Службовыя часціны мовы




Дата канвертавання05.07.2016
Памер39.9 Kb.
ТЭМА:        “Службовыя часціны мовы”  «Злучнік»
 
 

МЭТЫ:

      • узнавіць і замацаваць веды вучняў па тэме “Службовыя часціны мовы”;

сістэматызаваць веды, атрыманыя па тэмах “Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”;

      • развіваць навыкі правільнага напісання і ўжывання прыназоўнікаў, злучнікаў і часціц;

      • развіваць звязную мову школьнікаў, павялічваць слоўнікавы запас;

      • садзейнічаць выхаванню любві і павагі да роднай мовы, выхоўваць словам.

 
 
 

ХОД  УРОКА:

І. “Моўная хвілінка”    (паўтарэнне     арфаграфічных

    правіл,  развіццё  навыкаў правільнага   напісання).                                                   

    (Праграма “Тэсты па беларускай мове”). 

ІІ. Тэматычная  дыягностыка па тэме    “Службовыя    

     часціны мовы”.                                                 

     (Праграма “Тэсты па беларускай мове). 

ІІІ. Выкананне вусных і пісьмовых    практыкаванняў

      на  правапіс  прыназоўнікаў,  злучнікаў  і  часціц з 

      фармуляваннем правіл па гэтай тэме.  

IV. Праверка    якасці    атрыманых    ведаў,   развіццё

      навыкаў     правільнага      напісання    службовых

      часцін мовы.                                                                                          

      (Праграма "Карэктар"). 

V. Развіццё        звязнага      маўлення,       павелічэнне            

     слоўнікавага запасу вучняў.                                                             

     (Праграма “Руска-беларускі слоўнік”). 

VІ. Рэфлексія. 



І. “Моўная хвілінка”    (паўтарэнне     арфаграфічных     правіл,      развіццё  навыкаў правільнага напісання).          

(Праграма “Тэсты па беларускай мове”). 

  1. Правапіс галосных е, ё, я – выкананне самастойна вучнямі тэсту, (праграма “Тэсты па беларускай мове).

  2. Фармуляванне правіла па тэме “Яканне”.

 
 

ІІ. Тэматычная дыягностыка па тэме “Службовыя часціны мовы”.                                                 

(Праграма “Тэсты па беларускай мове). 

  1. Выкананне тэсту “Прыназоўнік” у рэжыме вывучэнне з тлумачэннем па ланцужку.

Выкананнне тэсту “Злучнік” у рэжыме самакантроль з заахвочваннем з тлумачэннем па ланцужку.

  1. Фізкультхвілінка.

 
 

ІІІ. Выкананне вусных і пісьмовых  практыкаванняў на         правапіс  прыназоўнікаў,  злучнікаў  і часціц з       фармуляваннем правіл па гэтай тэме.  

  1. Спісаць, уставіць прапушчаныя прыназоўнікі, растлумачыць правапіс.                                                                                                    аглядаць … неспакоем                      сустрэліся … год                            чырванець … марозу                      вяртацца … школы                 вядро … водой                       пісаць … вялікай літары                  прыехаць … сябрам                          кніга … збору твораў

 

  1. Запісаць пад дыктоўку сказы, растлумачыць правапіс прыназоўнікаў і прыслоўяў.                    

   Незмаўкальна няхай ўдзень і ўначы па-над светам усім голас міру гучыць.

   Па-за садкамі, па-за хлявамі, па завуголлю, гародамі краліся адзін за адным па пацёмку ўчатырох, як ваўкі.

   З боку лесу пачулася глухое тухканне ног па мяккай траве. 


  1. Вусна растлумачыць, у якіх сказах затое – прыслоўе, а ў якіх – спалучэнне прыназоўніка з займеннікам. Прыдумаць 2-3 такія сказы самастойна.

К ночы  вецер   сціх,     затое   з     шумлівай      цемрадзі  пачаў  

     накрапваць дождж.                                                                                            Агранома хваляць не за плакаты, а за тое,  як багацеюць   хаты. Цеснавата, затое весела.  



  1. Запісаць,  уставіць  патрэбныя  часціцы,  растлумачыць   правапіс.

Якое б ні трапіла гора, а ты – усміхайся часцей.

Ні адзін касец вясковы з ім управіцца не мог.

Дзе б ні быў, перад вачыма мой родны край, мая Айчына.

За густой заслонай дажджу не было відаць ужо ні

     сасонніку, ні дубоў каля рэчкі, ні вёскі.

      Але   як   бы  ні   было  цяжка,  а  ў  гэтых   клопатах,   у   гэтай 

     барацьбе і ёсць сэнс жыцця. 



IV. Праверка  якасці   атрыманых   ведаў,   развіццё       навыкаў     правільнага      напісання    службовых       часцін мовы.                                                                                           (Праграма "Карэктар"). 

  1. Выкананне практыкавання 1 з тлумачэннем па ланцужку (“Правапіс прыназоўнікаў”). (Праграма “Карэктар”).

  2. Самастойнае выкананне практыкаванняў 2-5 з выстаўленнем адзнак (“Правапіс часціц” і “Ужыванне не-ні”). (Праграма “Карэктар”).

 
 
 

V. Развіццё звязнага маўлення,  павелічэнне слоўнікавага запасу вучняў.                                                            

(Праграма “Руска-беларускі слоўнік”). 

  1. Праца з перакладам слоў па тэме “Часавыя паняцці” у рэжыме вывучэнне (Праграма “Руска-беларускі слоўнік”).

  2. “Перадрукоўка” аднаго з практыкаванняў з IV задання (Праграма “Карэктар”).

 
 
 

VІ. Рэфлексія.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка