ШтоДзеКалі для пачаткоўцаў




Дата канвертавання17.03.2016
Памер43.96 Kb.
ШтоДзеКалі для пачаткоўцаў

1 ТУР


1. У 1913 годзе "Наша нiва" пiсала, што ва ўсiх губернях Расiйскай Iмперыi, уключаючы Чарнiгаўскую, Цвярскую, Ковенскую, Пскоўскую, Калужскую i Арлоўскую, iх 8 мiльенау 317 тысяч. Пра каго iшла гаворка?

Адказ: пра беларусаў.

2. Гэтая «частка хлеба без мякiша» вучылася ў Кракаве, ступень доктара атрымала ў Падуанскiм унiверсiтэце, сваю славутую дзейнасць пачала ў Празе, а працягвала ў Вiльнi.

Назавiце яе iмя i прозвiшча!

Адказ: Францыск (Францiшак) Скарына.

Каментарый: скарына, скарынка – гэта менавiта «частка хлеба без мякiша», далей прыведзены асноўныя этапы жыццёвага шляху беларускага першадрукара.

3. З даўнiх часоў у беларускай мясцовасцi з назваю Гарывада iснаваў нейкi промысел, прадукт якога меў i вайсковае прымяненне. Што здабываюць у тых мясцiнах у наш час?

Адказ: нафту.

Каментарый: назва «размаўляючая» - «вада гарыць»; дарэчы, гэта мясцовасць – на Гомельшчыне, Рэчыцкi раён…

4. Адной з першых (у 1913 годзе) выканала ролю Паўлiнкi ў славутай п`есе Купалы панi Мядзёлка - удзельнiца Першага Беларускага таварыства драмы i камедыi. А якое было яе iмя?

Адказ: Паўлiнка (Паўлiна).

5. Уладзiмiр Караткевiч у сваёй кнiзе «Зямля пад белымi крыламi» падзяляў Беларусь на пяць вялiкiх раёнаў: Азёрны край – Нарач і Вiцебшчына, Цэнтр – Мiнскае ўзвышша i Слуцкая раўнiна, Усход – Магiлёўшчына, Панямонне - Гародзеншчына. Як ён яшчэ называў пяты раён – Поўдзень?

Адказ: Палессе (Падняпроу`е - таксама дакладны адказ).

6. З народных прыкмет: "Iван Прадцеча гонiць яе далеча". Якая жывая iстота маецца на ўвазе?

Адказ: птушка.

Каментарый: Iван Прадцеча - гэта восеньскае свята…

7. Яна – дачка князя Святаслава. Але замест жыцця ў спакоi i ў раскошы яна абрала нялёгкую долю хрысцiянскай сцiпласцi i асветнiцтва. Памерла яна, як i марыла, на Святой Зямлi. Але ж у пачатку ХХ стагоддзя яе астанкi былi вернуты на радзiму. У якi горад?

Адказ: у Полацк.

Каментарый: гаворка iшла пра Еўфрасiнню Полацкую.

8. Уладзімiр Караткевiч жартам неяк адзначыў, што лепшы помнiк аднаму беларускаму пiсьменнiку стаiць перад мiнскім Домам Афiцэраў. Што гэта за пiсьменнiк?

Адказ: Максiм Танк.

Каментарый: перад Домам Афiцэраў на самой справе – танк.

9. На карцiне Марачкіна, прысвечанай Максiму Багдановічу - юнак у студэнцкай тужурцы з аркушам паперы у руках i дзяўчына з кветкамі. Есць там и дрэва... Здагадайцеся аб назве гэтага твора, у якім толькi два імя.

Адказ: Максiм и Веранiка.

Каментарый: вядомая песня (якую, дарэчы, выконваюць «Песняры») – «Вераніка»; гэта iмя каханай Багдановiча, якое ён выразаў на дрэве.

10. У 1995 годзе па волi народа на ГЭТЫМ стала больш чырвонага, з`явiлася зялёнае, а белае стала асноваю для пяцi ромбаў. А зараз адкажыце, у якiм месяцы адзначаецца дяржаўнае свята ГЭТАГА?

Адказ: у маi.

Каментарый: гаворка пра сцяг Беларусi; свята дзяржаўнага сцяга i герба – другi тыдзень мая.


2 ТУР

1. Мы пачынаем другі, беларускi тур нашай гульнi!

Цiкава, што Андрэй Багалюбскi, заваяваўшы Кiеў, палiчыў, што горад страцiў чысцiню веры, захаваную ў яго рускiх землях, i таму ўвёў у свой тытул прыбаўку: "князь..." Якi?

Адказ: Беларускi.

2. Уладзiмiр Караткевiч піша: “Кепска было раней, калi яшчэ не было ЖВАЧКI. Тады замест яе былi параная рэпа, бручка цi нешта такое iншае». Якое слова мы замянiлi словам ЖВАЧКА?

Адказ: бульба.

3. Пiмен Панчанка адазваўся на з`яўленне гэтай новай геаграфiчнай назвы гнеўным вершам з такiмi словамi:

А ў нас памiж лясоў, балот

Нiколi гор тых не было!

Назва якога маладога горада у Гомельскай вобласцi так не спадабалася паэту?

Ответ: Светлагорск.

4. Iмя ў яе – тое ж самае, што i у Раманавай, гераiнi поўнаметражнага мультфiльма студыi «ХХ century – Fox». З нядаўняга часу папулярнасць у яе - не менш, чым у галiвудскай цёзкi. Хоць прозвiшча у сучасным разуменнi у яе няма, усё ж назавiце яго!

Адказ: Слуцкая.

5. На пачатку 20 стагоддзя найважнейшыя i найбагацейшыя з iх у Магiлёўскай губернii адбывалiся ў Быхаве, Гомелi, Магiлеве, Воршы, Чавусах, Лядах, Любавічах, Чэрыкаве i Шклове. Пра падобны iм у Сарочынцах пiсаў Гогаль. А чым займалiся на iх людзi?

Адказ: гандлявалi (размова – пра кiрмашы).

6. Вайна з Ордэнам Крыжакоў не абмяжоўвалася Грунвальдам - яна пачалася ў 1409 i скончылася ў 1411 годзе. Гiсторыкi звычайна называюць гэтую вайну прыметнiкам, якi прысутнiчае ў назве iншай вайны – той, што адбылася праз амаль 530 гадоў. Якi гэта прыметнiк?

Адказ: Вялiкая.

7. Язычнiцкае свята Сёмуха было прымеркавана царквою да свайго свята, таксама звязанага з лiчбаю. Якое гэта свята?

Адказ: Тройца цi Пяцiдзесятнiца.

8. Яны ткалiся з сярэбраных, залатых i шаўковых нiцяў. Узор – «пад персiдскi», Але ва узор гэты ўплятаюцца нашы кветкi – рамонкi, валошкi, званочкі. Зараз тыя з iх, што захавалiся, цэняцца на сантыметры, i кожны сантыметр каштуе вельмi дорага. Якi паэт склаў вядомы верш пра тых, хто iх ткаў?

Адказ: Багдановіч (размова пра слуцкiя паясы).

9. Некалi ў мужчын на Беларусi былi кучмы, ярмолкi, магеркi, аблавухi, брылi. А зараз?

Адказ: прымаецца любы галаўны ўбор.

10. У беларускай мове крык дзiцяцi i крык гэтай птушкi перадаюцца адным i тым жа выклiчнiкам – «ку-га!». Таму было павер`е: гэтая птушка прарочыць, што ў хаце скора народзiцца дзiця. Паважаныя знаўцы, што гэта за птушка?



Адказ: сава.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка