Што век плыве і ніколі да берага не прыстае?




Дата канвертавання01.05.2016
Памер12.91 Kb.
ЗАГАДКІ

Адгадайце


  1. Што век плыве і ніколі да берага не прыстае?

  2. Круглае, гарбатае, вакол махнатае, як прыйдзе бяда, пацячэ і вада.

  3. Закіну палку, заб’ю - не галку, здыму – не пер’е, з’ем не мяса.

  4. У адной бочачцы два розныя півы: боўтаюцца, боўтаюцца, а змешвацца не хочуць.

  5. Хто ходзіць зранку на чатырох, днём – на дзвюх, а вечарам – на трох нагах?

  6. Кожнаму трэба, а ніхто сам сабе не робіць.

  7. На вадзе родзіцца, на агні вырастае, а як у ваду пападае – зноў прападае.

  8. Ні мора, ні зямля, караблі не плаваюць, бо нельга.

  9. У полі без кораня расце.

  10. Чаго за хвост не падымеш?

  11. Ляжыць калода сярод балота: не гніе, не сохне.

  12. Пералічыце пяць дзён па парадку, не называючы чыслаў і назваў дзён.

  13. Не прадзе, не тчэ, а людзей апранае.

  14. Які год цягнецца адзін дзень?

  15. У агні мокне, у вадзе сохне.



АБВЕСТКІ

* Падтрымаць новы альбом Лявона Вольскага можна на сайце lavonvolski.com

* Перакладніцкія майстэрні “Мовы Нанова” з Лявонам Баршчэўскім і Змітром Коласам адбудуцца 06.04 і 20.04 у кнігарні “Галіяфы” (Старавіленская, 6, Траецкае прадмесце), пачатак 18.30, заняткі бясплатныя

* Ахвяраваць на дзейнасць курсаў “Мова Нанова” можна ў любым банку.



Рэквізіты для ахвяраванняў. Установа “Мова Нанова”, УНП 192385028, нумар рахунка ў беларускіх рублях: 3015153720008, код банка 175, ЗАТ “БСБ Банк”, прызначэнне ахвяравання – ажыццяўленне адукацыйнага працэса


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка