяльных летуценняў, унутраная супярэчлівасць, процідзеянне феадалаў, каталіцкая рэакцыя прывялі да заняпаду антытрынітарызму.

Падчас існавання ВКЛ паспяхова развіваюцца ўсе сферы культуры і мастацтва. Узнікае новая архітэктура на аснове мясцовых традыцый і пад уплывам гуманістычнага мастацтва Заходняй Еўропы. Гэта яскрава праступае ў Мірскім, Нясвіжскім і Гальшанскім палацава-замкавых комплексах. Кожны з іх – гэта шэдэўр мастацкай культуры эпохі Адраджэння. Для замкавай архітэктуры не быў характэрны манументальны жывапіс, а пашыранае будаўніцтва драўляных цэркваў спрыяла яго выцясненню іканапісам.. Некаторыя княжацкія палацы ўпрыгожваліся фрэскамі. Ад ХVI ст. захаваліся фрэскавыя цыклы, створаныя беларускімі і ўкраінскімі майстрамі ў Польшчы.. У гэты час сфарміравалася арыгінальная беларуская іканапісная школа: захоўваючы візантыйскія каноны, умоўнасць, мастакі ўносілі прыкметы рэнесанснага рэалізму – выяўленне індывідуальнага характару вобразаў, лірычнасць ("Маці Боская Адзігітрыя", "Параскева Пятніца" са Случчыны і інш). Некаторыя захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

У другой палове ХVI –пачаткуХVII ст. у мастацкай культуры ўсходніх славян з'явіўся стыль барока, які прынеслі езуіты. Доўгі час у савецкі перыяд езуіцкае асветніцтва ацэньвалася толькі адмоўна – як польска-каталіцкая экспансія. Тым не менш, трэба прызнаць, што яны стварылі на Беларусі і Літве адносна высокую адукацыю (калегіі і Віленскую акадэмію), школьны тэатр, увялі прафесійнае выкладанне паэтыкі, рыторыкі, філасофіі.

У 1618-1620 і 1626-1628 гг. у Полацкай езуіцкай калегіі выкладаў паэзію, антычную міфалогію выдатны новалацінскі паэт, філосаф М.Сарбеўскі.

Важны ўклад у развіццё еўрапейскай навукі ХVII ст унёс выхадзец беларускіх зямель Казімір Семяновіч – навуковец, тэарэтык артылерыі і піратэхнікі (1600-1651гг.). Адна з яго прац – "Вялікае мастацтва артылерыі", выдадзеная ў Амстэрдаме, ужо ў ХVII, ХVIIIст. была перакладзена на французкую, англійскую, немецкую мовы. Ён першым у гісторыі ракетабудавання распрацаваў ідэю многаступенчатай ракеты, якая на сучасным узроўні пачала рэалізоўвацца ў ХХст. і зараз з'яўляецца асноўным носьбітам усіх касмічных апаратаў.

У пачатку ХVIIст віцебскі навуковец І.Капіевіч, які працаваў у той час дырэктарам друкарні ў Амстэрдаме, рэфармаваў усходнеславянскі алфавіт ("беларускія літары"). Ягоны шрыфт зараз выкарыстоўваецца ўсімі народамі, у аснове пісьменнасці якіх – кірыліца (беларусы, рускія, украінцы, балгары, сербы).

У рускую, беларускую і ў цэлым у славянскую культуру ўвайшоў выдатны прадстаўнік зямлі беларускай М.Сматрыцкі, які напісаў адну з першых граматык у гісторыі славянскага мовазнаўства. Гэта "Грамматика Славенская правильнае синтагма", выдадзеная ў 1619г.

У ХVIII ст. на беларускіх землях шырокае распаўсюджанне мелі праваслаўныя брацкія школы, дзе вывучаліся розныя прадметы, у т.л. беларуская, руская і польская мовы. У адной з іх выкладаў С.Полацкі, які затым перасяліўся ў Маскву, дзе быў выхавальнікам царэвіча Федара Аляксеевіча.

Адной з цікавых з'яў духоўнага жыцця Беларусі ХVIIIст. з'яўлялася тэатральная культура. Першы прыдворны спектакль быў пастаўлены ў 1730г. (у Расіі – у 1749г., Польшчы – 1765г.) У 1746г. г. Уршуля Францішка Радзівіл стварае ў Нясвіжы свецкі тэатр – першы ў гісторыі усходніх і заходніх славян, перакладае Мальера, стварае арыгінальныя трагедыі і камедыі. Для пастановак выкарыстоўваліся сюжэты з арабскіх казак "Тысяча і адна ноч", славянскіх легенд.

Спачатку прыдворны тэатр быў аматарскім – на сцэне выступалі члены княжацкай сям'і, сваякі, госці. Пазней у ім з'яўляюцца іншаземцы –прафесіяналы, а таксама артысты з прыгонных сялян, якія атрымалі адпаведную адукацыю. У Нясвіж для навучання артыстаў былі запрошаны балетмайстры, хормайстры – Альберціні, Дзюпрэ і інш. Часам вучняў з прыгонных адпраўлялі за мяжу. Напрыклад, Ян Цэнцыловіч удасканальваў сваё майстэрства ігры на скрыпцы ў Рыме.

У 70-80-е гг. ХVIII ст. нясвіжскі балет налічваў больш 30 чалавек і па сваёй колькасці і ўзроўню прафесіяналізму набліжаўся да вядомых танцавальных калектываў Заходняй Еўропы і Расіі. Нясвіжскі прыгонны тэатр праіснаваў каля 70 г. – да 1809г. На яго прыкладзе ўзнікалі прыдворныя тэатры ў Слуцку, Слоніме, Ружанах.

Такім чынам, з самых ранніх сваіх вытокаў беларуская культура не адгароджвалася ад іншых культур, падтрымліваючы шырокія кантакты як з усходнімі, так і заходнімі народамі, захоўваючы сваю спецыфіку.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка