Сончык Яўгеній Васільевіч




Дата канвертавання07.05.2016
Памер10.15 Kb.


Сончык

Яўгеній

Васільевіч

Нарадзіўся 5 сакавіка 1933г.


ў в. Алексічы
Зэльвенскага раёна .
Пасля заканчэння Дзярэчынскай сярэдняй школы і Гродзенскага педінстытута працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў школах Зэльвенскага раёна.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1951г. настаўнікам Дзергілёўскай сямігадовай школы.


З 1957г. працаваў настаўнікам ў Самаравіцкай і Пасуціцкай сямігадовых школах.
З 1959 па 1967гг.- дырэктар Бібіцкай БШ.

З 1 верасня 1967г. і да выхаду на пенсію (27 гадоў) узначальваў калектыў Зэльвенскай сярэдняй школы. За поспехі ў працы ўзнагароджаны медалём “За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І . Леніна", Ганаровай граматай ЦК КПСС. З'яўляўся выдатнікам народнай асветы БССР.

Працаваў кіраўніком палітычнага семінара. Як кіраўнік ён вызначаўся такімі рысамі: патрабавальнасць, дзелавітасць, гаспадарчасць, добразычлівасць у адносінах да калег. Умеў выслухаць і ацаніць абставіны. На высокім ідэйным і навуковым узроўні праводзіў урокі грамадазнаўства, выхоўваў у вучняў цягу да ведаў, самаадукацыі, уменне правільна ацэньваць сучасныя падзеі. З'яўляўся дэпутатам пасялковага савета. Карыстаўся аўтарытэтам ў калег, вучняў і іх бацькоў.

Памёр у 2007г



па матэрыялах музея СШ №2


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка