Штогод у абласным цэнтры і ў Вільнюсе збіраюцца майстры, каб ушанаваць памяць свайго апекуна святога Казіміра




Дата канвертавання28.05.2016
Памер6.88 Kb.
Штогод у абласным цэнтры і ў Вільнюсе збіраюцца майстры, каб ушанаваць памяць свайго апекуна святога Казіміра.

Сярод разнастайных вырабаў, прадстаўленых на свяце, вылучаліся і работы Людмілы Міжыгурскай, Вольгі Тварагаль, Алены Малышавай, Ганны Петрык, Людмілы Пракаповіч і Генрыха Саленіка. Наконт прыгажосці і адметнасці сваіх работ астравецкія майстры маглі б паспрачацца і з літоўскімі “казюкасамі”.



Па словах старшыні Астравецкага аддзела саюза палякаў на Беларусі Тарэсы Мацвееўны Мароз, удзельнікі хору “Польскае рэха Астраўца” былі адзінымі прадстаўнікамі польскай дыяспары вобласці. І калі на канцэртнай пляцоўцы, да якой з усіх бакоў падступалі гандлёвыя рады рамеснікаў, з’явіўся хор “Польскае рэха Астраўца (кіраўнік Марына Кіб, акампаніятар Аляксандр Альховік), то па ўсім наваколлі паліліся польскія, беларускія і літоўскія песні… Як і ў часы бытнасці віноўніка свята князя Казіміра.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка