Слоўнік дапамог скласці знаўца рэтратэхнікі Васіль Цярэшка Матацыкл [фанетычна "матацыкал"]




Дата канвертавання01.05.2016
Памер19.13 Kb.
Матацыклы

Слоўнік дапамог скласці знаўца рэтратэхнікі Васіль Цярэшка



Матацыкл [фанетычна “матацыкал”]

(па-заходнебеларуску – мотар)

Матацыклет – лёгкі матацыкл

Мотаровар, мотавеласіпед, мапед (па-заходнебеларуску – матарувка)

Ровар, веласіпед

Вытворчасць (рус. производство)

Стварэнне (рус. создание)

Вынаходніцтва (рус. изобретение)

Прататып

Серыйная мадэль

СТА (станцыя тэхнічнага абслугоўвання)

Меры бяспекі

Бяспечная хуткасць

ПДР (правілы дарожнага руху)

Кірунак, напрамак руху

Сустрэчны рух

Хуткасны рэжым

Парушальнік



Інструменты для рамонту і абслугоўвання матацыкла

Абцугі, пласкагубцы

Малаток

Адвёртка, разм. адкрутка, шрубоўка

Ціскі

Гайкавыя ключы (развадныя)

Разбіраем матацыкл

  1. Здымаем кола

    1. Адкручваем гайку во́сі

    2. Выбіваем малатком вось

    3. Здымаем кола

  2. Разбіраем кола

    1. Здымаем апону (пакрышку)

    2. Выцягваем камеру

  3. Здымаем фару

    1. Вымаем ключ запальвання (рус. зажигания)

    2. Адкручваем шрубы (рус. винты)

    3. Здымаем шкло

    4. Выкручваем лямпачку

  4. Здымаем стырно (руль)

  5. Здымаем бензабак

    1. Зліваем паліва (рус. топливо)

  6. Разбіраем пярэднюю вілку (вілачку)

    1. Здымаем спружыну

  7. Разбіраем рухавік (рус. двигатель)

    1. Здымаем высакавольтны дрот свячы

    2. Здымаем трубы глушыльніка (разм. глушака)

    3. Здымаем карбюратар

    4. Разбіраем скрыню бегаў (каробку перадач)

    5. Здымаем ланцуг (рус. цепь)

    6. Здымаем зорачку

    7. Разбіраем счапленне

  8. Здымаем сядзёлак (сядло)

  9. Здымаем багажнік (разм. рэчавік)

  10. Здымаем нумар

  11. Здымаем шчыткі

  12. Здымаем драты

  13. Здымаем тыльны ліхтар

Вопратка матацыкліста

  1. Шалом (шлем)

  2. Акуляры

  3. Скураная куртка

  4. Пальчаткі (крагі)

  5. Скураныя нагавіцы (штаны)

  6. Боты


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка