Слова наша роднае




Дата канвертавання04.05.2016
Памер41.7 Kb.
Слова наша роднае.
(Пазакласнае мерапрыемства ў 5 класе. Падрыхтана настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Падколзінай Ж.П. )

Мэта: фарміраванне паняцця пра адмет-насць, самабытнасць лексікі беларускай мовы, папаўненне слоўнікавага запасу вучняў, стварэнне ўмоў для выхавання павагі да невычэрпных скарбаў роднай мовы.

Задачы: выпрацоўваць уменне знаходзіць у тэкстах самабытныя бела-рускія словы, асэнсавана карыстацца імі ў маўленні; праз апісанне падбіраць правільнае па значэнні слова; удаска-нальваць навык выразнага чытання.

Форма правядзення : гульня.

Абсталяванне : карткі з заданнямі на матэрыяле лінгвістычных гульняў і віктарын з кнігі Малажай, Г.М., Рачэўс-кага, С.Р. “Пазакласная праца па беларускай мове”, 1990, магнітафон з аўдыязапісам песні “Спадчына”.

Ход мерапрыемства

  1. Гучыць запіс песні “Спадчына”.

  2. Уступнае слова настаўніка.

Спадчына – гэта набытак бацькоў, які перадаецца дзецям. У песні на верш Я.Купалы спадчынай называецца ўся старонка родная. Але трэба сказаць, што не толькі край, дзе мы жывём, дастаўся нам у спадчыну. Бацькі перадаюць сваім дзецям і родную мову. І як слушна заўважыў В.Чарнышоў: “Роднае слова – гэта аснова ўсякага разумовага развіцця. З усіх ведаў і ўменняў самым важным для жыццёвай дзейнасці з’яўляецца, безумоўна, уменне лёгка, зразумела, прыгожа гаварыць на сваёй мове”.

На нашым мерапрыемстве вы не толькі будзеце чуць роднае слова, але яшчэ даведаецеся пра паходжанне некаторых слоў, іх самабытнасць і непаўторнасць. А яшчэ і самі пабудзеце мовазнаўцамі.



  1. Літаратурная кампазіцыя

1). У нас сваіх хапае слоў,

І палюбі ты іх бязмежна.

Яны ад чысціні снягоў

І ад пялёсткаў беласнежных.

2).У нас хапае слоў такіх,

Чысцюткіх, ядраных, як ранне,

Яны выказваюць услых

Пяшчоту, ласку і каханне.

3).Хапае слоў і гаманкіх,

І мяккіх, як у лузе травы,

Ствараючы, шліфуюць іх,

Але не для сваёй забавы.

4). Яны ўвабралі звон крыніц,

Шум лесу і дыханне ночы…

Ад ліўняў і ад навальніц –

Грымяць, іскрацца і шапочуць.



  1. Настаўнік.

Сапраўды, словы беларускія гры-мяць, іскрацца і шапочуць. Гэта моўныя самацветы. І стварае гэтыя самацветы сам народ. Таму і не падобныя спрадвечныя беларускія словы на словы з іншых славянскіх моў.

(Вучні расказваюць пра паходжанне некаторых слоў і адначасова паказ-ваюць аркушы, на якіх запісаны гэтыя словы.)

Вучань.

Чым далей у лес, тым болей грыбоў. Дзе-небудзь пад кашлатаю бярозаю альбо сасною прысядзеш і адразаеш корань першаму баравіку. Ля даўным-даўно паваленага і зарослага ўжо маладняком дуба трапляеш на НЕРУШ.Грыбы сядзяць усёй вялізнаю сваёй сям’ёй, бы на якой радзе, і, здаецца, слухаюць, аб чым расказвае старэйшы іх роду.



Вучаніца.

АСЯНІНА. Ну, вядома ад восені.

Заўжды ў асенні час,

Нібыта князь даніну,

Збіраў пастух у нас

Калісьці АСЯНІНУ.

Вучань.

На полі кажуць пра брыгадзіра : ”Пайшоў на скрут : ні дома, ні тут”. Значыць, ціхенька збег некуды, СКРУЦІЎСЯ.



Вучаніца.

А вось СЯДЗЕЙКА. Як і адкуль прыйшло да нас слова? Сядзеў-сядзеў ды ўжо сядзейка надакучыла. Тут гаворка пра сам працэс сядзення.

Вучань.

ВЫЦІНАНКА. Ці ведаеце што гэта? Папяровая сняжынка – гэта яе



паслядоўніца. Выцінанка – гэта выразанка з паперы, папяровы ўзор. Ёю ўпрыгожвалі сцены, люстэркі, абажуры, рамы для абразоў перад святамі.

Вучаніца.

Летам, у канцы жніўня, пачынаецца пара зарападу. Здаецца, што зорачкі падаюць адна за адной. Падаючую зорку назвалі ЗНІЧКА, ад слова знікаць.

Вучань.


А малое дзіця, якое яшчэ не ўмее гаварыць, завуць НЕМАЎЛЯ. Немаўля – гэта значыць не мае мовы.

Настаўнік. Як бачыце, у беларускай мове шмат слоў самабытных, непаўторных, уласцівых толькі нашай мове.



  1. Гульня”Словы-характарыстыкі”.

Асенні месяц, калі ападае лісце.

Месяц жніва.

Месяц, у якім зацвітаюць першыя краскі-кветкі.

Грыб, які расце пераважна ў барах.

Насякомае, якое нагадвае лёгкага, на тонкіх нагах каня.

Месяц, на пачатку якога пачынае ісці снег.

Першая веснавая кветка, якая зацвітае ў лесе на абагрэтых сонцам мясцінах.


  1. Настаўнік. А яшчэ наша мова багатая на фразеалагізмы, якія называюць залацінкамі народнай мудрасці. Фразеалагізмы не толькі нешта абазначаюць, але і маюць ацэначнае значэнне, даюць характарыстыку чалавеку ці з’яве.

Давайце паспрабуем растлумачыць фразеалагізмы .

Прыкусіць язык, працаваць спусціўшы рукавы, рукой падаць, пад самым носам, нага ў нагу, як дзве кроплі вады, аднаго балота чэрці.



  1. Настаўнік. Народная мова багатая і на параўнанні. Параўнанне – гэта сродак пазнавання. Яго можна пачуць усюды ў народным асяроддзі, таму што параўнанне дапамагае яскрава ўявіць прадмет або

з’яву, пра якія расказвае апавядальнік. Зараз мы з вамі таксама створым параўнанні, якія часта выкарыстоў-ваем пры размове.

Белы, як…, баіцца, як…, вольны, як…, галодны,як…., працуе, як…., чысты, як…, сілы, як…, востры, як…ціхі, як… .



  1. Падвядзенне вынікаў.

(Вызначэнне лепшых у конкурсах вучняў, узнагароджванне спецыяль-нымі медалямі.)

Слова настаўніка. Жыццё ідзе, і з цягам часу некаторыя словы забываюцца або знікаюць. Некаторым на змену прыходзяць словы з іншай мовы, і , чамусьці, яны становяцца больш ужывальнымі, чым свае, родныя. Але не спяшайцеся забыцца на роднае слова ці замяніць яго новым, модным, бо жыццё заўсёды карае за бяспамяцтва.

Вучань.

Пашкадуем, і моцна яшчэ пашкадуем,



Як да розуму прыйдзем (а прыйдзем, відаць),

Што пра будучнасць дбаючы, часам бяздумна

Завіхаемся памяць сваю абкрадаць.
Ні тлусцейшаю лустай, ні большай капейкай

Апраўдаць гэту “чыннасць” не зможам павек,

Бо, як правільна ў кнізе напісана нейкай:

Не адным толькі хлебам жыве чалавек.

Вучаніца.

Мілей мне слова кнігаўка, чым чыбіс,

Бо голас кнігаўкі ў душы.

І бульбу смажаную чыпсам

Ты зваць па модзе не спяшы.

І я на “клюкву” “журавіны

Не прамяняю, не аддам.

І светлы край наш жураўліны



Я дзецям ціха перадам.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка