Што трэба ведаць беларусу №2




Дата канвертавання27.03.2016
Памер38.8 Kb.
ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ БЕЛАРУСУ

№ 2
25 гадоў таму векавое змаганьне за дзяржаўную незалежнасьць і волю Беларусі завяршылася перамогай Беларускага "Адраджэньня". 25 Жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай дзяржавай, паўнапраўным сябрам міжнароднай супольнасьці.

У выніку векавой расейскай акупацыі ворагі зьнішчылі (забілі, расстралялі, павешалі, згнаілі ў турмах і лагерах) мільёны беларусаў, вынішчылі маёмныя класы, рэлігію і эліту народа, спалілі беларускія кнігі, сфальсіфікавалі Беларускую гісторыю і галоўнае -- увесь час нішчылі Беларускую мову, імкнуліся зрусіфікаваць нашу краіну і сьцерці Беларускую нацыю з твару зямлі.

Нягледзячы на вялікія маскоўскія злачынствы, забойствы і вынішчэньні, нягледзячы на вялікія страты з боку беларусаў, ворагам не ўдалося зьнішчыць Беларускі народ. Але ў нашай краіне акупанты пакінулі шмат дрэннага ў выніку доўгай акупацыйнай антыбеларускай палітыкі, якая працягваецца цяпер антынацыянальным рэжымам Лукашэнкі пры падтрымцы Масквы.

Гэтае дрэннае ня толькі ў кепскіх, накінутых акупантамі звычках (п'янстве, брыдкай лаянцы, хамстве, непавазе да жанчыны і старых людзей ды безгаспадарнасьці), але і ў збочаных, перакручаных уяўленьнях пра нашу гісторыю, Айчыну, культуру, міжнародныя дачыненьні і палітыку, і ўрэшце -- у няведаньні таго, што ворагі ўвесь час хавалі ад беларусаў, нішчылі і фальсіфікавалі, зьневажалі і хлусілі.

Ёсьць каштоўнасьці, падзеі, рэчы і зьявы, якія абавязкова павінен ведаць беларус, каб добра сябе адчуваць у роднай сваёй краіне.

* * *

(Аб Маскоўшчыне)


1. Сябрамі і ворагамі Беларусі можа быць шмат хто, у залежнасьці ад сытуацыі, ад становішча ў суседніх краінах і ад палітычнага становішча ў Беларусі.

Але ніколі сябрам не была, ня ёсьць і ня будзе ні пры якіх абставінах Маскоўшчына, Расейская імпэрыя. Гэта ёсьць натуральны гістарычны і геапалітычны вораг Беларусі, які вымагае асаблівай ад яго засьцярогі.

2. Расея -- гэта (па вызначэньні яе цара Мікалая І) ёсьць ваенная дзяржава. Яна не займаецца ўнутраным дабрабытам грамадзтва і чалавека. Яе палітыка накіраваная на вонкі, на агрэсію і захоп. Яе ўнутраная палітыка накіравана на ўзбагачэньне ўлады і на ашуканцтва людзей. Расея -- гэта вайна.

3. Расейскае войска было і ёсьць самым жорсткім, злачынным і антыгуманным з усіх вядомых на сьвеце. Яно зьнішчае мірнае насельніцтва, катуе, рабуе людзей, гвалціць жанчын.

4. Пуцінская Расея рыхтуецца да вайны і захопу Беларусі. Яны пра гэта пішуць і кажуць, зьневажаюць Беларускую дзяржаву, Мову і Народ, настройваюць расейскае грамадзтва супраць беларусаў.

5. Беларусы павінны быць гатовыя абараніць сваю краіну і даць адпор маскоўскім агрэсарам.

6. Беларусам трэба ведаць, што беларуская гістарычная дзяржава Вялікае Княства Літоўскае несла культуру і асьвету ў адсталую Маскоўскую арду (кнігадрук, граматыку мовы, рамёствы, тэатр), але вымушана была адбіваць пастаянныя ваенныя набегі Масквы.

7. Беларусы павінны ведаць, што ўся афіцыйная маскоўская гісторыя пабудавана на міфах, выдумках і фальсіфікацыях. Міфы і фальсіфікацыя як метадалогія расейскай гісторыі ўведзены ў канцы ХVIII стагоддзя па патрабаваньні маскоўскіх цароў і ўпершыню сістэматызаваныя імпэрскім гісторыкам Карамзіным. Напісаная гісторыя павінна была абслугоўваць імпэрыю і імпэрскую агрэсію Расеі.

8. Беларусы павінны ведаць, што расейскае грамадзтва не зьяўляецца нацыянальным грамадзтвам. Гэтае грамадзтва ня ёсьць "нацыя". Яно ёсьць "імпэрыя" -- кангламератыўная агульнасьць людзей, якая ўтвараецца ў імпэрыі і валодае не нацыянальнай, а імпэрскай сьвядомасьцю.

Галоўная характэрнасьць імпэрыі як супольнасьці -- прыярытэт дзяржаўнай улады перад чалавекам, нацэленасьць не на ўнутранае разьвіцьцё грамадзтва, а на зьнешняе пашырэньне; непавага да традыцый, да іншых народаў, геацэнтрычнае ўспрыняцьце сьвету як варожага асяроддзя ("мы -- і ўсе астатнія").

Тым часам нацыянальнае грамадзтва накіравана на ўнутранае разьвіцьцё, не на агрэсію, а на суіснаваньне, на прыярытэт асобы перад дзяржаўнай уладай.

9. Беларус павінен ведаць, што экспансіўнае існаваньне імпэрыі прыводзіць да палітызацыі ўсіх сфэраў жыцьця. Мова, мастацтва, быт, эканоміка, старына, звычаі, адзеньне, нават кулінарыя -- усё палітызуецца агрэсіўнай палітыкай імпэрыі, усё вынішчаецца, што не падобна на імпэрскае, усё ператвараецца ў ідэалогію экспансіі.

10. Беларус павінен ведаць гісторыю, успрымаць вопыт людзей і разумець, што з усіх супольнасьцяў, вядомых на сьвеце самымі жорсткімі, агрэсіўнымі і крымінальнымі зьяўляюцца імпэрскія расейцы. Іхняя псіхалогія -- хлусьня. Іхняя ідэалёгія -- нянавісьць да ўсяго сьвету, да ўсіх народаў.

11. Беларус мусіць ведаць гісторыю і разумець, што за апошнія дзьвесьце гадоў мілітарысцкая Маскоўшчына ў абліччы Расейскай імпэрыі стала ворагам і праблемай усяго чалавецтва. Яна падрыхтавала і распачала дзьве страшныя сусьветныя войны, рыхтуе і правакуе трэцюю вайну, праводзіла людабойства, генацыд і вынішчэньне цэлых народаў, увесь час імкнецца захапіць чужыя тэрыторыі, вынішчыць захоплены народ і ягоную культуру.

12. Беларусы і ўсе народы, асабліва сумежныя з Расеяй, мусяць ведаць, што існаваньне Расейскай імпэрыі ў любой форме ёсьць пастаяннай пагрозай для іхнай дзяржавы, нацыі і культуры. Ліквідацыя рэліктавай Расейскай імпэрыі (цяпер яна існуе ў форме гэбізму -- крымінальнай улады спэцслужбаў КГБ-ФСБ), дэзінтэграцыя Расеі на вольныя краіны ёсьць жыцьцёвай неабходнасьцю для беларусаў і для ўсяго чалавецтва.

-----------------------

13-03-2016.

Зянон ПАЗЬНЯК



Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ і БНФ "Адраджэньне"


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка