Сіла сусветнага прыцягнення, Свабоднае падзенне цел




Дата канвертавання18.05.2016
Памер13.18 Kb.
9 клас: “Сіла сусветнага прыцягнення, Свабоднае падзенне цел”
Варыянт 1
1. Прычына ўзнікнення сілы пругкасці –… (закончы сказ).

2. Як зменіцца сіла прыцягенння паміж двума шарамі, калі масу кожнага з іх павялічыць у 3 разы, а адлегласць паміж імі не змяняць?

3. Пры пераносе цела з Зямлі на Месяц яго маса … .

А). Памяншаецца; Б). Не змяняецца; В). Павялічваецца; Г). Становіцца роўнай нулю.

4. Вертыкальна ўверх кінуты мячык з некаторай пачатковай скорасцю. Як зменіцца скорасць мяча праз 3с пасля пачатку руху. Супраціўленне паветра не ўлічваць.

А). Памяншаецца; Б). Не змяняецца; В). Павялічваецца; Г). Становіцца роўнай нулю.

5. Ці залежыць далекасць палёту цела пры кіданні яго пад вуглом да гарызонту ад велічыні самога вугла?

А). Не залежыць; Б). Залежыць; В). Няма правільнага адказу.


9 клас: “Сіла сусветнага прыцягнення, Свабоднае падзенне цел”


Варыянт 2
1. Прычына ўзнікнення сілы трэння – … (закончы сказ).

2. Як зменіцца сіла прыцягенння паміж двума шарамі, калі масу кожнага з іх павялічыць у 2 разы, а адлегласць паміж імі не змяняць?

3. Пры пераносе цела з Зямлі на Марс яго маса … .

А). Памяншаецца; Б). Не змяняецца; В). Павялічваецца; Г). Становіцца роўнай нулю.

4. Камень падае з некаторай вышыні . Як зменіцца скорасць каменя праз 4с пасля пачатку руху. Супраціўленне паветра не ўлічваць.

А). Памяншаецца; Б). Не змяняецца; В). Павялічваецца; Г). Становіцца роўнай нулю.



5. Ці залежыць далекасць палёту цела пры кіданні яго ў гарызантальным напрамку ад велічыні пачатковай скорасці?

А). Залежыць; Б). Не залежыць; В). Няма правільнага адказу.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка