Складаназалежныя сказы з сузалежным, паслядоўным і змешаным падпарадкаваннем




Дата канвертавання01.07.2016
Памер21.92 Kb.
Тэма: Складаназалежныя сказы з сузалежным, паслядоўным і змешаным падпарадкаваннем.
Мэта: праверыць веды вучняў па тэме, прадоўжыць фармаванне навыкаў самастойнай працы і працы ў групе (рознаўзроўневай)
Тып урока: урок- залік ( тэорыя- практыка- кантроль)
Ход урока

  1. Арганізацыйны момант




  1. Уступнае слова настаўніка (паведамляецца тэма, мэта і форма ўрока-заліка)




  1. Апытванне

  • Які сказ называецца складаным?

  • Пры дапамозе чаго простыя сказы звязваюцца ў складаныя?

  • На якія два віды апдзяляюцца складаныя сказы?

  • Які сказ называецца складаназлучаным?

  • Які сказ называецца складаназалежным?

  • Якія бываюць віды сказаў паводле значэння?

  • Чым адрозніваюцца злучнікі ад злучальных слоў?



  1. Аналіз сказаў на дошцы

а) За палянкай, што зелянее атавай, ідзе суцэльны лес.

б) Дзяўчаты пачалі працаваць з такім запалам, што старшыня толькі цешыўся.

в) Ліпы, што як сцяною засланілі сцены клеці, кучаравіліся ўжо пажоўклым лісцем.

г)Па ўсім відаць, што ўчора тут пахадзілі дзявочыя рукі.


5. Заданні вучням

Узровень М (мінімум)

1.Вызначыць колькасць сказаў і пабудаваць схемы:

а) Чуваць, як дыша вераснем зара па ўсей зямлі, што ў вечаровым дыме.

б) Паслухаць бы драздоў свістанне ў час ружовага світання, цяжкі мядзведзь з бярлогі высоўвае на сонца нос, калі туман плыве над логам, рассейваючы кроплі рос.



2. Дапісаць сказы па схеме:

а). / Мяне ўжо радуе тое /, што…

б) / Стаяць вартавыя на мосце і глядзяць /, як…

Узровень А ( агульны)


  1. Дабудаваць сказы, зрабіць іх схемы. Паставіць знакі прыпынку.

а) Машына адышла ўжо далека ад пярэдняга кра(ю, я) калі генерал заўважыў (на) перадзе некалькі танкаў што…

б)Калі пабыва(е, я)це летам у нашым краі вам (на) доўга запомніцца чысты сухі бор які…



2. Скласці сказ па схеме. Зрабіць яго сінтаксічны разбор.

/ /, як , як , як .



Узровень В (высокі)

  1. З дадзеных сказаў пабудаваць і запісаць складаназалежныя сказы з а)паслядоўным,

б) сузалежным аднародным і в) сузалежным неаднародным падпарадкаваннем. Зрабіць схемы.

а) Туман туліўся нізка над зямлей. Кананадай грукалі ільды. З нябес спусціліся аблокі папіць яе сцюдзенае вады.

б) У сухое надвор е нельга раскладваць у бары агню. Можа ўзнікнуць пажар. Шмат загіне народнага дабра.

в) Вясны паводка залатая змяце з палеў зімовую тугу. Я да цябе, Радзіма, прылятаю. Пець не ў родным краі не магу.



2. Пашырыць структуру сказаў. Зрабіць сінтаксічны разбор аднаго сказа, пабудаваць схемы.

а) Каб…, наша брыгада перайшла на метад падраду, які…



б) …, калі на маяку ўжо запалілі агні, якія…
6.Дам. зад. Запісаць тэкст на школьную тэму з выкарыстаннем сказаў розных відаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка