Складальнікі: В. У. Белы, загадчык кафедры беларускай і рускай моў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»




Дата канвертавання28.03.2016
Памер134.98 Kb.




Складальнікі:

В.У.Белы, загадчык кафедры беларускай і рускай моў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

Н.В.Ратынская, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»;

Рецензенты:

Кафедра рускай мовы ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт»;

Д.В.Дзятко, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», кандыдат філалагічных навук, дацэнт

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:

Кафедрай рускай і беларускай моў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

(пратакол № 8 ад 28.03.2014 г.);
Навукова-метадычным саветам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

(пратакол № 9 ад 28.05.2014 г.);


Навукова-метадычным саветам па лячэбнай справе Вучэбна-метадычнага аб’яднання па медыцынскай адукацыі

(пратакол № 7 ад 29.05.2014 г.);


Навукова-метадычным саветам па педыятрыі Вучэбна-метадычнага аб’яднання па медыцынскай адукацыі

(пратакол № 6 ад 30.05.2014 г.);


Навукова-метадычным саветам па медыка-прафілактычнай справе Вучэбна-метадычнага аб’яднання па медыцынскай адукацыі

(пратакол № 7 ад 29.05.2014 г.);


Навукова-метадычным саветам па стаматалогіі Вучэбна-метадычнага аб’яднання па медыцынскай адукацыі

(пратакол № 6 ад 30.05.2014 г.)



Тлумачальная запіска
Вучэбная дысцыпліна «Беларуская мова: прафесійная лексіка» займае асаблівае месца ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй. Авалоданне высокай маўленчай культурай садзейнічае лагічнасці, выразнасці, правільнасці і дакладнасці маўлення студэнтаў медыцынскіх універсітэтаў. Студэнты павінны валодаць спецыяльнай тэрміналагічнай лексікай, умець лагічна і паслядоўна выкладаць свае думкі ў вуснай і пісьмовай формах, а таксама пісьменна карыстацца маўленчымі стылістычнымі навыкамі ва ўмовах білінгвізму.

Тыпавая вучэбная праграма па вучэбнай дысцыпліне «Беларуская мова: прафесійная лексіка» распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі дакументамі:



    • адукацыйным стандартам па спецыяльнасці 1-79 01 01 «Лячэбная справа», зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2013 г. № 88;

    • адукацыйным стандартам па спецыяльнасці 1-79 01 02 «Педыятрыя», зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2013 г. № 88;

    • адукацыйным стандартам па спецыяльнасці 1-79 01 03 «Медыка-прафілактычная справа», зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2013 г. № 88;

    • адукацыйным стандартам па спецыяльнасці 1-79 01 07 «Стаматалогія», зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2013 г. № 88;

    • тыпавым вучэбным планам па спецыяльнасці 1-79 01 01 «Лячэбная справа» (рэгістрацыйны № L 79-1-001/тып.), зацверджаным Першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 30.05.2013 г.;

    • тыпавым вучэбным планам па спецыяльнасці 1-79 01 02 «Педыятрыя» (рэгістрацыйны № L 79-1-003/тып.), зацверджаным Першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 30.05.2013 г.;

    • тыпавым вучэбным планам па спецыяльнасці 1-79 01 03 «Медыка-прафілактычная справа» (рэгістрацыйны № L 79-1-004/тып.), зацверджаным Першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 30.05.2013 г.;

    • тыпавым вучэбным планам па спецыяльнасці 1-79 01 07 «Стаматалогія» (рэгістрацыйны № L 79-1-007/тып.), зацверджаным Першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 30.05.2013 г.

Асноўныя мэты выкладання вучэбнай дысцыпліны «Беларуская мова: прафесійная лексіка»:

  • выпрацоўваць і замацоўваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;

  • развіваць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю маўлення;

  • пашыраць і ўзбагачаць прафесійны лексічны запас будучых спецыялістаў, выпрацоўваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;

  • фарміраваць устаноўкі на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці;

  • выхоўваць любоў і павагу да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

Задачы вывучэння вучэбнай дысцыпліны:

  • сфарміраваць у студэнтаў разуменне неабходнасці ведаць і карыстацца беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці;

  • даць студэнтам неабходную сістэму ведаў аб лексічным складзе, тэрміналогіі і маўленчай культуры;

  • дапамагчы студэнтам усвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і духоўным адраджэнні нацыі;

  • садзейнічаць падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых і крытычна думаючых спецыялістаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.

Змест вучэбнай дысцыпліны «Беларуская мова: прафесійная лексіка» карэліруецца са зместам вучэбных дысцыплін «Лацінская мова» (асаблiвасцi правапiсу запазычаных тэрмiнаў), «Анатомія чалавека» (уласнабеларуская анатамічная тэрміналогія) і інш.

Структура тыпавой вучэбнай праграмы па вучэбнай дысцыпліне «Беларуская мова: прафесійная лексіка» прадстаўлена шасцю разделамі.



Патрабаванні да падрыхтоўкі студэнта па заканчэнні вывучэння вучэбнай дысцыпліны

Студэнт павінен ведаць:



  • ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыяльных зносін;

  • функцыі беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры;

  • месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасці народаў і моў;

  • сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы;

  • поўны набор прафесійнай лексікі;

  • тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці.

Студэнт павінен умець:

  • граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай;

  • адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю;

  • перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты;

  • складаць і весці на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя і публіцыстычныя выступленні і г.д.;

  • выконваць тэсты і тэставыя заданні, якія садзейнічаюць замацаванню вучэбнага матэрыялу.

Студэнт павінен валодаць:

    • прынцыпамі фарміравання і пераказу прафесійных і агульнаўжывальных тэкстаў на беларускай мове;

    • афармленне медыцынскай дакументацыі на беларускай мове;

    • сістэмай ведаў пра фанетычныя, лексічныя і граматычныя асаблівасці сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

    • нормамі сучасных зменаў у беларускім правапісе;

    • вуснай і пісьмовай формамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў сферах прафесійнай і грамадскай дзейнасці.

Усяго на вывучэнне вучэбнай дысцыпліны «Беларуская мова: прафесійная лексіка» адводзіцца 64 гадзіны. Аўдыторных гадзін - 34, з іх практычных (лабараторных) заняткаў – 34.

Бягучая атэстацыя праводзіцца у адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам у форме заліку.



Прыкладны тэматычны план

Назва раздзела (тэмы)

Колькасць гадзін аўдыторных заняткаў

практычных (лабараторных)

  1. Нацыянальная мова і формы яе існавання

4

    1. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

2

    1. Сучасная літаратурная мова і яе кадыфікацыя

2

  1. Асаблівасці навуковага стылю

2

  1. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання. Тэрміналогія і тэрмінасістэма

2

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія

2

  1. Беларуская медыцынская тэрміналогія: гісторыя станаўлення, крыніцы і сучасны стан

20

  1. Культура маўлення і медыцына

4

    1. Маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне. Тыповыя маўленчыя памылкі

2

    1. Медыцынская і агульначалавечая мараль у творах беларускіх пісьменнікаў

2

Усяго гадзін

34

Змест вучэбнага матэрыялу
1. Нацыянальная мова і формы яе існавання
1.1. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

Прадмет і задачы вучэбнай дысцыпліны «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Мова і маўленне. Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў. Беларуская мова – мова беларускага народа. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Старабеларуская літаратурная мова ХІV – ХVІ стст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі. Новая (сучасная) беларуская літаратурная мова ХІХ – пачатку ХХ стст. Беларуская мова ў часы Расійскай імперыі ва ўмовах адсутнасці беларускай дзяржаўнасці. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў ХХ – пач. ХХІ стст.
Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Мова і міждысцыплінарныя сувязі. Месца нацыянальнай мовы ў сістэме гуманітарных навук. Нацыянальная мова ― крыніца духоўнай і інтэлектуальнай культуры беларусаў. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.

1.2. Сучасная літаратурная мова і яе кадыфікацыя

Сучасная літаратурная мова і яе кадыфікацыя. Паняцце моўнай нормы. Віды нормаў беларускай літаратурнай мовы. Арфаэпічныя і акцэнталагічныя нормы, іх спецыфіка ў беларускай мове. Арфаграфічныя формы, іх асаблівасці. Сінтаксічныя нормы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.

Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы: гутарковы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі, афіцыйна-справавы. Асноўныя віды жанраў і тэкстаў гэтых стыляў, сфера іх выкарыстання.

2. Асаблівасці навуковага стылю

Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі (аб’ектыўнасць, лагічнасць, яснасць, дакладнасць, доказнасць). Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю (агульнанавуковая, тэрміналагічная лексіка; сродкі лагічнай сувязі).

Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковых тэкстаў. Жанры навуковай літаратуры (анатацыя, рэзюме, рэферат, тэзісы, даклад, артыкул).

3. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання. Тэрміналогія і тэрмінасістэма

Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Дыялектная мова. Паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні тыпы гаворак. Дыялектная мова як адна з крыніц папаўнення і ўзбагачэння беларускай літаратурнай мовы. Тэрміналогія як сукупнасць тэрмінаў розных галін вытворчасці, тэхнікі, навукі, мастацтва і пад., а таксама сістэма тэрмінаў якой-небудзь адной навуковай дысцыпліны. Паняцце тэрміна. Паняцце тэрмінасістэмы. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія. Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы. Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі (тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя). Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі). Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.



4. Беларуская навуковая тэрміналогія

З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі. Асноўныя прынцыпы яе выпрацоўкі ў 20-30-я гг. XX ст. Крыніцы фарміравання беларускай тэрміналогіі. Роля жывой народнай мовы ў складванні і развіцці беларускай тэрміналагічный лексікі. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.



5. Беларуская медыцынская тэрміналогія: гісторыя станаўлення, крыніцы і сучасны стан

Асаблівасці фарміравання і развіцця беларускай медыцынскай тэрміналогіі. Дзейнасць Беларускай навукова-тэрміналагічнай камісіі ў 20-х гг. XX стагоддзя і яе набыткі ў галіне медыцыны. Гісторыя беларускай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Энцыклапедычныя слоўнікі. Перакладныя медыцынскія слоўнікі. Тлумачальныя медыцынскія слоўнікі. Беларускія медыцынскія слоўнікі. Будова слоўнікавага артыкула.

Два накірункі ў развіцці анатамічнай тэрміналогіі: утварэнне тэрмінаў на аснове беларускай размоўнай лексікі і на аснове грэчаска-лацінскіх тэрмінаэлементаў праз іх адаптацыю да фанетычных і граматычных нормаў беларускай мовы. Утварэнне тэрмінаў на аснове беларускай моўнай лексікі.

Утварэнне тэрмінаў на аснове грэчаска-лацінскіх тэрмінаэлементаў. Практыкум на замацаванне грэчаскіх тэрмінаэлементаў.

Аднаслоўныя клінічныя тэрміны. Каранёвыя і канцавыя тэрмінаэлементы і іх значэнне.

Шматслоўныя клінічныя тэрміны, іх структура і лексічны склад. Практыкаванні на складанне шматслоўных клінічных тэрмінаў.

Складаныя клінічныя тэрміны грэчаскага паходжання. Эпанімічныя клінічныя тэрміны.

Тэрміны і назвы медыка-біялагачных навук, спецыяльнасцей, раздзелаў клінічнай медыцыны. Назвы спецыялістаў у медыка-біялагічных навуках і ў клінічнай медыцыне. Назвы метадаў абследавання і назвы метадаў лячэння.

Асаблівасці перакладу навуковых тэрмінаў (медыцынскіх). Вусны і пісьмовы пераклад навукова-папулярных артыкулаў медыцынскай тэматыкі (па выбары выкладчыка). Практыкум па складанні гісторыі хваробы хірургічнага хворага.

6. Культура маўлення і медыцына

6.1. Маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне. Тыповыя маўленчыя памылкі

Маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення. Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.



6.2. Медыцынская і агульначалавечая мараль у творах беларускіх пісьменнікаў

Медыцынская і агульначалавечая мараль у творах беларускіх пісьменнікаў. Работа па тэме «Вобраз урача ў беларускай літаратуры». Выкарыстанне медыцынскіх тэрмінаў у мастацкіх творах.



Інфармацыйна-метадычная частка
Літаратура

Асноўная:

  1. Азарка, В. У. [і інш.]. Беларуская мова: спецыяльная лексіка : вучэб.-метад. дапам. / В. У. Азарка, А. С, Васілеўская, М. М. Круталевіч. - 2-е выд., выпр., дап. - Мн.: БДПУ, 2005. - 207 с.

  2. Антанюк, Л.А. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / Л.А.Антанюк. – 2-е выд. – Мінск: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 2005. - 99 с.

  3. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэб. дапамож. / В.А. Ляшчынская. - Мінск: РІВШ БДУ, 2001. – 256 с.

  4. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі: зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 420-З. - Мн.: 2009. – 160 с.


Дадатковая:

  1. Арашонкава, Г.У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г.У.Арашонкава [і інш.]. - Мінск, 1999. – 175 с.

  2. Бородулин, В.И. Большой медицинский энциклопедический словарь / В.И.Бородулин, А.В.Тополянский. - Москва, 2007. – 464 с.

  3. Булыка, А.М. Слоўнiк iншамоўных слоў: у 2 т / А.М.Булыка. - Мінск: Бел. Энцыкл, 1999. - 2 т.

  4. Варанец, В.І. Атлас медыцынскіх дакументаў /В.І.Варанец. - Гродна: ГрДМУ, 2004. - 52 с.

  5. Варанец, В.І. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў : для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі / В.І. Варанец. – Мінск: выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2013. – 208 с.

  6. Воронец, В.И. Русско-белорусский медицинский словарь / В.И.Воронец. Гродно, 2005. – 99 с.

  7. Вучэбны тэрміналагічны слоўнік па скурных і венерычных хваробах: для практычных заняткаў студэнтаў / П.Д.Гуляй, У.С.Цырыковіч, Д.К.Кандрацьеў [і інш.]. - Гродна, 1992. – 12 с.

  8. Даведнік напісання дыягназаў асноўных захворванняў унутраных органаў / пад агульнай рэдакцыяй праф. Н.І.Арцішэўскай. - Мінск, 1994. – 94 с.

  9. Друян, Л.И. Краткий терминологический словарь для медицинских сестёр / Л.И.Друян. - Минск, 1992. – 94 с.

  10. Кандраценя, І.У. Беларускі арфаграфічны слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы;  уклад. Л.П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя / пад рэд. А.А. Лукашанца. –  3-е выд., выпр. – Мінск: Беларуская навука, 2011. – 695 с.

  11. Капейко, Т. В. Лексіка-семантычны спосаб тэрмінаўтварэння / Т.В. Капейко. - Магілёў, 2007. – 148 с.

  12. Киселёв, И.А. Русско-белорусский фразеологический словарь / И.А. Киселёв. - Минск, 1991. – 192 с.

  13. Метафора и терминологически устойчивые выражения в медицине: Словарь-справочник / авт.-сост. А.П.Дьяченко. - Минск, 2003. – 428 с.

  14. Русско-белорусский медицинский словарь: опыт словаря-справочника / Е.Ф.Горелова, Н.Д.Гололоб, Л.И.Подорская [и др.]. - Минск, 1993. – 74 с.

  15. Слоўнік асабовых уласных імён / уклад. М.Р. Суднік. - Минск, 2005. - 176 с.

  16. Станкевіч, А.А. Дэтэрміналагізацыя тэрмінаў іншамоўнага паходжання ў сучаснай беларускай мове / А.А.Станкевіч // Беларуская мова. 1977. Вып. 5. С.27-34.

  17. Станкевіч, А.А. Рыторыка: вучэб. дапам. / А.А.Станкевіч. - Мінск, 2010. – 316 с.

  18. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. М.Р.Судніка і М.Н. Крыўко. - Мінск, 2005. – 783 с.

  19. Юпатаў, С.І. Хірургічныя хваробы / С.І.Юпатаў, У.М.Калтанюк. - Мінск, 1996. – 351 с.



Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і выкананні самастойнай работы студэнтаў па вучэбнай дысцыпліне

Час, вызначаны на самастойную работу, можа быць выкарыстаны навучэнцамі на:



  • падрыхтоўку да практычных заняткаў;

  • падрыхтоўку да заліку па вучэбнай дысцыпліне;

  • распрацоўку тэм, якія выносяцца на самастойнае вывучэнне;

  • падрыхтоўку тэматычных дакладаў, рэфератаў, прэзентацый;

  • выкананне практычных заданняў.

Асноўныя метады арганізацыі самастойнай работы:



  • напісанне і прэзентацыя рэферата;

  • выступленне з дакладам;

  • падрыхтоўка і ўдзел у актыўных формах навучання.

Кантроль самастройнай работы можа ажыццяўляцца ў выглядзе:



  • кантрольнай работы;

  • выніковых заняткаў, вуснага апытання, пісьмовай працы, тэсціравання;

  • абмеркавання рэфератаў;

  • праверкі рэфератаў, пісьмовых дакладаў.


Пералік рэкамендаваных сродкаў дыягностыкі

Для дыягностыкі кампетэнцый выкарыстоўваюцца наступныя формы:



  • вусная форма;

  • пісьмовая форма;

  • вусна-пісьмовая форма.

Да вуснай формы дыягностыкі кампетэнцыі адносяцца:

  • даклады на практычных занятках;

  • даклады на канферэнцыях.

Да пісьмовай формы дыягностыкі кампетэнцыі адносяцца:

  • тэставыя заданні;

  • кантрольныя апытанні;

  • кантрольныя работы;

  • рэфераты;

  • публікацыі артыкулаў, дакладаў;

  • пісьмовыя залікі.

Да вусна-пісьмовай формы дыягностыкі кампетэнцыі адносяцца:

  • справаздачы па дамашніх практычных практыкаваннях з іх вуснай абаронай;

  • залік.

Змест



Звесткі пра аўтараў тыпавой вучэбнай праграмы

Белы Валерый Уладзіміравіч

загадчык кафедры беларускай і рускай моў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», кандыдат філалагічных навук, дацэнт

 службовы

(017) 272-51-94




Ратынская Наталля Валяр’янаўна

старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»


 для спецыяльнасці 1-79 01 02 «Педыятрыя»






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка