Слоўнік гістарычных тэрмінаў І паняццяў па гісторыі Беларусі аблвыканкамзах




старонка1/5
Дата канвертавання22.04.2016
Памер0.72 Mb.
  1   2   3   4   5
Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў па гісторыі Беларусі
АБЛВЫКАНКАМЗАХ – абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэ-путатаў Заходняй вобласці і фронту. Дзейнічаў з 26 лістапада 1917 па 2 студзеня 1919 гг. як вы-шэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на Заходнім фронце і ў Заходняй вобласці. Фактычна знаходзіўся пад кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б). Першы старшыня прэзідыума – М.У. Рагазінскі, з 17 студзеня 1918 г. – А.Ф. Мяснікоў.

Абрад – пэўныя дзеянні, якія чалавек ажыццяўляе згодна са сваімі вераваннямі.

Абраз – ікона, малюнак Бога або святога ў выглядзе партрэта як прадмет рэлігійнага пакланення.

Аброк — від сялянскай павіннасці за карыстанне зямлёй феадала. Аброк прадуктамі (дзякла) — натуральная даніна, аброк грашыма — чынш. У X—XIII стст. збор натуральнай даніны з насельніцтва называўся палюддзем.

Абшчына — устойлівая форма арганізыцыі людзей. Узнікла ў першабытную эпоху як родавая абшчына — арганізацыя кроўных родзічаў, якія былі звязаны агульнасцю свайго паходжання па мацярынскай або бацькоўскай лініі. УIX— XIII стст. адбываецца фарміраванне суседскай (сельскай) абшчыны, якая з'яўлялася арганізацыяй сельскага насельніцтва. Яе члены лічыліся свабоднымі людзьмі, жылі асобнымі сем'ямі, якія карысталіся асобнымі ўчасткамі зямлі (зямельнымі надзеламі) пры існаванні калектыўнага (абшчыннага) землеўладання. У славян сельская абшчына называлася «верв». 3 другой паловы XIII да канца XVIII ст. абшчына (грамада) аб'ядноўвала насельніцтва асобнай вёскі і была асабліва распаўсюджана ва ўсходніх раёнах Беларусі. Пасля далучэн-ня беларускіх зямель да Расіі ў дзяржаўных уладаннях уводзілася сістэма сельскага абшчыннага кіравання. Сялянская абшчына працягвала існаваць пасля адмены ў 1861 г. прыгон-нага права. 3 пачатку XX ст. у ходзе Сталыпінскай аграрнай рэформы ажыццяўляўся ўказ аб выхадзе сялян з абшчыны і паступова адбываўся пераход сялян ад абшчыннага да падворнага землеўладання. У выніку суцэльнай калектывізацыі ў 30-я гады сялянская абшчына была ліквідавана.

АГАРОДНІКІ – малазямельныя сяляне ў ВКЛ. Звычайна атрымлівалі ад феадала ў карыстанне невялікія надзелы (згодна валочнай памеры – 3 моргі зямлі), за якія выконвалі агавораныя павіннасці (звычайна – паншчыну).

АГІЯГРАФІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА ("ЖЫЦІІ") – апісанні жыцця і подзвігаў людзей, прылічаных хрысціянскай царквой да ліку святых. Падзялялася на біясы (непасрэдныя апісанні жыцця), марцірыі (пакутніцтвы), у каталікоў таксама вылучаліся транслатэоны (апісанні пераносу рэшткаў святых).

Агрэсія – узброены напад адной краіны на другую з мэтай захопу чужой тэрыторыі.

Адраджэнне — назва перыяду асаблівага развіцця ду-хоўнай культуры і росквіту мастацтваў, станаўлення навук, узнікнення кнігадрукавання ў краінах Еўропы ў XIV—XVI стст. Для характарыстыкі гэтага перыяду ў Еўропе звычайна выкарыстоўваюць назву Рэнесанс. Беларускім Адраджэннем з'яўляецца перыяд з XVI да пачатаку XVII ст., звязаны, перш за ўсё, з дзейнасцю Ф. Скарыны і яго паслядоўнікаў.

Адміністрацыйны падзел – дзяленне тэрыторыі дзяржавы на часткі для больш зручнага кіравання ёю.

АДУКАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ – скарочаная назва Камісіі народнай асветы, заснаванай пасля забароны папам Рымскім ордэна езуітаў сеймам Рэчы Паспалітай (1773 – 1775). Установа праводзіла агульную рэформу сістэмы адукацыі ў краіне.

Акупацыя — захоп войскамі адной дзяржавы тэрыторыі (або часткі тэрыторыі) іншай дзяржавы з усталяваннем уласнай адміністрацыі і законаў.

Амністыя — памілаванне, дараванне віны. Напрыклад, расійскі імператар Аляксандр I дараваў магнатам і шляхце ўдзел у вайне 1812 г. на баку французскіх войск пры ўмове іх вяртання з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін.
Амулет – прадмет (невялікая рэч), які людзі насілі на целе. Па іх уяўленнях, ён засцерагаў старажытнага чалавека ад небяспекі, спрыяў поспеху ў яго гаспадарчай дзейнасці.

Анархія — стан бязладдзя, пры якім з'явы адбываюцца стыхійна, неарганізавана, існуе беспарадак. Палітычная анархія характэрна была ў канцы XVIII ст. для Рэчы Паспалітай у сувязі з існаваннем «залатых» шляхецкіх вольнасцей, правіла «ліберум вета» і слабасцю каралеўскай улады.

Анёл – звышнатуральная істота, пасланец бога, часцяком разумеецца як ахоўнік чалавека.

АНТАНТА (ад франц. Entente Cordinale – сардэчнае пагадненне) – міждзяржаўны ваенна-палітычны блок, заснаваны ў 1904 – 1907 гг. Францыяй, Вялікабрытаніяй і Расіяй супраць Траістага саюзу. Пад час Першай Сусветнай вайны (1914 – 1918 гг.) Антанта аб’ядноўвала каля 20 дзяржаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Расія выйшла з Антанты, што стала адной з прычын падтрымкі членамі Антанты Польшчы, Літвы, Латвіі і іншых сіл у іх барацьбе супраць савецкай улады. Спроба самастойнай інтэрвенцыі Антанты ў Савецкую Расію прывяла да паражэння і распаду блока.

Антытрынітарыі – прыхільнікі рэлігійных вучэнняў і сектаў, якія адмаўлялі дагмат пра тройцу – трыадзінства божае, бо прызнавалі Богам толькі Бога-айца; у ХУІ – ХУІІ стст. складалі некалькі плыняў Рэфармацыі, якія абаранялі права кожнага чалавека чытаць і тлумачыць Біблію, адмаўлялі і існаванне царквы як іерархічнай установы і неабходнасць святароў.
Анэксія — далучэнне з дапамогай сілы або ў выніку нераўнапраўнага дагавору адной дзяржавай тэрыторыі другой дзяржавы.
Апазіцыя парламенцкая — група дэпутатаў, погляды якіх не супадаюць альбо супярэчаць думкам парламенцкай большасці ці ўладзе.

Апалчэнне – ваенная сіла, якая набіралася з насельніцтва падчас вайны.
Аповесць мінулых гадоў – найбольш старажытны ўсходнеславянскі летапіс, адзіная пісьмовая крыніца, якая расказвае пра ўзнікнненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян.
Апокрысіс – палемічны твор Філалета Хрыстафора на старабеларускай мове, скіраваны супраць Брэсцкай царкоўнай уніі і яе абаронцаў Пятра Скаргі і Іпація Пацея.
Арда – адмысловае дзяржаўнае аб’яднанне ў качэўнікаў.
Арнамент – узор для аздаблення твораў выяўленчага мастацтва, збудаванняў і прадметаў хатняга ўжытку, які адмыслова ўпарадкаваны на падставе паўтарэння.
Археалогія — навука аб старажытнасцях, якая вывучае жыццё людзей па рэчавых гістарычных крыніцах.
Археалагічная культура – гістарычная агульнасць археалагічных помнікаў, што існавалі на акрэсленай тэрыторыі прыкладна ў адзін час, якая істотна адрознівалася ад адначасовых помнікаў суседніх абласцей.
Археалагічны помнік - рэшткі, звязаныя з жыццём і дзейнасцю старажытных людзей.
Аршанская бітва 1514 г. - паражэнне 80-тысячнага мскоўскага войска пад Оршай (на рацэ Крапіўна); 30-тысячная войска ВКЛ узначальваў гетман Канстанцін Астрожскі. У выніку бітвы усходняя Беларусь была вызвалена ад рускіх войскаў.
Арэнда — часовае карыстанне маёмасцю за вызначаную плату.
Арыі – старажытныя індаеўрапейскія народы, продкі старажытных індыйцаў і старажытных іранцаў, у ХІХ – сяр. ХХ стст. памылкова лічыліся таксама продкамі старажытных германцаў, балтаў і славян.
Арыянства – раннехрысціянская плынь, заснаваная Арыем Александрыйскім, адмаўляла магчымасць зыходжання святога духа ад Ісуса Хрыстьа; у ХУІ – ХУІІ стст. складала самастойную плынь Рэфармацыі, адмаўляла існаванне царквы як іерархічнай установы і неабходнасць святароў.
Арыстакратыя – прывілеяваная частка грамадства, вышэйшы радавіты слой шляхты, дваранства.
Асадніцтва — засяленне былымі польскімі вайскоўцамі заходнебеларускіх зямель у час іх знаходжання ў складзе Польшчы (1921—1939 гг.).
Асадныя – феадальна-залежныя сяляне, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была грашовая.

АСВЕТНІЦТВА – буржуазная антыфеадальная ідэалогія часоў фарміравання капіталізму; прапаведвала прыярытэт навукі, розуму, асветы ў жыцці чалавека і развіцці грамадства.

Асветнік — дзеяч, які садзейнічае распаўсюджванню асветы і ведаў. У гісторыі Беларусі гэта князькніжнік Ізяслаў, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Ф. Скарына, В. Ця-пінскі і інш.
Асветніцтва — перыяд пашырэння асветы, развіцця на-вук у Заходняй Еўропе ў XVII—XVIII стст. Сведчаннем

распаўсюджвання ідэй Асветніцтва была дзейнасць у 1773— 1794 гг. Адукацыйнай камісіі, творчасць Сімяона Полацкага, Казіміра Лышчынскага, Іллі Капіевіча і інш.


Асіміляцыя — працэс далучэння пэўных этнічных груп да асноўнага этнасу (народу). Характэрны для гісторыі амаль што ўсіх народаў, у т. л. і беларусаў. У старажытнасці асіміляцыя адбывалася ў працэсе пранікнення (рассялення) народаў на новых тэрыторыях. Напрыклад, асіміляцыя ў V—VIII стст. славянскіх і мясцовых балцкіх плямён, якая прывяла да славянізацыі (аславяньвання) некаторых балцкіх плямён.
Аўкштайты – балцкі (усходнебалцкі) саюз плямён, які прынамсі з ХІІІ ст. жыў паміж Нёманам і Заходняй Дзвіной, продкі сучасных літоўцаў.
Аўтаномія — самастойнае ажыццяўленне дзяржаўнай улады альбо шырокае ўнутранае самакіраванне, якое прадастаўляецца асобнай тэрыторыі ці народу, што кампактна пра-жывае ў межах дзяржавы. Так, напрыклад, Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) у 1906 г. выступала за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі.

Аўтарытарны палітычны рэжым — рэжым, пры якім ўлада сканцэнтравана ў руках аднаго чалавека (лідэра) ці групы людзей (пануючай эліты) або ў выканаўчым органе ўлады, што зніжае ролю прадстаўнічых і судовых органаў і вядзе да сістэматычнага парушэння дзеючага заканадаўства, у т. л. Канстытуцыі. Тыповыя прыкметы — празмерны цэнтралізм улады, безумоўнае паслушэнства, абмежаванне дзелавой і палітычнай актыўнасці людзей. Звычайна ўсталёўваецца ва ўмовах палітычнага крызісу, дзяржаўнага перавароту або грамадзянскай вайны.

Аўтахтоннае насельніцтва – насельніцтва, якое пастаянна пражывае на пэўнай тэрыторыі.

"БАГРАЦІЁН" – кодавая назва Беларускай наступальнай аперацыі (23.06. – 29.08.1944), у выніку якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад нямецкіх акупантаў.

БАЗІЛІКА – шырока распаўсюджаны тып кампазіцыі хрысціянскіх храмаў.

Бакалаўр – першая вучоная ступень у сярэдневяковых еўрапейскіх універсітэтах.

БАЛТЫ – злучнасць індаеўрапейскіх этнасаў, якія размаўляюць на балтыйскіх мовах. Сфарміраваліся ў 3 – 2 тысячагоддзі да н. э. на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы. У канцы 3 тысячагоддзя да н. э. – VI ст. н. э. складалі асноўную частку насельніцтва беларускіх земляў. У IX – XII стст. пісьмовыя крыніцы ўзгадваюць шэраг балцкіх этнасаў (прусы, яцвягі, куршы, латгалы, земгалы, жамойты, літва і г. д. ), якія насялялі паўднёвае і ўсходняе ўзбярэжжа Балтыйскага мора, а таксама паўночна-заходнюю частку сучаснай Беларусі. Балты, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, у большасці былі асіміляваны славянскімі перасяленцамі, што паўплывала на адметнасці і характэрныя рысы мясцовага славянскага насельніцтва, яго мовы і культуры. Асіміляцыя часткі балтаў продкамі беларусаў працягвалася да першай паловы XIX ст. Сучаснымі балтыйскімі народамі з'яўляюцца літоўцы і латышы.

"БАРБАРОСА" – кодавая назва плана вайны Германіі супраць СССР, прынятага ў снежні 1940 г.

БАРОКА (ад італ. Barocco - няправільны, дзіўны) – вядучы накірунак у беларускім мастацтве ХVІ – ХVІІІ стст.; адзначаецца ўрачыстасцю, кантраснасцю, ускладненасцю форм, параднасцю, пышным дэкорам. Стыль эпохі Контррэфармацыі.

БАТЛЕЙКА – лялечны тэатр, які з’явіўся на Беларусі ў XVI ст. Назва паходзіць ад старажытнага горада Бітлема (Віфліема), у якім нарадзіўся Іісус. Да ХІХ ст. у рэпертуары батлейкі пераважала рэлігійная тэматыка.

Баяры — служылыя людзі, феадалы-землеўладальнікі, якія першапачаткова атрымлівалі зямлю па месцу ваеннай службы (памесце) толькі пры ўмове яе выканання. Пачынаючы з XV ст., сталі выслужваць або выкупляць зямлю ў асабістую ўласнасць. 3 канца XV ст. ваенна-служылых людзей сталі называць шляхтаю. У ВКЛ баярамі называлі як частку феадалаў (пазней гэты тэрмін выціснуты паняццем "шляхта"), так і сялян-слуг (баяры панцырныя, путныя і г. д.).

Белавежская пушча – першы на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы паляўнічы заказнік.

БЕЛАРУСКАЯ РЭЗЬ – назва манументальнай аб'ёмна-ажурнай пазалочанай разьбы па дрэве ў форме перапляцення расліннага арнамента з выявамі жывёл, птушак, чалавека.

Беларусізацыя — палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР у 20-я гады XX ст.
Беларусазнаўства – навука, якая вывучае адметнасць і агульнасць беларусаў, іх узаемаадносіны з суседзямі і ролю ў супольнасці народаў.
Берасцейская цавркоўная унія – актк злучэння каталіцкай і праваслаўнай цэрквай і стварэння уніяцкай царквы (на базе праваслаўнай), які падпісаны ў г. Берасце ў 1596 г.
Берасцяныя граматы - пісьмы і дакументы ХІ – ХУ стст., прадрапаныя на бярозавай кары – бяросце.
Біскуп – кіраўнік каталіцкай епархіі (біскупства).

Брацтвы — рэлігійна-палітычныя арганізацыі праваслаўнага, пераважна мяшчанскага насельніцтва ў ВКЛ, якія дзейнічалі ў канцы XVI —XVIIІ стст. пры праваслаўных іуніяцкіх цэрквах. Займаліся асветай і кнігадрукаваннем на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах, супрацьстаялі прапольска-каталіцкай палітыцы.

БУРЖУАЗІЯ (ад франц. bourgeosie - гараджане) –грамадскі клас, які ўдзельнічае ў арганізацыі рынкавай гаспадаркі і жыве за кошт інвестыцыяў капіталу.
Буферная дзяржава — дзяржава, тэрыторыя якой выкарыстоўваецца ў якасці пагранічнай зоны паміж супрацьлеглымі адна другон краінамі у мэтах недапушчэння вырашэння іх канфлікту ўзбросным шляхам. Напрыклад, Літоўска-Беларуская ССР (ЛітБсл), якая існавала ў 1919 г., разглядаецца гісторыкамі як буферная дзяржава паміж Савецкай Расіяй і Польшчай.
Быліны – народныя эпічныя песні-казанні, складзеныя галоўным чынам у ХІ – ХУІ стст.

ВАЕННЫ КАМУНІЗМ – эканамічная палітыка Савецкай дзяржавы ў 1918 – 1920 гг. Складаўся з шэрагу надзвычайных мер: нацыяналізацыі прамысловай вытворчасці, жорсткай цэнтралізацыі кіравання эканомікай, забароны прыватнага гандлю харчовымі і найбольш дэфіцытнымі таварамі (асабліва хлебам), карткавай сістэмы размеркавання тавараў, частковай адмены грошаў, харчразверсткі і г. д. Увядзенне палітыкі "ваеннага камунізму" часткова тлумачыцца цяжкасцямі, якія перажывала дзяржава ў сувязі з Грамадзянскай вайной і іншаземнай інтэрвенцыяй, але вялікі ўплыў мелі і ідэалагічныя перакананні савецкага кіраўніцтва. Пад час існавання Літбела (зіма – лета 1919 г.) палітыка "ваеннага камунізму" суправаджалася асабліва жорсткімі формамі у сферы сельскай гаспадаркі. Улады адмаўляліся размяркоўваць памешчыцкія землі паміж сялянамі, спадзеючыся, што створаныя на іх камуны і арцелі паступова выціскнуць прыватную сялянскую гаспадарку. Усё гэта выклікала масавую незадаволенасць сярод сялян і часткі гарадскога насельніцтва.

Валока — мера зямельнай плошчы, роўная 21,36 га. Складалася з 30 моргаў або 9000 прутоў, і адзінка абкладання сялян павіннасцямі ў ВКЛ. Уся зямля наразалася на валокі паводле аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста («Устава на валокі» 1557 г.).

Валос (Волас) – старажытнаславянскі бог жывёлагадоўлі і дабрабыту, ахоўнік свойскай жывёлы.

Валатоўка – народная назва курганоў, якая паходзіць ад таго, што там пахаваны волаты.

ВАЛОЧНАЯ ПАМЕРА – аграрная рэформа, якая праводзілася ў ВКЛ на працягу другой паловы XVI – пач. XVII ст. Распачата ў 1557 г. па ініцыятыве каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорца, маці Жыгімонта ІІ Аўгуста, з мэтай павелічэння дзяржаўных даходаў. Складалася з праверкі правоў на зямлю, стварэння комплекснай панскай гаспадаркі – фальварка, увядзення адзінай меры абкладання залежных сялян - валокі, рэгламентацыі іх павіннасцяў, разбурэння сялянскай абшчыны і г. д. У поўным аб'ёме рэформа праводзілася на тэрыторыі Заходняй і Цэнтральнай Беларусі, спачатку на дзяржаўных, а пасля – прыватных і царкоўных землях. Памера садзейнічала паскарэнню запрыгоньвання сялян і фарміраванню адзінага сялянскага саслоўя.

Валюнтарызм — палітычны накірунак, пры якім воля кіруючай асобы ці выканаўчых улад лічыцца вызначальнай асновай грамадскага развіцця. Валюнтарысцкай лічаць, напрыклад, палітыку масавага насаджэння кукурузы літаральна ва ўсіх раёнах Беларусі незалежна ад іх кліматычных умоў, якая праводзілася ў гады кіравання М.С. Хрушчова.

ВАРАГІ (ад швед. vaerinjar - воін-найміт) – назва выхадцаў з краін Скандынавіі, якія наведвалі ў VIII – XI стст. Усходнюю Еўропу. Варагі актыўна займаліся гандлем, служылі ў дружынах мясцовых князёў. З варагаў паходзілі княскія дынастыі Рурыкавічаў і Рагвалодавічаў.

Ваявода – кіраўнік адміністрацыі ваяводства.

Ваяводства – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ у ХУ – ХУІІІ ст. Уведзена паводле Гарадзельскага прывілея 1413 г., калі на аснове былых княстваў былі ўтвораны Віленскае і Трокскае ваяводствы. У пачатку ХУІ ст. праведзены рэформы, які яканчаткова ўніфікавалі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ. Былі створаны Віцебскае, Полацкае, Навагародскае, Смаленскае ваяводствы. Судова-адміністрацыйныя функцыі на тэрыторыі ваяводства ажыццяўляў ваявода.

Вельбарцы – плямёны, якія жылі на паўднёвым захадзе Беларусі ў ІІ – ІУ стст. н. э.; звычайна лічацца германцамі (готамі і гепідамі).

Вераванні – меркаванні людзей, якія прымаюцца бясспрэчна і без доказаў.

Верв – назва сельскай абшчыны ва ўсходніх славян.

ВЕЧА (ад старажытнаслав. вет - рада) – народны сход у старажытнарускіх гарадах. Збіралася па неабходнасці ці па ініцыятыве князя. У ХІ – ХІІ стст. у беларускіх гарадах, асабліва ў Полацку, веча адыгрывала вялікую ролю ў дзяржаўным жыцці. Яно вырашала найбольш вострыя палітычныя і эканамічныя пытанні, магло абвяшчаць вайну ці заключаць мірнае пагадненне, прымаць ці выганяць князя. Удзел у веча прымалі толькі дарослыя мужчыны. Пастановы адабраліся крыкам. Магчыма, што ў некаторых буйных гарадах Беларусі веча праіснавала да XIV – XVI стст. і пасля прыняцця Магдэбургскага права было заменена на іншыя органы гарадскога самакіравання.

Віленская асацыяцыя” – тайная арганізацыя, якая дзейнічала на Беларусі ў 1796-1797гг., галоўнай мэтай якой стала аднаўленне Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.



Волакі — назва месца найбольшага збліжэння двух суд-находных рэк Заходняя Дзвіна і Днепр на шляху «з варагаў у грэкі», дзе па сушы валачылі (перацягвалі на катках і колах) судны або перавозілі выгружаныя з іх тавары.
Волаты – легендарныя людзі вялікага росту і велізарнай сілы, якія былі старажытнымі продкамі беларусаў.
Воласць – аб’яднанне некалькіх суседскіх сялянскіх абшчын.

Вотчына — прыватнае зямельнае ўладанне, якое пераходзіла ў спадчыну ад бацькі да сына.

Ворыўнае земляробства – земляробства, пры якім для апрацоўкі зямлі выкарыстоўвалася рала.
Войт – кіраўнік гарадской адміністрацыі і суда ў гарадах з магдэбургскім правам.
Выканаўчы орган улады — той, які павінен праводзіць у жыццё, выконваць законы. Звычайна такім органам улады з'яўляецца кабінет (Савет) Міністраў. Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе Савет Міністраў (урад).
Вымарачнае права – старажытнае права, паводле якога правіцелі ВКЛ далучалі землі ўдзелаў, калі там не было прамых нашчадкаў.
Вытворчасць – выраб розных рэчаў, неабходных для жыцця чалавека.
Вытворчая гаспадарка гаспадарка, якая забяспечвала патрэбы жыхароў дзякуючы пераважна такім заняткам, як земляробства і жывёлагадоўля, а не толькі выкарыстанню таго, што было ў прыродзе пры занятках збіральніцтвам і паляваннем.
ВЯРХОЎНЫ САВЕТ – вышэйшы пастаяннадзеючы, аднапалатны, заканадаўчы орган у БССР (1938 – 1991 гг.) і Рэспубліцы Беларусь (1991 – 1996 гг.).
Вялікая вайна – вайна Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам 1409- 1411 гг.
Вялікі князь (гаспадар) – найвышэйшы князацкі тытул у Вялікім княстве Літоўскім. З’яўляўся кіраўніком дзяржавы. Выбіраўся феадаламі, звычайна з сыноў ці блізкай радні папярэдняга вялікага князя. Меў шырокія паўнамоцтвы: весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну, уступаць у саюзы і заключаць мір, распараджацца ўзброенымі сіламі дзяржавамі, дзяржаўнай маёмасцю, даходамі і казной, дараваць маёмасць, тытулы і г. д. Прывілеі 1447 і 1497 гг. юрыдычна абмяжоўвалі ўладу вялікага князя. Паводле іх ён не меў права самастойна вырашаць найважннейшыя пытанні знешняй палітыкі.
Вярхоўскія княствы – малыя княствы на памежжы ВКЛ і Вялікага княства Маскоўскага ў вярхоўях р. Ака, якімі валодалі князі, што вялі сваё паходжанне ад Рурыка і Гедзіміна.
Вяшчун – назва язычніцкага святара.
Галоўны літоўскі трыбунал – найвышэйшы судовы апеляцыйны орган у ВКЛ (з 1581 г.).
Гандаль – продаж або абмен розных тавараў.
Гарадзельская унія 1413 г. - саюз ВКЛ і Польшчы, юрыдычна замацаваны ў 3-х граматах. 1-я грамата выдадзена ад імя 47 польскіх феадалаў, якія надзялялі 47 феадалаў ВКЛ сваімі гербамі і тым самым прымалі ў сваё гербавае брацтва. У 2-й грамаце 47 феадалаў ВКЛ прымалі гербы поьскіх феадалаў і абяцалі быць ў дружбе і саюзе, у выпадку смерці вялікага князя Вітаўта абяцалі не абіраць сабе князя без хгоды польскіх феадалаў. Польскія феадалы ў выпадку смерці Ягайлы таксама не павінны былі выбіраць новага караля без парады і згоды феадалаў ВКЛ. У 3-й грамаце Ягайла і Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады феадалаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы і дазволілі ім свабодна распараджацце ў сваіх маёнтках, даваць ільготы касцёлам, манастырам і інш. каталіцкім установам.
Гарбар - рамеснік, які абрабляе скуру.
Гарадзішчы – умацаваныя паселішчы старажытных людзей, якія з’явіліся ў жалезным веку.
Гаспадарчы разлік — метад гаспадарання, пры якім даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі (продажу) сваёй прадукцыі, пакрываюць і перавышаюць яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі.
Гаспадарчая спецыялізацыя – засяроджванне дзейнасці на вытворчасці пэўнага віду прадукцыі.

ГАТЫЧНЫ СТЫЛЬ (ад франц. gothique – назвы племені готаў) – мастацкі, пераважна архітэктурны стыль у Еўропе, які прыйшоў на змену раманскаму (ХІІ – ХVІ стст.), адметны ўзнёслымі формамі, ажурнымі ўпрыгожваннямі, стральчатымі аркамі, вітражамі.

Герб – адметны знак дзяржавы, горада, роду, асобы, які выяўляюць на сцягу, манеце, пячаці.

Гетман – начальнік войска у Вялікім княстве Літоўскім.

Генрыкавы артыкулы – выданне ўказаў Генрыха Валуа, паводле якіх: шляхта набывала афіцыйнае права выбіраць караля польскага і вялікага князя літоўскага; шляхта Рэчы Паспалітай атрымала дазвол судзіць і караць сялян у сваіх маёнтках; абвяшчалася свабода веравызнанняў у Рэчы Паспалітай.

Грамадскі лад – лад жыцця грамадства, які склаўся на працягу доўгага часу.

Гродзенская архітэктурная школа – архітэктурная школа ХІІ ст., прадстаўленая такімі помнікамі, як: Барысаглебская (Каложская) царква (Гародня), Прачысценская царква (Гародня), Ніжняя царква (Гародня), цэрквы ў Навагародку, Ваўкавыску, Менску і інш. гарадах. Асаблівасцю яе тэхнікі было выкарыстанне ў муроўцы плінфы разам з абцёсанымі камянямі і дэкаратыўнай маёлікавай пліткі, а таксама галаснікоў – керамічных гаршкоў, умараваных у сцены для паляпшэння акусцікі.
Грош – грашовая адзінка ў ВКЛ.

ГРЫЎНЯ – сярэнявечная грашова-вагавая адзінка ў краінах Усходняй Еўропы. Звычайна была распаўсюджана ў выглядзе зліткаў са срэбра ці іншых каляровых металаў.

Генацыд — дзеянні з мэтай поўнага ці частковага знішчэння той ці іншай нацыі (народа). Палітыку генацыда ў гады другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў праводзілі, у т. л. на тэрыторыі Беларусі, нямецка-фашысцкія захопнікі.
  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка