Скорабагатаў Віктар Іванавіч




Дата канвертавання01.05.2016
Памер10.06 Kb.


Скорабагатаў Віктар Іванавіч. Заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва. Ганаровы акадэмік Міжнароднай Акадэміі Навук Еўразіі. Нарадзіўся ў Мінску ў 1951 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. З 1977 па 2005 год – саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, з 2005 – рэжысёр НАВТ оперы і балета РБ. У сезон 1980/81 стажыраваўся ў Міланскім тэатры La Scala. У 1984 годзе скончыў асісэнтуру-стажыроўку пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Прафесар кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Лаўрэат нацыянальных, усесаюзных і міжнарожных конкурсаў вакалістаў. Гастраляваў ў 20 краінах свету, у тым ліку шматразова ў Рэспубліцы Польшча. З 1992 года – мастацкі кіраўнік творчага калектыву “Беларуская Капэла”. Аўтар болей 200 навуковых артыкулаў, а таксама манаграфій, галоўны рэдактар трох серый нотных выданняў: “Музыка старажытных сядзібаў”, “Беларускі гістарычны нотазбор”, “Мікола Равенскі. Збор твораў”, у якіх выйшлі з друку звыш 30 нотных зборнікаў. Адзін з заснавальнікаў штогодніх музычных фестываляў: “Адраджэнне беларускай капэлы” (Мінск, у гэтым годзе адбудзецца ХІХ фестываль), Фэст старасвецкай культуры (Дудуткі), “Магутны Божа” (Магілёў), фестываля-конкурса вакалістаў, прысвечанага творчасці Станіслава Манюшкі “Убельская ластаўка” (Чэрвень).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка