Складнікі эфектыўнага ўрока беларускай мовы і літаратуры




Дата канвертавання30.04.2016
Памер394.01 Kb.

Адзел адукацыі Дзяржынсакаг райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа №2 г.Дзяржынска»



Складнікі эфектыўнага ўрока

беларускай мовы і літаратуры:

ідэі і знаходкі

Намінацыя: настаўнік-прадметнік

Накірунак: беларуская мова і літаратура

Жылінская Алена Сяргееўна

2011
Змест

Уступ 3


Раздзел 1. Фарміраванне ў школьніка матывацыі 5

да навучання на ўроках беларускай мовы

Раздзел 2.Тэхналогія рэфлексіі ў педагагічным працэсе 13

Заключэнне 21

Спіс выкарыстанай літаратуры 22

Дадатак 23



Уступ

Як і сама беларуская мова, методыка яе выкладання прайшла доўгі і складаны шлях. Сваімі каранямі яна ўваходзіць яшчэ ў 14-16 ст.ст., калі мова беларусаў ужывалася ў Вялікім княстве Літоўскім як дзяржаўная. На гэтай мове, як вядома, вялося навучанне ў школах. І асноўнымі кнігамі, якія вучылі дзяцей грамаце, былі біблейскія кнігі, выдадзеныя Ф.Скарынам. Адукацыйным прызначэннем вызначалася не толькі першае выданне Скарыны “Псалтыр”, але і “Малая падарожная кніжыца”. Гэтыя і іншыя выданні першадрукара і асветніка мелі выключнае значэнне ў стварэнні ў будучым спецыяльнай навучальнай літаратуры, першых падручнікаў

Заснавальнікам методыкі беларускай мовы слушна лічыцца К.М.Міцкевіч (Якуб Колас). Якуб Колас сваё галоўнае назначэнне як настаўніка бачыць у тым, каб абудзіць у вучняў і выклікаць да дзеяння крытычны розум, зацікаўленасць да з’яў прыроды, грамадства, каб да кожнай з’явы і фактаў яны падыходзілі з пытаннямі – як яны выніклі? У чым іх прычына? І наогул, да ўсяго падыходзілі свядома. Гэты прынцып стаў адным з вызначальных у створанай ім пазней сістэме.

Метад навучання – спосаб дзейнасці настаўніка і вучняў, пры дапамозе якіх дасягаецца авалоданне ведамі, уменнямі і навыкамі, фарміруецца светапогляд вучняў, развіваюцца іх здольнасці.Вядучая роля ў павышэнні якасці навучання і выхавання адводзіцца ўроку, які быў і застаецца асноўнай формай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Кожны тып урока мае сваю, толькі яму ўласцівую структуру з дакладна вызначанымі элементамі. Вопыт работы паказаў, што для падтрымкі і развіцця цікавасці да прадмета трэба пастаянна ствараць атмасферу навізны на ўроку, прычым не толькі ў змесце матэрыялу, але і ў выкарыстанні разнастайных метадаў арганізацыі навучання на ўроку. Як жа забяспечыць засваенне складанага і аб’ёмнага матэрыялу ўсімі школьнікамі? Як выхаваць станоўчыя адносіны да вучэбнай працы ва ўсіх вучняў? Адназначных адказаў на гэтыя пытанні няма і быць не можа, бо існуюць самыя разнастайныя методыкі выкладання, педагагічныя тэхналогіі, у кожнага настаўніка ёсць свае сакрэты педагагічнага майстэрства.

Любая тэхналогія валодае сродкамі, якія актывізуюць дзейнасць вучняў. У дадзенай рабоце зроблены акцэнт на спосабы арганізацыі матывацыйнага і рэфлексійнага этапаў урока



Раздзел 1. Фарміраванне ў школьніка матывацыі

да навучання на ўроках беларускай мовы

Вядома, што менавіта матыў з’яўляецца асновай, стаіць на пачатку любой дзейнасці. У псіхалогіі “матыў”(тэрмін лацінскага паходжання, ад movere – прыводзіць у рух, штурхаць) разглядаецца як:

а) стымул да дзейнасці, звязаны з задавальненнем патрэбнасцей чалавека;

б) прадмет(матэрыяльны ці ідэальны), які стымулюе і вызначае накіраванасць дзейнасці;

в) усвядомленая прычына, што ляжыць у аснове выбару дзеянняў і учынкаў асобы.

Матывы выконваюць функцыю сэнсаўтварэння, дакладней, надаюць асобасны сэнс рэчаіснасці, якую адлюстроўвае індывідуальная свядомасць кожнага чалавека.Дзякуючы гэтаму дзейнасць па авалоданню ведамі, учынкі, якія здзяйсняюцца чалавекам, нормы, каштоўнасці і ідэалы, на якія ён арыетуецца, набываюць уласны сэнс для самой асобы.

Акрамя гэтага, матывы выконваюць і функцыю канролю агульнай накіраванасці дзейнасці асобы. Гэта функцыя ажыццяўляецца матывамі праз механізм “эмацыянальнай карэкцыі паводзін”. Эмоцыі ацэньваюць асобасны сэнс падзей і ў выпадку неадпаведнасці гэтага сэнсу матывам змяняюць агульную накіраванасць дзейнасці асобы. Такім чынам, эмоцыі і матывы неадрыўна ўзаемазвязаны паміж сабой і складаюць сістэму адносін асобы да рэчаіснасці.

У вывучэнні ж беларускай мовы эмоцыі і матывы складаюць індывідуальна-цэласную сістэму суб’ектыўна-адзнакавых адносін вучняў да яе.

Як часта падчас гутаркі настаўніка і бацькоў можна пачуць пра іх выхаванца: “Не хоча вучыцца”, “Мог бы займацца намнога лепш”, “Пасіўны на ўроках” і інш. Сапраўды, школьная праблема прывіцця цікавасці да ведаў ўсё яшчэ застаецца нявырашанай, хоць і напісана пра яе безліч псіхолага-педагагічных прац.

Сёння, улічваючы адказнасць педагогаў за якасць ведаў вучняў і ўзровень іх падрыхтаванасці, кожны настаўнік беларускай мовы і літаратуры імкнецца, каб і яго выхаванцы з ахвотай вывучалі і дасканала ведалі гэтыя прадметы: паспяхова напісалі кантрольную дыктоўку, пераказ, сачыненне ці дакладна адказалі на пытанні тэстаў.

Але з настаўніцкага вопыту вядома, што нельга навучыць школьніка, калі ён раўнадушны, абыякавы, не бачыць патрэбы ў набыцці ведаў. І, на жаль, такія дзеці ў класе ёсць. Магчыма, негатыўную ролю тут адыграла празмерная інфармацыйная насычанасць сучасных дзеючых праграм практычна па ўсіх прадметах. Да таго ж адведзена малая колькасць гадзін на вывучэнне пэўнай тэмы.

Такім чынам, у вучэбна-выхаваўчым працэсе сапраўды існуе праблема матывацыі да вучобы.

Якія ж прагрэсіўныя педагагічныя прыёмы можна выкарыстаць на занятках мовы з мэтай развіцця і фарміравання ў школьнікаў станоўчай пазнавальнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці? Такое пытанне даўно хвалюе настаўнікаў, бацькоў.Пазнавальныя матывы вучэння характарызуюць зацікаўленасць чалавека выключна працэсам дзейнасці, а не яе вынікам. Гэты матыў можна лічыць адлюстраваннем спадчыннай пазнавальнай патрэбнасці чалавека, якая абуджаецца ў яго ў самыя першыя дні пасля нараджэння. Вучоныя лічаць, што плач немаўляці з’яўляецца якраз сведчаннем гэтага. Як арганізм дзіцяці патрабуе ежы для росту, так і яго мозг мае патрэбу ў інфармацыі для свайго развіцця.

Пазнавальныя матывы станоўча ўплываюць на ўсе псіхічныя працэсы і функцыі асобы. Па-першае,яны садзейнічаюць пераўтварэнню атрыманых ведаў са звычайнай засвоенай інфармацыі ў асобасны духоўны набытак чалавека. Па-другое,пазнавальныя матывы садзейнічаюць прыцягненню неадвольнай увагі ў вучэбным працэсе, што значна павышае працаздольнасць і эфектыўнасць працы вучняў. Вядомы факты, калі дзеці вытрымлівалі да 12 гадзін заняткаў ва ўмовах навучання, якое было пабудавана на цікаўнасці. Нуднае навучанне хутка стамляе. Вучоныя адкрылі так званае “пачуццё патоку”, калі пры высокай цікаўнасці вучэбная дзейнасць ажыццяўляецца бесперапынна, непрыкметна ў часе і прасторы.Такая дзейнасць заўсёды суправаджаецца станоўчымі эмоцыямі. Вылучаюць наступныя пазнавальныя эмоцыі: здзіўленне, радасць адкрыцця, сумненне і інш. Апроч таго, пазнавальныя матывы ўплываюць на працэсы памяці. Цікавае запамінаецца лёгка, хутка і доўга захоўваецца. Такім чынам, пазнавальныя матывы складваюцца:



  1. з таго, наколькі зацікаўлены вучні працэсам навучання;

  2. з перажывання вучнямі станоўчых эмоцый здзіўлення, цікаўнасці ў навучальным працэсе.

Як вядома, матыў -- гэта тое, што натхняе , скіроўвае чалавека да пэўнай дзейнасці. Калі ж не ведаеш матываў, то цяжка зразумець, чаму дзіця імкнецца да нечага іншага, а не да таго, што прапануе яму настаўнік.

У псіхолага-педагагічнай літаратуры вызначаюцца два тыпы матывацыі : знешні і ўнутраны. Знешні – гэта такі тып, калі вучань ведае, што за добрую і старанную вучобу ён будзе заахвочаны: напрыклад, бацькі купяць яму “ролікі”, веласіпед ці камп’ютар. Зразумела, што пры такой умове падлетак пачне праяўляць актыўнасць на занятках, стане больш старанна выконваць дамашнія заданні, каб атрымаць высокі бал. Аднак падобныя імкненні хутчэй за ўсё будуць праяўляцца толькі да адпаведнага моманту – атрымання абяцанага. Унутраны тып матывацыі можна часта назіраць у паводзінах вучняў пачатковых класаў, якія імкнуцца сваёй паспяховай вучобай парадаваць дарослых. Але з узростам і гэты матыў страчвае сваю актуальнасць.

Безумоўна, паспяховай з’яўляецца тая матывацыя, якая заахвочвае школьніка да адпаведнай дзейнасці з мэтай свядомага пашырэння і паглыблення сваіх ведаў, павышэння свайго культурнага ўзроўню. Фарміраванне матываў вучыцца – гэта ў першую чаргу стварэнне на ўроках мовы ўмоў для праяўлення ўнутраных імкненняў школьніка да навучання. Унутраная матывацыя, незалежная ад знешніх фактараў, з’яўляецца важнай умовай паспяховай вучобы. Але што рабіць, калі яна адсутнічае?

У псіхолага-педагагічнай літаратуры ёсць цэлы пералік распрацаваных спосабаў павышэння ўнутранай матывацыі ў навучальным працэсе. Настаўнікам і бацькам рэкамендуецца:



  1. не навязваць школьніку сваіх вучэбных мэт “зверху”. А калі раптам яны пастаўлены, то павінны быць зразумелымі і ўнутрана прынятымі вучнем – набыць значнасць для яго асобы. Менавіта сумесная работа па вызначэнні мэт і

задач стане больш эфектыўнай у навучальным працэсе. Мэта настаўніка павінна зрабіцца мэтаю вучня ;

  1. за правільныя адказы і выкананыя заданні ўзнагароджваць вучня толькі добрым словам, пахвалою ;

  2. ніколі не крытыкаваць за няўдачу і не прыніжаць годнасць вучня;

  3. як мага часцей выкарыстоўваць гульнёвыя формы дзейнасці, а не спаборніцтва ;

  4. вучэбныя заданні да ўрока пажадана падбіраць з элементамі навізны ;

  1. з кожным наступным урокам рэгуляваць узровень заданняў па складанасці і цяжкасці ;

  2. у час сумеснай працы абавязкова даваць вучням права выбару і г.д.

Паспрабуем паказаць некаторыя эфектыўныя метады, прыёмы і формы працы, якія дапамагаюць вырашаць “адвечную” праблему па фарміраванні ўнутранай матывацыі ў школьнікаў на ўроках беларускай мовы.

Для таго каб вучні па-сапраўднаму ўключыліся ў працу, трэба на ўводным (яшчэ ён называецца навукоўцамі матывацыйным) этапе вырашыць тры метадычныя задачы. Першая з іх патрабуе ад настаўніка-філолага актывізацыі ў сваіх выхаванцаў апорных ведаў да будучай плануемай тэмы ўрока або, інакш, стварыць сітуацыю поспеху: пахваліць вучняў за пэўныя веды па ёй. Напрыклад, перад тлумачэннем тэмы “НЕ (ня) з прыметнікамі” ў 6 класе настаўнік пры праверцы дамашняга практыкавання можа паралельна засяродзіць увагу дзяцей і на правапісе НЕ, НІ ўжо з назоўнікамі і дзеясловамі. Другі варыянт - асобна на крыле дошкі загадзя запісаць словы, словазлучэнні і сказы па раней вывучаных тэмах з гэтымі правіламі і правесці традыцыйную рубрыку ўрока - “Арфаграфічная хвілінка”. Запіс на дошцы можа выглядаць так: незабудка, нявольнік, няпраўда, няшчасце, ненавідзець, недамагаць; не даспявалі песні, не даехаў да горада.



Не хлебам адзіным жыве чалавек (прымаўка).

Здаецца, тут не сонца свеціць, а ружа полымем сваім (А.Бачыла).

Настаўнік прапануе вучням згрупаваць дадзеныя прыклады на кожнае правіла і растлумачыць яго.

Падобны прыём актывізацыі апорных ведаў перад новай тэмай можна выкарыстаць і на ўроках беларускай літаратуры практычна ва ўсіх класах. Удала дапамагаюць вырашыць гэтую задачу пастаўленыя настаўнікам 2-3 пытанні па раней вывучаным матэрыяле з жыцця і творчасці пісьменніка. Напрыклад, перад знаёмствам з біяграфіяй Івана Шамякіна ў 11-ым класе ўрок са старшакласнікамі варта пачаць з эўрыстычнай гутаркі па пытаннях: 1.Што вы ведаеце пра жыццё і творчую дзейнасць І.Шамякіна? З якімі фактамі яго жыцця вы пазнаёміліся ў восьмым класе? 2.Чым зацікавілі вас творы пісьменніка?”

Другая і трэцяя задачы, якія патрэбна рэалізаваць на матывацыйным этапе сучаснага ўрока, патрабуюць ад настаўніка-прадметніка ўмела сфарміраваць арыенціровачную аснову дзейнасці школьнікаў да плануемай тэмы ўрока і стварыць праблемную, нават тупіковую сітуацыю – татальнае няведанне па ёй.

Настаўнік, падагульняючы веды вучняў пасля правядзення “Арфаграфічнай хвілінкі”, прапануе шасцікласнікам растлумачыць таксама напісанне не (ня), ні з прыметнікамі ў наступных загадзя запісаных прыкладах: зусім не вясёлы, нічуць не падобны і г.д. Як паказвае вопыт, на гэтае пытанне наўрад ці прагучыць адказ.

Што вы ведаеце з ваеннага жыцця салдата Івана Шамякіна? Як узнікла ў яго задума напісання рамана “Сэрца на далоні”?”



Гэтыя і падобныя пытанні настаўнік можа задаць адзінаццацікласнікам, прадбачыўшы іх “нямое маўчанне”.

Поспех матывацыйнага этапу залежыць ад умела пастаўленай, часам і невырашальнай праблемы. Настаўніку важна задаць вучням такое пытанне ці прапанаваць такое заданне па новай тэме, на якое яны самастойна не змогуць даць нават прыблізнага адказу. Вельмі важна заінтрыгаваць вучняў, зацікавіць іх новым матэрыялам. Гэта і стане своеасаблівай псіхалагічнай зачэпкай для далейшага пазнання.

Пасля запісу і паведамлення тэмы заняткаў настаўнік прапануе школьнікам самім сфармуляваць мэту і задачу гэтага ўрока. Занатаваўшы на дошцы прыдатныя вучнёўскія гіпотэзы, педагог далей азнаёміць клас з загадзя падрыхтаванымі на крыле дошкі варыянтамі адукацыйнай і практычнай задач, якія стануць апорнымі на працягу ўсяго ўрока. Як паказвае педагагічны вопыт, вучні 5-11-ых класаў даволі ўдала фармулююць мэту заняткаў.

Матываванай павінна быць любая дзейнасць вучняў, а не толькі ўспрыманне новага матэрылу.

1.1Метады,прыёмы і нормы работы, якія дапамагаюць вырашыць праблему фарміравання ўнутранай матывацыі школьнікаў



1.Гульня “Хто? Што?”

Прапануецца злучыць прозвішчы аўтараў з назвамі іх твораў і вызначыць аўтара, твор якога яшчэ не вывучалі. Гэта і будзе з’яўляцца тэмай урока.

2.Конкурс кемлівых

Я Н К А К У П А Л А

На дошцы запісаны словы ікар, гара,лава, сліва, раса,крук, меч, кладка, кіпа, глей.Прапануецца замяніць першыя літары, каб атрымаліся не толькі новыя словы, але каб з першых літар слоў можна было скласці імя вядомага беларускага паэта, жыццё і творчасць якога будзе вывучацца на ўроку.

3. Шыфроўка

З дапамогай лічб на дошцы зашыфравана тэма ўрока. Лічбы адпавядаюць парадкаваму нумару літар алфавіта.

4. Пытанні-жарты

- Як ператварыць рыс у драпежную жывёлу?

- Чым заканчваецца спектакль?

У выніку адказаў аказаў на пытанні вызначаецца тэма ўрока: “Правапіс мяккага знака”

5.Аўтар

- Калі б вы былі аўтарам падручніка:

а) Як бы вы растлумачылі вучням гэтую тэму?

б) Як бы вы растлумачылі неабходнасць гэтай тэмы?

в)Як бы вы праілюстравалі гэтую тэму?

6.Фантазёр

Назваць пяць спосабаў прымянення ведаў і ўменняў па тэме ў жыцці.

7.Профі

- Падумайце, зыходзячы з вашай будучай прафесіі, для чаго спатрэбіцца вам вывучэнне гэтай тэмы?

8.Аратар

За адну хвіліну пераканайце свайго суседа па парце ў тым, што вывучэнне гэтай тэмы проста жыццёва неабходна.

9. Вызваленне ад дамашаняга задання, заліку, другіх форм кантолю – моцны матывуючы сродак. Да пачатку ўрока на стэнд вывешваецца інфармацыя аб крытэрыях ацэньвання вынікаў вывучэння тэмы і агаворваецца, што патрэбна зрабіць, каб вызваліць сябе ад цяжкага выпрабавання.

10.Тэлеграма

На дошцы запісваецца слова, на кожную пачатковую літару якога трэба сфармуляваць задачы па тэме ўрока.

11.Лірычны ўступ да ўрока

12. “Абарончы ліст”

На стале настаўніка перад кожным урокам ляжыць ліст, куды кожны вучань без тлумачэння прычын, можа напісаць сваё прозвішча і быць упэўненым, што яго сёння не выклікаюць. Але гэтыя лісты кожны раз падшываюцца, і сітуацыя трымаецца пад кантролем.


Раздзел 2.Тэхналогія рэфлексіі ў педагагічным працэсе

Паняцце рэфлексіі(ад лацінскага зварот назад, адлюстраванне)

Філасофскае вызначэнне рэфлексіі злучана з разважаннем індывіда пра самога сябе, саманазіраннем, аналізам уласных дзеянняў, думак, эмоцый,зваротам свядомасці на сябе, разважаннем пра свой унутраны стан. Рэфлексія - гэта заўсёды спараджэнне новых ведаў у свядомасці індывіда.

Рэфлексія з'яўляецца працэсам і вынікам самааналізу суб'ектам сваіх свядомасці, паводзін, унутраных псіхічных актаў і станаў уласнага досведу, асобасных структур.Рэфлексія - гэта асобасная ўласцівасць, якая ўяўляе сабой найважны фактар развіцця асобы.

Рэфлексія ў педагагічным працэсе - гэта працэс і вынік фіксавання суб'ектамі(удзельнікамі педагагічнага працэсу)стану свайго развіцця, самаразвіцця і прычын гэтага. Вызначэнню сутнасці педагагічнай рэфлексіі спрыяе разгляд яе структуры. Абапіраючыся на ўяўленні пра структуру педагагічнага працэсу, педагагічнага ўзаемадзеяння,разгледзім структуру рэфлексіі ў педагагічным працэсе.

Паколькі педагагічны працэс мяркуе абмен дзейнасцямі педагога і навучэнцаў, то рэфлексія будзе ўключаць наступныя кампаненты:

- рэфлексію педагогам дзейнасці навучэнца;

- рэфлексію педагогам сваёй педагагічнай дзейнасці;

- рэфлексію педагогам педагагічнага ўзаемадзеяння;

- рэфлексію навучэнцам сваёй дзейнасці;

- рэфлексію навучэнцам дзейнасці педагога;

- рэфлексію навучэнцам педагагічнага ўзаемадзеяння; [дадатак 4]

Вядома ж, рэфлексія выконвае дыягнастычную функцыю, канстатуючы ўзровень развіцця ўдзельнікаў педагагічнага працэсу і іх узаемадзеяння, узровень эфектыўнасці гэтага ўзаемадзеяння, асобных педагагічных сродкаў.

Сярод іншых функцый, уласцівых рэфлексіі ў педагагічным працэсе, назавём наступныя:



праекціровачная - рэфлексія мяркуе мадэляванне, праектаванне дзейнасці, узаемадзеяння ўдзельнікаў педагагічнага працэсу,мэтастварэнне ў дзейнасці;

арганізатарская - рэфлексія спрыяе арганізацыі найболей прадуктыўнай дзейнасці, узаемадзеяння педагога і навучэнцаў;

камунікатыўная - рэфлексія з'яўляецца важнай умовай зносін педагога і выхаванца;

сэнсатворчая -рэфлексія абумоўлівае фарміроаванне ў свядомасці ўдзельнікаў педагагічнага працэса сэнсу іх уласнай дзейнасці, сэнсу ўзаемадзеяння;

матывацыйная - рэфлексія вызначае накіраванасць, характар, выніковасць дзейнасці, узаемадзеянн настаўніка і навучэнцаў;

карэкцыйная - рэфлексія падахвочвае ўдзельнікаў педагагічнага працэсу да карэкціроўкі сваёй дзейнасці, узаемадзеяння.

Вылучэнне гэтых і іншых функцый, іх рэалізацыя будуць спрыяць падвышэнню развіццёвага патэнцыялу рэфлексіі ў педагагічным працэсе, вызначаць працэдуру рэфлексіўнай дзейнасці педагога і навучэнцаў.

Першым чынам, арганізуючы рэфлексіўную дзейнасць неабходна вызначыць (стварыць) працэдуру (парадак дзеянняў), а іншымі словамі тэхналогію, рэфлексіі ў педагагічным працэсе.

Адзначым, што працэдура рэфлексіі ажыццяўляецца па ходзе дзейнасці (узаемадзеяння) або пасля дзейнасці (узаемадзеяння).

Працэдура рэфлексіі ў педагагічным працэсе складаецца з трох вядучых кампанентаў:

1) фіксаванні стану развіцця;

2) вызначэнні прычын гэтага;

3) адзнакі прадуктыўнасці развіцця, ад узаемадзеяння, якое адбылося


Другім крокам у ажыццяўленні працэдуры рэфлексіі ў педагагічным працэсе з'яўляецца вызначэнне суб'ектам прычын і прычынна-следчых сувязяў зафіксаванага стану развіцця. Сярод прычын можна адзначыць: паспяховасць дзейнасці (узаемадзеяння); змену відаў дзейнасці; цікавае ўтрыманне; спрыяльную атмасферу зносін; магчымасць творчасці, палілог, дыялог; асобасную каштоўнасць; значнасць праблем, якія абмяркоўваюцца, інавацыйныя педагагічныя тэхналогіі і інш.

Сканчаецца працэдура рэфлексіі ў педагагічным працэсе адзнакай удзельнікамі педагагічнага працэсу прадуктыўнасці свайго развіцця ў выніку ўзаемадзеяння. Пад адзнакай мы маем на ўвазе меркаванні самога суб'екта педагагічнага ўзаемадзеяння пра ступень, узровень свайго развіцця і ўплыву на яго асобных кампанентаў педагагічнага ўзаемадзеяння (зместу, дзейнасці, педагагічных тэхналогій, зносін і інш.); усталяванне самім суб'ектам якасці, ступені, узроўня развіцця, якасці рэалізаванага ўзаемадзеяння.

Крытэрамі адзнакі пры гэтым з'яўляюцца кампаненты стану развіцця (г.зн. эмацыйны стан, стан матываў, дзейнасці і г.д.).

2.1Апісанне асобных тэхналогій рэфлексіі ў педагагічным працэсе

Тэхналогія "Рэфлексіўны круг"

Усе ўдзельнікі педагагічнага ўзаемадзеяння садзяцца ў круг.

Педагог задае алгарытм рэфлексіі:

- распавядзіце пра свой эмацыйны стан па ходзе ўрока і ў яго канцы;

- што новага вы пазналі, чаму навучыліся;

- якія прычыны гэтага;

- як вы ацэньваеце свой удзел ва ўроку (пазакласнай справе).

Затым усе ўдзельнікі педагагічнага ўзаемадзеяння па чарзе выказваюцца ў адпаведнасці з зададзеным алгарытмам.

Педагог сваім выказваннем завяршае рэфлексіўны круг.

Тэхналогія "Рэфлексіўная мішэнь"

На лісце паперы фармату ватманскага ліста малюецца мішэнь, якая падзяляецца на чатыры (можна і больш, менш) сектары.

У кожным з сектараў запісваюцца параметры - пытанні рэфлексіі дзейнасці, якая адбылася ( узаемадзеяння). Напрыклад, 1-ысектар - зместу; 2-і сектар - адзнака формы, метадаў узаемадзеяння; 3-ці сектар - адзнака дзейнасці педагога; 4-ы сектар - адзнака сваёй дзейнасці

Кожны ўдзельнік педагагічнага ўзаемадзеяння маркерам ці фламастарам (ручкай, алоўкам) чатыры разы (па адным у кожны сектар) "страляе" ў мішэнь, робячы пазнаку (кропку, плюс і г.д.). Пазнака адпавядае яго адзнацы вынікаў дзейнасці,якая адбылася або ўзаемадзеяння. Калі ўдзельнік вельмі нізка ацэньвае вынікі, то значок ставіцца ім у "малако" ці ў поле "0" на мішэні, калі вышэй, то ў поле "5". Калі вынікі ацэньваюцца вельмі высока, то метка ставіцца ў "яблычак", у поле "10" мішэні.

Пасля таго, як кожны ўдзельнік узаемадзеяння "стрэліў" (паставіў чатыры пазнакі) у рэфлексіўную мішэнь, яна вывешваецца на ўсеагульны агляд і педагог арганізуе яе кароткі аналіз.

Тэхналогія "Міні-сачыненне"

Ўдзельнікам педагагічнага ўзаемадзеяння прапануецца напісаць на асобных лістах паперы невялікія па аб'ёме тэксты па канцу ўрока (пазакласнай справы, семінара, гульні, чвэрці, паўгоддзя, навучальнага года і г.д.)

на тэмы:

- "Я - ва ўроку, урок – у ва мне" ("Я - у семінары, сямінар – у ва мне" (мой удзел, мой уклад ва ўрок, самаацэнка дзейнасці; значэнне ўрока, семінара для развіцця вучня- самаацэнка);

- "Мае думкі пра свой удзел у справе";

- "Як я ацэньваю вынікі справы";

- "Што мне даў гэты ўрок (справа)".

Пазнаёміўшыся з сачыненнямі, педагог праводзіць іх аналіз.



Тэхналогія "Ключавое слова"

Удзельнікам педагагічнага ўзаемадзеяння (навучэнцам, студэнтам, педагогам, удзельнікам семінара і г.д.) прапануецца на маленькіх лісточках паперы, якія загадзя педагог можа падрыхтаваць і раздаць кожнаму, напісаць адно слова, з якім у іх асацыіруецца змест справы,якая адбылася, узаемадзеяння, дзела ў цэлым, вынікі ўзаемадзеяння.

Для выканання гэтай працы даецца 2-3 мін. Па заканчэнні часу педагог збірае лісточкі з запісанымі на іх ключавымі словамі.

Пасля гэтага выкладчык праводзіць кароткі аналіз атрыманых вынікаў ці прапануе гэта зрабіць навучэнцам.

Гэты тэхналагічны прыём можна рэалізаваць і вусна: кожны з удзельнікаў праз 2-3 мін. па ланцужку называе ўслых сваё слова.

Тэхналогія "Зарадка"

Удзельнікам педагагічнага ўзаемадзеяння, якія ўсталі ў круг, педагог прапануе праз выкананне вызначаных рухаў даць адзнаку асобным кампанентам гэтага ўзаемадзеяння (утрыманню, асобным тэхналогіям, дзейнасці некаторых творчых груп, навучэнцам, педагогам, асобным гульням і г.д.), а таксама выказаць сваё стаўленне да гэтых кампанентаў.

Могуць быць прапанаваны наступныя рухі:

- прысесці на кукішкі - вельмі нізкая адзнака, негатыўная адзнака;

- прысесці, трохі сагнуўшы ногі ў каленах, - невысокая адзнака, абыякавае стаўленне;

- звычайная поза стоячы, рукі па швах - здавальняючая адзнака, спакойнае стаўленне;

- падняць рукі ў локцях - добрая адзнака, пазітыўнае стаўленне;

- падняць рукі ўгору, пляскаючы ў ладкі, падняцца на дыбачкі - вельмі высокая адзнака, захопленыя адносіны;

Напачатку рэалізацыі гэтай тэхналогіі педагог знаёміць удзельнікаў з усімі рухамі і іх значэннем.

Кожны ўдзельнік, пасля таго як педагог называе той ці іншы кампанент ўзаемадзеяння, па сваім меркаванні робіць які-небудзь рух.



Тэхналогія "Анкета-газета"

На вялікім лісце паперы (ватмана) удзельнікам педагагічнага ўзаемадзеяння па ланцужку прапануецца выказаць сваё стаўленне, даць адзнаку ўзаемадзеянню(уроку, пазакласнай справе, гульні, семінару і г.д.) у выглядзе малюнкаў, сяброўскіх шаржаў, карыкатур, вершаваных радкоў,невялікіх празаічных тэкстаў, пажаданняў, заўваг, прапаноў, пытанняў і да т.п.

Пасля таго як у афармленні і выпуску газеты ўсё прынялі ўдзел, яна вывешваецца на ўсеагульны агляд.

Тэхналогія "Ланцужок пажаданняў"

Кожнаму ўдзельніку педагагічнага ўзаемадзеяння, якое адбылося, па ланцужку (у вызначанай паслядоўнасці) прапануецца звярнуцца з пажаданнямі да сябе і іншых па выніках узаемадзеяння. Пажаданні могуць быць накіраваны на хуткае ўзаемадзеянне, будучыя справы.

Сканчае ланцужок пажаданняў педагог, падводзячы вызначаны вынік.

Тэхналогія "Завяршы фразу"

Удзельнікам педагагічнага ўзаемадзеяння, якое адбылося, для выяўлення выніковасці ўроку (пазакласнай справы, семінара і г.д.), раскрыцця ў навучэнцаў сфарміраванасці вызначанага сэнсу пра разглядаемую з'яву, падзею прапануецца завяршыць шэраг фраз, што тычацца зместу, атмасферы, арганізацыі ўзаемадзеяння.

Напрыклад, пасля гульні-вандравання з экалагічным зместам ("Па сцежцы Берандзея") пры рэфлексіі можна прапанаваць удзельнікам завяршыць наступныя фразы:

- "Прырода - гэта...";

- "Зварот з прыродай для мяне - гэта...";

- "Сярод этапаў гульні-вандравання мне асабліва спадабаўся...";

- "Падчас гульні я набыў...";

- "Гульня прымусіла мяне задумацца аб…”

- "Па стаўленні чалавека да прыроды можна меркаваць аб..."

Тэхналогія рэалізуецца наступным чынам: педагог прамаўляе незавершаную фразу і паказвае на ўдзельніка, якому прапануе яе завяршыць. З адной і той жа фразай выкладчык можа звяртацца да 2-3 удзельнікаў. Пажадана, каб кожны ўдзельнік завяршыў хоць бы адну фразу.



Тэхналогія "Астравы"

На вялікім лісце паперы малюецца карта з малюнкам эмацыйных "астравоў": в.Радасці, в. Смутку, в. Здзіўлення, в. Трывогі, в. Чакання, в. Прасвятлення, в. Натхнення, в. Задавальнення, в. Асалоды, Бярмудскі трыкутнік і інш. Карта астравоў вывешваецца на дошцы (сцяне) і кожнаму ўдзельніку ўзаемадзеяння прапануецца выйсці да карты і маркерам (фламастарам) намаляваць свой караблік у адпаведным раёне карты, які адлюстроўвае душэўны, эмацыйна-пачуццёвы стан удзельніка пасля ўзаемадзеяння.

Напрыклад: "Мой стан пасля ўзаемадзеяння характарызуецца задавальненнем, усведамленнем карыснасці справы, дадатнымі эмоцыямі. Я намалюю свой караблік, дрэйфуючым паміж астравамі Задавальнення, Радасці і Прасвятлення".

Кожны з удзельнікаў мае права намаляваць на карце і які-небудзь новы востраў са сваёй назвай, калі яму не зусім падабаюцца ўжо наяўныя. Пасля запаўнення карта вывешваецца на ўсеагульны агляд і педагог можа прапанаваць праана-лізаваць яе.

Гэта тэхналогія можа быць скарыстана педагогам у канцы кожнага навучальнага дня на працягу вызначанага перыяду часу. Карты кожнага дня можна вывешваць у класе і ў канцы тыдня параўноўваць іх, высвятляючы, як змяняўся стан навучэнцаў.

Тэхналогія "Рэфлексіўны рынг"

Па чарзе кожны з удзельнікаў справы запрашаецца на рэфлексіўны рынг (у круг), рэфлексіруя вынікі і ход справы па зададзеным алгарытме:

- эмацыйны стан, матывы дзейнасці, стан ведаў;

- прычыны стану;

- адзнака мінулай справы і г.д.

Пасля аповяду-рэфлексіі аднаго ўдзельніка іншыя звяртаюцца да яго з разнастайнымі пытаннямі, паглыбляючы рэфлексію.

Магчымы і іншы варыянт рэалізацыі гэтага тэхналагічнага прыёму, калі на рэфлексіўны рынг запрашаецца па пары ўдзельнікаў. Спачатку яны абменьваюцца пытаннямі паміж сабой,затым да іх могуць звярнуцца з пытаннямі іншыя ўдзельнікі ўзаемадзеяння.


Заключэнне

Такім чынам, выкарыстанне розных спосабаў матывацыі і рэфлексіі на ўроку беларускай мовы даюць станоўчы вынік. Заўважана дынаміка развіцця вучняў па наступных паказчыках:

1) цікавасць да навучання;

2) пошук пазнавальнай дзейнасці;

3) любоў да роднай мовы.

У вучняў з’явілася цікавасць да такіх форм вучэбнай дзейнасці, як індывідуальная, парная, групавая. Дзеці сталі праяўляць ініцыятыву на ўроках, пераадольваць цяжкасці, бачыць праблемныя сітуацыі і знаходзіць шляхі іх вырашэння.Вынікам гэтага з’яўляецца павышэнне якасці ведаў у многіх вучняў.

Добра арганізаваны этап матывацыі на ўроку даводзіць эмацыянальную і разумовую актыўнасць вучняў да ўзроўню асэнсаванага і трывалага засваення ведаў па тэме, а этап рэфлексіі дазваляе зрабіць правільныя высновы. Вучань усведамляе на колькі ён поўна засвоіў матэрыял урока і што засталося па-за яго ўвагай, над чым трэба яшчэ папрацаваць.

Пры падрыхтоўцы настаўнікам кожнага ўрока варта накіроўваць навучальную дзейнасць на дасягненне канкрэтных мэт, бо, паводле слоў М.Твэна, “хто не бачыць канчатковай мэты, вельмі здзіўляецца, што прыйшоў не туды”

Можна з упэўненасцю сказаць, што правільна арганізаваныя матывацыя і рэфлексія дапамагаюць настаўніку не толькі актывізаваць работу вучняў, а і выклікаць цікавасць да ўрока і асобы самога настаўніка і з’яўляюцца аднымі са складнікаў паспяховага ўрока.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1.Алынук, С.І. Навучанне школьнікаў самастойнай навукова-пошукавай дзейнасці/ С.І. Алынук// Беларуская мова і літаратура ў школе.2006.№1

2. Грынюк, Ж.У. Знешнія і ўнутраныя матывы / Ж.У.Грынюк Псіхалагічныя пытанні вывучэння беларускай мовы і літаратуры.- Мінск,2000.-с.28

3.Кашлев,С.С. Современные технологии педагогического процесса: Пособие для педагогов/С.С.Кашлев.-Минск: Выш.шк.,2002.-95с.

4.Колоченко, А.К.Энциклопедия педагогических технологий: Материалы для специалистов образовательных технологий/А.К.Колоченко.Москва,2002.

5. Маркова,А.К. Формирование мотивации учения: Книга для учителя.- Москва,1990.

6.Матывацыйная дзейнасць настаўніка на ўроках беларускай мовы.5-10 класы: дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў/ А.С.Вахільчук і інш.- Мазыр: ТАА

Дадатак

План-канспект урока

беларускай мовы ў 7 класе (абагульняючы ўрок)
Тэма ўрока. Ужыванне дзеепрыслоўяў і іх сэнсава-стылістычная роля

Мэты ўрока: паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па асноўных пытаннях тэмы

Дзеепрыслоўе”;



-удасканальваць уменні адрозніваць дзеепрыслоўі ў тэкстах,выяўляць іх сэнсава-стылістычную ролю ў тэкстах, даваць марфалагічную харак-тарыстыку;

- развіваць мову вучняў: узбагачаць мову вучняў шляхам падбору да дзее-прыслоўя сэнсава правільных залежных слоў, тлумачэння фразеалагімаў і складання з імі сказаў,працаваць над выразным чытаннем мастацкіх тэкстаў, удасканальваць уменне вызначаць галоўную думку і тэму;

- выхоўваць ўменне бачыць прыгажосць навакольнага свету, павагу да роднага слова.

Тып урока і педагагічныя тэхналогіі: абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Дзеепрыслоўе”; тэхналогія развіваючай кааперацыі ( праца ў групах – па два і па ча-тыры чалавекі), дыферэнцыяцыя.

Міжпрадметныя сувязі: беларуская літаратура.

План урока

  1. Арыенціровачна-матывацыйны этап:

    • Размінка.

- “Чытаем разам”.

    • Выраўноўванне ведаў вучняў ( праверка дыферэнцыраванага дамашняга задання ).

    • Пастаноўка навучальнай задачы.

  1. Аперацыйна-выканаўчы этап:

    • Вырашэнне навучальнай задачы ( праца ў групах ).

  2. Рэфлексійна-ацэначны этап.

  3. Дамашняе заданне.


Ход урока

1. Арыенціровачна-матывацыйны этап.

  • Уступнае слова настаўніка

  • Размінка

Вучням прапаноўваецца прачытаць запісаныя на дошцы сказы, якія дапамогуць паўтарыць некаторыя правілы беларускай арфаграфіі, пунктуацыі і літаратурнага вымаўлення:

1.Не трэба вельмі ламаць галаву, каб здагадацца, хто ў такой барацьбе

пераможа. – Аляксей Сцяпанавіч стаяў ля акна, ламаючы галаву, які занятак знайсці да дзевяці гадзін раніцы, пакуль ехаць у раён.

2. Маці падрыхтавала снеданне, і пакуль хлопчыкі елі, сядзела побач і не

спускала з іх вачэй. – Абодва слухалі, стаіўшы дыханне і не спускаючы вачэй з расказ-чыка.

Граматычнае заданне: назваць дзеепрыслоўныя фразеалагізмы і адпаведныя ім дзеяслоўныя формы, значэнне фразеалагізмаў растлумачыць.


  • Чытаем разам”

Вучні адпрацоўваюць навыкі выразнага чытання ўрыўка з аповесці Я.Коласа

Дрыгва”:



Нерухома стаяў густы, амярцвелы лес, шчыльна прытуліўшы верхавіны да вер-хавін, пераплёўшы галіны, акрыўшыся белымі шатамі крохкай, шапаткой шэрані.Ні звер, ні чалавек, ні птушка не парушалі яго ранішняга зімняга спакою. Толькі дзесь у гушчары галін суха палускваў мароз, пераскокваючы з дрэва на дрэва.. Пачынала свят-лець. З мроку вырысоўваліся стромкія камлі асін, каржакаватыя дубы, шурпатыя кры-выя бярозы, а паміж іх выступалі, як пачварныя дзяды, зломаныя бураю высокія рас-шчэпленыя абломкі дрэў і спілованыя пні з белымі круглымі шапкамі, з завостранымі вярхамі, ды белымі капцамі раскідаліся па лесе прыгожа скругленыя снежныя курганкі. Працяты марозам снег хрустка скрыпеў пад нагамі дзеда Талаша і грамоздкага Марты-на Рыля. Ішлі яны не спяшаючыся, выбіраючы найболей глухія лясныя дарожкі і сцеж-кі, абыходзячы небяспечныя мясціны. Ішлі моўчкі, углыбіўшыся ў свае самотныя думкі.

Заданні:

1.Прачытайце ўрывак уголас.

2.Вызначыць тэму і асноўную думку.

3.Знайсці сказы, у якіх ужываюцца дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты. Якія дзеянні яны абазначаюць? Да якіх дзеясловаў-выказнікаў адносяцца?

4.З якой мэтай аўтар уводзіць у сказы дзеепрыслоўі? ( якім паказаны зімовы лес? якім уяўляецца мароз? як ішлі дзед Талаш? Мартын Рыль? чаму яны не спяшаліся? як аўтар гаворыць пра тое, што думалі яны кожны пра сваё? )

  • Выраўноўванне ведаў вучняў ( праверка дамашняга задання ).

Прапануецца ўспомніць тэарэтычны матэрыял, які вывучаўся на папярэдніх уроках.

Дамашняе заданне насіла дыферэнцыраваны характар:

1 група – вучні рыхтавалі лінгвістычныя паведамленні на наступныя тэмы:

Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма. Ужыванне дзеепрыслоўяў”,

Дзеепрыслоўны зварот і знакі прыпынку пры ім”,

Утварэнне дзеепрыслоўяў незакончанага і закончанага трывання”.



2 група – вучні прыдумвалі прыклады да тэмы “Дзеепрыслоўны зварот і знакі

прыпынку пры ім” , тлумачылі правапіс не з дзеепрыслоўямі ( падбор прык-

ладаў ).

3 група – вучні прыдумвалі прыклады ( па тры словы ) да тэмы “Утварэнне дзее-

прыслоўяў незакончанага і закончанага трывання”.

  • Пастаноўка навучальнай задачы.


2. Аперацыйна-выканаўчы этап.

Вучні павінны пераканацца ў мэтазгоднасці выкарыстання дзеепрыслоўяў у мове.

  • Вырашэнне навучальнай задачы ( вучні працуюць у групах ).

Заданне 1. Запісаць сказы, вызначыць дзеепрыслоўныя звароты, выдзеліць азначае-мыя словы, вызначыць трыванне дзеепрыслоўяў і дзеясловаў:

1 варыянт

Адшумеўшы завеямі і сцюжамі, не-прыкметна мінула зіма, і аднойчы цёплы вільготны вецер, наляцеўшы з поўдня, прынёс з сабою першае адчу-ванне зімы.

2 варыянт

Назбіраўшы яшчэ сушняку, Міколка з дзедам расклалі невялікі агонь, і ён ве-села патрэскваў, асвятляючы бліжэй-шыя дрэвы і згушчаючы цені за ім.


? Адказаць на пытанні:

1) што называецца дзеепрыслоўным зваротам?

2) знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыслоўнымі зваротамі.

Заданне 2 выконваецца ў міні-групах( парах )

1.Утварыць ад дадзеных дзеясловаў дзеепрыслоўі незакончанага трывання: лавіць, думаць, сеяць, дзяліць, ныраць, маляваць. Утварыць ад дадзеных дзеясловаў дзеепрыслоўі закончанага трывання: заўважыць, расступіцца, ператварыць, ускладніць, напячы, насцярожыцца.

? Адказаць на пытанні:

1. Што абазначаюць дзеепрыслоўі незакончанага трывання? Як утва-раюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання? 2. Што абазначаюць дзеепрыслоўі за-кончанага трывання? Як утвараюцца дзеепрыслоўі закончанага трывання?


Заданне ( першая яго частка ) выконваецца самастойна, тэарэтычныя пытанні аб-мяркоўваюцца ў парах; кантроль – узаемаправерка, ключ – на дошцы, адзнака ( у ба-лах ) выстаўляецца ў лісток кантролю. Выкліканыя вучні адказваюць на тэарэтыч-ныя пытанні пасля выканання наступнага задання.

Заданне 3 выконваецца на слых.

Вучням зачытваюцца прыклады, у якіх трэба знайсці дзеепрыслоўі і размеркаваць па групах у адпаведнасці з відам трывання:

  1. Пакінуўшы нізіну, ласіха доўга пятляла па яловым лесе.

  2. Даючы волю языку, ён ніколі не даваў волі рукам.

  3. Нізкія цёмныя хмары завалаклі ўсё неба, не пакінуўшы ніводнай прасветлінкі.

  4. Чапляючыся крыллем за нізкія хмары, ляцелі ў вырай журавы.

  5. Махнуўшы на ўсё рукой, я паплёўся дадому.

  6. Не знаходзячы сабе месца, я паплёўся на Сялянскую вуліцу.


Заданне: кантроль-самаправерка

Заданне 4: праца ў групах (чацвёрках )

1 група: растлумачыць значэнне наступных фразеалагізмаў: прапусціўшы міма вушэй, як вады ў рот набраўшы, не пакладаючы рук.Скласці з імі сказы; падкрэсліць дзеепрыслоўныя звароты, выражаныя фразеалагізмамі, вызначыць суфіксы, трыван-не дзеепрыслоўяў, растлумачыць правапіс не з дзеепрыслоўямі.

2 група: раскрываючы дужкі, утварыце словазлучэнні, абазначце галоўнае і залеж-нае словы. У якой форме ўжыты залежныя словы:

Уцякаючы ад ( сабака ), спыніўшы ( коні ), падзяліўшыся з ( дзеці ), расказваючы пра ( здарэнне ), плывучы па ( рака ), прытаіўшыся на ( узгорак ), развітаўшыся з ( Вася ), убачыўшы ( ваўкі ).



3 група: выпісаць з тэксту выдзеленыя сказы, абазначыць дзеепрыслоўныя звароты, азначаемыя словы, выдзеліць суфіксы дзеепрыслоўяў, у дужках запісаць дзеяслоў, ад якога ўтворана дзеепрыслоўе.

Заданне выконваецца і абмяркоўваецца ў групах, затым выбіраецца адзін “дэлегат” ад кожнай групы і выконвае заданне каля дошкі, тлумачыць яго перад класам. За гэ-та атрымлівае адзнаку. У той час, калі вучні працуюць каля дошкі, клас працуе над наступным заданнем.

Заданне 5: выправіць памылкі ў запісаных на дошцы сказах; выпраўленыя сказы запісаць, растлумачыць знакі прыпынку.

  1. Даведаўшыся пра сустрэчу, нас ахапіла трывога.- Мы занепакоіліся,

даведаўшыся пра сустрэчу.

  1. Настаўніца ўваходзіць у клас, пачаўшы заняткі. – Увайшоўшы ў клас,

настаўніца пачынае заняткі.

  1. Перасадзіўшы кветкі, вучні палівалі іх вадой. – Перасадзіўшы кветкі,

вучні палілі іх вадой.

Кантроль – самаацэнка.
Заданне 6:марфалагічны разбор дзеепрыслоўяў з тэксту.

1 варыянт – прытуліўшы

2 варыянт – ( не ) спяшаючыся
3.Рэфлексійна-ацэначны этап.

Настаўнік гаворыць пра сэнсава-стылістычную ролю дзеепрыслоўяў у мове, пра тое, што яны робіць мову выразнай, дакладнай.

Пытанні да вучняў:

  1. закончыце, калі ласка, сказ: Дзеепрыслоўе - …

  2. што было для вас лёгкім? што здалося цяжкім?

  3. што спадабалася на ўроку больш? Пастаўце + у адпаведных месцах

схемы:

мая праца праца настаўніка

форма ўрока змест урока

  1. падлічыце колькасць атрыманых вамі балаў і ацаніце сваю працу на ўроку.




  1. Дамашняе заданне.

Задаецца з улікам тых недахопаў, пропускаў у ведах, якія выяўлены на ўроку, што дазволіць больш эфектыўна падрыхтавацца да кантрольнага дыктанта з граматычным заданнем па тэме.

План-канспект урока ў 5 класе па тэме: Прафесійныя словы. Навуковыя тэрміны. Замацаванне.

Мэта: -замацоўваць вывучанае,раскрываць ролю прафесійных слоў, навуковых тэрмінаў у звязным тэксце;


  • развіваць уменні вучняў ужываць прафесійныя словы і навуковыя тэрміны ў вуснай і пісьмовай мове, развіваць уменне карыстацца тлумачальным слоўнікам

  • выхоўваць цікавасць да будучай прафесіі, адказнасць за ўласны выбар

Абсталяванне: падручнік беларускай мовы, карткі з заданнямі, тлумачальныя слоўнікі.

Ход урока:



  1. Арганізацыйна-матывацыйны этап

1.Уявіце сітуацыю: вы прыйшлі на ўрок матэматыкі. Заўтра – кантрольная работа. Сёння – падрыхтоўка да яе. І вы чуеце ад настаўніка:

- Вазьміце ў рукі цудоўныя транспарцірчыкі і чароўныя цыркульчыкі. Пабудуйце прыгожы графічак.Вылічыце карэньчык квадратненькі ў дадзеным прыкладзе і г. д.

- Чаго не дапускае прафесійная лексіка настаўніка матэматыкі?(ужывання навуковых тэрмінаў у памяншальна-ласкальным значэнні, далучэння да іх ацэначных эпітэтаў)

Значыць, галоўныя прыкметы прафесійнай лексікі – гэта?(дакладнасць,канкрэтыка,тэрміналагічнасць)

Кім працуюць вашы бацькі?

Якія прафесійныя словы яны ўжываюць?



  1. Інфармацыйна-пошукавы этап

  1. Запоўніць табліцу

Прафесійныя словы

Навуковыя тэрміны

Агульнаўжывальныя словы







Словы для занясення ў табліцу: зямля, мама, школа, нават, барэльеф, дэкларацыя, партэр, фуганак, кніга, жыклёр, дзённік, перпендыкуляр,песцік.



  1. Выбарачная праверка практыкавання(у форме віктарыны) – пра людзей якіх прафесій ці заняткаў гаворыцца ў сказах? (столяр, будаўнік, чыгуначнік,артыст)

  2. Трэніровачна-карэкцыйны этап

  1. Самастойная работа: скласці невялікі слоўнік прафесійных слоў(працуе 7 вучняў);

1-будаўнікоў, 2-шафёраў, 3-медыкаў, 4-мастакоў, 5-паляводаў, 6-сталяроў,7-чыгуначнікаў.

2. Індывідуальнае заданне па картках(5 вучняў)

* прачытаць урыўкі, назваць словы, характэрныя для прафесій ткача.Ці ўжываюцца гэтыя словы ў наш час? З якой мэтай выкарыстаны аўтарам у тэксце?

1. Спралі ўсё, што спрасці

У дзянёк мелі гэты,

Сталі ў бёрда класці

Аснову кабеты.


  1. На навой праз бёрда

Аснову ўкруцілі,

А роўна і цвёрда

У чыны зарадзілі.

3. Да нітоў прыгналі

Панажы два ў доле

Цэвак насукалі

І ткаць сталі паволі.

4.Паволі – спачатку,

Хутчэй – штораз далей,

Вось і ўсё! У канчатку

Губку адаткалі.

5.Губку не малую:

Локці два без мала!-

Колькі на такую

Сцяну пражы стала.

3 Два вучня выконваюць другое заданне.

Прачытать верш.Назвать словы, характэрныя для прафесіі шаўца. Вызначце,якія са слоў ужываюцца т цяпер.Якую ролю выконваюць прафесійныя словы у творы?

Я шавец-маладзец,

Знаю дзела сваё,

Слухаць мусяць мяне

Капыллё і скур’ё.

Пры вартаце маім

Дружна праца ідзе.

Жонка дратву прадзе,

Вучань суча яе.

Я сам “край” намачыў,

На капыл нацягнуў;

Стукі-стук! малатком,

Шылам, дратвой махнуў,

Падашву прылажыў,

Нагнаў шрыфаў кругом,

Абцас гладка прыбраў.

Ды падкоўку на ём;

Капыл выдзер і вот

Бот на траме вісіць;

Эй, дзівуйся, панок!-

Добра будзе насіць.

Эй, дзівуйся, хто жыў,

Які майстар я, зух!

Бот, камаш,чаравік

Вам састрою ўдруг.

І багат бы я быў

(Хоць не бедзен і так),

Каб лапцей не насіў

Наш мужык-небарак.

4.Кантрольна-рэфлексійны этап

А) прачытаць словы.З дапамогай тлумачальнага слоўніка беларускай мовы выявіць лексічныя значэнні слоў, якія ўжываюцца ў розных сферах дзейнасці чплавека.Расказаць пра правапіс спалучэнняў іё, ыё, ія,ыя (з дамашняга задання)

Арфаграфія, вакцына, лазер,лакатар,міграцыя, камедыёграф, бібліятэка.

Б) Гульня “Кім быць?”

Вучні слухаюць групы слоў, якія чытае настаўнік. Тыя словы, якія адпавядаюць вашай будучай прафесіі( а вы, напэўна, ведаеце, кім хочаце быць), запішыце ў сшыткі.

(Адкрыты пералом, бінт, вата, аднародныя члены, выдатнік, абанемент, абонент, перавязка, скальпель, гіпс, фанетычны разбор, адказ, адрас, газеты, за рулём, марфемны аналіз, малаток, фуганак, варштат, рубанак, стружкі, ампутаваць, ёд, дзейнік, назоўнік, слова, складаны сказ, замаскіраваць, бандэроль, бензін, кузаў, радыятар)

В)Слоўнікава-арфаграфічная хвіліна-эстафета

-растлумачыць значэнне слоў: біяграфія, алімпіяда, дынта, мемарыял, рацыён.

- скласці сказы з гэтымі словамі

-назваць 4 словы на правапіс каранёвага я.



5.Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія(кластар)[дадатак 5]

6.Дамашняе заданне п. 17 пр.111

План-канспект урока ў 5 класе

Тэма: Адназначныя і мнагазначныя словы

Мэта: - даць паняцце пра адназначныя і мнагазначныя словы;



  • выпрацоўваць уменне вызначаць лексічнае значэнне мнагазначнага слова (у тым ліку з дапамогай тлумачальнага слоўніка), удасканальваць уменне правільна ўжываць мнагазначныя словы ў мове;

  • выхоўваць акуратнасць пры рабоце, культуру маўлення.

Абсталяванне: тлумачальныя слоўнікі

Ход урока:



  1. Арганізацыйна – матывацыйны этап

  1. Уступная гутарка.

  • Скажыце, хто для вас, дзесяцігадовых хлопчыкаў і дзяўчат, самыя блізкія і дарагія людзі? (бацькі, бабулі і дзядулі, браты і сястрычкі)

  • Рукі матулі… Якія яны? (залатыя)

  • Сэрца бабулі… Якое яно? (руплівае, шчодрае)

  • Позірк матулі… (цёплы, сонечны)

  • Голас бабулі… (мяккі, бархатны)

  • Характар бацькі…(прамы, адкрыты)

  • Словы дзядулі…(цвёрдыя, мудрыя)

2.Якія высновы мы можам зрабіць? З дапамогай адназначных ці мнагазначных слоў вы характарызавалі родных людзей?

  • Калі маўленне можна лічыць выразным? (Калі ў ім ужываюцца мнагазначныя словы)

  • З чым звязана выразнасць маўлення? (Са свабодным ужываннем мнагазначных слоў у маўленні)

  • Калі развіваецца мнагазначнасць?(Калі мы хочам выказацца шчыра, эмацыянальна, вобразна)

  • Якая наша задача на сённяшнім уроку? (удасканальваць ужыванне мнагазначных слоў у вусным і пісьмовым маўленні)

3.Увага! Дослед!

  • Дзе ваша такса?

У якіх выпадках можна ўжыць дадзенае пытанне?(Калі вы едзеце ў таксі; калі пытаецеся пра сабаку)

Ад мнагазначных слоў трэба адрозніваць амонімы.



  1. Інфармацыйна-пошукавы этап

    • Работа над практыкаваннем;

    • Паведамленне тэмы і задач урока;

    • Праца з падручнікам

    • Прачытайце вывады ў падручніку, ці супадаюць яны з вашымі вывадамі?

-Слова настаўніка пра абазначэнне мнагазначных слоў у тлумачальным слоўніку.


  1. Трэніровачна-карэкцыйны этап

    • Практыкаванне (вусна)

    • Каменціраванае пісьмо( можна выканаць частку)

* Вызначыць, у якіх значэннях ужыта слова зямля ў сказах.

Для даведак: радзіма, планета, глеба, суша, тэрыторыя, участак.

Родная зямля мякчэй чужой пярыны.Ляжыць зямля ў адзенні новым.З Зямлі стартавала ракета на Венеру.Зямлю добра ўзарэш – больш хлеба збярэш. На гарызонце маракі ўбачылі Зямлю. На многія кіламетры раскінуліся ўрадлівыя землі.


    • Выпішыце з тлумачальнага слоўніка па два мнагазначныя словы:

1 в. – назоўнікі;

2 в. – дзеясловы.

*Складзіце з імі словазлучэнні, каб гэтыя словы мелі розныя значэнні.

Творчая праца: Практыкаванне(Як бы вы прадоўжылі казку?)



  1. Кантрольна-рэфлексійны этап

Сінквейн са словам “мнагазначнасць”

Мнагазначнасць

Выразная, вобразная

Характарызуе, узбагачае, развівае

Мнагазначнасць развівае вобразнае мысленне.

Вобразнасць

5. Дамашняе заданне п. 21, пр.137

Структура рэфлексіі ў педагагічным працэсе



Рэфлексія

Суб’екты рэфлексіі



Настаўнік Вучань


Дзейнасць вучня




Педагагічнае ўзаемадзеянне


Дзейнасць настаўніка





не з’яўляюцца не ўжываюцца носяць

не спалучаюцца агульна- ў пераносным інфармацый-

з ацэначнай ужывальнымі значэнні ны

лексікай характар



Прафесійныя словы

і навуковыя тэрміны









Спрыяюць указваюць на прафесію часцей

запамінанню ці род заняткаў ужываюцца ў навук.

Інфармацыі стылі




Робяць мову

Дакладнай і

канкрэтнай






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка