Современная белорусская культура: культура Беларуси в общемировом контексте




старонка1/12
Дата канвертавання18.03.2016
Памер0.94 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


Акадэмія кіравання пры Прэзіденце

Рэспублікі Беларусь
С.В. Лапіна

А.А.Жарыкава


СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА: культура Беларусі ў сусветнай прасторы і гістарычным часе

(Современная белорусская культура:

культура Беларуси в общемировом контексте )

Дапаможнік

Мінск


2012

ЗМЕСТ


ЗМЕСТ 2

УВОДЗІНЫ 4

Агульнае і адметнае ў культуры Старажытнай Беларусі 6

Беларуская культура ў духоўным жыцці Вялікага княства Літоўскага (XIV–XVI ст.) і Рэчы Паспалітай (XVI – XVIII ст.) 9

Культура Беларусі ў складзе Расійскай Імперыі 15

Сучасная беларуская культура ў кантэксце сусветнай культуры (ХХ – пач. ХХI ст.) 25

Філасофскія і сацыяльна-этычныя погляды ў беларускай літаратурнай творчасці 27

Мастацтва і беларускі фальклор 29

Беларускае музычнае і тэатральнае мастацтва 33

Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне культуры 36

Заключэнне 41

Содержание 43

Введение 45

Общее и особенное в культуре древней Беларуси 46

(IX – XII ст.) 46

Белорусская культура в духовной жизни Великого княжества Литовского (XIV – XVI вв.) и Речи Посполитой (XVI – XVIII вв.) 49

Культура Беларуси в составе Российской Империи 55

(1795-1917 гг.) 55

Современная беларусская культура в контексте мировой культуры (ХХ – начало ХХI вв.) 65

Философские и социально-этические взгляды в белорусском литературном творчестве 68

Искусство и белорусский фольклор 71

Белорусское музыкальное и театральное искусство 74

Государственная политика Республики Беларусь в области культуры 76

Заключение 82

ЛІТАРАТУРА/ЛИТЕРАТУРА 84


УВОДЗІНЫ

Гістарычны шлях станаўлення і развіцця беларускай культуры з'яўляецца складаным і супярэчлівым. На гэтым шляху былі перыяды сапраўднага ўзлёту, але здаралася і такое, калі само яе існаванне аказвалася пад сур'ёзным пытаннем. На шчасце, у самыя трагічныя для беларускай культуры часы ў яе заўсёды знаходзіліся надзейныя абаронцы, і працэс духоўнага распаду спыняўся, пачыналася яе адраджэнне і ўзыходжанне да новых вышынь, што мы назіраем і на сучасным этапе.

Для Беларусі заўсёды быў характэрны інтэнсіўны працэс узаемадзеяння культур. І таму станаўленне і развіццё беларускай культуры немагчыма зразумець без уліку ўздзеяння на яе прагрэсіўных тэндэнцый рускай, украінскай, польскай, літоўскай культур. Многія беларускія мысліцелі ў роўнай ступені належаць культуры суседніх, брацкіх народаў. Гэта – С. Будны, М.Сматрыці, К.Лышчынскі, С.Полацкі, Г.Каніскі і інш

На жаль, на працягу доўгага перыяду недаацэньваліся культурныя сувязі беларускага народа з перадавымі краінамі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы (Італіяй, Францыяй, Чэхіяй і інш.) Найбольш значнымі яны былі ў эпоху Адраджэння, досыць ярка выявіліся і ў эпоху Асветніцтва.

Беларуская культура, пачынаючы з Х ст. з’яўлялася полем змагання двух накірункаў – заходняга і усходняга.

У Х ст.славяне прымаюць хрысціянства і разам з тым шмат чаго з гаспадарчага, эканамічнага, духоўнага ладу Візантыйскай і Рымскай імперый. Заходнія славяне ўзялі лацінскі ўзор культуры, усходнія – візантыйскі. Беларусь апынулася паміж процілеглымі накірункамі, што адметным чынам адбілася на яе культуры. "Ваганне паміж Захадам і Усходам і шчырае непрыманне ні аднаго, ні другога з'яўляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народа. Прыклад Ф.Скарыны, які да гэтай пары няведама, хто, быў такі – ці католік, ці праваслаўны, а пэўна, што і той і другі разам, адбівае гэта зьявішча беларускага духу ў індывідуальнасці, ў душы нашага першага інтэлігента. Гэтую рысу беларуская народная інтэлігенцыя захавала і да нашай пары, але, як бачым, на тое ёсць гістарычныя прычыны "1.

За доўгі час свайго існавання Беларусь прайшла гістарычны шлях ад суцэльнай непісьменнасці да стварэння літаратурна-мастацкіх твораў сусветнага гучання і вядомых навуковых дасягненняў, ад народных рамёстваў і ўжытковай культуры да велічных храмаў, палацаў, сучасных архітэктурных ансамбляў.

І ў пачатку ХХІ стагоддзя Беларусь уяўляе сабой сфарміраваную, цэласную, своеасаблівую сацыякультурную прастору, межы якой набылі сваю пэўнасць ў большай ступені ў 20 стагоддзі.


Агульнае і адметнае ў культуры Старажытнай Беларусі


(IХ – ХIII ст.)
Прыкметы беларускай культуры выразна выявіліся яшчэ на ранняй стадыі этнагенезу беларусаў (V-IX ст.), – калі ўзніклі характэрныя для беларускага рэгіёну тыпы паселішчаў (гарадзішчы), склалася своеасаблівая язычніцкая міфалогія, сімволіка,, а таксама асаблівасці мастацкай культуры (арнамент) і інш. Пасля прыняцця хрысціянства (Хст.) дамінантай мастацкай культуры стала архітэктура.. Выдатныя помнікі беларускай культуры ХI – ХIIIст.ст. – Сафійскі сабор і Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку, Каложская царква ў Гародні, Дабравешчанская ў Віцебску. Яны пабудаваныя ў адпаведнасці з візантыйскімі эстэтычнымі канонамі (на беларускія землі хрысціянства прыйшло з Візантыі), але візантыйскі стыль набыў тут мастацкую прастату, асіміляваўшы дасягненні народнага дойлідства і манументальнасць раманскай архітэктуры.

У ХIIст. на беларускіх землях аформілася дзве школы дойлідства – полацкая і гарадзенская. Майстры з Полацка выкарыстоўвалі візантыйскія традыцыі ды мясцовыя асаблівасці (Сафійскі сабор і Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку і інш,) Архітэктура гарадзенскай школы фарміравалася як сінтэз візантыйскіх, еўрапейскіх, раманскіх традыцый, але на аснове мясцовай тэхнікі і дэкору-муроўкі з пляскатай цэглы (плінфы), прыродных каменняў, каляровай кафлі і інш. Як прыклад – шэдэўр беларускай архітэктуры сярэднявечнага мураванага дойлідства – Каложская царква ў Гародні (славяна-раманскі стыль). Яе вонкавыя сцены аздоблены паліраванымі рознакаляровымі валунамі і маёлікавымі пліткамі жоўтага, зялёнага, ружовага колераў. Камяні-ганіты таксама падбіраліся ў пэўнай гаме колераў – чырвоных, цёмна-малінавых, шэра-зялёных, рудых, амаль чорных.

Да ХIIIст. адносіцца пачатак будаўніцтва ў гатычным стылі, блізкім да гарадзенскай школы, умацаваных замкоў (Малы замак і Замак на дзядзінцы ў Навагрудку ХI-ХIIст.)

З развіццём царкоўнай архітэктуры велмі ўдала спалучаўся манументальны жывапіс у славяна-візантыйскім стылі – фрэскі, мазаіка, іканастасы. Яны аздаблялі ўнутраную паверхню сцен і калоны храмаў. Унікальнымі творамі фрэскавага жывапісу з'яўляюцца выявы маладых жанчын – святых і манашак. Для гэтых фрэсак характэрна псіхалагічная заглыбленасць, эмацыянальнасць, прыгажосць.

Пасля хрышчэння Русі развіваецца пісьменнасць, ішоў працэс станаўлення мастацкай літаратуры і рукапіснай кніжнай культуры. На старажытнабеларускія землі прыходзіць Біблія – асноўная крыніца літаратурна-мастацкіх сюжэтаў, багаслоўскіх і этычных ідэй. У ХIIст. Ефрасіння Полацкая, вядомая беларуская асветніца, стварыла кніжнаасветніцкі цэнтр у Полацку, дзе ствараліся рукапісныя біблейскія і іншыя кнігі. Пра біблейскую традыцыю на Беларусі сведчаць высокамастацкія ілюстраваныя помнікі рукапіснай кнігі – евангеллі Тураўскае (ХIст.), 1-е і 2-е Полацкія (ХII-ХIIIст.), Аршанскае (ХIIIст.) і інш.

У гэты ж час на Беларусі з'яўляюцца вольныя пераклады твораў антычных і сярэднявечных пісьменнікаў з грэка-візантыйскай літаратуры, адаптаваных да мясцовай аудыторыі: "Пчала", "Александрыя" – аб паходах Аляксандра Македонскага, "Троя" – пераказ "Іліяды" Гамера і інш.

Верагодна, у Полацку было напісана "Жыціе Ефрасінні Полацкай",хрысціянскай асветніцы, князёўны Прадславы (каля 1110-1173гг.), унучкі вядомага Ўсяслава Чарадзея, заснавальніцы полацкіх цэркваў і манастыроў. У Полацкім манастыры яна адкрыла дзве школы навучання пісьму, гісторыі, грэцкай і лацінскай мовам.. У адной са школ навучаліся дзяўчаты, што было вельмі рэдкай з'явай таго часу. Прыхільніца хрысціянскай веры і культуры, Ефрасіння здзейсніла паломніцтва ў Святую зямлю, Іерусалім. На ўсім шляху ў розных краінах яе "чакаў гасцінны прыём. З эскортам візантыйскага імператара Мануіла дабралася Ефрасіння да Канстанцінопаля, затым да старажытных іерусалімскіх муроў і Хрыстовай брамы". 2 Там ж яна была і пахавана, а пазней яе мошчы былі перавезены ў Полацк. Дзень яе памяці адзначаецца штогод 5 чэрвеня па новым стылі.

Значны ўклад у развіццё старажытнабеларускай культуры ўнеслі выдатныя царкоўныя пісьменнікі і хрысціянскія асветнікі Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Аўрамій Смаленскі. Шырокую вядомасць Кірылу Тураўскаму прынеслі яго "словы", прысвечаныя розным біблейскім сюжэтам. Сваімі творамі ён прапагандаваў хрысціянскую веру з тым, каб усё больш людзей далучаліся да яе, пазбаўляючыся ад язычніцтва.

Ён меў велізарную папулярнасць, яшчэ пры жыцці яго называлі "Златоуст". Казанні Кірыла Тураўскага змяшчаліся ў анталогіях "Златоуст", "Торжественник", куды ўключаліся найболей значныя творы грэчаскіх майстроў прамоўніцкага красамоўства.

Значныя дасягненні мелі нашы продкі і ў іншых відах культуры і мастацтва. Велізарную ролю ў гэтым працэсе адыграла хрысціянства, дзякуючы якому пашыраліся кантакты старажытнабеларускай культуры з лепшымі дасягненнямі сусветнай культуры. Аднак не трэба перабольшваць уплыў хрысціянства, якое ўзнікла не на пустым месцы. Яно толькі паскорыла культурнае развіццё.

Творчы ўзлёт беларускай культуры ХI-ХII ст. быў своеасаблівым сінтэзам яшчэ не зжыўшага сябе язычніцтва, хрысціянскага духоўнага падзвіжніцтва і прыўнесенай з Візантыі складанай эліністычнай культуры.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка