Што такое ілга-еўропа?




Дата канвертавання01.05.2016
Памер34.53 Kb.
Што такое ІЛГА-Еўропа?
ІЛГА-Еўропа – гэта еўрапейскае рэгіянальнае аддзяленне Міжнароднай асацыяцыі геяў і лесбіянак (ІЛГА). Наша мэта – забяспечыць роўнасць і захаванне праў чалавека для лесбіянак, геяў, бі- і транссэксуалаў (ЛГБТ) у Еўропе. Мы выступаем як недзяржаўная «парасонкавая» ўстанова, прадстаўляючая на еўрапейскім узроўні сваіх членаў. ІЛГА-Еўропа налічвае ў сваіх радах больш за дзвесці членскіх устаноў лесбіянак, геяў, бі- і транссэксуалаў.
Наша мэта:
ІЛГА-Еўропа імкнецца, как ва ўсім свеце было забяспечана захаванне праў чалавека і роўнасці ўсіх людзей і кожны быў абаронены ад дыскрымінацыі на падставе сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці ці выяўлення.
Нашы задачы:


  • выступаць на еўрапейскім узроўні ў абарону правоў тых, хто падвяргаецца дыскрымінацыі на падставе сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці ці выяўлення;

  • выступаць у абарону і садзейнічаць прасоўванню права на роўнасць і свабоду ад дыскрымінацыі праз лабаванне, навучэнне і інфармаванне еўрапейскіх інстытутаў, СМІ і грамадзянскай супольнасці;

  • падтрымліваць дзейнасць еўрапейскіх устаноў па абароне правоў чалавека, якія змагаюцца супраць дыскрымінацыі на падставе сэксуальнай арыентацыі, гендэрнай ідэнтычнасці ці выяўлення, шляхам замацавання сувязей паміж імі, абмена інфармацыяй і правядзення трэнінгаў.


Чаму ІЛГА-Еўропа існуе і чаму яна патрэбна?
- таму што ў Еўропе геі, лесбіянкі, бі- і транссэксуалы ўсе яшчэ сутыкаюцца з дыскрымінацыяй ва многіх сферах, напрыклад, пры атрыманні працы, вынайме жылля, атрыманні медыцынскіх паслуг, пенсіі, сацыяльнага страхавання ці набыцця паслуг і тавараў;

- таму што Еўропа яшчэ не стала кантынентам, на якім геі і лесбіянкі былі бы абаронены ад дыскрымінацыі, забабонаў і гвалту;

- таму што дыскрымінацыя на падставе сэксуальнай арыентацыі, гендэрнай ідэнтычнасці ці выяўлення яшчэ не поўнасцю прызнана і забаронена на еўрапейскім узроўні і ва многіх еўрапейскіх краінах;

- таму што аднаполыя сем'і і іх дзеці яшчэ не дабіліся поўнага прызнання і ўважлівых адносін;



- таму што ў Еўропе геі і лесбіянкі па-ранейшаму слышаць пра сябе ўніжальныя і поўныя нянавісці выказванні і становяцца ахвярамі гвалту і забойств.
Членства ў ІЛГА-Еўропа
Любой чалавек ці ўстанова можа стаць членам ІЛГА-Еўропа, калі ен ці яна падзяляе яе задачы і каштоўнасці. Усе еўрапейскія члены ІЛГА аўтаматычна з'яўляюцца членами ІЛГА-Еўропа.
Віды членства:
- поўнае членства адкрыта для некаммерцыйных устаноў лесбіянак, геяў, бі- і транссэксуалаў (ЛГБТ), а таксама ЛГБТ-груп, якія з'яўляюцца часткай другіх устаноў;
- індывідуальнае членства даступна любому чалавеку;
- асацыяванае членства можа быць прадастаўлена любой установе ці асацыяцыі, напрыклад, камерцыйным ЛГБТ-установам, дзяржаўным установам ці добраахвотным установам, аб'яднаючым не геяў ці лесбіянак.
Падрабязная інфармацыя і заяўка на ўступленне знаходзяцца па адрасу:

www.ilga.org/member.asp

Чым вы можаце падтрымаць ІЛГА-Еўропа ці паўдзельнічаць у яе дзейнасці?


  • стаць членам ІЛГА ці далучыцца да нацыянальнай ці мясцовай групы, якая ужо з'яўляецца членам ІЛГА;

  • падпісацца на наш кожнатыдневы электронны бюлетэнь EuroLetter і/ці на наш часопіс, каб атрымліваць навіны аб палітычных з'явах, законах ў адносінах да геяў і лесбіянак у Еўропе;

  • наведаць наш вэб-сайт і даслаць нам актуальную інфармацыю па сваей краіне;

  • прыняць удзел у нашай штогадовай канферэнцыі;

  • зрабіць ахвяраванне;

  • спансіраваць стыпендыю для ўдзельніка канферэнцыі;

  • папрацаваць добраахвярцам у нашай установе.


Уся інфармацыя, уключаючы нашыя банкаўскія рэквізіты, знаходзяцца на нашым сайце - www.ilga-europe.org


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка