Што распавесці вучням?




Дата канвертавання15.07.2016
Памер13.87 Kb.


Што распавесці вучням?

Элементы актыўнай ацэнкі:




  • Прэзентацыя вучням мэты ўрока на пачатку заняткаў – я буду распавядаць вам аб мэце кожнага ўроку, каб вы ведалі, што і навошта вы будзеце вучыць, а таксама, каб напрыканцы вы змаглі самі ацаніць тое, наколькі нашыя мэты здзейсніліся.

  • Вызначэнне крытэраў ацэнкі разам з вучнямі, г.зн. таго, што будзе ацэньвацца. Пасля я буду вас ацэньваць толькі на падставе таго, што мы вызначылі раней. Такім чынам, праверка будзе ажыццяўляцца як бы часткова – толькі тое, аб чым была дамова.

  • Я буду задаваць вам пытані і прадстаўляць праблемы для самастойнага рашэння. Я не буду “выкладаць” матэрыял (толькі часам), мы будзем разам з вамі вырашаць праблемы. Гэта будзе патрабаваць ад вас актыўнага ўдзелу, а не толькі вывучэння таго, што я вам скажу.

  • Замест адзнакаў вы часта будзеце атрымліваць каментарыі да вашай работы, г.зн. што вы зрабілі добра, а таксама што і як мусіце выправіць. Такім чынам, я б хацела супрацоўнічаць з вамі падчас вашага навучання. Гэтыя каментарыі будуць перадавацца вам вусна альбо пісьмова. Вы павінны будзеце прыняць мае заўвагі ці аспрэчваць іх і прадставіць свае аргументы супраць.

  • Я буду пытацца пра вашыя меркаванні наконт таго, як вы хочаце, каб вас вучылі.

  • Я буду часта прасіць вас абмеркаваць вашыя адказы ў парах.

  • Я буду імкнуцца задаваць вам на пачатку заняткаў ключавое пытанне, на якое мы разам будзем шукаць адказ.

  • Адзнакі вы будзеце атрымліваць галоўным чынам па самастойных работах напрыканцы кожнага раздзелу.

  • Вы часта будзеце ацэньваць адно аднаго, а таксама даваць адно аднаму парады і заданні.

  • Вы таксама будзеце ацэньваць сябе самі і на гэтай падставе планаваць сваё далейшае развіццё.

Цэнтр Грамадскай Адукацыі, Акадэмія SUS Актыўная ацэнка, трэнінг ІI

Centrum Edukacji Obywatelskiej, Akademia SUS Ocenianie kształtujące, warsztat IІ




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка