Сказы з рознымі відамі сувязі, знакі прыпынку




Дата канвертавання13.05.2016
Памер45.82 Kb.
Тэма: Сказы з рознымі відамі сувязі, знакі прыпынку

Мэта: адрозніваць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак ад іншых тыпаў складаных сказаў, вызначаць межы і сродкі сувязі прэдыкатыўных частак; будаваць схемы складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак; 2) садзейнічаць фарміраванню навыкаў аналітычнага мыслення, самастойнай працы; 3) спрыяць выхаванню пачуцця адказнасці за свой выбар, ствараць сітуацыі для выхавання культуры індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці, падрыхтоўвацца да здачы ЦТ па беларускай мове.


Ход урока

1. Арганізацыйны этап.

Паўтарэнне!



Выкананне трэніровачнага тэста (Выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў)


  1. Адзначце дзеясловы, якія не маюць форм цяперашняга часу

1.прыехаў

6.дзьмуць

2.радаваўся

7.вярнуцца

3.уяўляць

8.ашчаслівіць

4.адкусіць

9.рассыпаць

5.заплываць

10. прыбегчы


2.Адзначце дзеясловы, якія ў 2 асобе множнага ліку цяп. часу абвес. ладу маюць канчатак –ЯЦЕ- АЦЕ

1. плесці

6. гаварыць

2. стамляцца

7. гнуць

3. глядзець

8. згаджацца

4. браць

9. жаць

5. рэзаць

10. любіць


3.Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі залежнага стану прошлага часу

1. звараны суп

6. пажоўклыя кветкі

2. ацалелыя палеткі

7. адчыненая фортка

3. прышыты гузік

8. прыціхлая зямля

4. разбітае акно

9. вывучаны верш

5. засеянае поле

10. апрануты чалавек


4. Устаўце патрэбную склонавую форму асабовага займенніка ТЫ

1. рад бачыць _

6. не пазнаю _

2. аказаў паслугу _

7. зайду да _

3. звярнуўся з просьбай да _

8. абавязкова дапамагу _

4. я аддзячу _

9. пасяджу каля _

5. скажу шчыра _

10. няма сакрэтаў ад _

5.Устаўце патрэбную склонавую форму зваротнага займенніка СЯБЕ -_ САБЕ

1. Даў слова _

  1. Не пахваліш сам _

  1. Не пазнаў сам _

  1. Часта забываючыся пра _

  1. Усміхаецца сама _

  1. Аблюбавала жыллё для _

  1. Сабака нікога да _ не падпускаў

  1. Уладкуецца само па _


6. Адзначце словы, якія спалучаюцца са зборным лічэбніка ДВОЕ

1. цяляты

5. коні

2. дзяўчаты

6. гусі

3. браты

7. крэслы

4. тэлефоны

8. акуляры


7. Пастаўце лічэбнікі ў патрэбнай склонавай форме

ТЫ – творны (табой)

Я –давальны (мне)

МЫ—месны (намі)

ВЫ –давальны, творны (вам, вамі)

Яны – родны, творны (імі, іх)

2. Вызначэнне тэмы і мэты ўрока

- Што азначае тэрмін – сказы з рознымі відамі сувязі?

- Якія віды сувязі паміж часткамі вы ведаеце?

- Якія віды сувязі могуць спалучацца паміж часткамі?

- Ад чаго залежаць знакі прыпнку ў такіх сказах?

Аналіз правіла


  • Работа са сказамі.

1. Было душна і пахла мятаю

[     ] і [     ]. (складаназлучаны сказ)


2. Хвалі, што нараджаюцца дзесьці далёка ад берага, ідуць адна за адною валам.

[    …, (што … ), …     ] (складаназалежны)


3. Стукаю – ніхто не адказвае

[     ] - [     ] (бяззлучнікавы)




  1. І бацька моўкне і чакае, што скажа дзядзька або маці, і ціха стала ўраз у хаце: чутно, як муха пралятае. (сказ з рознымі відамі сувязі)

  2. [     ], ( што … ), і [     ]: [     ] ,( як …).

   


Кантрольна-карэкцыйны этап

Вызначце віды сказаў, якія ўтвараюць сэнсавыя часткі, пабудуйце схемы.

  1. У яго так балела галава і гарэлі вочы, што сон не праходзіў.

  2. Можна было падумаць: зямля варушыцца і моцна ўздыхае ад зімовага сну прырода.

  3. Пот заліваў вочы, але, каб не выдаць сваёй слабасці, хлопец не кідаў вёслаў.

  4. Дожджык быў малы і рэдкі, але калі парывамі налятаў вецер, то невялікія і рэдкія кроплі секлі твар.


Самастойная работа па варыянтах

Заданне. Спісаць, паставіць прапушчаныя знакі прыпынку, пабудаваць схемы сказаў.



1 Варыянт

  1. Фурманка пайшла спакайней і Ляўчук усеўся трошкі зручней пасунуўся каб не навальвацца на нерухомае сцягно дэсантніка.

  2. Не раз было з далёкай далі к сваёй вярталіся зямлі яны каго ўжо не чакалі па кім і слёзы пралілі.

  3. Раптам за акном пачуўся шум залапаталі крылы і нехта мякка бумкнуў кіпцюрамі па падаконніку.

2 Варыянт

  1. Шмат не трэба пісьменніку для шчасця але яму неабходна каб яго пачуў яго народ і мусіць найбольшай карай для паэта з’яўляецца немата на якую ён бывае несправядліва асуджаны.

  2. Вечары росныя ночы светлыя а ранкі срэбныя ад расы.

  3. Па другі бок пясчанага шляху які вядзе ў пабудаваную перасяленцамі вёску Макаў зусім іншае царства высіццца шуміць гай паблісквае зарослае рудой асакой балотца гамоняць з воблакамі вечныя сосны.

Вынік

Выстаўленне адзнак

Дамашняе заданне: выпісаць з мастацкіх твораў 3 сказы з рознымі відамі сувязі, пабудаваць схемы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка