Службовая інструкцыя распаўсюджвальніка ўлётак маладога фронта жодзіна

Дата канвертавання11.06.2016
Памер27.12 Kb.
СЛУЖБОВАЯ ІНСТРУКЦЫЯ РАСПАЎСЮДЖВАЛЬНІКА ЎЛЁТАК МАЛАДОГА ФРОНТА ЖОДЗІНА.

  1. Даведацца ад каардынатара пра месца распаўсюду ўлётак.

  2. Правесьці даследваньне дадзенага ўчастку (месцы дзе можна схавацца, кодавыя дзьверы, месцы скапленьня моладзі, апорныя пункты міліцыі).

  3. Атрымаць ад каардынатара неабходную колькасьць улётак.

  4. У вызначаны час раскідаць улёткі па скрынях.

Метады распаўсюду:

звычайна раскідваюць па 1 улётцы ў скрыню, калі рэгіён апрацоўваецца пастаянна, то вызначаюцца скрыні, зь якіх пастаянна выкідваецца прадукцыя, ці яна не чытаецца. Такія скрыні пазначаюцца мелам (крыжык, палачка і г.д.) і наступны раз прадукцыя туды не кідаецца.

Акрамя раскідкі па скрынях ёсьць і іншыя метады распаўсюду ўлётак:

  • расклейка ў масавых месцах;

  • раздача ўлётак;

  • распаўсюд у пікетах

  • пакіданьне ўлётак у масавых месцах (самараспаўсюд);

  • рассылка па пошце.

Інструкцыі па бясьпецы:

Распаўсюд неабходна праводзіць удваёх. Улёткі павінны захоўвацца і не трапляць на вочы выпадковым людзям (заплечнік, пакет, пад курткай). Калі ўзьнікнуць пытаньні ад выпадковых людзёй, то нельга праяўляць агрэсыю (лепш сказаць: “Вазьміце, пачытайце цікавую інфармацыю.”). У пад’езды з кодавымі дзьвярамі, у выпадку незнаёмых дамоў, трэба пачакаць жыхара дому і не прыцягваючы ўвагі зайсьці разам зь ім (пажадана па аднаму). Нельга ісьці на распаўсюд, калі выпіў хаця б 1 бутэльку піва.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і закон аб СМІ дазваляе распаўсюджваць перыядычныя выданьні ў любых колькасьцях, калі ва ўлётцы пазначаны выходныя дадзеныя (дзе надрукавана, кім, колькасьць асобнікаў і г.д.). Таму затрыманьне можа адбыцца толькі на 3 гадзіны для вызначэньня асобы. Пры затрыманьні нельга хвалявацца, аказваць супраціў. Забаронена выкрываць сэтку! (неабходна казаць, што прачытаў улётку, спадабалася, вырашыў раздаць, даў нейкі мужык у электрычке, і г.д.)

База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка