Штомесячны агляд эканомікі беларусі




Дата канвертавання13.03.2016
Памер221.54 Kb.

ШТОМЕСЯЧНЫ АГЛЯД
ЭКАНОМІКІ БЕЛАРУСІ


  • Пашырэньне санкцыяў у адносінах да канцэрна “Бел­нафтахім” з боку ЗША.

  • Зьніжэньне стаўкі падатку на даходы па апэрацыях з каштоўнымі паперамі.

  • Спрыяльныя тэндэнцыі ў гандлі нафтапрадуктамі і калій­нымі ўгнаеньнямі.

  • Прыцягненьне замежных інвэстараў у банкаўскі сэктар.

Палітыка: пашырэньне санкцыяў з боку ЗША ў адносінах да канцэрну “Белнафтахім”

На пачатку сакавіка Міністэрства фінансаў ЗША апубліка­вала тлумачэньні аб выкарыстаньні санкцыяў у дачыненьні да канцэрна “Белнафтахім”. Гэты дакумэнт фактычна па­шырыў вобласьць выкарыстаньня санкцыяў з боку амэры­канскага ўраду. Ён прадугледжвае выкарыстаньне за­цьверджаных раней захадаў у выглядзе блякаваньня ра­хункаў, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША, у адносі­нах да ўсіх прадпрыемстваў, у якіх доля канцэрна перавы­шае 50%. Раней такія захады распаўсюджваліся толькі на сам канцэрн “Белнафтахім” і яго даччыныя прадпрыемст­вы. Пашырэньне санкцыяў прывяло да дыпляматычнага скандалу паміж краінамі: у сакавіку амбасадары абодвух бакоў былі адкліканыя для кансультацыяў у свае краіны. Апроч таго, беларускі бок настаяў на парытэтнай коль­касьці дыпляматычных прадстаўнікоў з абодвух бакоў, што абумовіла скарачэньне штату амбасады ЗША ў Менску на 17 дыпляматаў. Дадзеныя падзеі фактычна замарозілі спробы дыялёгу паміж Беларусьсю з аднаго боку і ЭЗ і ЗША зь іншага.

Рэальны сэктар: павышэньне ролі экспарту ў якасьці кампанэнту эканамічнага росту

У лютым паскарэньне росту ВУП працягнулася: за сту­дзень-люты ён вырас на 9.9% г/г, што на 1.6 адсоткавага пункту вышэй, чым у студзені. “Лякаматывамі” росту былі гандаль і сельская гаспадарка. У прыватнасьці, у сельскай гаспрадарцы вытворчасьць вырасла на 6% г/г (3.5% г/г у студзені). У прамысловасьці рост вытворчасьці таксама троху паскорыўся – з 12.1% г/г у студзені да 12.9% г/г у студзені-лютым. Ключавымі выявіліся паліўная прамысло­васьць (дзякуючы росту экспарту нафтапрадуктаў) і машы­набудаваньне (у выніку росту паставак яе прадукцыі ў Расею), што забясьпечылі больш за палову прыросту пра­мысловай вытворчасьці. Гэта яшчэ раз пацьвярджае высо­кую залежнасьць беларускай эканомікі, з аднаго боку, ад палітыкі Расеі ў галіне паставак нафты і дынамікі расейс­кага рынку інвэстыцыйных тавараў, а зь іншага – ад ста­більнасьці паставак нафтапрадуктаў на экспарт. Такім чынам, у 2008 г. пазначаецца тэндэнцыя росту ролі экс­парту як кампанэнту эканамічнага росту, што падобнае да сытуацыі 2004 г., калі эканамічны рост абумоўліваўся пе­раважна вонкавай кан’юнктурай.



Структурныя тэндэнцыі: зьніжаная стаўка падатку на даходы па апэрацыях з каштоўнымі паперамі

Інвэстыцыйны клімат. У сакавіку быў падпісаны дэкрэт прэзыдэнта, у адпаведнасьці зь якім стаўка падатку на даходы па апэрацыях з каштоўнымі паперамі была зьніжа­ная да ўзроўню стаўкі падатку на прыбытак – 24%. Высо­кая стаўка гэтага падатку (раней яна складала 40%) была адной з прычынаў, якія абмяжоўвалі магчымасьці разь­віцьця рынку каштоўных папераў. Яе зьніжэньне, нароўні з



№4 (67)

Красавік 2008 г.



Насельніцтва: 9.69 млн чалавек

Прамысловасьць / ВУП: 26.7%

Сельская гаспадарка / ВУП: 7.4%

Інвестыцыі / ВУП: 26.3%

Экспарт: Расія 37%, ЭЗ 44%

Імпарт: Расія 60%, ЭЗ 22%




Дынаміка рэальнага ВУП


Крыніца: Міністэрства статыстыкі і аналізу. Прагноз на 2008 г. – Дасьледчы цэнтр ІПМ.

Дасьледчы цэнтр ІПМ




Нямецкая эканамічная група ў Беларусі


220088 г. Мінск, вул. Захарава, 76

Тэл./факс +375 (17) 210 0105

Электронная пошта bmer@research.by

Вэб-сайт http://research.by/
Пераклад на беларускую мову ажыццяўляецца пры падтрымцы часопіса “Новая Эўропа”, http://n-europe.eu/
© Дасьледчы цэнтр ІПМ, 2008

прыняцьцем іншых захадаў (скасаваньне права “залатой акцыі” і інш.), сьведчыць аб намеры ўраду паляпшаць інвэстыцыйны клімат у краіне і разьвіваць фондавы рынак. Разам з тым, для пасьпяховага рашэньня такіх задачаў у бліжэйшы час неабходна прыняць поўны комплекс за­хадаў, прадугледжаных праграмай разьвіцьця фондавага рынку.

У сакавіку выйшаў указ, які стымулюе прыцягненьне вон­кавых пазыкаў для ажыцьцяўленьня інвэстыцыйных пра­ектаў. Для прадпрыемстваў, што прыцягваюць такія пазы­кі, прадугледжанае вяртаньне зь бюджэту 50% сумы ад­соткавых плацяжоў за карыстаньне вонкавымі пазыкамі, вызваленьне ад плацяжоў за атрыманьне гарантыі ўраду, абмежаваньне камісійнага ўзнагароджаньня і маржы бан­каў-агентаў, якія абслугоўваюць вонкавыя пазыкі, а так­сама вызваленьне ад мыты і ПДВ пры ўвозе тэхналягічнага абсталяваньня, неабходнага для выкананьня інвэстыцый­ных праектаў. Такім чынам, у бягучым годзе ўрад па-ранейшаму мяркуе фінансаваць дэфіцыт бягучага рахунку пераважна праз вонкавыя пазыкі, у той час як простыя і партфельныя інвэстыцыі разглядаюцца ў якасьці асноўнай крыніцы прыцягненьня сродкаў толькі ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве.

Энэргетыка. У 2007 г. Белтрансгаз пералічыў у інава­цыйны фонд Мінэнэрга Беларусі 19% ад сабекошту пра­дукцыі і паслугаў, што склала прыкладна USD 70 млн. Гэта выклікала новыя прэтэнзіі з боку ААТ “Газпрам”, які вало­дае 25% акцыяў. Расейская кампанія настойвае на адмове ад практыкі непадаткавых адлічэньняў у бюджэтныя фон­ды. Разам з тым, гэтая спрэчка не адбілася на перамовах аб цане на расейскі газ для Беларусі. У 2008 г. яна зноў пачала вызначацца на падставе палітычных дамоўле­насьцяў, і на другі квартал была ўсталяваная на ўзроўні USD 128 за 1 тыс.м3.

Вонкавы гандаль: спрыяльныя тэндэнцыі ў гандлі калійнымі ўгнаеньнямі і нафтапрадуктамі

У студзені 2008 г. дэфіцыт гандлю таварамі склаў USD 123.8 млн, скараціўшыся ў тры разы ў параўнаньні з сту­дзенем 2007 г. Тэмп прыросту экспарту ў студзені быў значна вышэй за тэмп прыросту імпарту – 77.9 і 48.4% г/г адпаведна. Гэта было зьвязана з сытуацыяй у гандлі з краінамі па-за СНД, дзе пры росьце экспарту ў 2 разы ім­парт скараціўся на 12.5%. У гандлі з Расеяй тэмп прыросту экспарту па-ранейшаму істотна адставаў ад тэмпу прырос­ту імпарту (33.4 і 105.0% г/г адпаведна). У значнай сту­пені зьмены ў вонкавым гандлі тлумачыліся эфэктам нізкай базы, бо ў студзені 2007 г. эканоміка адаптавалася да но­вых умоваў у гандлі энэрганосьбітамі, і ў той пэрыяд экс­парт у цэлым практычна ня рос, а ў краіны па-за СНД – зьніжаўся.

Рост экспарту быў пераважна абумоўлены ростам экспарт­ных цэнаў: на 64.8% у краіны СНД і на 70% у краіны па-за СНД. Хутчэй за ўсё расьлі цэны на энэргетычныя і харчо­выя тавары – на 70.6% і 44.2% г/г адпаведна. У гандлі з краінамі па-за СНД спрыяльны ўплыў меў рост цэнаў на нафтапрадукты і калійныя ўгнаеньні – на 77.3 і 86.2% г/г. Акрамя таго, на 68.6 і 16.5% адпаведна вырасьлі фізычныя аб’ёмы экспарту дадзеных таварных групаў. Паколькі іх удзельная вага ў гандлі з краінамі па-за СНД складае 74.2%, то спрыяльная сытуацыя на дадзеных рынках бу­дзе значна паляпшаць паказьнікі гандлёвага балансу Беларусі ў бліжэйшыя месяцы.

ВУП і прамысловая вытворчасьць

Крыніца: Міністэрства статыстыкі і аналізу.

Унёсак галінаў у прырост прамысловай вытворчасці ў студзені-лютым 2008 г.




Прырост, %

Унёсак у прырост

Прамысловасьць

12.9

12.9

электраэнэргетыка

9.1

0.7

паліўная

13.8

3.1

чорная мэталюргія

9.6

0.4

хімічная і нафтахімічная

6.1

0.7

машынабудаваньне і мэталаапрацоўка

18.2

3.6

дрэваапрацоўка

17.4

0.5

будаўнічых матэр’ялаў

15.2

0.4

лёгкая

-2.0

-0.1

харчовая

14.0

1.6

іншыя

14.6

1.9

Заўвага. Унёсак у прырост у адсоткавых пунктах.

Крыніца: разьлікі паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу.



Дынаміка вонкавага гандлю таварамі

Крыніца: Міністэрства статыстыкі і аналізу.



Індэксы экспарту




Індэкс цэнаў

Індэкс фізычнага аб’ёму

Расея, у тым ліку

122.0

109.3

Малако і малочныя прадукты

208.0

98.1

Грузавыя аўтамабілі

155.4

83.8

Трактары

96.2

160.3

Краіны па-за СНД

156.3

132.0

Нафтапрадукты

177.3

168.6

Калійныя ўгнаеньні

186.2

116.5

Усяго

139.6

127.4

Крыніца: разьлікі паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу.
Дзяржаўныя фінансы: зьмены ў парадку аплаты шэрагу падаткаў

Даходы кансалідаванага бюджэту за студзень 2008 г. скла­лі 58.9% ад ВУП, што на 1.5 адсоткавага пункту вышэй, чым у студзені 2007 г. Выдаткі бюджэту склалі 34.9% ад ВУП, што на 3.3 адсоткавага пункту ніжэй за мінулагодні ўзровень. У выніку бюджэт за студзень быў выкананы з традыцыйна высокім у пачатку года прафіцытам – 24% ад ВУП (19.1% ад ВУП у студзені 2007 г.).

У сакавіку быў падпісаны ўказ прэзыдэнта, які пра­дугледжвае зьмену парадку аплаты падатку і арэнднай платы за зямлю, экалягічнага падатку і падатку на нерухо­масьць. З 1 красавіка яны будуць сплочвацца што­квартальна. Ранейшы штомесяцовы парадак іх аплаты абгрунтоўваўся высокай інфляцыяй. У дадатак мясцовым саветам было рэкамэндавана ўсталяваць штоквартальныя тэрміны аплаты мясцовых падаткаў (падаткі з продажаў, на паслугі, мэтавыя зборы і пад.). Гэтым указам таксама скасаваныя авансавыя плацяжы збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сяльгаспрадукцыі. Гэтыя заха­ды вядуць да скарачэньня колькасьці падаткавых плаця­жоў, празьмерная колькасьць якіх адзначалася ў дакладзе Сусьветнага банку як адна зь перашкодаў для вядзеньня бізнэсу ў Беларусі.

Манэтарная палітыка: павелічэньне золатавалютных рэзэрваў

У лютым чыстыя замежныя актывы ВГКР павялічыліся на 14.3% м/м. Асноўнай крыніцай іх росту было набыцьцё НББ валюты на ўнутраным валютным рынку, што, верагод­на, сьведчыць аб спрыяльных тэндэнцыях у вонкавым гандлі. Разам з тым, грашовая прапанова ў лютым фактыч­на стэрылізавалася за кошт акумуляваньня бюджэтных даходаў на рублёвых рахунках ураду ў НББ. У выніку ў лютым грашовая маса вырасла на 0.5% м/м, а ў гадавым вымярэньні яе рост паскорыўся да 33.7% г/г (29.5% г/г у студзені).

Ва ўмовах абмежаваньня грашовай прапановы з боку ВГКР у студзені-лютым працягнулася зьніжэньне лішку ліквід­насьці ў банкаўскім сэктары. Банкі зьнізілі аб’ём каротка­тэрміновых аблігацыяў НББ у сваім партфелі на 22.9% м/м. Акрамя таго, у лютым яны зноў троху актывізавалі свае пазычаньні за мяжой, павялічыўшы свае чыстыя пазы­чаньні на 7.9% м/м. Аднак тэмпы росту крэдытаваньня эканомікі па-ранейшаму зьніжаліся, дасягнуўшы 41.1% г/г (43.6% г/г у студзені). Пры гэтым, паколькі банкі не сутыкаліся з жорсткім недахопам ліквіднасьці, у лютым адсоткавыя стаўкі на крэдытна-дэпазытным рынку былі толькі нязначна зкарэктаваныя ў бок павышэньня. Гэта абумовіла захаваньне тэндэнцыі паскарэньня росту на­яўных грошай у абароце. Іх аб’ём у лютым вырас (на 4.4% м/м), а тэмп іх росту ў гадавым вымярэньні склаў 25.1% (22.4% г/г у студзені). Рублёвая грашовая маса скарацілася ў студзені на 2.0% м/м, а шырокая грашовая маса – на 2.2% м/м. У гадавым вымярэньні тэмпы іх росту склалі 32.6 і 36.3% г/г адпаведна (34.0 і 38.6% у сту­дзені).

Спажывецкія цэны ў лютым вырасьлі на 0.7% м/м, а ў гадавым вымярэньні – на 12.7% г/г (12.9% г/г у студзені). Курс беларускага рублю ў сакавіку практычна не зьмяніўся і на 31 сакавіка склаў 2145 USD/BYR.


Кансалідаваны бюджэт


Крыніца: разьлікі паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу.

Грашовая база і ІСЦ


Крыніца: разьлікі паводле дадзеных НББ і Міністэр­ства статыстыкі і аналізу.

Стаўка рэфінансавання


Крыніца: разьлікі паводле дадзеных НББ і Міністэр­ства статыстыкі і аналізу.

Банкаўскі сэктар: прыцягненьне замежных інвэстараў у банкавы сэктар

У 2008 г. у Беларусі працягнулася прыцягненьне у бела­рускі банкавы сэктар замежных інвэстараў, як стратэ­гічных, так і фінансавых. Паводле інфармацыі начальніка Галоўнага ўпраўленьня банкаўскга нагляду НББ С. Дубко­ва, у першым паўгодзьдзі будуць завершаныя восем уго­даў, зьвязаных з пераразьмеркаваньнем уласнасьці ў беларускіх банках. Расейская АФК “Сыстэма” мае намер набыць кантрольны пакет акцыяў Парытэтбанку, які нале­жыць НББ. Апроч таго, чакаецца заканчэньне ўгодаў па набыцьці кантрольных пакетаў акцыяў у шэрагу сярэдніх прыватных банкаў: Тэхнабанку, РРБ-Банку, Беларускім на­родным банку, банку “Залаты Талер” адпаведна латвійскім Trasta Komerc Banka, ЭБРР, банкам Грузіі і ліванскім Фран­сабанкам. Цікавасьць замежных інвэстараў да беларускага банкавага сэктару сьведчыць аб іх чаканьнях лібэралізацыі эканамічнай палітыкі ў Беларусі ў сярэднетэрміновай пэр­спэктыве.



У сакавіку НББ апублікаваў у сваім лісьце тлумачэньні дзейснага заканадаўства адносна магчымасьці набыцьця акцыяў банкаў іх мэнэджмэнтам. У адпаведнасьці з гэтым лістом, ва ўласнасьці мэнэджмэнту банку можа знаходзіцца да 20% яго акцыяў. Пры гэтым прадугледжанае выкары­станьне апцыённых праграмаў мае на ўвазе абавязак ак­цыянэраў выкупіць гэтыя акцыі праз пэўны час. Такім чы­нам, можа быць створаны эфэктыўны стымул для павы­шэньня якасьці мэнэджмэнту ў беларускіх банках і росту іх капіталізацыі.

Эканамічныя
тэндэнцыі





1 кв. 06

2 кв. 06

3 кв. 06

4 кв. 06

1 кв.
07


2 кв. 07

3 кв. 07

4 кв. 07

сне.
07


сту.
07


лют.
08


Рост рэальнага ВУП

% г/г

11.0

9.6

8.6

10.8

8.4

8.9

8.4

7.3

--

--

--

Рост рэальнага ВУП

% г/г нар.

11.0

10.3

9.6

9.9

8.4

8.6

8.4

8.2

8.2

8.3

9.9

Рэальная прамысловая вытворчасьць

% г/г нар.

13.5

12.6

12.2

11.3

5.9

7.7

8.2

8.5

8.5

12.1

12.9

Рэальная сельскагаспа­дарчая вытворчасьць

% г/г нар.

10.1

6.9

2.2

6.1

4.4

5.2

5.6

4.1

4.1

3.5

6.4

ІСЦ

% г/г к/п

6.8

7.0

6.4

6.6

8.1

7.2

9.0

12.1

12.1

12.9

12.7

ІЦВПП

% г/г к/п

8.3

8.1

8.0

8.5

11.6

13.6

16.8

17.1

17.1

4.7

4.8

Экспарт тавараў (USD)*

% г/г

27.5

24.9

29.3

13.6

6.3

23.3

18.5

44.4

51.1

77.9

--

Імпарт тавараў (USD)*

% г/г

51.3

37.0

30.0

23.5

20.8

23.7

23.8

42.4

36.3

48.4

--

Сальда гандлю таварамі (дадзеныя НББ)

USD млн. нар.

–136

–786

–1215

–2398

–836

-1563

-2304

-3858

-3858

-97.9

--

Бягучы рахунак

USD млн нар.

115

–289

–558

–1512

–641

-1152

-1652

-2944

-2944

--

--

Бягучы рахунак

% ВУП нар.

1.5

–1.8

–2.1

–4.1

–7.0

-5.8

-5.1

-6.6

-6.6

--

--

Міжнародныя рэзервы

USD млн к/п

1290

1154

1155

1383

1565

2344

2155

4182

4182

3789

4353

Грашовая база

% г/г к/п

53

48

38

20

22

29

25

38

38

30

34

Стаўка па крэдытах у беларускіх рублях**

% гадавых, к/п

12

11

12

12

14

11

12

12

12

12

12

Абменны курс (афіцыйны)

BYR/USD с/п

2151

2146

2142

2141

2141

2145

2147

2152

2153

2150

2148

Абменны курс (афіцыйны)

BYR/EUR с/п

2587

2694

2729

2761

2805

2890

2948

3115

3134

3161

3164

* тэмпы росту даляравых паказьнікаў (крыніца: разьлікі паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу).

** намінальная стаўка па новых крэдытах юрыдычным асобам (крыніца: НББ).



Крыніцы: Міністэрства статыстыкі і аналізу і НББ.


Асноўныя эканамічныя паказнікі

2001

2002

2003

2004

2005

2006

2007

Намінальны ВУП

BYR трлн

17.173

26.613

36.565

49.991

65.067

79.231

96.047

Намінальны ВУП*

USD млрд

12.1

14.5

17.7

23.1

30.2

36.9

44.8

Рост рэальнага ВУП

% г/г

4.7

5.0

7.0

11.4

9.4

9.9

8.2

Прамысловая вытворчасьць

% г/г

5.9

4.5

7.1

15.9

10.5

11.3

8.5

Сельскагаспадарчая вытворчасьць

% г/г

1.8

0.7

6.6

12.6

1.7

6.1

4.1

ІСЦ

% г/г с/п

61.1

42.6

28.4

18.1

10.3

7.0

8.4

ІСЦ

% г/г к/п

46.1

34.8

25.4

14.4

8.0

6.6

12.1

ІЦВПП

% г/г с/п

72.1

41.4

37.5

24.1

12.1

8.3

16.2

ІЦВПП

% г/г к/п

40.9

42.7

28.1

18.8

10.0

8.5

17.1

Экспарт (т/п, USD)

% г/г

10.9

9.8

24.4

35.7

15.8

21.8

24.3

Імпарт (т/п, USD)

% г/г

11.1

9.0

25.1

40.3

3.0

33.0

27.9

Бягучы рахунак

USD млн

–394

–311

–424

–1206

510

–1512

-2944

Бягучы рахунак

% ВУП

–3.2

–2.1

–2.4

–5.2

1.7

–4.1

-6.6

ПЗІ (чыстыя)

USD млн

96

453

170

163

303

351

1768.9

Міжнародныя рэзервы

USD млн

347

457

474

770

1297

1383

4182

Сальда дзяржбюджэту

% ВУП

–1.6

–0.2

–1.6

0.0

–0.6

2.2

0.6

Унутраны дзяржаўны доўг

% ВУП к/п

6.1

5.4

5.5

5.7

5.8

6.5

6.4

Знешні доўг (суцэльны)

% ВУП к/п

24.8

27.0

23.7

21.4

17.9

18.6

28.4

Грашовая база

% г/г к/п

225

32

50

42

74

20

38

Абменны курс (НББ)

BYR/USD с/п

1394

1784

2075

2160

2154

2145

2146

Абменны курс (НББ)

BYR/USD к/п

1580

1920

2156

2170

2152

2140

2150

Спрэд**

% с/п

0.8

0.0

0.0

0.0

0.0

0.0

0.0

Спрэд**

% к/п

0.2

0.0

0.0

0.0

0.0

0.0

0.0

Абменны курс (НББ)

BYR/EUR с/п

1239

1690

2353

2684

2681

2692

2937

Абменны курс (НББ)

BYR/EUR к/п

1392

1989

2695

2956

2550

2817

3167

* ВУП у даляравым эквіваленьце за 2000 гг. разьлічаны па рынкавым (неафіцыйным) валютным курсе (крыніца: Дасьлед­чы цэнтр ІПМ).

** спрэд паміж безнаяўным курсам ценявага рынку і афіцыйным курсам (крыніца: Дасьледчы цэнтр ІПМ).

Крыніцы: Міністэрства статыстыкі і аналізу, Міністэрства фінансаў, НББ, Дасьледчы цэнтр ІПМ.
Умоўныя азначэнні:

г/г

зьмены год да году

нар.

нарастаючым вынікам

ІСЦ

індэкс спажывецкіх цэнаў

НББ

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

ІЦВПП

індэкс цэнаў вытворцаў прамысловай прадукцыі

ПЗІ

простыя замежныя інвестыцыі

к/п

на канец перыяду

с/п

сярэдняе за перыяд

м/м

зьмены за месяц

трлн

трыльён

млн

мільён

ФСАН

Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва

млрд

мільярд

ЭЗ

Эўрапейскі Зьвяз



Красавік 2008 г.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка