Смаргонскі раённы вучэбна-метадычны кабінет




Дата канвертавання06.07.2016
Памер34.98 Kb.

ЗАЦВЯРДЖАЮ



Загадчык вучэбна-метадычнай установы “Смаргонскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” ________________А.У. Чайкоўская


ПЛАН

работы жнівеньскай секцыі настаўнікаў беларускай мовы і

літаратуры ў 2014/2015 навучальным годзе
Месца правядзення: ДУА“Гімназія г.Смаргоні”

Дата правядзення: 25 жніўня 2014 г.

Час правядзення: 9.00

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

Тэма: Нарматыўнае прававое і вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання беларускай мовы і літаратуры ў 2014/2015 навучальным годзе

Мэта: стварыць умовы для якаснага засваення настаўнікамі сучаснай нарматыўнай прававой і вучэбна-метадычнай базы, выканання патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраванага на павышэнне ўзроўню моўнай і літаратурнай адукацыі.

Задачы:

- прааналізаваць рэзультатыўнасць метадычнай работы па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” за 2013/2014 навучальны год;

- вызначыць задачы, адзіную метадычную тэму і асноўныя напрамкі дзейнасці метадычнай работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на 2014/2015 навучальны год;

- пазнаёміць настаўнікаў з нарматыўнымі дакументамі, асаблівасцямі арганізацыі навучальнага працэсу на аснове рэкамендацый інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” ў 2014/2015 навучальным годзе;

- заслухаць справаздачу кіраўнікоў творчых груп па тэмах “Метадычнае забеспячэнне працэсу падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд па беларускай мове”, “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у працэсе навучання беларускай мове і літаратуры ў здароўезберагальных умовах”;

- прадставіць прадуктыўны педагагічны вопыт настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;

- пазнаёміць з актуальнымі пытаннямі выкладання беларускай мовы і літаратуры па выніках засваення адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі настаўнікаў і інфармацыяй аб новых вучэбна-метадычных выданнях для настаўнікаў і вучняў;

- распрацаваць рэкамендацыі для ўдасканальвання шляхоў якаснага абнаўлення моўнай і літаратурнай адукацыі.
Пытанні для абмеркавання:

9.30 – 10.00 Аналіз метадычнай работы па беларускай мове і літаратуры за 2013/2014 навучальны год. Асноўныя задачы і накірункі дзейнасці метадычнай работы ў 2014/2015 навучальным годзе

Валадзько Т.М., метадыст ВМУ “РВМК”

10.00 - 10.30 Нарматыўнае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання беларускай мовы і літаратуры ў 2014/2015 навучальным годзе

Кенко Г.Ч., кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
10.30 - 11.00 З вопыту работы творчых груп:

Метадычнае забеспячэнне працэсу падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд па беларускай мове

Грынчук М.А., ДУА “СШ №1 г. Смаргоні”

Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у працэсе навучання беларускай мове і літаратуры ў здароўезберагальных умовах



Паплаўская А.А., ДУА “ВПК Вішнеўскі яслі-сад-сярэдняя школа”
11.00-11.30 Эфектыўны педагагічны вопыт:

Фарміраванне аналітычных уменняў вучняў шляхам выкарыстання элементаў тэхналогіі крытычнага мыслення



Скробава Д.У., ДУА “Гімназія г.Смаргоні”

Выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі на ўроках беларускай мовы з мэтай павышэння матывацыі вучняў 5-9 класаў



Мінкевіч Г.А., ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Смаргоні”

Развіцце пазнавальнай дзейнасці вучняў на 2 ступені агульнай сярэдняй адукацыі на ўроках беларускай мовы праз праблемнае навучанне



Мінкевіч Т.А., ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Смаргоні”
11.30– 11.40 Весткі з курсаў

Актуальныя пытанні выкладання беларускай мовы і літаратуры па выніках засваення адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі настаўнікаў



Сульжыцкая Н.Э., ДУА “ВПК Жодзішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа”

Царык М.М.., ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Смаргоні”

11.40-11.50 Інфармацыя аб новых вучэбна-метадычных выданнях для настаўнікаў і вучняў

Александровіч Н.А., ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Смаргоні”

11.50.-12.00 Прыняцце рэкамендацый

12.00-12.10 Рэфлексія
ЛІТАРАТУРА

1. Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні беларускай мовы і літаратуры у 2014/2015 навучальным годзе”. Настаўніцкая газета, жнівень 2014 г.

2. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мінск, 2008. НЦПІ РБ.

3. Інструктыўна-метадычнае пісьмо МА РБ “Выкарыстанне электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе”.



Сайт www.adu.by


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка