Сібірская язва – вострае септычнае інфекцыйнае захворванне многіх відаў жывёл, асабліва траваедных, і чалавека, якое характарызуецца септыцэміяй, пашкоджаннем скуры (гуз, карбункул), міндалін, кішэчніка, лёгкіх




Дата канвертавання04.04.2016
Памер99.83 Kb.


Сібірская язва

Сібірская язва – вострае септычнае інфекцыйнае захворванне многіх відаў жывёл, асабліва траваедных, і чалавека, якое характарызуецца септыцэміяй, пашкоджаннем скуры (гуз, карбункул), міндалін, кішэчніка, лёгкіх (вісцэральная форма). Рэгіструецца ў выглядзе спарадычных выпадкаў, магчымы энзаотыі і эпізаотыі.



Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Сямя: Bacillaceae

Род: Bacillus



Від: Bacillus anthracis

Да ўзбуджальніка сібірскай язвы ўспрыімлівы ўсе віды млекакормячых. Часцей хварэюць авечкі, буйная рагатая жывёла, коні, козы, буйвалы, вярблюды, паўночныя алені, аслы і мулы. Свінні менш адчувальныя. Сярод дзікіх жывёл успрыімлівыя ўсе траваедныя. Вядомы выпадкі захворвання сабак, ваўкоў, ліс, пясцоў, а сярод птушак – качак і страўсаў.



Патагенез і фактары вірулентнасці:

  • заражэнне жывёл адбываецца пераважна аліментарна;

  • праз пашкоджаную склізістую стрававальнага тракта мікроб трапляе ў лімфатычную сістэму, а затым у кроў, дзе фагацытуецца і разносіцца па ўсім арганізме, фіксуецца ў элементах лімфоідна-макрафагальнай сістэмы, адкуль зноў мігрыруе ў кроў і выклікае септыцэмію;

  • капсульнае рэчыва інгібіруе апсанізацыю, а экзатаксін разбурае фагацыты, пашкоджвае нервовую сістэму, выклікае ацёк, гіперглікемію і павышае актыўнасць шчалачной фасфатазы. У тэрмінальнай фазе працэсу ў крыві зніжаецца ўтрыманне кіслароду да ўзроўню, несумяшчальнага з жыццём;

  • інвазіўныя ўласцівасці ўзбуджальніка абумоўлены капсульным поліпептыдам d-глутамінавай кіслаты і экзаферментамі;

  • экзатаксін трохкампанентны і выклікае запаленчую рэакцыю - ацёк і разбурэнне тканак, валодае летальнымі і імунагеннымі ўласцівасцямі.

Лабараторная дыягностыка сібірскай язвы ўключае мікраскапічнае даследаванне матэрыялу, высеў на пажыўныя асяроддзі, пастаноўку біяпробы і, пры неабходнасці, рэакцыю прэцыпітацыі. У чалавека праводзяць анатраксінавую пробу.

Матэрыял для даследавання:

  • вуха, на якім ляжаў труп; спачатку накладваюць на яго дзве лігатуры, паміж якімі і робяць разрэз; паверхню разрэза на трупе прыпальваюць раскалёным шпатэлем ці крысталічным перманганатам калію, фенолам, фармалінам; адрэзанае вуха заварочваюць у пергаментную паперу ці цэлафан і запакоўваюць у шкляны посуд з прыцёртым коркам, а затым у непрацякальную скрынку;

  • мазок крыві, атрыманы з надрэзу вуха;

  • тоўсты мазок, прыкрыты зверзу іншым шклом, з крывяна-пеністых выцяканняў з натуральных адтулін трупа (выцяканні з носу, вачэй, роту, анальнай адтуліны), які заварочваюць у пергаментную паперу і ўпакоўваюць у скрынку;

  • калі па памылцы труп аказаўся ўскрытым, на даследаванне накіроўваюць кроў з сэрца, кусочкі парэнхіматозных органаў, лімфавузлы.

Мікраскапія:

метады афарбоўкі – прэпараты-адбіткі фіксуюць этылавым спіртам з дабаўленнем 3% перакісі вадароду 30 мінут і на капсулу – па Міхіну, Раманоўскаму-Гімзу ці па Ольту сафранінам, а таксама выкарыстоўваюць метад флюарэсцыруючых антытэл.



Мікракарціна:

  • грамстаноўчыя (у маладых і старых культурах сустракаюцца часам грамадмоўныя клеткі);

  • палачкі, памерам 3...10 х 1,0...1,3 мкм; у прэпаратах з патматэрыялу размяшчаюцца кароткімі ланцужкамі па некалькі клетак ці адзінкава; прылягаючыя адзін да аднаго канцы бацыл выглядаюць абсечанымі, вонкавыя – закругленыя; у прэпаратах з культур размяшчаюцца ў выглядзе стрэптабацыл;

  • нерухомыя;

  • утвараюць капсулы (у арганізме ці пры культываванні на штучных пажыўных асяроддзях з высокай канцэнтрацыяй натыўнага бялку і СО2);

  • утвараюць споры ў прысутнасці кіслароду пры тэмпературы 12...42оС; споры не перавышаюць памераў палачак і размяшчаюцца ў цэнтры іх.

Культываванне:

  • высеў на МПБ, МПА, МПЖ (можна высяваць на булён і агар Хоцінгера), на крывяны агар, бульбу, у малако;

Асаблівасці выдзялення:

  • аэроб;

  • аптымальная тэмпература для росту 35...37оС;

  • аптымальная рН 7,2...7,6;

  • тэрмін культывавання 24...48 гадзін.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на МПА утварае шурпатыя R-калоніі з хвалістымі, локанападобнымі краямі (якія пры праглядзе ў мікраскоп нагадваюць львіную грыву ці космы валасоў, альбо галаву міфічнай мядузы Гаргоны); маладыя калоніі маюць вязкую кансістэнцыю;

  • у МПБ узбуджальнік утварае на дне прабіркі рыхлы ватападобны асадак у той час, як булён захоўвае празрыстасць;

  • у МПЖ пры высеве ўколам у слупок асяроддзя рост нагадвае перавернутую вяршыняй уніз ялінку;

  • пры росце ў малацэ выпрацоўвае кіслату на 2...4 дзень і пептанізуе згустак;

  • пры невыразнасці атрыманых марфалагічных і культуральных уласцівасцей вызначаюць адчувальнасць да сібіраязвеннага бактэрыяфагу і пеніцыліну;

  • фагатыпіраванне праводзяць па метаду сцякаючай кроплі, для чаго выкарыстоўваюць гама-фаг ці фаг ВІЭВ ( на засеяную паверхню даследуемай культуры наносяць кроплю фага і праз 6...8 гадзін пры 37оС па следу кроплі утвараецца празрыстая сцяжынка лізісу;

  • для вызначэння адчувальнасці да пеніцыліну праводзяць тэст “жамчужных караляў”; пры росце на МПА з дабаўленнем 0,01...0,5 АД/мл бацылы сібірскай язвы набываюць форму сферапластаў у выглядзе шароў, якія нагадваюць каралі.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • ферментуе з утварэннем кіслаты без газу глюкозу, мальтозу, марудна цукрозу, трэгалозу, саліцын, фруктозу, дэкстрын;

  • не ферментуе арабінозу, галактозу, маніт, дульцыт, сарбіт, рафінозу, іназіт, інулін і манозу;

  • утылізуе цытраты;

  • дае станоўчую рэакцыю Фогеса-Праскаўэра;

  • аднаўляе метыленавы сіні і нітраты ў нітрыты;

  • не ўтварае гематаксін;

  • выдзяляе аміяк, асобныя штамы серавадарод;

  • мае ферменты: каталазу, лецытыназу, ліпазу, дыястазу, пратэазу, цітахромаксідазу, пераксідазу і іншыя.

Біяпроба: белых мышак, марскіх свінак ці трусоў заражаюць падскурна тканкавай узвессю ці культурай у дозе 0,1…0,2 мл – для мышэй (бліжэй да корня хваста), 0,2…0,3 мл – марскіх свінак і 6,3 мл – трусоў (у вобласці жывата); мышы гінуць праз 12…15 гадзін, марскія свінкі і трусы праз 1...4 дні. Жывёл, якія загінулі, ускрываюць, робяць мазкі і высевы з крыві сэрца, селязёнкі, пячонкі і інфільтрату на месцы ўвядзення даследуемага матэрыялу. Назіранні за лабараторнымі жывёламі працягваюць да 10 дзён.

Узбуджальніка хваробы сібірскай язвы дыферэнцыруюць ад іншых бацыл па галоўных прыкметах (вірулентнасць, капсулаўтварэнне, тэст “жамчужных караляў”, лізабельнасць фагам, імунафлюарэсцэнтны тэст (пры наяўнасці люмінісцэнтнага мікраскопа). Дадатковымі з’яўляюцца рухомасць, адсутнасць гемолізу, лецытыназная актыўнасць, утварэнне фасфатазы, якія прадстаўлены ў наступнай табліцы.


Дыферэнцыяцыя B. anthracis ад іншых падобных бацыл:


Тэст

B. anthracis


B. cereus, B. megaterium, B. mycoides, B. subtilis


Патагеннасць


Патагенна для лабараторных жывёл

Не патагенны, за выключэннем B. cereus (пры ўнутрыбрушынным заражэнні белых мышаў)

Капсулаўтва-рэнне

Утвараюць капсулу

Не утвараюць


“Жамчужныя каралі”


На агары з пеніцылінам расце ў выглядзе ланцужкоў, скла-дзеных з шарападобных форм, якія нагадваюць каралі з жэмчуга

Феномен жамчужных караляў адсутнічае


Лізабельнасць фагам

Лізіруецца сібіраязвенным фагам


Лізіс сібіраязвенным фагам адсутнічае


Імунафлюарэс-цэнтны тэст

Станоўчы

Адмоўны


Рухомасць


Нерухомая

Рухомыя

Гемалітычная актыўнасць


Як правіла, не выклікае гемолізу эрытрацытаў барана, ці выклікае вельмі марудна


Гемалізуюць эрытрацыты барана


Лецытыназная актыўнасць


Жаўток курынага яйка зварочвае марудна, ці ўвогуле не зварочвае

B. cereus інтэнсіўна сінтэзуе лецытыназу


Утварэнне фасфатазы

Адсутнічае


Маюць



Сералагічнае даследаванне. У нясвежым паталагічным матэрыяле бактэрыялагічная дыягностыка немагчыма. У такім выпадку прымяняюць рэакцыю прэцыпітацыі, антыгенам для якой служыць выцяжка з тканак органаў (у тым ліку вуха) загінуўшай жывёлы. Экстрагуемы распушчальны антыген разбураных пры гніенні (ці кіпячэнні) бактэрый тэрмаўстойлівы, таму яго рыхтуюць кіпячэннем кавалкаў тканак у фізіялагічным растворы. Рэакцыю прэцыпітацыі ставяць у маленькіх прабірках Уленгута па Асколі ці метадам дыфузіі ў агаравым гелі.

Асаблівае практычнае значэнне РП мае пры даследаванні скурна-футравай сыравіны на сібірскую язву. Пробы сыравіны спачатку ў лабараторыі абязшкоджваюць аўтаклававаннем, здрабняюць, расціраючы ў ступцы з пяском, і экстрагуюць “халодным спосабам” пры 12...14оС у фізіялагічным растворы (1:10) на працягу 16...18 гадзін. Пры гарачым спосабе залітыя фізіялагічным растворам кавалкі даследуемага матэрыялу, кіпяцяць 30...40 хвілін на вадзяной лазні. Атрыманыя экстракты фільтруюць праз азбеставую вату да празрыстага стану. Рэакцыю ставяць шляхам наслойвання ці падслойвання:



  • пры наслойванні спачатку ў прабірку Уленгута ўносяць 0,2...0,3 мл прэцыпітуючай сыроваткі, а зверху наслойваюць такую ж колькасць экстракту;

  • пры падслойванні ў прабірку спачатку ўносяць 0,2...0,3 мл экстракту, а затым пад яго з дапамогай пастэраўскай піпеткі падслойваюць роўную колькасць прэцыпітуючай сыроваткі;

  • адначасова ставяць кантролі: стандартная сібіраязвенная сыроватка і стандартны антыген (рэакцыя станоўчая); стандартная сыроватка і экстракт матэрыялу ад здаровай жывёлы (рэакцыя адмоўная);

  • рэакцыя станоўчая, калі праз 1...2 хвіліны, але не пазней чым праз 15 хвілін пасля пастаноўкі рэакцыі на мяжы сутыкнення кампанентаў з’явіцца шэра-белае кольца.

Лабараторны дыягназ лічаць устаноўленым:

  • пры выдзяленні з зыходнага матэрыялу культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка сібірскай язвы і гібелі хаця б адной з двух заражаных зыходным матэрыялам ці выдзеленай культурай лабараторных жывёлаў, з наступным выдзяленнем яе з органаў загінуўшай жывёлы;

  • пры адсутнасці ў высевах з зыходнага матэрыялу роста культуры, але гібелі хаця б адной заражанай жывёлы і выдзяленні з яе органаў культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка сібірскай язвы;

  • пры атрыманні станоўчых вынікаў метадам імунафлюарэсцэнцыі з адсарбаванай сібіраязвеннай сыроваткай і знаходжання капсульных бацыл у мазках з зыходнага матэрыялу;

  • пры станоўчай рэакцыі прэцыпітацыі пры даследаванні загніўшага матэрыялу;

Акрамя таго, у свіней дыягназ лічаць устаноўленым у выпадку:

  • атрымання станоўчай рэакцыі прэцыпітацыі пры наяўнасці характэрнай клінічнай карціны і паталагаанатамічных змяненняў нават пры адсутнасці культуры ў высевах з зыходнага матэрыялу і пры адмоўнай біяпробе.

Імунітэт. Перахворванне сібірскай язвай жывёл ці іх вакцынацыя прыводзяць да развіцця гіперадчувальнасці замаруджанага тыпу. У выніку натуральнага захворвання і перахворвання жывёл сібірскай язвай у іх узнікае працяглы імунітэт. З мэтай актыўнай аховы жывёл ад захворвання сібірскай язвай выкарыстоўваюць жывыя споравыя сібіраязвенные вакцыны: вакцына СТІ (споравая агаравая культура ў выглядзе суспензіі ў 30%-ным стэрыльным растворы гліцэрыну, утрымлівае 2,5...3,5 х 107 жыццяздольных спор у 1 мл), вакцына ГНКІ (сухая жывая – утрымлівае 5 х 107 спор у 1 мл), вакцына са штама №55 (імунітэт наступае праз 10 дзён і працягваецца не менш 12 месяцаў). Створана таксама асацыяваная вакцына супраць сібірскай язвы і эмфізематознага карбункулу буйной рагатай жывёлы).

Для пасіўнай прафілактыкі і лячэння сібірскай язвы выкарыстоўваюцца супрацьсібіраязвенная сыроватка і глабулін. Імунітэт наступае праз некалькі гадзін і захоўваецца да 14 дзён.


Схема бактэрыялагічнага даследавання на сібірскую язву



Мікраскапія мазкоў, афарбаваных на капсулу,

МФА


Скошаны МПА з 0,01 АД/мл пеніцыліну (феномен “караляў”)

Крывяны агар ці булён

Малако

Біяпроба (белыя мышы ці марскія свінкі)

Тэрміны даследавання: мікраскапічнае ў дзень паступлення матэрыялу; бактэрыялагічнае - да 3 сутак; біялагічнае – да 10 сутак.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка